• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Келлер В. Бнблня как нсторня / Пер. с англ. А. Блейз. М.: КРОНПресс, 1998. С. 132—133. Першае вьшанне гэтай кнігі на нямецкай мовс выйшла ў свет у 1955 г. пад характэрнаю назваю: Und die Bibel hat doch Recht («А ўсё ж такі Біблія мае рацыю»), 3 таго часу кніга шмат разоў перавыдавалася і была перакладзеная больш чым на 20 моваў.
    буйных гістарычных падзеяў»1. 3 думкай Райта можна пагадзіцца, але з той папраўкай, што для рэлігійнай свядомасці доказ гістарычнай праўдзівасці Бібліі ўсё ж такі не можа быць асноўным аргументам веры. Нават тады і там, калі і дзе з Бібліяй змагаліся і бясконца яе абвяргалі, гэта не магло прымусіць сапраўдных вернікаў адмовіцца ад веры. Але бясспрэчна і іншае: гэтае «абвяржэнне» пэўным чынам (безумоўна, у бок нявер’я) уздзейнічала на свядомасць маладых людзей, якія павінныя самі зрабіць свой выбар. В. Келер крытыкуе, паводле яго словаў, «дурную тэндэнцыю» называць Біблію «меней чым гістарычнай кнігай». Даследчык. піша: «Гэты павеў закрануў нават цалкам вартых аўтараў. Але яны забываюць, што Біблія — гэта ўсё ж такі адбітак гісторыі. Гэта правільна прынамсі ў дачыненні большасці біблейных тэкстаў. Было б проста недарэчна крытыкаваць Біблію за тое, што яе аўтары не прытрымліваліся сучасных нам стандартаў напісання гістарычнага тэксту. Трэба памятаць, што Біблія звяртаецца да нас з мінулага! 1 не забываць, што гістарычнае мінулае валодае велізарнай магутнасцю. ...Іншымі словамі, не варта ўціскаць Біблію ў пракруставы ложак патрабаванняў “гістарычнай дакладнасці” ці “навуковай аб’ектыўнасці”, якія самі па сабе дастаткова няпэўныя. Біблія стваралася як гістарычная праца, але не ў сучасным разуменні гэтага слова. Гэта — аповед пра народ і пра яго Бога, сілу Якога яго прыхільнікі зведалі на сабе ў ходзе гісторыі. Біблія не імкнецца выкладаць падзеі нейтральна і аб’ектыўна. Яна для гэтага занадта адданая свайму часу і мове свайго часу. Гэтага таксама не варта забываць: Біблія часта размаўляе з намі на абстрактнай мове, але вобразнасць яе куды багацейшая за вобразнасць сярэдняга сучаснага тэксту»2.
    Так, Біблія не «меней чым гістарычная кніга», а болей чым гістарычная, бо для яе важныя і важкія не проста гістарычныя факты, але іх асаблівае асэнсаванне, не столькі гісторыя, колькі звышгісторыя, метагісторыя. Калі вярнуцца непасрэдна да гісторыі Зыходу з Егіпта, то зразумела, што ў біблейным аповедзе пра Зыход пэўныя гістарыч-
    1 Келлер В. Бнблня как нстормя. С. 460.
    2 Тамсама.
    ныя факты злучыліся з фальклорнымі паданнямі, а ўсё разам атрымала ўжо ў глыбокай старажытнасці асаблівае рэлігійна-духоўнае асэнсаванне. У гэтым сэнсе вялікую гістарычную праўду, у прыватнасці пра час іх стварэння, нясуць у сабе самі біблейныя тэксты, іх стылістыка і метафорыка, іх лексіка, анамастыка, тапаніміка і г. д. Напрыклад, доўгі час такія слынныя фрагменты, як Дабраславенне Йаакова (Іакава) сваім сынам (Быц 49), Песня пра пераход праз Трысняговае (у еўрапейскай традыцыі — Чырвонае) мора (Зых 15:1—8), Прароцтва Більяма (Валаама; Лік 23—24), Развітальная песня Машэ (Майсея; Друг 32), Дабраславенне Майсея свайму народу (Друг 33), лічыліся даволі познімі інтэрпаляцыямі ў Бібліі. Але даследаванні У. Олбрайта і яго вучняў даказалі, што яны ўзніклі задоўга да пачатку эпохі Першага Храма, г. зн. раней за X ст. да н. э., што яны максімальна набліжаныя да часу падзеяў, якія ў іх апісаныя. Гэты погляд падзяляюць зараз амаль усе аўтарытэтныя біблеісты. Знакаміты ізраільскі навуковец Умбэрта (Машэ Давід) Касута (1883—1951), які праславіўся найперш фундаментальнымі работамі, прысвечанымі кампаратыўнаму даследаванню Танаха і тэкстаў старажытнага Угарыта1, выказаў меркаванне, што названыя вышэй фрагменты біблейнага тэксту, а таксама Песня Дэворы (Суд 5) з’яўляліся ў старажытнасці часткаю вялікага нацыянальнага эпасу пра Зыход яўрэяў з Егіпта, Сінайскае Адкрыццё і Запавет з Богам, прыход у Ханаан і яго заваяванне. Касута крытыкаваў «дакументальную гіпотэзу»2 і лічыў, што адзіны і цэласны тэкст Торы быў выпрацаваны ў выніку аб’яднання асноўных цыклаў эпічных паданняў (апроч эпасу пра Зыход такім з’яўляўся старажытны эпас пра патрыярхаў яўрэйскага народа)3.
