Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Келлер В. Бмблня как нстормя. С. 134.
Адкрыцця і Каўчэга Запавету (Зых 25—27): тлумачэнне Майсею пра назначэнне Аарона і яго сыноў святарамі і гіра іх асвячэнне (Зых 28—30): назначэнне Бэцалёля (Весялііла) і Агаліява для збудавання Скініі (Зых 31:1—11): наказ Госпада святкаваць Суботу і дараванне Скрыжаляў Запавету (Зых 31:12—18): грэх пакланення залатому быку і пакаранне народа Госпадам (Зых 32): заступніцтва Майсея за свой народ і аднаўленне Запавету (Зых 33—34): збудаванне і асвячэнне Скініі і Каўчэга, памазанне Аарона і яго сыноў і прынясенне першых ахвяраў Госпаду (Зых 35—40). У нашым аналізе мы будзем ісці следам за кампазіцыяй кнігі, за ўнутранаю логікаю разгортвання тэксту.
Такім чынам, галоўная мэта дадзенай працы — ажыццявіць больш ці менш цэласны аналіз Кнігі Зыходу найперш з пункту гледжання рэлігійна-філасофскага і маральнага сэнсу тэксту; выявіць асаблівыя прыкметы яго духоўнага і мастацкага свету, тое новае, што ён прынёс у кантэксце Старажытнасці, а таксама прасачыць яго ўплыў на этычныя і эстэтычныя пошукі далейшай культуры, як іўдзейскай, так і хрысціянскай; намеціць шляхі рэцэпцыі асноўных духоўных і мастацкіх парадыгмаў Кнігі Зыходу ў еўрапейскіх літаратуры і мастацтве (апошняе, аднак, вымагае разгляду ў сукупнасці з рэцэпцыяй усяго эпасу пра Зыход, г. зн. разам з астатнімі кнігамі Пяцікніжжа, і будзе ажыццёўлена больш сістэмна ў наступнай частцы). Пры гэтым, аддаўшы пэўную ўвагу гістарычнаму фону дзеяння Кнігі Зыходу ў першым раздзеле, суправаджаючы каментар і аналіз пэўнымі гістарычнымі звесткамі, мы будзем надаваць пераважную увагу метагістарычнаму сэнсу кнігі і падыходзіць да біблейнага тэксту ў рэчышчы так званага посткрытычнага метаду — як да цэласнага феномена, у якасці якога ён фігуруе ўжо шмат стагоддзяў у семантычным полі яўрэйскай і еўрапейскай культураў, іудзейскахрысціянскай цывілізацыі.
«Я ЎБАЧЫЎ ПАКУТЫ НАРОДА МАЙГО Ў ЕГІПЦЕ...»
(Народ Ізраіля ў нявольніцтве: гісторыя і метагісторыя)
I стагналі сыны Ізраілевы ад працы, і лямантавалі, і лямант іх ад працы ўзышоў да Бога.
(Зых 2:23)
Н сотнн тысяч пленных мудеев Тесалн камнн, Клалн кнрпмчн.
