Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Магчыма, менавіта прыход да ўлады новай фіванскай дынастыі, самога Яхмаса I канстатуе славутая біблейная фраза: «1 паўстаў у Міцраіме новы цар, які не ведаў Ёсэфа» (Зых 1:8). Так пачынаецца новы, жорсткі этап існавання народа Божага, звязаны з рабствам: на хвалі выгнання гіксосаў рэпрэсіі абрынуліся на тыя дробныя плямёны азіяцкага паходжання, якія прыйшлі ў Егіпет пры гіксосах, у тым ліку — на яўрэяў. Як піша 1. Р. Тантлеўскі, «“азіяты” пераходзяць у разрад ‘апіру, і пачынаецца іх жорсткае прыгнечанне, якое знайшло, у прыватнасці, адлюстраванне ў першых раздзелах Кнігі Зыходу»2. 1 гэтае прыгнечанне не
1 Цыт. па: Коростовцев М. А. Лнтература Древнего Егмпта // Нсторня всемнрной лнтературы: В 9 т. М.: Наука, 1983. Т. 1. С. 72.
2 Тантлевскнй Н. Р. Введенме в Пятнкнмжне. С. 156.
стала слабейшае, калі да ўлады прыйшла XIX дынастыя, заснаваная, як ужо адзначалася, па меркаванні большасці сучасных даследчыкаў, нашчадкамі гіксосаў. Можа, менавіта гэтую змену дынастыяў мае на ўвазе біблейны тэкст, калі паведамляе: «Праз доўті час памёр цар Егіпецкі. I стагналі сыны Ізраілевы ад працы, і лямантавалі, і лямант іх ад працы ўзышоў да Бога» (Зых 2:23). Старажытны Аварыс ізноў становіцца новай сталіцай Егіпта, дакладней, толькі невялікай яе часткай, бо горад расце, пашыраецца і атрымлівае назву ў гонар Рамсэса II — Пер-Рамсэс, або Пі-Рамсэс, што азначае «дом Рамсэса» (нагадаем, што з ім ідэнтыфікуецца біблейны Раамсэс). Славуты ізраільскі навуковец Хаім Тадмор заўважае, што «горад называўся ПерРамсэсам толькі на працягу каля 200 гадоў. Такім чынам, біблейны аповед нра Егіпецкае рабства ўзнік у гэты перыяд, г. зн. не пазней XI стагоддзя да н. э.»1 Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што назва Пер-Рамсэс тычылася не толькі новай сталіцы, але і ўсяго адбудаванага Рамсэсам II раёна, у які ўваходзілі таксама Таніс і Канцір. Як паведамляе слынны расійскі егіптолаг Юрый Перапёлкін, Пер-Рамсэс быў буйным прыморскім горадам, які стаяў ля межаў Егіпта. У яго гавані, якая традыцыйна называлася Аварысам, было шмат караблёў, тут праводзіліся агляды войскаў, адсюль выступалі ў паходы2. Французскі археолаг П. Мантэ (Montet), які праводзіў шматгадовыя раскопкі ў раёне Таніса, з захапленнем піша пра Пер-Рамсэс: «Тут, як і ў Фівах, храм і іншыя збудаванні акружала вялікая цагляная сцяна з чатырма брамамі, ад якіх адыходзілі ў кожны бок свету дарогі і каналы. 3 Асуана, не лічачыся ні з цяжкасцямі, ні з адлегласцямі, дастаўлялі каменныя блокі неверагодных памераў для ўзвядзення храма, святая святых, і шматлікіх стэлаў і абеліскаў, якія выточвалі дасканалыя майстры. Па баках алеяў, брукаваных базальтам, стаялі адзін супраць аднаго львы з чорнага граніту з чалавечымі тварамі і сфінксы з ружовага граніту. Брамы ахоўвалі ляжачыя львы. Перад пілонам
1 Нсторня еврейского народа: В 2 т. / Под ред. Ш. Эттангера. Нерусалмм: Бнблнотека-Алня, 1990. С. 25-26.
2 Перепелкнн Ю. Я. Егнпет после солнцепоклонннческого переворота // Нсторйя Древнего Востока. М., 1988. Ч. II С. 557.
