Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Цыт. па: Тантлевскнй Н Р. Введенне в Пятнкнпжне. С. 178.
2 Гл., напрыклад: Sama N. М. Israel in Egypt. Р. 38; Stager L. Memeptah, Israel and Sea Peoples // Eretz Israel 18, Israel Exploration Society, Jerusalem, 1985. P. 60.
мант ужо стаў гаспадаром Ханаана, бо апошні выступае ў вобразе ўдавы, а Ізраіль, які страціў сваё семя (г. зн. нашчадкаў, як і наогул жыццё), — у вобразе мужа. На думку 1. Р. Тантлеўскага, «Стэла Мернепта пацвярджае аповед Кнігі Ісуса Навіна пра тое, што Ізраіль авалодаў Ханаанам на працягу кароткага перыяду (згодна з 1с Нав 14:7, 10 гэта адбылося за пяць гадоў)»1. Як мяркуе даследчык, тэкст стэлы дазваляе зрабіць яшчэ адну вельмі важную выснову: «...у канцы XIII ст. да н. э. саюз каленаў успрымаў сябе і ўспрымаўся звонку як адзіны народ, Ізраіль»2.
Такім чынам, на дадзены момант існуе шмат гіацверджанняў, што як Егіпецкае рабства, так і Зыход з яго з’яўляюцца сапраўднымі гістарычнымі фактамі. Але яшчэ больш важна тое, што яны — факт метагістарычны, што апісанае ў біблейным тэксце задае пэўную не толькі гістарычную, але і звышгістарычную, духоўную парадыгму. Народ у нявольніцтве, народ пад прыгнётам, народ, які, пераадолеўшы няволю, выходзіць да сапраўднай волі, — гэтая сітуацыя будзе не раз паўтарацца ў яўрэйскай гісторыі: Вавілонскі палон і вяртанне з яго, пераадоленне грэчаскай — селеўкідскай — навалы, рымскі прыгнёт, адчайная барацьба за волю, разбурэнне Храма, Іерусаліма, рымскае нявольніцтва, амаль двухтысячагадовае выгнанне Новай эры — і адраджэнне Ізраіля насуперак усяму пасля страшэннай ночы нацызму... 1 кожны раз на краі адчаю народ (лепшая яго частка) будзе захоўваць веру і вернасць старажытнаму Запавету. Але гэтая парадыгма тычыцца і кожнага з народа, хто выходзіць з «дому рабства», хто пераадольвае рабства ў сабе — як тады, у часы сівой старажытнасці, так і сёння. Як сумна пажартаваў адзін з яўрэйскіх рабі, лёгка вывесці яўрэяў з рабства, але вельмі цяжка вывесці рабства з яўрэяў. Да таго ж гаворка ідзе не толькі пра выбраны народ Божы. Як справядліва адзначыў калісьці Гётэ, «Біблія — сапраўды кніга народаў, бо лёс аднаго народа яна робіць сімвалам лёсу ўсіх астатніх». Так, ніводны народ, ніводны чалавек не застрахаваны ад таго, каб апынуцца ў «доме рабства». Кніга Зыходу і дэманструе, якім
1 Тантлевскнй Н. Р. Введенне в Пятнкннжме. С. 178—179.
2 Тамсама. С. 179.
можа быць гэты «дом рабства» і пры якіх абставінах, з якімі намаганнямі можна выйсці з яго. Ва ўсялякім выпадку сапраўдны Выхад, на думку Торы, — гэта шлях да Бога, умацаванне вялікай духоўнай сувязі з Ім, шлях з цемры да сапраўднага святла.