Дзмітрый Кедрын. Піраміда
Кніга Зыходу распачынаецца з напаміну пра тое, як прыйшлі некалі бацька Ёсэфа Прыгожага і яго браты з дазволу самога паро (фараона) у Егіпет у колькасці сямідзесяці душаў, як памёр потым Ёсэф, і з лаканічнага паведамлення, што памёрлі і браты Ёсэфа і сышло ўсё тое пакаленне, а нашчадкі Йаакова сталі паступова ператварацца ў шматлікі народ: «А сыны Ізраіля пладзіліся і памнажаліся, і сталі вельмі шматлікія і моцныя, і напоўнілася імі краіна» (Зых 1:7). А тым часам, паведамляе тэкст, прыйшоў новы фараон, «які не ведаў Ёсэфа» (Зых 1:8), г. зн. не ведаў тых дабротаў, што зрабіў Егіпту Ёсэф, не толькі ўратаваўшы ад голаду егіпцянаў, але і даўшы Егіпту магчымасць стаць адной з самых эканамічна моцных краінаў. 1 гэты новы фараон, напалоханы колькасцю іврім (яўрэяў) у яго валадарстве, вырашыў зрабіць іх нявольнікамі: «1 сказаў ён народу свайму: “Вось, народ сыноў Ізраіля больш шматлікі і моцны за нас. // Абхітрым яго, a то памножыцца ён і, калі здарыцца вайна, далучыцца і ён да праціўнікаў нашых, і будзе ваяваць супраць нас, і сыдзе з краіны”» (Зых 1:9-10). Такім чынам, як падкрэслівае Тора, злы намер узнікае ад адсутнасці гістарычнай памяці і дабрыні, ад няўдзячнасці, якая толькі знешне здаецца бяспечнай. I вельмі жахліва, калі такі настрой (часцей за ўсё пад уплывам лідэраў грамадства) авалодвае народам. Егіпцяне паспяшаліся выканаць загад свайго «жывога бога» (так называлі фараонаў у Егіпце), і яўрэяў прымусілі працаваць
на цяжкіх працах, і перадусім на будаўніцтве асаблівых гарадоў для фараона: «I паставілі над Ізраілем начальнікаў павіннасцяў, каб мардаваць яго цяжкімі працамі сваімі, і будаваў ён гарады-сховішчы [гарады для прыпасаў] для фараона Пітом і Раамсэс» (Зых 1:11; у рускім Сінадальным перакладзе — Пйфом і Раамсес). Але вось незадача для прыгнятальнікаў: здаецца. чым больш яны прыгнятаюць народ, тым больш памнажаенна ён насуперак усім бядотам. 1 тады яшчэ горш пачалі лютаваць падначаленыя фараона, а разам з імі — і ўсе егіпцяне: «Але па меры таго, як мардавалі Ізраіль, усё болей памнажаўся ён і разрастаўся, і былі сыны Ізраіля ў цяжар егіпцянам. // I пачалі егіпцяне прыгнятаць сыноў Ізраіля цяжкаю працаю: // Горкім зрабілі жыццё іх цяжкаю працаю над глінаю і цаглінамі, усялякаю працаю ў полі, і наогул усялякаю працаю, да якой жорстка прымушалі іх» (Зых 1:12-14).
Ці не нагадвае гэта вядомую практыку канцэнтрацыйных лагераў смерці, дзе ліодзі, знясіленыя цяжкай працай, урэшце павінныя былі памерці? Так ці інакш, але народ, некалі вольны, народ, які не зрабіў нічога дрэннага Егіпту, трапіў у нявольніцтва. Нагадаем, што яшчэ ў Кнізе Быцця гэтае наканаванне было адкрытае Богам Аўрааму: «...ведай, што нашчадкі твае будуць прышэльцамі ў зямлі [краіне| не сваёй, і зняволяць іх, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў...» (Быц 15:13). Такім чынам, дзеянне Кнігі Зыходу пачынаецца як спаўненне гэтага прароцтва. Дакладней, пра гэта паведамляе экспазіцыя кнігі, сапраўднае ж дзеянне пачнецца з нараджэння збавіцеля, а потым і з самога Зыходу, г. зн. з канца нявольніцтва. Гэта дае магчымасць разлічыць непасрэдны (і па-ранейшаму метагістарычны) час дзеяння кнігі: яно адбываецца праз чатырыста з невялікім (праз 430) гадоў пасля перасялення Іакава з сынамі ў Егіпет і прыкладна праз шэсць або сем стагоддзяў пасля асаблівага Адкрыцця, дадзенага Богам Аўрааму, — Адкрыцця пра тое, што народ Аўраама пройдзе праз страшэнныя пакуты, але пераадолее рабства, выйдзе на свабоду і вернецца ў Зямлю Абяцаную.