    1 Kassuto М. D. Perush al Sefer Shemot. Yerushalayim, 1942 (англ.: A Commentary on the Book of Exodus, 1967); Perush al Sefer Bereshit: Me-Adam ad Noah. Yerushalayim, 1944—1949. T. 1—2 (англ.: A Commen­tary on the Book of Genesis. 1961 — 1964. Vol. 1—2; перавыданне на іўрыце — 1978).
    2 Гл. частку 1, с. 57—61.
    3 Гл.: Kassuto М. D. Torat ha-Te’udot. Yerushalayim, 1941 (англ.: The Documentary Hypothesis, 1961).
    Кампаратыўны аналіз старажытных эпасаў многіх народаў сведчыць, што ў іх аснову часцей за ўсё пакладзеныя сапраўдныя гістарычныя падзеі, увасобленыя на мове міфапаэтычнага мыслення. Асабліва гэта тычыцца біблейнага мыслення, якое адкрывае Бога менавіта ў гісторыі і разумее гісторыю як дыялог паміж Богам і чалавекам. Так, у сувязі з біблейным аповедам пра Зыход, расійскі біблеіст I. Ш. Шыфман піша: «...існуюць бясспрэчныя фалькларыстычныя паралелі. Яны паказваюць, што гістарычная фальклорная традыцыя, як правіла, адлюстроўвае факты. якія мелі месца ў рэчаіснасці, хаця ў распрацоўку сюжэта ўводзяцца разнастайныя казачныя і фантастычныя падрабязнасці. Так, у аснове сюжэта “Іліяды” ляжаць паданні пра асаду Троі ахейцамі, якая адбылася рэальна; у аснове германскага эпасу пра Нібелунгаў — традыцыя пра бараньбу германскіх плямёнаў з гунамі; у аснове рускага быліннага эпасу ляжаць успаміны пра Кіеўскую Русь і княжанне Уладзіміра Святаслававіча. Колькасць такіх прыкладаў магла б быць павялічаная, аднак сказанага дастаткова, каб лічыць, прынамсі, вельмі верагодным, што паданне пра Зыход з Егіпта пад кіраўніцтвам Майсея таксама адпавядае некаторай рэальнасці, якая захавалася ў народнай памяці як адзін з вузлавых момантаў гісторыі народа. Дададзім да гэтага, што наўрад ці такая важная падзея, як дараванне Вучэння1, магла быць звязаная з выдумкаю, фікцыяй, а не з падзеямі, памяць пра якія трывала захоўвалася ў народнай свядомасці»2.
    У іудзейскай традыцыі Зыход з’яўлясцца формастваральным момантам гісторыі народа Ізраіля і асновай усяго заканадаўства Торы: толькі ў кантэксце Зыходу асэнсоўваецца непарушны Запавет паміж Богам і выбраным ім народам, які пераадольвае рабства і здабывае свабоду для асаблівай духоўнай місіі — служэння Богу і ажыццяўлення Яго задумаў наконт гісторыі ўсяго чалавецтва. Невыпадкова першыя словы ў Дэкалогу — наступныя: «Я, Гасподзь, Бог Твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства» (Зых 20:2; Друг 5:6). Тора падкрэслівае, што
    1 Так 1. Ш. Шыфман перакладае слова Тора.
    2 Швфман Н. Ш. Введенме // Ученне: Пятакннжме Момсеево / Пер,, введ. н коммент. Н Ш. Шнфмана. М.: Республпка, 1993С 36.