Так, у Кнізе Зыходу асабліва моцна сутыкнуліся сілы цемры і сілы святла, плоць, што ўвасабляе сабою ўвесь дом фараонаў, «дом рабства», і Дух, які не згасае ў народзе Божым. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, выдатнага знаўцы старазапаветных тэкстаў як у іх іудзейскім, так і хрысціянскім сэнсе, калі да Кнігі Быцця добрым эпіграфам былі б словы «Хай будзе святло», бо ў ёй «вызначаныя “перціыя промні” будучай асветы свету», «то словы “I стала святло” з’яўляюцца найлепшым эпіграфам да Кнігі Зыходу», бо «ў ёй гаворыцца пра тое, як святло Закону і Божых запаведзяў пачынае прасвятляць цэлы народ — народ Ізраільскі, праз які веданне Бога павінна распаўсюдзіцца і на ўсё астатняе чалавецтва. Ды і сам народ — нашчадкі патрыярхаў Аўраама, Ісаака і Іакава — для атрымання Закону і запаведзяў выводзіцца Богам з рабства на свабоду, г. зн. з цемры да святла: “I стала святло”»1. Пры гэтым мысляр і экзэгет абапіраецца на тлумачэнне Мідраша2 наконт таго, што на пачатку Кнігі Быцця невыпадкова менавіта пяць разоў гучыць слова «святло»: гэта адпавядае пяці кнігам Торы, якія нібы разгортваюць, распасціраюць тое вялікае духоўнае святло, што запаленае было Богам у Першы Дзень Стварэння. Народ Божы ў Егіпецкім рабстве — ужо ў самых старажытных алегарычных тлумачэннях гэта разумелася як сімвал духу, які апынуўся ў палоне ў плоці, а выхад с нявольніцтва — як пераадоленне гэтага палону. Такое тлумачэнне (пад уплывам алегарычнага падыходу Філона Александрыйскага) асаб-
1 Шедровнцкнй Д. В Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакннжне Монсеево. Нзд. 2-е, нспр. а доп. М.: Теревмнф, 2001 С. 281
2 Асаблівы і вельмі старажытньі па паходжанні тып іудзейскага герменеўтычнага каментара. які раскрывае сэнс, што імплінытна прысутнічае ў тым ці іншым фрагменце Святога Пісання; адначасова — абагуленая назва зборнікаў такіх каментароў, якія складаюць найважнейшы пасля самога Пісання (Танаха) і Талмуда (у апошнім таксама прысутнічаюць мідрашы) пласт равіністычнай літаратуры.
ліва ўласцівае хрысціянскай традыцыі, хаця і абапіраецца на разуменне, якое ўзнікла яшчэ ў нетрах традыцыі яўрэйскай. Трэба толькі памятаць. што ніякае алегарычнае, сімвалічнае, містычнае тлумачэнне не адмяняе самы прамы сэнс тэксту, што змест ноуменальны немагчымы без зместу фенаменальнага: народ Божы сапраўды апынуўся ў рабстве і мусіць выйсці з яго, бо не здзейсніцца асаблівая задума Божая, не так пойдзе ўся сусветная гісторыя, не адбудзецца цуд уратавання чалавецтва — цуд, заснаваны не толькі на вялікай літасці Божай, але і на кожнадзённай руплівай працы чалавечага духу.
Напэўна, таму Кніга Зыходу мае асаблівы пачатак. Паўторым яго ізноў: «Вось імёны сыноў Йісраэля, якія ўвайшлі ў Егіпет з Йааковам, увайшлі кожны з домам Іродам] сваім...» {Зых 1:1). Навошта ізноў пералічваць тыя імёны, што ўжо гучалі (і не адзін раз) у Кнізе Быцця? Патрэбна прыгадаць, якое вялікае значэнне мае ў старажытнай традыцыі імя чалавека, асабліва ў традыцыі біблейнай. Імя нясе ў сабе сутнасць чалавека, яго прызначэнне (нават калі ён не ведае пра гэта). Наколькі важныя імёны выбраннікаў Божых і кожнае, нават самае, здаецца, нязначнае змяненне таго ці іншага імя, ужо прадэманстравала Кніга Быцця (напрыклад, змяненне па волі Божай імёнаў Аўраама і Сары, новае імя Іакава, дадзенае яму Богам). Паводле логікі Торы, адна справа, калі імя чалавека змяняе Сам Бог, і зусім іншая — калі чалавек змяняе сваё імя ці выракаецца яго або прымае новае па ўласным жаданні. Апошняе, як. зразумела, сведчыць пра тое, што чалавек імкнецца змяніць сваё жыццё, свае стасункі са светам. Як вядома, новае імя бярэцца і тады, калі чалавек прымае іншую рэлігійную традыцыю. У гэтым сэнсе настойлівая канстатацыя Кнігай Зыходу адсутнасці зменаў у імёнах сыноў Ізраілевых сведчыць пра пастаянства іх духу, пра вернасць Богу, нягледзячы на некаторае знешняе зацямненне веры. Нашчадкі Іакава, жывучы ў Егіпце ўжо чатырыста гадоў, маглі б даўно абраць сабе больш зразумелыя і роднасныя мясцоваму насельніцтву егіпецкія імёны, каб нічым не вылучацца, быць «як усе». На жаль, апошняе часта будзе адбывацца далей са многімі яўрэямі ў галуце — у выгнанні, у рассеянні: будуць давацца дзецям еўрапейскія
імёны, будуць перароблівацца бацькоўскія імёны і прозвішчы: так зручней, так бяспечней, так ты перастаеш быць «белаю варонаю», нібыта перастаеш быць яўрэем. Само ж гэтае слова — яўрэй (як і іудзеіі, жыд1) — на вялікім працягу існавання яўрэйскага народа будзе гучаць ва ўспрыманні людзей, атручаных нянавісцю, ксенафобіяй і асаблівай разнастайнасцю апошняй — антысемітызмам, як слова здзеклівае, абразлівае, як сінонім ізгоя. Прыгадаем, як пісаў пра гэта вельмі слынны ў свой час, напрыканцы XIX ст., расійскі паэт Сямён Надсан, яўрэй па паходжанні. які і не памятаў пра сваё яўрэйства, не адчуваў яго, але ж нагадвала пра гэта яго імя ды яшчэ больш — пакуты народа, яўрэйскія пагромы 1880-х гадоў у царскай Расіі (ізноў паўтаралася сітуацыя рабства Егіпецкага):
Я рос тебс чужям, отверженный народ, 14 не тебе я пел в міінуты вдохновенья. Твоях преданяй мяр, твоей печаля гнет Мне чужд, как п твоя ученья.