А пакуль што народ Ізраіля (дакладней, яшчэ проста нашчадкі Ізраіля і яго сыноў, якія для егіпцянаў — толькі чужынцы, прышэльцы, іврім), пасля трыццаці гадоў воль-
нага існавання на забалочаных лугах егіпецкай Дэльты. быў звернуты ў нявольніцтва, і толькі праз пераадоленне гэтага нявольніцтва ён атрымае шанц стаць сапраўдным народам. Як сумна пажартаваў адзін з даследчыкаў, калі народ пачынае сваю гісторыю з нявольніцгва, то гэта сапраўдная гісторыя. Так, абсалютнай большасці вядомых нам народаў, старажытных і не вельмі, уласціва бачыць пачатак сваёй гісторыі ў асляпляльна-пераможным, гіпербалічным свеце, весці паходжанне ад неадольных герояў, што вызначыліся сваімі выключнымі подзвігамі (як, напрыклад, дарыйцы вялі род ад Геракла ці ірландцы — ад Кухуліна і г. д.). Чаму ж гэты дзіўны народ, які стаў, паводле Бібліі, адным з галоўных суб’ектаў гісторыі, дагэтуль адлічвае сваю гісторыю не з перамогаў, а з фактаў сумных і балючых — з рабства? Можа, гэта сапраўды дадатковы паказчык не толькі яго асаблівага мыслення, не толькі метагістарычнасці тэксту Торы, але і яго гістарычнасці ў фактычным сэнсе гэтага слова?
Яшчэ ў XIX ст. болыпасці прыхільнікаў так званай біблейнай крытыкі падзеі рабства Егіпецкага і Зыходу бачыліся не болей чым міфам, фальклорнымі паданнямі яўрэяў, прычым даволі позняга паходжання. Але поспехі біблеістыкі ў XX ст., асабліва біблейнай археалогіі, прымусілі навукоўцаў паглядзець на тэкст Кнігі Зыходу новым позіркам. Стала зразумела, што гэты легендарна-гістарычны аповед прывязаны да канкрэтнага гістарычнага фону, што як абставіны рабства, так і падзеі Зыходу, у якім бы міфалагічным асвятленні яны не паўставалі, не былі «прыдумкаю» яўрэяў у больш познія эпохі. Да таго ж нагадаем, што сам міф — спосаб акумуляцыі гістарычнай памяці. канцэнтрацыі духоўнага досведу чалавецтва і перадачы гэтага досведу наступным пакаленням, асабліва міф у яго біблейным разуменні, міф, які становіцца сродкам спасціжэння трансцэндэнтнага, Адкрыцця Божага, асэнсавання чалавекам самога сябе ў дыялогу з Богам*.
Што ж кажуць сёння біблеісты, усходазнаўцы, гісторыкі і археолагі наконт гістарычнага фону Кнігі Зыходу?
1 Гл. падрабязней: частка I, раздзел «Святло Бібліі», падраздзел «Кніга, роўная Сусвету».
Па-першае, асаблівым сведкам «сапраўднасці» тэксту, як высветлілася, стаў сам тэкст: як паказалі і біблейныя даследаванні, і даследаванні ў галіне ўсходазнаўства (асабліва егіпталогіі), Кніга Зыходу ўтрымала ў сабе шмат словаў, прыналежных да егіпецкай бюракратычна-адміністратыўнай лексікі перыяду кіравання XIX дынастыі, г. зн. XIV — пачатку ХШ ст., а таксама сапраўдныя геаграфічныя назвы таго часу. Больш таго, тэкст яскрава адлюстраваў рэаліі егіпецкага побыту эпохі кіравання XIX дынастыі. Усё гэта разам немагчыма «прыдумаць», перад намі не казачнае «трыдзевятае царства, трыдзесятае валадарства», а сапраўдны гістарычны Егіпет, хоць і пададзены праз прызму міфапаэтычнай свядомасці, праз прызму метагістарычнага мыслення.
