• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    мандатам Вялікабрытаніі, адзін з караблёў, якія спрабавалі прарвацца скрозь блакаду англійскага флоту, насіў назву Йецыат Эйропа — «Зыход з Еўропы»).
    Зыход стаўся вельмі важнаю метагістарычнаю падзеяй для хрысціянскай свядомасці, для еўрапейскіх мастацтва і літаратуры. Усё гэта вымагае больш пільна і ўважліва разгледзець эпас пра Зыход, і найперш рэалізацыю і асэнсаванне матыву Зыходу ў Кнізе Зыходу — другой кнізе Торы і біблейнага канона наогул. Безумоўна, яна вельмі шчыльна звязаная як з папярэдняй Кнігай Быцця, так і з наступнымі трыма кнігамі Пянікніжжа. Больш таго, менавіта чатыры кнігі — Зыход, Левіт, Лікі, Другазаконне — працінае адзіны сюжэт: шлях з няволі да свабоды, шлях да ісціны і Бога, споўнены блуканняў і радасных адкрыццяў, заняпадаў і ўзлётаў духу. Яшчэ адным важным стрыжнем, які злучае ўсё гэта ў суцэльны эпас, з’яўляецца жыццяпіс прарока Майсея. Але ў той жа час менавіта Кніга Зыходу ўяўляе сабою цэласны эпас у найбольш чыстым выглядзе. Кніга мае завершаную кампазіцыйную структуру, свой разгорнута-эпічны і разам з тым напружанадраматычны сюжэт. Усё гэта, і найперш важнасць пастаўленых у Кнізе Зыходу рэлігійна-філасофскіх і маральна-этычных праблемаў, яе асаблівыя мастацкія вартасці вымагаюць яе самастойнага разгляду (безумоўна, у сувязі з Кнігаю Быцця і астатнімі кнігамі Пяцікніжжа, а таксама ў перспектыве цэласнага разгляду апошніх у чарговай частцы серыі як лагічнага працягу і своеасаблівага каментара да Кнігі Зыходу).
    Кніга Зыходу ў арыгінале называецца ў адпаведнасці з першым значным словам тэксту — Сэфэр Шэмот, або — у сучасным іўрыцкім вымаўленні — Шмот, — Кніга Імёнаў, або проста Імёньг. Вэ-элле шэмот бнэй Йісраэль... («I вось імёны сыноў Ізраіля...» (Зых 7.7))1. Гаворка ідзе пра імёны сыноў трэцяга з прабацькоў яўрэйскага народа — Йаакова (Іакава), які ад Самога Бога атрымаў новае таямнічае імя (Быц 32:28; 35:10) — Йісраэль (Ізраіль), што мае сэнс пацверджання духоўнай моцы выбранніка Божага, асаблівых
    1 Нагадаем, што звычай называць тэксты па першы.м яго радку ці значным слове мае агульнамесапатамскія карані і ўпершыню зафіксаваны ў шумерскай літаратуры.
    узаемінаў паміж Богам і чалавекам, — узаемінаў, якія вымагаюць ад чалавека напружання ўсёй яго істоты, фізічных і духоўных сілаў, бо толькі тады спасцігаецца вялікая ісціна Адкрыцця Божага. Імя гэтае азначае ў аднолькавай ступені як тое, што чалавек вядзе барацьбу за спасціжэнне Адкрыцця Божага, так і тое, што Бог вядзе барацьбу за чалавека. Да таго ж імя Йісраэль магчыма прачытаць як «будзе ўладарыць Бог», што ўспрымаецца як паказанне на асаблівае прызначэнне роду Іакава1.
    Назва другой кнігі Торы ў арыгінальным каноне нагадвае пра тыя падзеі, што папярэднічалі гісторыі, якая разгорнецца на старонках Сэфэр Шэмопт. калісьці, больш за чатырыста гадоў таму, у Міцраім (Егіпет) прыйшлі па запрашэнні Ёсэфа (Іосіфа), аднаго з дванаццаці сыноў Іакава, сам патрыярх і астатнія яго сыны са сваімі сем’ямі, прыйшлі, каб з дазволу самога фараона пасяліцца на некаторы час у вільготнай Дэльце, пасвіць там свае статкі і такім чынам перачакаць страшэнны голад, што абрынуўся з-за засухі на Кенаан (Ханаан) — Зямлю Абяцаную2: «I вось імёны сыноў Ізраіля, якія прыйшлі ў Егіпет. 3 Йааковам прыйшлі яны, кожны са сваім домам [родам]: // Рэувен, Шымон, Леві і Йегуда, // Йісахар, Зэвулун і Біньямін, // Дан і Нафталі, Гад і Ашэр. // 1 было ўсіх душаў, прамых нашчадкаў Йаакова, семдзесят душаў, а Ёсэф быў у Егіпце» (Зых 1:1-5). Гэты пералік будзе паўтораны потым — і двойчы — у Кнізе Лікаў, калі Гасподзь дасць загад прароку Майсею пералічыць «усю грамаду сыноў Ізраілевых адпаведна родам іх» — усіх, хто старэйшы за дваццаць гадоў і можа служыць у войску (Лік 1:1-46; 26:1-51). Аднак гэта будзе ўжо пералік не тых, хто ўвайшоў у Егіпет, а тых, хто выйшаў з яго, і ўжо не толькі саміх родапачынальнікаў дванаццаці каленаў (кланаў) Ізраілевых з іх дзецьмі, але і іх больш далёкіх нашчадкаў, што нарадзіліся не на
    1 Гл. падрабязней: частка 1. раздзел «Эпас пра патрыярхаў у Кнізе Быцця — гісторыя выбранага роду Госпада», падраздзсл «“I вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ты ні пойдзеш... ” (Духоўныя пошукі Іакава Ізраіля)».