14 есля б ты, как встарь, был счастляв я сялен, 14 есля б не был ты уняжен целым светом, 14ным стремленяем согрет я увлечен, Я б не пряшсл к тебе с прнветом.
Но в нашя дня, когда под бременем скорбей Ты гнешь чело свое н тшетно ждешь спасенья. В те дня. когда давно названне «еврей» В устах толпы звучят как снмвол отверженья.
Когда твоя врагн, как стая жадных псов, На частя рвут тебя, ругаясь над тобою, Дай скромно стать н мне в ряды твоях бойцов, Народ, обнженный судьбою!
У гэтым святле захаванне нашчадкамі Аўраама, Ісаака, Іакава менавіта яўрэйскіх імёнаў на працягу такога доўгага часу сведчыць пра іх вялікую волю і мужнасць, пра тое, што яны не страцілі аўтэнтычнасць і самасвядомасць. 3 пункту гледжання іудзейскай традыцыі захаванне сваіх імёнаў яўрэямі ў Егіпецкім рабстве стала адной з прычынаў таго, што Бог не пакінуў Свой народ і вывеў яго з ня-
Пра этымалогію ўсіх гэтых словаў гл. у частцы I, с. 25—26, 37.
вольніцтва. Акрамя таго, паданне кажа, што сыны Ізраілевы і ў чужым асяродку захавалі родную святую мову, хаця маглі для сваёй бяспекі і матэрыяльнай карысці перайсці на мову егіпецкую. Гэта таксама ўлічыў Усявышні, калі вырашыў вывесці народ Свой з рабства. Нарэшце. самае галоўнае: сыны Ізраіля, як ужо адзначалася, захавалі вернасць Саюзу з Адзіным Богам, прынамсі захавалі знак гэтага Саюзу — абразанне, якое Усявышні запаведаў Аўрааму і яго нашчадкам і якое на сімвалічнай мове Торы азначае ачышчэнне чалавека і падпарадкаванне ўсёй яго істоты служэнню Богу1. У Кнізе Ісуса Навіна, якая працягвае сюжэт, звязаны з Зыходам (дакладней, з уваходам ізраілыдянаў у Зямлю Абяцаную), гаворыцца: «...увесь жа народ, які выйшаў, быў абрэзаны...» (/с Нав 5:5). Растлумачваючы духоўную сімволіку гэтых трох заслугаў, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Што ж яны сімвалізуюць у дачыненні да духу чалавечага, які імкнецца выйсні з “Егіпта”, г. зн. з прыгнечання нячыстымі, ідальскімі, дэманічнымі пачаткамі (гл. / Кар 10:1—11;Адкр 11:7—8)? Каб быць вартым “зыходу”, збаўлення, дух чалавека мусіць захоўваць вернасць тром асноўным прынцыпам: па-першае, ён павінны памятаць сваё “імя”, г. зн. сваю сутнасць, якая некалі была народжаная і названая ў свеце вышэйшым; і нават знаходзячыся ў рабстве ў ніжэйшых пачаткаў, дух павінны прыкладаць усе намаганні, каб не забыцца на гэтае “імя”, не змяніць яго на якое-небудзь іншае, не атаясаміць сябе з ніжэйшай, плоцевай. сутнасцю. Потым ён павінны захоўваць і аднаўляць у памяці “святую мову” — уласцівую выключна яму вобразную сістэму асэнсавання духоўнай рэальнасці. Гэта тая самая “мова”, на якой яшчэ ў Раі чалавек гутарыў з Богам і якая ў адрозненне ад зямной, “егіпецкай”, мовы здольная апісваць звышнатуральныя з’явы і перадаваць найвышэйшыя паняцці. 1, нарэшце, дух павінны захоўваць вернасць свайму запавету з Богам, што і сімвалізуе абразанне»2.