• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Герц Й. Комментаркй. С. 459.
    2 Гл.: ІЦедровішкнй Д. В. Введенме в Ветхяй Завет: В8т. Т 1—3. С. 553.
    на грудзі, каб замацаваць на іх нагруднік. Так ці інакш, але важна, што эфод быў асабліва трывалаю часткаю вопраткі Аарона: гэтую трываласць яму надавалі залатыя ніці, і тым самым ён сімвалізаваў абарону Божую і адначасова моц чалавечага духу, сілу праведнасці. Пра гатоўнасць заўсёды служыць ісціне, пра сабранасць і бадзёрасць духу сведчыў таксама пояс, якім замацоўваўся эфод на сцёгнах першасвятара. Гэты пояс трэба было вырабіць з тых жа ніцяў, што і эфод, больш таго — ён павінны складаць з эфодам адно цэлае, хоць пра яго і сказана асобна (Зых 28:4, 8), бо ў ім заключаная асаблівая сімволіка. Невыпадкова слова «пояс» — хэшэв — таго ж кораня, што і дзеяслоў хашав — «думаць», «звязваць», г. зн. мысліць, звязваць лагічна паняцці і з’явы, а таксама кантраляваць, збіраць у адно сваю волю. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, «чрэслы (сцёгны) сімвалізуюць жывёльную прыроду чалавека, якая з цяжкасцю і не адразу паддаецца кантролю з боку розуму, і пояс эфода якраз і паказвае на неабходнасць “падпяразваць”, г. зн. стрымліваць і кантраляваць ніжэйшыя віды энергіі з дапамогаю разважання, засяроджанага абдумвання свайго жыцця ў святле волі Божай»1.
    Да наплечнікаў эфода былі прымацаваныя два вялікія камяні — два оніксы з выразанымі на іх імёнамі ўсіх сыноў Ізраіля-Іакава — родапачынальнікаў дванаццаці каленаў Гзраіля (па шэсць імёнаў на кожным камені): «I вазьмі два оніксы, і выраж на іх імёны сыноў Йісраэля: // Шэсць імёнаў на адным камені і імёны шасці астатніх на другім камені, па парадку нараджэння іх. // Работаю разьбяра па камені, разьбою пячаці выраж на абодвух камянях імёны сыноў Йісраэля; устаўленымі ў залатыя гнёзды зрабі іх. // I пакладзі гэтыя два камяні на наплечнікі эфода; гэта камяні памяці пра сыноў Йісраэля; і будзе Агарон насіць імёны іх перад Госпадам на абодвух плячах сваіх для памяці» (Зых 28:9—12). Безумоўна, нашэнне на плячах першасвятара імёнаў сыноў Йісраэля сімвалізуе яго служэнне дзеля шчасця народа, яго несупынны клопат пра яго духоўнае жыццё і вернасць Усявышняму. Невыпадкова выбраны менавіта онікс, назва якога па-грэчаску значыць
    1 Шедровнцкяй Д. В. Введеняе в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Моясеево. С. 555.
    «кіпцюр» або «пазногаць». Слаісты камень бледна-ружовага ці жаўтаватага адцення сімвалізуе світанак, абуджэнне духу, яго бадзёрасць. Важна, што назва онікса на іўрыце гучыць як шогам, а яна складаецца з тых жа літараў, што і самая распаўсюджаная ў яўрэйскай традыцыі замена невымоўнага Тэтраграматона — га-Шэм («[сапраўднае| Імя»). Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што першасвятар мусіць кожнае імгненне свайго жыцця памятаць пра кожнага з народа Бажага і маліцца за ўвесь народ перад Госпадам. Да таго ж, як адзначае Дз. У. Шчадравіцкі, «накрэсленне дванаццаці імёнаў сыноў Ізраілевых на гэтым камені азначае “ўкаранёнасць” народа ў Госпадзе, у Яго святым Імю»1. Невыпадкова пры гэтым каментатар узгадвае словы Торы, дакладней — словы прарока Майсея з яго Развітальнай песні свайму народу: «...Бо доля Госпада — народ Яго, Йаакоў — спадчынны надзел Яго» {Друг 32:9). Цікава, што пры такім размяшчэнні імёнаў заснавальнікаў каленаў Ізраілевых, як сказана ў Торы, на кожным камені атрымліваецца роўная колькасць літараў — па 25, усяго — 50. I гэта не проста лікавая эстэтыка, такая ўласцівая старажытным культурам, асабліва біблейнай, але і сімвалічнае паказанне на тое, што ўсе калены Ізраілевы роўныя перад Усявышнім і што першасвятар аднолькава рупліва мусіць клапаціцца пра іх і маліцца за іх Госпаду. Рабі Ё. Герц адзначае: «Першасвятар апранаў адзенне, на якім былі напісаныя імёны каленаў, у Храме, г. зн. у тым месцы, дзе раскрывалася Боская Прысутнасць. Тым самым ён нагадваў перад Яго |Усявышняга| тварам пра адзінства сыноў Ізраіля і пра іх імкненне да святасці»2.
