Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

Біблія як феномен культуры і літаратуры

Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
150.77 МБ
Г. В . С і н і л a
ЯК ФЕНОМЕН КУЛЬТУРЫ
I ЛІТАРАТУРЫ
ЯКФЕНОМЕН КУЛЬТУРЫ I ЛІТАРАТУРЫ
Частка II
ДУХОЎНЫ I МАСТАЦКІ СВЕТ ТОРЫ Кніга Зыходу
Мінск «Беларуская навука» 2004
УДК 008:222.1.000.1
ББК 71+86
С 38
Рэцэнзенты:
доктар філасофскіх навук, прафесар Э. К. Дарашэвіч, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дацэнт В. В. Халіпаў
Рэкамендавана да друку Вучоным Саветам факулыпэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
ISBN 985-08-0634-6 (ч. 2)
ISBN 985-08-0581-1
© Сініла Г. В., 2004
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларуская навука». 2004
УВОДЗІНЫ
Успомню пра дзеянні Госпада, успо.мню пра цуды Твае старажытныя, і паразважаю пра ўсе справы Твае, і пра дзеянні Твае распавяду.
Божа, у святасці шляхі Твае! Хто бог, што вялікі, як Бог? Ты — Бог, што цуды стварае, сярод народаў з’явіў Ты моц Тваю. Збавіў ты мышцаю Сваёю народ Твой. Йаакова і Ёсэфа сыноў. Сэла!
...У моры шлях Твой, і сцежка Твая ў водах вялікіх, і сляды Твае неспасціжныя Вёў Ты, як статак, народ Свой Рукою Машэ і Агарона.
(Пс 77/76:12—16; 20-21)
I вадзіў сорак год Масей Па пустэльні народ свой нярпліва.
I загадваў змроку: лысей, Прыручыўшы за дзівам дзіва.
...I ў Егіпет хацеў не раз Знецярпелы народ вярнуцца. Рабскія ланцугі якраз He даюць душы развінуцца.
I Масей сорак год блукаў, Каб знявер’е ступіла кіпці, Каб апошні ў пустэльні сканаў Той, хто помніў рабства ў Егіпце.
Рыгор Барадулін. Сорак год
У гэтай кнізе будзе працягнута гаворка пра кнігу, якая стала падмуркам і апірышчам еўрапейскай цывілізацыі і якую часта вызначаюць, карыстаючыся асабліваю моваю самой гэтай кнігі, як Кнігу кніг — Біблію1. Дакладней, Біблія з’яўляецца фундаментам не толькі еўрапейскай, пераважна хрысніянскай, цывілізацыі і культуры, але і культуры
1 Гл.: Сініла Г. В. Біблія як фено.мен культуры і літаратуры. Ч. I. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Быцця. Мн.: Бел. навука, 2003.
I*
яўрэйскай, або іудзейскай. У гэтай якасці Кніга кніг і пачала свой шлях у гісторыі культуры — спачатку ў вуснай традыцыі яўрэйскага народа (прыблізна з пачатку 2-га тыс. да н. э.), а потым і ў форме пісьмовай (першыя запісы — на мяжы XII1—XII стст. да н. э.). Канон яўрэйскай Бібліі, або Танаха (зычныя літары — ТНХ — адсылаюць да назваў трох частак канона: Тбра — «Закон», Нэвіім — «Прарокі», Кетувім — «Пісанні»), быў зафіксаваны на пісьме паміж XIII і II стагоддзямі да н. э., а канчаткова кананізаваны ў II ст. н. э. (так званая Масарэцкая Біблія, або Масора)1. Але яшчэ раней, у III ст. да н. э., у Александрыі, тагачасным цэнтры элінскай і міжнароднай культуры, дзе існавала і буйная яўрэйская рэлігійная суполка, быў зроблены пераклад Танаха, найперш старажытных кніг Торы, або Пяцікніжжа Майсеева, на грэчаскую мову. Так з’явілася на свет слынная Сэптуагінта (лац. «семдзесят») — пераклад сямідзесяці (дакладней, паводле падання, сямідзесяці двух) яўрэйскіх мудрацоў, тлумачальнікаў тэксту. Менавіта Сэптуагінта разам з тэкстамі Новага Запавету склалі на пачатку Новай эры хрысціянскую Біблію (нагадаем, што само грэчаскае слова ВфЛіа \ВіЫіа\ перакладаецца як «кнігі» і з’яўляецца калькаю з адной з назваў яўрэйскай Бібліі — Сэфарым, або Сфарь'ш, дакладней — Сфорім)-, толькі пазней, пачынаючы з XVI ст., з эпохі Марціна Лютэра, пераклады на новыя еўрапейскія мовы пачалі рабіцца з масарэцкага тэксту.