стаялі шэрагам групы з дзвюх і трох статуяў багоў, якія стаялі і сядзелі і многія з якіх супернічалі з калосамі Фіваў і пераўзыходзілі мемфіскія. Палац зіхацеў, упрыгожаны золатам, лазурытам і бірузою. Паўсюль былі кветкі. Старанна апрацаваныя палі перасякаліся дарогамі, абсаджанымі дрэвамі. Сховішчы ламіліся ад тавараў з Сірыі, з астравоў і з краіны Пунт. Кварталы недалёка ад палаца адводзіліся атрадам пяхоты і лучнікаў, эскадронам калясніцаў, экіпажам ваенных караблёў. Многія егіпцяне перасяляліся сюды, каб быць бліжэй да “сонца” (фараона. — Г С.). “Якая вялікая радасць — знаходзіцца тут, — усклікае пісец Пабаса, — лепшага не пажадаеш! Малы падобны вялікаму... Роўныя тут усе, хто хоча звярнуцца з просьбаю”. Як і ў іншых вялікіх гарадах, сярод егіпцянаў жыло шмат лівійцаў і неграў. Але асабліва азіятаў, і нават пасля Зыходу... Царскі горад апынуўся ў цэнтры новага, больш вялікага горада са шматлікімі дамамі, крамамі і сховішчамі. У гэтых новых кварталах з’явіліся свае храмы, акружаныя цаглянымі сценамі, як вялікі цэнтральны храм. <...> Рамсэс II пабудаваў так шмат, што яго пераемнікам амаль нічога не засталося рабіць. Так, Рамсэс III займаўся галоўным чынам падтрымкаю і пашырэннем садоў і лясоў...»1
Галоўным божышчам Пер-Рамсэса быў Сэтх, які цалкам атаясаміўся з Сутэхам і назваўся менавіта апошнім імем (або Суту). Паводле Стэлы чатырохсотага года. знойдзенай у Танісе О. Марыетам, закапанай ім жа і знойдзенай зноў П. Мантэ, Сэці (Сутайа) 1, само імя якога літаральна значыць «прыналежны Сэтху (Суту)»2, яшчэ калі ён быў военачальнікам Харэмхеба, прыбыў у Аварыс на чатырохсоты год сцвярджэння тут культу гэтага бога (г. зн. каля 1330—1320 гг. да н. э.), каб адзначыць гэтую падзею і ўшанаваць Сэтха. На гэтай жа стэле ёсць выява Рамсэса II, які прыносіць дары Сэтху. Рамсэс II называў Сутэха-Баала (Сутэха-Уладара) сваім «бацькам» і адначасова прыпадабняўся яму3. 1. Р. Тантлеўскі падкрэслівае
1 Монтэ П. Егппет Рамсесов / Пер. с франц. Ф. Л. Мендельсона; Отв. ред., авт. послесл. н прмм. О. В. Томашевпч. М., 1989. С. 16—18.
2 Ёсць звесткі, што і дзед Сэці I таксама зваўся Сэці.
3 Гл.: Gardiner A. Н. Egypt of the Pharaohs. 3 ed. Oxford, 1964. P. 165, 262; Gardiner A. H. Te Kadesh Inscriptions of Ramses II. Oxford. 1960. P. 7. 13, 30.