    2 Гл. падрабязней: частка 1. раздзел «Эпас пра патрыярхаў у Кнізе Быцця — гісторыя выбранага роду Госпада», падраздзел «“Бог паслаў мяне перад вамі для захавання вашага жыцця... ” (Прыпавесць пра Іосіфа і яго братоў)».
    свабодзе — у рабстве... Ёсць вялікі сэнс у тым, што пачынаецца новы аповед з напаміну пра ўваход, а завяршаецца Зыходам з рабства і падрыхтоўкай да новага ўваходу — уваходу народа ў Зямлю Абяцаную ў якасці не рабоў, але народа Запавету, «грамады Гасподняй». 1 важна, што на першым плане тут імёны — як акцэнтаванне таго, што справа пераадолення нявольніцтва, шлях да сапраўднай свабоды, які ёсць адначасова шлях да Бога і саміх сябе, неадрыўны ад асобаснай адказнасці; больш таго, гэты шлях вельмі моцна звязаны з пераадоленнем бязлікасці нявольніка, з ператварэннем кожнага з нявольнікаў у асобу, якая ўсведамляе адказнасць перад іншымі і перад Богам. Таму, здаецца, ужо на пачатку кнігі важна падкрэсліць імёны.
    Вялікі сэнс ёсць таксама і ў той назве другой кнігі Пяцікніжжа, якая прыйшла з Сэптуагінты і замацавалася ў хрысціянскай традыцыі, але, няма сумневу, пэўны час ужывалася і ў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі. Кніга была названая яўрэйскімі мудрацамі ў адпаведнасці з законамі эліністычнай кніжнасці — па асноўным змесце, асноўнай падзеі, што апісаная ў кнізе, а гэтая падзея, безумоўна, Выхад з Егіпта. На іўрыце гэта гучыць як Йецыат Міцраім, і, што цікава, менавіта такая назва другой кнігі Торы была зафіксаваная ў некаторых яўрэйскіх крыніцах эпохі Сярэднявечча. У самой жа Сэптуагінце пачатак тэксту гучыць як «Выхад сыноў Ізраілевых з Егіпта». Адсюль, уласна кажучы, і грэчаская назва — не толькі па асноўнай падзеі, але і па першым слове: Eqodoq (Exodos) — літаральна «выхад», «зыход». Ад грэчаскай назвы, у сваю чаргу, паходзіць назва з тым жа значэннем у лацінскай Бібліі, Вульгаце, — Exodus, якая традыцыйна захоўваецца ў нямецкім (лютэраўскім) і англійскім (каралеўскім) перакладзе. У славянскай Бібліі была знойдзеная некалі яшчэ Кірылам і Мефодзіем калька грэчаскай назвы — Нсход, што, так ужо сталася, не зусім адпавядае сучаснаму Выход (Выхад), хоць апошні пераклад вельмі дапушчальны: усё ж такі ўжо на працягу дзесяці стагоддзяў назва Мсход фарміравала «біблейны слых» усходнеславянскіх народаў і сведчыла (і зараз сведчыць), што Зыход — Выхад у біблейным сэнсе — не зусім супадае з простым выхадам у фізічным сэнсе гэтага слова. Таму, здаецца, і па-беларуску даволі арганічна магла б
    гучаць назва Зыход, а не толькі Выхад, як у перакладзе Васіля Сёмухі.