Такім чынам, Танах, яўрэйскае Святое Пісанне, якое і зараз існуе ў сваёй першапачатковай якасці, на старажытным і адвечна маладым іўрыце (старажытнаяўрэйскай мове, якая з’яўляецца таксама і сучаснаю моваю ізраільцянаў), атрымала крыху іншае жыццё ў хрысціянскім Святым Пісанні, стаўшы там першаю часткаю — Старым Запаветам. Да таго ж монатэістычныя ўяўленні, найважнейшыя духоўныя парадыгмы і найгалоўнейшыя сюжэты, якія тычацца агульнай гісторыі чалавецтва, першавытокаў чалавечага роду, знайшлі адбітак таксама і ў Святым Пісанні ісламу — у Каране (VII ст.). Такім чынам, менавіта Танах (Стары Запавет) звязвае ў адзінае цэлае ўсе тры монатэістычныя рэлігіі — іудаізм, хрысціянства, іслам, якія не-
1 Гл. падрабязней у частцы I.
здарма яшчэ вызначаюцца рэлігіязнаўцамі і культуролагамі як аўраамітычныя, бо, паволле біблейнага падання, распаведзенага ў Кнізе Быцця, прабацька яўрэйскага народа Аўрагам, або Аўраам, быў першы, хто свядома адгукнуўся на заклік Адзінага Бога і заключыў з 1м адвечны Саюз, або Запавет, які вымагае як свабоды волі, так і высокай вернасці, гіільнай працы душы, найвялікшай адказнасці.
Ідэя Запавету з Богам і цесна звязаныя з ёю ідэі Абяцання Божага і Зыходу, а разам з імі і сама ідэя Бога, зразуметага як Абсалютны Дух, Абсалютная Маральная Дасканаласць і — што асабліва важна — як Бог Жывы, як Жывая Асоба, Якая распачынае дыялог з чалавекам і, любячы яго, шукае ад яго ўзаемнай любові, і поруч з гэтым ідэя асэнсаванага руху гістарычнага часу да поўнага трыумфу Боскай дабрыні, да Месіянскай эры, — гэтыя ідэі ствараюць агульнае семантычнае поле ва ўсіх трох монатэістычных, або проста тэістычных (г. зн. тых, якія ўяўляюць Бога трансцэндэнтным і нятварным), рэлігійных традыцыях. Гэтыя адкрыцці, зробленыя некалі старажытнаяўрэйскай культурай, і склалі асаблівы духоўны «падмурак» іудзейска-хрысціянскай цывілізацыі і культуры. Разважаючы пра ўплыў старазапаветных тэкстаў на наступную культурную традыцыю, вядомы амерыканскі гісторык і пісьменнік Макс Даймант пісаў: «Пасля краху грэчаскай цывілізацыі Еўропе спатрэбілася 16 стагоддзяў, каб усвядоміць, што яе літаратура, навука і архітэктура каранямі паглыбляюцца ў грэчаскую глебу. Можа, спатрэбяцца яшчэ некалькі стагоддзяў, каб усвядоміць, што духоўныя, маральна-этычныя і ідэалагічныя вытокі заходняй цывілізацыі караняцца ў іудаізме. Тое ж самае можна выказаць інакш: усё начынне заходняга свету — грэчаскага вырабу, але сам дом, у якім жыве заходні чалавек, — гэта яўрэйскі дом. Гэта той пункт гледжання, які паступова пачынае прабіваць сабе шлях у сачыненнях і рэлігійных, і свецкіх мысляроў»1. Так, сапраўды, ад старажытнаяўрэйскай культуры заходняя (еўрапейская) цывілізацыя атрымала найперш духоўна-маральны патэнцыял — вядома, у «згорнутым» вы-
1 Даймонт М. Еврем, Бог м мстормя / Пер. с англ. Нерусалмм: Бнблмотека-Алпя, 1989. С. 13—14.