Вядомы даследчык старажытнаяўрэйскіх тэкстаў (асабліва — Кумранскіх рукапісаў, але таксама і тэкстаў Пяцікніжжа) 1. Р. Тантлеўскі піша: «Рэканструюючы гістарычны фон аповеду Кнігі Зыходу, трэба мець на ўвазе наступныя факты. У Бый 47:11, Зых 1:11, 12:37 і 33:3, 5 узгадваюцца ‘'зямля Раамсэс” (тоесная з “зямлёю Гесэм”), у якой пражывалі ізраільцяне, і горад, які імі будаваўся. — Раамсэс — адпраўны пункт Зыходу. Гэтыя тапонімы вядуць нас да пачатковага перыяду кіравання XIX дынастыі. Яе заснавальнікам быў палкаводзец і візір фараона Харэмхеба (каля 1335-1306 гг. да н. э.) Рамсэс 1 (каля 1306—1305 гг. да н. э.), выхадзец з паўночнага ўсходу Дэльты, які быў, напэўна, нашчадкам гіксосаў (магчыма, нават гіксоскіх валадароў). Адна з царскіх рэзідэнцыяў, верагодна, узводзіцца апошнім на тэрыторыі былой гіксоскай сталіцы Аварыса, старажытнага цэнтра культу бога Сэтха (Суту, Сутэха) і калыскі яго роду. Сын фараона Рамсэса I Сэці (Сутайа) I (каля 1305—1290 гг. да н. э.) адбудоўвае горад, які, магчыма, ужо пры ім становіцца новай сталіцай дзяржавы. Грандыёзны размах прымаюць будаўнічыя работы ў гэтым раёне адразу ж пасля ўзыходжання на трон сына Сэці 1 Рамсэса II (1290—1224 гг. да н. э.), які цаніў мяккі клімат, водныя прасторы. лугі і вінаграднікі паўночнага ўсходу Дэльты, што давалі віно, саладзейшае за мёд. Да гэтай працы прыцягвалася вялізная колькасць дзяржаўных нявольнікаў — lanipy, у тым ліку семіцкага паходжан-
ня»1. Тут патрэбна патлумачыць, што 'апіру, якіх даследчыкі раней атаясамлівалі з акадскімі хапіру і іврім (яўрэямі), з’яўляліся, як высветлілася, не асобнай этнічнай групай, а хутчэй групай сацыяльнай: яны былі менавіта прыгнечаныя наёмнікі, якія не мелі трывалага статусу ў егіпецкай дзяржаве. Лінгвісты-ўсходазнаўцы ўзводзяць тэрмін ‘апіру да акадскага хапіру або хабіру, а апошні — да акадскага дзеяслова хабару са значэннем «пакінуць хату па прымусу», «быць выгнаным». Як адзначае Тантлеўскі, «хапіру — гэта асобы, якія стаяць за межамі сацыяльнай арганізацыі, ізгоі, парыі, вандроўнікі, бадзягі, бежанцы»2. Даследчык нават лічыць, што тыпалагічна гэты тэрмін можна супаставіць са словам казакР. Вядомы рускі ўсходазнавец, асірыёлаг і гебраіст 1. М. Дзяканаў лічыць, што іврім ('ібрі) і хапіру не маюць паміж сабою нічога агульнага: «...хапіру не былі качэўнікамі, якімі. без сумневу, з’яўляліся ‘ібрі, і іх этнічны склад быў не толькі і не столькі амарэйска-сутыйскі, колькі ханаанейскі, акадскі і, магчыма, хурыцкі і г. д.»4 Да таго ж, нагадаем, слова іврі можа быць зразуметае (і, хутчэй усяго, павінна быць зразуметае) як вытворнае ад іўрыцкага дзеяслова ‘авар — «пераходзіць |цераз раку|», што зусім не звязанае з акадскім «быць выгнаным». Такім чынам, быў момант, калі яўрэі па нейкіх прычынах трапілі ў склад ‘апіру, сталі паднявольнымі будаўнікамі. Так, вядома, што семіты складалі вялікую колькасць дзяржаўных нявольнікаў на будаўнічых работах у раёне Фіваў эпохі XVIII дынастыі і на паўночным усходзе Дэльты ў перыяд XIX дынастыі5. Як сталася, што вольныя іўрым ператварыліся ў 'апіру, нявольнікаў?