    Кніга Зыходу, як ужо адзначалася, уяўляе сабою адзіны, суцэльны гістарычны эпас або, што не менш важна, даўно ўжо ўспрымаецца менавіта так, менавіта так усведамляецца чытачамі, і наша задача — найперш зразумець гэтую цэласнасць і моц уздзеяння біблейнага тэксту. На сённяшні ж момант шмат што і ў навуковых гіпотэзах адносна складання і замацавання на пісьме кніг Торы «працуе» на адзінства эпасу пра Зыход. Так, нагадаем, што, паводле канцэпцыі У. Касута, існаваў цэлы цыкл старажытнаяўрэйскіх эпічных паданняў (пераважна ў вершаванай форме), якія сталі апірышчам выпрацоўкі адзінага, ужо прафесійна апрацаванага на пісьме, нацыянальнарэлігійнага эпасу пра Зыход. Фрагментамі такіх вельмі старажытных гераічных паданняў Касута лічыць Песню Дэворы (Cyd 5), у якой узгадваецца Адкрыццё на Сінаі (Суд 5:5; параўн. Пс 68/67:9), Песню на моры (Песню пра пераход цераз Трысняговае мора; Зых /5:1-8), прароцтва Більяма (Валаама; Лік 23-24), Развітальную песню Майсея (Друг 32), Дабраславенне Майсея свайму народу (Друг 33), якое суадносіцца з Дабраславеннем Іакава сваім сынам (Быц 49) — будучым каленам Ізраілевым. Як высветлілася, славутая Песня пра пераход цераз Трысняговае мора (у еўрапейскім масавым разуменні — Чырвонае мора), якую запявае прарок Майсей і падхоплівае ўвесь народ, належыць, разам з не менш слыннай Песняю Дэворы, да найстаражытнейшых узораў старажытнаяўрэйскай паэзіі і датуецца XIII ст. да н. э. Канчатковую ж фіксацыю на пісьме Кнігі Зыходу (прынамсі, апавядальную яе частку) біблеісты звязваюць з часам Давіда, г. зн. з X ст. да н. э. Галоўным героем эпічнага цыкла пра Зыход (адпаведна і Кнігі Зыходу), безумоўна, з’явіўся вялікі прарок Майсей, які назаўжды застаўся ў свядомасці яўрэйскага народа як «чалавек Божы», які прынёс на зямлю Закон Божы — Тору, як галоўны духоўны настаўнік, які нездарма атрымаў сваё асаблівае непаўторнае імя — Машэ Рабэну («Майсей, Настаўнік наш»), Абсалютная большасць біблеістаў зараз не сумняваецца ў рэальным існаванні вялікага заканадаўца, хаця ў яго жыццяпісе, якім ён паўстае
    ў Пяцікніжжы, шмат легендарнага. Аднак апошняе тычыцца практычна ўсіх выбітных людзей сівой (і не толькі) Старажытнасці, і, як жартуе В. Келер, «хто будзе сумнявацца ў гістарычнасці імператара Барбаросы толькі таму, што гавораць, быццам бы ён дагэтуль спіць пад Кіфхойзэрам?»1 Няма таксама сумневу ў тым, што ў аснове Кнігі Зыходу ляжаць гістарычныя факты, але, безумоўна, пераломленыя праз міфапаэтычную свядомасць. Гэта гісторыя, не роўная самой сабе, бо яна з’яўляецца хутчэй метагісторыяй — гісторыяй пошукаў шляхоў да Бога і духоўных адкрыццяў.
    Кніга Зыходу падхоплівае і працягвае сюжэт Кнігі Быцця — і адначасова магістральны сюжэт усяго Пяцікніжжа — шлях да сапраўднага Саюзу, або Запавету (у арыгінале менавіта Саюз — Берыт), з Богам. Калі раней Бог прапаноўваў Саюз-Запавет асобным людзям, шукаў Сабе асобных выбраннікаў, то цяпер Ён мусіць выбраць — і, што вельмі важна, у акце ўзаемнага вольнага выбару — цэлы народ і прапануе яму Закон. I вельмі знамянальна, што атрыманне Закону магчымае толькі праз дасягненне свабоды, праз пераадоленне нявольніцтва — знешняга і ўнутранага, праз Зыход.
    Кніга Зыходу мае наступную кампазіцыйную структуру: зварот нашчадкаў Іакава ў рабства і іх пакуты ў Егіпце (Зых /); нараджэнне і сталенне Майсея (Зых 2:1—14); Майсей у зямлі Мід’янскай, або Мадыямскай (Зьа 2:1—22); рашэнне Бога вызваліць сыноў Ізраіля і закліканне Майсея да прароцкага служэння (Зых 2:2—4:17); Майсей зноў у Егіпце; узмацненне прыгнёту нарбда Ізраіля і цуды, здзейсненыя Майсеем і Ааронам перад фараонам (Зых 4:27— 7:13); Дзесяць караў егіпецкіх (Зых 7:1—11:10); усталяванне Богам свята Пэсаха (Пасхі) і Зыход {Зых 12—13)', цуд выратавання на Трысняговым (Чырвоным) моры і Песня на моры (Зых 14—15:21); шлях да Сіная (Зых 15:22—18:27); Сінайскі Запавет (Зых 19—23): Адкрыццё Госпада Майсею на Сінаі (Зых 19), Адкрыццё ўсяму народу і Дэкалог (Зых 20:1—21), Кніга Запавету (Зых 20:22—23:33), асвячэнне Запавету (Зых 24); загад Госпада наконт збудавання Скініі