глядзе, праз хрысціянскую традыцыю (але апошняя таксама генетычна звязаная з іудзейскай), а ад другой класічнай культуры Старажытнасці — антычнай (найперш элінскай) — вялікі эстэтычны патэнцыял. Так і доўжыцца ў сучаснай еўрапейскай культуры гэты саюз-спрэчка Іерусаліма і Афінаў. Але, безумоўна, і на еўрапейскія мастацтва і літаратуру моцна паўплывалі не толькі рэлігійна-філасофскія ідэі Бібліі, яе духоўны свет, яе маральныя запаветы, але і яе асаблівая эстэтыка, непаўторная паэтыка і стылістыка. Відавочна, пры ўсіх тыпалагічных сыходжаннях з тэкстамі іншых культураў, біблейныя тэксты маюць сваю асаблівасць: яны грунтуюцца перадусім на катэгорыі не столькі прыгожага, колькі ўзвышанага, не столькі ўвасабляюць пластычна навакольны свет і чалавека, колькі робяць чалавека суб’ектам маральнага выбару і перадаюць дынаміку духу — Боскага і чалавечага. Пра гэта вельмі добра сказаў Сяргей Аверынцаў: «Грэцыя дала ўзор меры, Біблія — узор бязмернасці; Грэцыі належыць “прыгожае”, Бібліі — "узвышанае”, тая асаблівая якасць, якая ў прыродзе ўласцівая не абжытым мясцовасцям, але стромкасцям гор ды бяздонням мораў. Тэма грэчаскай паэзіі — статыка формы, тэма біблейнай паэзіі — дынаміка сілы. Грэк Пратагор сказаў: “Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”; але Біблія малюе быццё, якраз непадуладнае чалавечай меры, несувымернае з ёй»1. Патрэбна падкрэсліць, што ідэя несувымернасці Бога і створанага Ім свету з чалавечай мерай, непазбежна абмежаванай, з’яўляецца адной з найважнейшых духоўных, філасофскіх і эстэтычных ідэяў Бібліі. Такі погляд не толькі істотна дапаўняе пратагораўскі індывідуалістычна-антрапанэнтрычны падыход, такі неабходны чалавеку (гэта падыход найперш свецкай гуманістычнай культуры), падыходам тэацэнтрычным, але і служыць для яго пэўным карэктывам, супрацьстаіць залішняму эгацэнтрызму і маральнаму рэлятывізму, які непазбежна вынікае з пратагораўскага тэзіса пры абсалютызацыі апошняга. Здаецца, розныя эпохі ў гісторыі еўрапейскай культуры можна вывучаць з гэтага пункту гледжан-
1 Авермнцев С. С. Арфа царя Давмда: У нстоков древнейшей лнрнческой траднцмн // Нностранная лмтература. 1988. № 6. С 189.
ня: што перабольшвае — тэацэнтрызм і адчуванне чалавекам сябе часцінкай таямнічага і неспасцігальнага розумам Боскага свету, як, напрыклад, у эпохі Сярэднявечча і XVII ст. (асабліва ў светаадчуванні барока), ці антрапацэнтрызм і ўсведамленне чалавека цэнтрам Сусвету, як у эпохі Рэнесансу або Асветніцтва. Дакладней будзе сказаць, што ў Бібліі таксама ёсць пэўны антрапацэнтрызм, ды яшчэ які: чалавек асэнсоўваецца як галоўны партнёр Бога па дыялогу, як свядомая воля, што стаіць супраць Боскай волі ў драматычна-напружанай барацьбе за ажыццяўленне Яго задумы. Але гэта той антрапацэнтрызм, які разумее чалавека як істоту, якая імкнецца бясконца «прыпадобніцца» да Бога (як вядома, чалавек, паводле Бібліі, створаны «па вобразу і падабенству» Бога), але добра ўсведамляе немагчымасць гэтага, бясконцасць працэсу духоўнага росту, удасканалення сябе і свету.
Усе гэтыя вялікія ідэі ўпершыню выразна крышталізаваліся ў Торы, якая і з’яўляецца для яўрэйскай традыцыі Святым Пісаннем паводле азначэння, тэкстам, які быў не проста натхнёны Богам, але дадзены Богам народу Ізраіля, а праз яго — усяму чалавецтву пасля Зыходу яўрэйскага народа з Егіпецкага рабства, падчас Сінайскага Адкрыцця. Згодна з біблейным паданнем, Тора была адкрытая Богам на вяршыні Сіная, што ў Сінайскай пустыні, паміж Егіптам і Святою Зямлёю, прароку Машэ (Майсею), які і запісаў яе з вуснаў Самога Бога. Таму ў Бібліі, як яўрэйскай, так і хрысціянскай, першыя пяць кніг завуцца Кнігамі Майсеевымі, або Пяцікніжжам Майсеевым. Як вядома, гэта наступныя кнігі: Бэрэшыт [Брэшыт\ («У-Пачатку»), або Быццё1, Шэмот [Шмот] («Імёны»), або Зыход |Выхад|, Ваййікра («I заклікаў»), або Левіт, Бэмідбар («У пустыні»), або Лікі, Дэварым [Дварім\ («Словы»), або Другазаконне |Паўтарэнне Закону]. Яны ахопліваюць вялізны, напалову гістарычны, напалову легендарны, перыяд у гісторыі яўрэйскага народа — ад з’яўлення на авансцэне гісторыі яго патрыярхаў, або праайцоў, — Аўрагама