амбівалентны характар рэлігійнай палітыкі Рамсэса II: «3 аднаго боку, гэты нашчадак гіксосаў з ярка выяўленым семіцкім профілем (яго мумія, якая выдатна захавалася, знаходзіцца ў Егіпецкім музеі ў Каіры) аддаваў відавочную перавагу свайму радавому богу Сутэху-Ваалу... Але ў той жа час, імкнучыся захаваць баланс сілаў, Рамсэс на ўсе лады падладжваецца да шматлікіх прыхільнікаў старажытнага традыцыйнага культу фіванскага бога Амона-Ра. Ён узводзіць у яго гонар велічныя збудаванні ў Фівах, узгадвае яго ў розных дакументах. У сталіны, Пер-Рамсэсе, паўднёвая частка горада лічыцца “маёнткам Сутэха”, заходняя ж — “маёнткам Амона” (папірусы Анастасі II, 1, 4 і Анастасі IV, 6, 4). У паэме пра Кадэшскую бітву Рамсэса II з хетамі гаворыцца пра чатыры падраздзяленні яго войска: падраздзяленне Амона, падраздзяленне Ра, падраздзяленне мемфіскага бога Птаха і падраздзяленне Сутэха. Хаця Рамэсідам больш ці менш удавалася падтрымліваць баланс сілаў паміж прыхільнікамі Амона і шматлікімі ў паўночна-ўсходняй частцы Дэльты адэптамі культу Сутэха (як карэннымі егіпцянамі, так і азіятамі), аднак гэты рэлігійны антаганізм, верагодна, часам выліваўся ў адкрытыя, жорсткія сутыкненні»1. Даследчык мяркуе, што менавіта гэты антаганізм стаў прычынай таго, што, паводле Кнігі Зыходу, егіпцяне па-рознаму ставіліся да яўрэяў і іх Бога, а частка іх выйшла з імі з Егіпта (вобраз Бога, Які некалі заключыў Саюз з Аўраамам і потым адкрыўся Майсею, меў пэўныя знешнія тыпалагічныя паралелі з вобразам Сутэха, але гэта не перашкодзіла Майсею і ўсяму народу асэнсаваць свайго Бога як прынцыпова іншага; гл. ніжэй).
Такім чынам, калі прыняць пад увагу гістарычныя сведчанні, палонныя яўрэі сапраўды ўзялі вялікі ўдзел, хаця і не па сваёй волі, у ператварэнні Аварыса ў новую
1 Тантлевскнй 14. Р. Введенме в Пятмкннжне. С. 191-192. Як паведамляе даследчык. нскаторыя егіптолагі лічаць, што канец панавання Рамэсідаў (XX егіпенкая дынастыя; XII першая чвэрць XI ст. да н. э.) быў адзначаны грамадзянскай вайной паміж прыхільнікамі рэлігіі Амона, з аднаго боку, і Сутэха з другога. Перавага была спачатку на апошнім баку, але фіванцы сабралі моцнае войска і разбілі «нячыстых» прыхільнікаў Сутэха, праклялі культ гэтага бога і разбурылі палац Рамсэса II (гл., напрыклад: Montet Р. Le drame d’Avaris. Paris, 1941. P. 168173). Гл.: Тантлевскмй Pi. P. Введснме в Пятмкннжне. С. 174.
2а Зак. 4008
славутую сгаліцу — Пер-Рамсэс. Другі горад, што ўзгадваецца ў Кнізе Зыходу ў якасці горада-сховішча, які будавалі для фараона яўрэі, — Пітом. Ён ідэнтыфікуенца большасню даследчыкаў з горадам Пі-Атом (Пі-Атум), які будаваўся таксама ў эпоху Рамсэса II у раёне Тэль эль-Масхуты ў даліне Вадзі-Тумілат к поўдню ад Таніса і к захаду ад возера Тымса. Абапіраючыся на гэтыя дадзеныя, даследчыкі мяркуюць, што фараон, для якога яўрэі будавалі новую рэзідэнцыю і пачалі будаваць «горад прыпасаў», — Сэці 1, а фараон, падчас кіравання якога адбыўся Зыход, — Рамсэс II. I. Р. Тантлеўскі падкрэслівае: «Размах будаўнічых праектаў апошняга (Рамсэса II. — Г. С.) меў перадумоваю беспрэцэдэнтнае дагэтуль па маштабе прыцягненне да працы азіятаў‘апіру. Інтэнсіфікацыя эксплуатацыі іншаземнага насельніцтва Рамсэсам II, магчыма, знайшла сваё адлюстраванне, у прыватнасці, у тэксце Зых 5:6—23, дзе гаворка ідзе пра рэзкае павелічэнне для ізраільцянаў фараонам нормы выпрацоўкі цэглы»1. Патрэбна адзначыць, што, сапраўды, цэгла была асноўным будаўнічым матэрыялам у Егіпце, у адрозненне ад Ханаана, дзе такім матэрыялам быў камень. Егіптолагі высветлілі, што працэс вытворчасці цэглы, вельмі падобны да таго, які апісаны ў Кнізе Зыходу, паўстае на насценных роспісах грабніцаў візіра Рэхміра ў Фівах (каля 1460 г. да н. э.). Вядома таксама, што егіпецкія гарады звычайна акружаліся цаглянаю сцяною каля 20 м вышынёй і 15 м шырынёй. Больш таго, у адным з дакументаў, які датуецца пятым годам кіравання Рамсэса II, гаворка ідзе пра норму ў 2000 цаглінаў на кожнага з 40 працаўнікоў2.
