• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Далей Майсей атрымлівае ўказанні Госпада наконт брусоў (літаральна — «дошак») Скініі, якія трэба зрабіць таксама з вечнага дрэва шыцім (Зых 26:15—30). Брусы сімвалізуюць усталяваныя Богам законы светабудовы, а таксама праведнікаў, на якіх трымаецца свет, і самі запаведзі, законы Божыя, на якіх трымаецца духоўны свет кожнага чалавека. Так ці інакш, брусы — апірышча Скініі-сусвету, Скініі як вобраза народа Божага, Скініі як вобраза духоўнага свету чалавека. Адзін з брусоў Скініі названы «ўнутраным шастом» (Зых 26:28). Магчыма, ён сімвалізуе таямнічую ўнутраную сувязь сусвету, сусветны закон, дадзены Усявышнім створанаму 1м свету, а на ўзроўні чалавечым — Закон Божы, які працінае ўсё жыццё народа Божага і мусіць стаць галоўным Законам для кожнага чалавека і ўсяго чалавецтва.
    Асабліва адмыслова, паводле загаду Госпада, павінна быць зробленая заслона, што падзеліць памяшканне Скініі на Свяцілішча (Святое) і Святая Святых: «I зрабі заслону з блакітнай воўны, і пурпуровай, і чырванёнай, і кручанага вісону; працаю адмысловаю хай зробяць яе, з керувамі. II I ўскладзі яе на чатыры слупы з дрэва шыцім, абкладзеных золатам, з залатымі кручкамі, на чатырох падножжах срэбраных, // 1 прычапі заслону да кручкоў, і ўнясі туды. за заслону, Каўчэг Адкрыцця; і будзе заслона аддзяляць вам Свяцілішча ад Святая Святых» (Зых 26:31—33). Заслона — парохет (так называецца і заслона ў сінагозе, што закрывае сінагагальны каўчэг) — ахоўвае самую вялікую таямніцу, таму на ёй з асаблівым мастацтвам былі вытканыя керувы. 3 аднаго боку, яны нагадвалі пра тых керуваў, якія калісьці былі пастаўленыя Богам ахоўваць Эдэмскі Сад (тым самым даецца зразумець, што Святая Святых і ёсць сімвал найвышэйшага свету — Эдэмскага Саду). Па-другое, гэтыя керувы нібыта з’яўляліся адбіт-
    кам тых, што былі зробленыя на накрыўцы Каўчэга. Заслона, што мацуецца на чатырох слупах, з якімі асацыююцца чатыры літары невымоўнага Тэтраграматона, паказвае на тое, што Існасць Божая — заўсёды за заслонаю, яе да канца ніколі не здолее спасцігнуць чалавек, але ён можа бясконца пранікаць у Слова Божае, набліжацца да Бога і духоўна прыпадабняцца Яму.
    Паказальна, што Скінія, якая знаходзілася ў заходняй частцы двара, была арыентаваная так, што Святая С.вятых размяшчалася таксама ў заходняй яе частцы (Зых 26:22, 27; 27:13—16). На захадзе таксама знаходзілася Святая Святых Іерусалімскага Храма, збудаванага Саламонам, і Храма, які паўстае ў відзежы прарока Іезэкііля (Іез 47:1). Да таго ж яшчэ ў Кнізе Быцця Аўраам, будуючы ахвярнік Госпаду паміж Бэт-Элем (Вефілем) і Гаем, размяшчае яго так, каб Бэт-Эль («Дом Божы») знаходзіўся на захадзе, а язычніцкі Гай («Разваліны», «Месца спусташэння») — на ўсходзе (Быц 12:8). Такім чынам, Дом Божы трывала асацыюецца ў старажытнаяўрэйскай свядомасці з захадам. Рух на захад, следам за сонцам — рух насустрач Богу, рух жа на ўсход або звяртанне тварам да ўсходу ўсведамляецца як рух назад, супраць волі Божай. Напрыклад, паказальны рух Каіна: «I пайшоў Каін ад твару Гасподняга і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэма» (Быц 4:16). Напэўна, справа ў тым, што да ўсходу, тварам да сонца, звярталіся язычнікі, якія шанавалі сонца як бога і маліліся яму, як, напрыклад, егіпцяне. Захад жа ў егіпцянаў асацыяваўся з краінаю мёртвых, а