    не нацыянальна-племянное божышча, але Бог усяго Сусвету выбірае «малалікі з усіх народаў» (Друг 7:7) і абяцае вярнуць яму зямлю, прызначаную яго праайцам, і што гэтая падзея не мае аналагаў у гісторыі: «Бо спытайся ў часоў мінулых, якія былі раней цябе, з таго дня, у які стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад края неба да края неба: ці было што-небудзь такое, як гэтая вялікая справа, або ці чутна падобнае да гэтага?» (Друг 4:32). Бяспрыкладнасць гэтай падзеі і вызначае асаблівы статус яўрэйскага народа, які клянецца ў вечнай вернасці Богу ў адказ на Яго прапанову вернасці і любові, абяцае выконваць запаведзі і пастановы, якія кардынальна адрозніваюць яго лад жыцця ад ладу жыцця язычніцкіх народаў, і тым самым становіцца «народам святым», народам Божым. Стоячы на мяжы Зямлі Абяцанай, Майсей, святары і левіты ўсклікаюць: «Слухай і пачуй, Ізраіль: у дзень гэты зрабіўся ты народам Госпада, Бога твайго!» (Друг 27:9). Як вынікае з тэксту, гаворка ідзе менавіта пра тое, што Ізраіль становіцца не адным са шматлікіх ханаанейскіх або арамейскіх гарадоўцарстваў, не дзяржавай, як Егіпет ці Вавілон, а менавіта народам, з’яднаным імкненнем жыць па запаведзях, дадзеных Богам. Пры гэтым Тора падкрэслівае, што цяпер Зыход стане асабістым перажываннем кожнага яўрэя, з пакалення ў пакаленне. Майсей па волі Бога гаворыць народу: «Не з вамі толькі аднымі пастаўлю я гэты Запавет і гэтую клятвенную дамову, // Але і з тымі, якія сёння тут з намі стаяць перад тварам Госпада, Бога нашага, таксама і з тымі, якіх няма тут з намі сёння» (Друг 29:14—15). Менавіта таму, кожны год святкуючы Пэсах — свята, усталяванае ў гонар Зыходу, яўрэі інтэрпрэтуюць яго як свята іх уласнага выхаду да свабоды — знешняй і ўнутранай. Невыпадкова ў Мішне, самай старажытнай частцы Талмуда, сказана: «У кожным пакаленні мусіць чалавек разглядаць сябе так, нібыта ён сам выйшаў з Егіпта» (Пэсахім 10:5).
    Такім чынам, Зыход перманентна вызначае існаванне яўрэйскага народа, яго рэлігійнае і нацыянальнае існаванне. Памяць пра Зыход працінае гадавы жыццёвы цыкл у іудаізме: усе сезонныя святы — Пэсах (свята вясны), Шавуот (свята жніва і прынясення ў Храм ахвяры з першых пладоў ураджаю), Сукот (свята асенняга ўраджаю) — ужо
    ў Торы звязваюцца з Зыходам і кардынальна пераасэнсоўваюцца. Памяццю пра Егіпецкае рабства і Зыход матывуецца таксама неабходнасць справядлівасці, якая тычыцца ўсіх людзей, у тым ліку рабоў і прышэльцаў, выканання запаведзяў міласэрнасці, клопату пра ўдоваў і сіротаў. Гэтай памяццю матывуенца сам адпачынак у Шабат (Суботу), бо ў рабстве народ не ведаў адпачынку. Кожны раз гэтыя запаведзі і законы суправаджаюцца напамінам: «I памятай, што ты быў рабом у зямлі Егіпецкай, але Гасподзь, Бог твой, вывеў цябе адтуль...» (Друг 5:15). Менавіта пра Зыход запаведана распавядаць сынам, г. зн. нашчадкам, каб яны змаглі зразумець, адкуль узяліся законы Торы і чаму іх трэба выконваць: «Калі спытае цябе сын твой у будучым, кажучы: “Што гэта за адкрыцці |сведчанні|, і ўстановы, і законы, якія запаведаў вам Гасподзь, Бог ваш?”, // To скажы сыну твайму: “Рабамі былі мы ў Паро |фараона| ў Егіпце, і вывеў нас Гасподзь з Егіпта рукою моцнаю...”» (Зых 6:20—21). Гэты наказ прама ажыццяўляецца ў пасхальным сэдэры (літаральна з іўрыту — «парадак») — першай пасхальнай трапезе.
    Зыход становіцца адпраўным пунктам разважанняў прарокаў, якія, прадбачачы будучыя катастрофы, пакуты, выгнанні народа, прадракаюнь і новы Зыход — як у гістарычным, так і ў эсхаталагічным сэнсе. Так, першы «пісьмовы» прарок, Амос, піша: «I вярну з палону народ Мой, Ізраіля, і адбудуюць апусцелыя гарады, і паселяцца ў іх...» (Ял/ 9:14). Прарок Йірмейагу (Іерамія), разважаючы пра новы Запавет (Берыт га-хадаша) паміж Богам і народам Ізраіля, які будзе заключаны ў будучым, бачыць гэты момант як паўтарэнне Зыходу ў гісторыі народа: «Таму вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі не будуць ужо казаць: “жыве Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых з зямлі Егіпецкай”, // Але: “жыве Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых з зямлі паўночнай і з усіх земляў, у якія выгнаў іх”; бо вярну іх у зямлю іх, якую Я даў бацькам іх» (Іер 16:14—15). Як ажыццяўленне гэтых словаў быў успрыняты новы Зыход — вяртанне з Вавілонскага палону ў 538 і 458 гг. да н. э., а праз дваццаць пяць стагоддзяў — вяртанне з «паўночнай краіны», з Еўропы (невыпадкова ў перыяд нелегальнай іміграцыі яўрэяў у Палесціну, якая знаходзілася пад