    Да эфода прымацоўвалася самая загадкавая частка святой вопраткі Аарона — «нагруднік судны», або «нагруднік суда» (у Сінадальным перакладзе — наперсшік, ад стараславянскага персй — «грудзі»), Ён быў зроблены з той жа тканіны, што і эфод, і прымацоўваўся зверху да наплечнікаў апошняга залатымі ланцужкамі, а знізу — двума залатымі колцамі, зробленымі над поясам эфода. Назва нагрудніка — хошэн — азначае «той, што ззяе», «светланосны» і паказвае, што ён сімвалізуе і ззянне Славы Божай, і святло
    1 ІЦедровпцкяй Д. В. Введенне в Встхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Монсеево. С. 557.
    2 Герн Й. Комментармй. С. 461.
    святасці, і сэрца Аарона (першасвятара наогул), споўненае самай шчырай і дзейснай любові да Бога і свайго народа. У спецыяльных залатых гнёздах на нагрудніку былі замацаваныя ў чатыры рады дванаццаць (па ліку каленаў Ізраілевых) каштоўных камянёў — па тры ў кожным радзе. Пры гэтым кожны камень сімвалізаваў пэўнае калена, імя якога было выразанае на ім. Першы рад: одэм (рубін) — Рэувен (Рувім); пітда (тапаз) — Шымон (Сымон, Сімеон); барэкет (смарагд, або ізумруд) — Леві (Левій). Другі рад: нофех (карбункул, паводле іншых дадзеных — біруза) — Йегуда (Іуда, Юда); сапір (сапфір) — Йісахар (Ісахар); нагалом (алмаз, або брыльянт) — Зэвулун (Завулон). Трэці рад: лэшэм (яхант, або апал) — Дан; шэво, або шво (агат), — Нафталі (Нефалім); ахлама (аметыст) — Гад. Чацвёрты рад: таршыш (хрызаліт) — Ашэр (Асір); шогам (онікс) — Ёсэф (Іосіф); йашфэ (яспіс, або яшма) — Біньямін (Веніямін)1. Такім чынам. Аарон (і ўсе першасвятары, яго нашчадкі) мусіць захоўваць на сваіх грудзях, ля сэрца памяць пра кожнае калена Гзраілева, больш таго — пра кожнага з народа, маліцца за ўвесь народ і за кожнага, ведаць пра лёс і справы кожнага, таму што менавіта па справах чалавека судзіць яго Гасподзь. Нагруднік жа нездарма названы судным — хошэн мішпат. Маецца на ўвазе, што Гасподзь ажыццяўляе суд (мішпат) над кожным чалавекам і па строгай справядлівасці, і па літасці, па мідасэрнасці. За апошнюю і павінны маліць Усявышняга першасвятар, асабліва ў Дзень Судны, Дзень Пакаяння, Дзень Ачышчэння (Йом-Кіпур). Першасвятар мусіць паўставаць перад Госпадам як заступнік свайго народа. Вось чаму сказана: «I будзе насіць Агарон імёны сыноў Йісраэля на нагрудніку судным ля сэрца свайго [над сэрцам сваім], калі будзе ўваходзіць у Свяцілішча, для пастаяннай памяці перад Госпадам» (Зых 28:29). Выраз аль-лев можна перакласці і як «ля сэрца», і як «на сэрцы», і як «над сэрцам», само ж сэрца ў Танаху абазначае не толькі пачуцці,
    1 Заўважым, што наогул з дванаццаццю каленамі Ізраілевымі ў Танаху і постбіблейнай яўрэйскай традыцыі звязваенца складаная сімволіка: кожнаму калену адпавядае не толькі свой каштоўны камень, але і пэўны знак Задыяка, пэўны месяц года, пэўная жывёла ці расліна і г. д. Усё гэта ўтварае складаную сістэму, насычаную эзатэрычнай сімволікай.