Наконт таго, колькі цягнулася рабства Егіпецкае і калі канкрэтна адбыўся Зыход, існуюць розныя навуковыя гіпотэзы. Таксама розныя традыцыі адносна тэрміну знаходжання народа Ізраіля ў рабстве зафіксавала сама Біблія і постбіблейныя яўрэйскія крыніцы. Як ужо адзначалася, у прароцтве, дадзеным Аўрааму ў Кнізе Быцця, тэрмін нявольніцтва вызначаны ў 400 гадоў (Быц 15:13). У сваю
1 Тантлевскнй й. Р. Введенне в Пятнкнпжме. С. 175.
2 Тамсама. С. 175; Sarna N. Exploring Exodus. N. Y., 1986. P 22—24.
чаргу, у Кнізе Зыходу двойчы фігуруе тэрмін у 430 гадоў: «Часу ж пасялення сыноў Ізраіля, колькі яны жылі ў Егіпце, было чатырыста трыццаць гадоў. // I было: пасля завяршэння чатырохсот трыццаці гадоў, у той самы дзень, выйшлі ўсе воінствы Госпада з краіны Егіпецкай» (Зых 12:40— 41; пад воінствамі разумеюцца людзі, верныя Богу, гатовыя змагацца за Яго Імя). Разыходжанне ў гэтых двух тэрмінах, як ужо таксама адзначалася, можна патлумачыць тым, што менавіта трыццаць гадоў сыны Ізраіля жылі ў Егіпце як вольныя людзі, а чатырыста — знаходзіліся ў няволі. Але ў Сэптуагінце ў гэтым жа месцы сказана крыху інакш: «...і пасялення сыноў Ізраіля, колькі яны і бацькі іх жылі ў Егіпце і ў зямлі Ханаана, было чатырыста трыцнаць гадоў». Як вядома, Аўраам пайшоў па волі Божай у зямлю Ханаанскую ва ўзросце 75 гадоў (Быц 12:4); праз 25 гадоў напружанага чакання спадчынніка ён нарадзіў Ісаака (Быц 17:1, 21); ва ўзросце 60 гадоў Ісаак нарадзіў Ісава і Іакава; Іакаў жа перасяліўся да Іосіфа ў Егіпет, калі яму было 130 гадоў (Быц 47:9). Такім чынам, атрымліваецца, што да перасялення ў Егіпет патрыярхі жылі ў Ханаане 215 гадоў, а потым 215 гадоў знаходзіліся ў Егіпце. 3 другога боку, у тым жа 15-м раздзеле Кнігі Быцця сказана, што нашчадкі Аўраама вернуцца з няволі ў Зямлю Абяцаную ў чацвёртым пакаленні (Быц 15:16). Гэта супадае з паведамленнем Кнігі Зыходу пра тое, што духоўныя лідэры, якія ўзначалілі Зыход, Майсей і Агарон (Аарон), былі праўнукамі сына Іакава-Ізраіля — Леві (Левія), а апошні прыйшоў са сваёй сям’ёй у Егіпет разам з бацькам у часы Ёсэфа. Паводле Бібліі, адно пакаленне змяняецца другім праз сорак гадоў, гэта значыць, што павінна было прайсці каля 160 гадоў з моманту перасялення Іакава з сынамі ў Егіпет, перш чым Майсей пачаў справу Зыходу. Было ж яму, калі ён вывеў народ з рабства, 80 гадоў. Такім чынам, атрымліваецца прыблізна 200 гадоў ці крыху больш, калі ўлічыць, што біблейныя героі жывуць шмат больш за сорак гадоў. Паводле тэкстаў Кніг Быцця (Быц 50:23), Лікаў (Лік 32:39—40), Ісуса Навіна (/с Нав 13:31; 17:1), у Ёсэфа быў унук Махір, сыны якога нарадзіліся яшчэ пры жыцці яго дзеда (нагадаем, што Ёсэф памёр у Егіпце), а потым