таксама з прытулкам варожых багоў — напрыклад, Сэта (Сэтха), галоўнага ворага Асірыса. У гэтым сэнсе біблейная традыцыя спрачаецца з язычніцкімі ўяўленнямі, пераасэнсоўваючы значэнне бакоў свету. Так, паказальна, што ў Кнізе прарока Іезэкііля, у відзежы аганьбаванага Іерусаліма, напоўненага язычніцкімі брыдотамі, прарок бачыць людзей, якія стаяць «спінамі сваімі да Храма Гасподняга, а тварамі сваімі на ўсход, і кланяюцца на ўсход сонцу» (Іез 8:16). Дз. У. Шчадравіцкі заўважае наконт біблейных уяўленняў пра ўсход і захад: «Духоўны шлях чалавека ўсведамляецца як “шлях за сонцам”, як рух з усходу на захад. Захад... метафарычна разглядаецца як месна “завяршэння шляху” і, адпаведна, да-
    сягнення шчаслівага яднання з Усявышнім: “Ад усходу сонца да заходу хай будзе праслаўленае імя Гасподняе” (Пс //2:3)»[. У гэтым сэнсе і чалавек, які ўваходзіў у двор Скініі Запавету, мусіў ісці “шляхам сонца” — з усходу (уваход у двор знаходзіўся з усходняга боку) на захад, да ўласна Свяцілішча; унутры ж Свяцілішча першасвятар, уваходзячы ў Святая Святых у Дзень Ачышчэння. рухаўся таксама з усходу на захад.
    Заслону для ўвахода ў саму Скінію таксама трэба было саткаць з чатырох відаў воўны і замацаваць яе на пяці слупах. Як ужо адзначалася, яны асацыююцца з пяццю кнігамі Торы і пяццю літарамі Божага імя Элогім, якое звязваецца ў старажытнай традыцыі з такімі атрыбутамі Бога, як суд і адплата, у той час як Тэтраграматон звязваецца з любоўю і міласэрнасцю. Такім чынам, для чалавека, які толькі «ўваходзіць» у Свяцілішча, толькі пачынае «будаваць» яго ў сваёй душы, Бог адкрываецца найперш як строгі Суддзя, як Айцец, які найперш шмат вымагае з чалавека. Для таго ж, хто ўжо «ўвайшоў» і наблізіўся да «святая святых», г. зн. узышоў на вельмі высокую ступень праведнасці, Усявышні адкрываецца як Айцец, споўнены любові і міласэрнасці.
    Двор Скініі сімвалізуе знешні свет, у той час як само Свяцілішча — свет унутраны, духоўны, таямнічы, а таму закрыты заслонаю. Паказальна, што ўсе прадметы ў двары Скініі, паводле загаду Бога, вырабляюцца з менш каштоўных матэрыялаў, пераважна з срэбра і медзі. Дух чалавечы, які, нібыта святар, уваходзіць у Святая Святых, што сімвалізуе найвышэйшы свет, гармонію і дасканаласць Эдэмскага Саду, мусіць спачатку прынесці на медным ахвярніку свае цялесныя сілы на служэнне Найвышэйшай Духоўнасці — Богу, а потым амыцца і ачысціцца вадою меднага ўмывальніка. Чалавек павінны ўвесь час падтрымлівапь у скініі сваёй душы духоўнае гарэнне, духоўнае святло. Вось чаму менавіта за апісаннем двара Скініі, які трымаецца на 60 слупах (паводле падання, менавіта столькі анёлаў-ахоўнікаў нашага свету змагаюцца з сіламі цемры),
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенве в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятйкннжне Монсеево. С. 549.
    ідзе загад Госпада наконт падтрымання вечнага агню ў Меноры (Зых 27:20—21). Тым самым яшчэ раз даецца зразумець, што славутая Свяцільня ў Скініі — сімвал не толькі Духу Божага, але і духу чалавечага, але і таго непагаснага духу, які гарыць у народзе Божым. Нездарма Мідраш суадносіць запаведзь пра Свяцільню са словамі прарока Ісаі пра народ Ізраіля, які закліканы быць «святлом для ўсіх народаў» (/с 42:6). Адначасова прарок кажа пра святло Месіі і Месіянскай эры, якое таксама ўзгарыцца дзякуючы народу Божаму.