    але і розум у адзінстве з сэрцам. Такім чынам, даручаныя яму абавязкі — захоўванне «імёнаў» народа і «суда» — Аарон павінны ставіць вышэй за ўласныя пачуцці і думкі. «У сэрцы Аарона, — піша Дз. У. Шчадравіцкі, — пастаянна жыве памяць пра кожнага з народа, а не толькі пра калены ў цэлым... На якой жа ступені святасці мусіў стаяць Аарон, каб трымаць у памяці адначасова ўсіх — каля трох мільёнаў чалавек — і маліцца за кожнага!..»1
    Асабліва загадкавай з’яўляецца пастанова Госпада (і тое, як яна ажыццяўлялася) наконт урым вэ-тумім — урым і тумім, якія ўстаўляліся ў нагруднік Аарона: «I ўстаў у нагруднік судны урым і тумім, і яны будуць на сэрцы Агарона, калі будзе ён з’яўляцца перад тварам Госпада, і хай нясе Агарон суд сыноў Йісраэля на сэрцы сваім перад тварам Госпада пастаянна» (Зых 28:30). Што такое урым і тумім, як яны выглядалі, як іх выкарыстоўвалі — дагэтуль незразумела, бо гэтыя таямнічыя святыя рэчы былі страчаныя падчас разбурэння Іерусаліма і Храма вавілонянамі. У Сінадальным перакладзе (і следам за ім — у перакладзе В. Сёмухі) словы урым і тумім ужываюцца ў адзіночным ліку і адпаведна скланяюцца (гл., напрыклад, Лік 27:21; Ездр 2:63). На іўрыце ж гэта словы, якія стаяць у множным ліку: урым — множны лік ад ор — «святло», «свячэнне»; тумім — ад там, або том, — «цэласны», «завершаны», «дасканалы», «гарманічны», «беззаганны», «просты», «праведны» (нагадаем, што словам там вызначаны і праведнік Аўраам, і праведнік Іёў, прычым Аўраам нават у множным ліку; гл. Быц 17:1; Іёў 1:1). Такім чынам, урым вэ-тумім можна прыблізна перакласці як «святло і гармонія», «свячэнне і завершанасць». Каментатары разыходзяцца ў меркаваннях, што лічыць за урым вэ-тумім'. адны сцвярджаюць, што гэта мае дачыненне да каштоўных камянёў нагрудніка, якія свяціліся пэўным чынам і давалі адказ Усявышняга на пытанні святара («агні, што даюць поўны адказ»); другія — што гэта наогул другая назва самога нагрудніка; трэція — што гэта пергамент з напісаным на ім самым поўным свяшчэнным Імем Усявышняга. якое
    1 ІЦедровнцкйй Д. В. Введенче в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятйкннжйе Монсеево. С. 559.
    складаецца з 72 літараў. Праз урым і тумім вырашаліся пытанні, якія патрабавалі Адкрыцця Божага. Паводле падання, імёны, выразаныя на камянях нагрудніка, уключалі ўсе літары іўрыцкага алфавіта (гэта сапраўды так). Пры гэтым кожная літара была выразаная на асобнай грані, і кожная грань закрывалася асобным рухавым залатым пялёсткам аправы. Пасля ўстаўлення ў нагруднік пергамента са святым Імем, спецыяльнай малітвы і запытання ўголас Усявышняга (ці проста малітвы і запытання) асобныя пялёсткі пачыналі рухацца, адкрываючы тыя ці іншыя літары, з якіх складаўся адказ Госпада.
    Верхняя вопратка Аарона — меіль (ад мааль — «верх») — была зробленая з нябесна-блакітнай воўны і сімвалізавала найвышэйшую волю Айца Нябеснага, якою мусіць кіравацца першасвятар. У Сэптуагінце і Новым Запавеце слова меіль перадаецца грэчаскім itoSppriq (подэрэс) — «[адзенне], што дасягае ступняў», «доўгае [адзенне]», што ў Сінадальным перакладзе новазапаветных тэкстаў гучыць як подйр (у перакладзе В. Сёмухі — «падыр») і тлумачыцца як «доўгая вопратка іудзейскіх святароў і цароў» (гл. Адкр 1:13). Так, цары таксама апраналіся ва ўрачыстых выпадках у меіль, але толькі ў першасвятара ён быў блакітнага колеру і асабліва аздоблены — так, як гэта апісана ў Торы з вуснаў Самога Бога. Меіль уяўляў сабою накідку (мантыю) без рукавоў, з трыма прарэхамі — для галавы і рук. Яна апраналася на ніжні хітон [кепюнет) — цэльнатканае адзенне да пятаў з доўгімі рукавамі — і кароткія льняныя штаны (міхнэсэй-бад; у Сінадальным перакладзе — нйжнее платье льняное), якія служылі для закрыцця «галізны цела ад сцёгнаў да галёнак» (Зых 28:42). Падол мантыі Аарона быў упрыгожаны гранатамі (рімонім\ у Сінадальным перакладзе — яблокн1), зробленымі з рознакаляровых ніцяў, а таксама залатымі званочкамі (у Сінадалыіым перакладзе — позвонкн2)'. «I зрабі па падоле яе гранаты з блакітнай, і пурпуровай, і чырванёнай воўны, па падоле яе вакол; і зва-