    Далей Гасподзь дае ўказанне Майсею асвяціць Аарона і яго сыноў як святароў, або кагэнаў — жрацоў (коганім), каб яны служылі ў Скініі Запавету: «I ты наблізь да сябе Агарона, брата твайго, і сыноў яго з ім з асяроддзя сыноў Йісраэля, каб ён быў святаром Мне: Агарона, Надава і Авігу, Элеазара і Ітамара, сыноў Аарона» (Зых 28:1). У Сінадальным перакладзе словы «і наблізь да сябе» (вэ-ата га-кэрэв) перададзеныя як й возьмн к себе. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, «словы “вазьмі да сябе” апісваюць пэўны духоўны ўплыў, які Майсей мусіць зрабіць на свайго брата і яго сыноў, з тым каб яны поўнасцю “адкрыліся” ўздзеянню Божаму, як “адкрыты” яму сам Майсей. I свяшчэннае адзенне не толькі павіннае рабіць іх адметнымі ад усяго народа, але і сімвалізаваць іх служэнне, іх “бітву нябачную” з сіламі зла, а таксама стан іх сэрца, душы і розуму...»1
    Гасподзь сапраўды загадвае вырабіць асаблівае свяшчэннае адзенне для Аарона — «для славы і хараства» (Зых 28:2). Гэтае адзенне ўключае сем асноўных элементаў (сакральны лік, звязаны з Сям’ю Днямі Стварэння і семярычнаю структураю светабудовы — свету, які разгортваецца ў часе): хбшэн мішпат — «нагруднік судны»; эфод; меіль — «[верхняя] рыза»; кетбнет (хітон; апошняе слова запазычанае грэкамі ў фінікійцаў-семітаў) — ніжняе адзенне накшталт доўгай, да самых ступняў, кашулі; міцнэфэт (кідар) — асаблівы галаўны ўбор, верагодна, у выглядзе турбана; цыц — залатая налобная пласціна (налобнік); пояс (Зых 28:4, 36—38). У тэксце Торы надаецца вельмі важнае
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакнмжне Мопсеево. С. 553.
    значэнне падрабязнаму апісанню свяшчэннай вопраткі Аарона, бо менавіта ў ёй ён і яго нашчадкі павінныя здзяйсняць ахвярапрынашэнні і набажэнства ў Скініі, а потым — Іерусалімскім Храме. Як адзначаюць каментатары, «падчас выканання службы ў Храме кагэны былі абавязаныя апранаць строга вызначанае адзенне. Гэтае адзенне не толькі дазваляла адрозніваць у Храме кагэнаў, якія прыносілі ахвяры, ад астатніх сыноў Ізраіля, якія прыйшлі ў Храм, — яе нашэнне само па сабе было формаю служэння Усявышняму. Яно было абавязковым, і адсутнасць аднаго з элементаў вопраткі ці замена яго звычайным адзеннем рабіла непрыдатнымі ўсе ахвяры, прынесеныя кагэнам»1.
    Так, кожная дэталь свяшчэннай вопраткі Аарона мае сімвалічны сэнс і паказвае на стан душы і розуму чалавека, цалкам адданага Богу, прызначанага для асаблівага служэння. Найбольшая ўвага нададзеная эфоду і нагрудніку. Эфод (так у арыгінальным тэксце, ад дзеяслова афад — «абкружаць», «апяразваць») уяўляў сабою кавалак тканіны з тонкай залатой ніці, блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, а таксама кручанага вісону (г. зн. у яго склад уваходзілі тыя ж ніці, апрача залатой, што і ў пакрывалы Скініі). Эфод меў лямкі (наплечнікі), вытканыя разам з ім, і на гэтых наплечніках трымаўся ці то сам эфод, ці «нагруднік судны». Меркаванні каментатараў і навукоўцаў наконт таго, як выглядаў эфод і як ён апранаўся, разыходзяцца. Так, некаторыя біблеісты лічаць, што эфод выглядаў як кароткі фартух-нагруднік і трымаўся з дапамогаю плечавых лямак (у Сінадальным перакладзе — нарамнйкй, ад стараславянскага рамена — «плечы»). Дз. У. Шчадравіцкі таксама лічыць, што эфод закрываў верхнюю частку тулава і сімвалізаваў ахову Божую2. Апошняе (ахова Божая) не падлягае сумневу, але класічны яўрэйскі каментар даводзіць, што эфод хутчэй уяўляў сабою пояс з прымацаваным да яго кавалкам тканіны і ён завязваўся вакол пояса так, што ахінаў ногі першасвятара ззаду, з бакоў і часткова спераду. Дзве ля.мкі, якія выходзілі з сярэдзіны пояса, апыналіся ззаду, і першасвятар перакідваў іх цераз плечы