• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Гл. падрабязней раздзел «“He бойся, Аўрам, Я шчыт табе; узнагарода твая вельмі вялікая...” (Аўраам — “бацька вялікага народа" і “бацька ўсіх вернікаў")» у частцы 1, прысвечанай Кнізе Быцця.
    2 Ш,едровмцкмй Д. В. Введеннс в Встхнй Завет: В 8 т. Т 1—3. Пятмкнмжне Монсеево. С. 282.
    Але, памятаючы пра дух, які ніколі не згасаў у народзе Божым, Тора ў той жа час дае зразумець, што гэты дух нібыта перажываў зацьменне. Нездарма ж пасля пералічэння сыноў Ізраілевых ізноў паведамляецца, што памёр Іосіф. хаця пра гэта ўжо ішла гаворка напрыканцы Кнігі Быцця: «I памёр Ёсэф, і ўсе браты яго, і ўвесь род іх...» (Зых 1:6). Як лічыць Дз. У. Шчадравіцкі, гэта сведчанне пра тое, што сама памяць пра праведнага Іосіфа пачала знікаць са свядомасці ізраільнянаў: «...самае горкае — калі ўспамін пра чалавека памірае і вобраз яго канчаткова цьмянее. Так адбылося і з ізраільцянамі: новае пакаленне ўжо не імкнулася наследаваць праведнасці Іосіфа, яно духоўна дэградавала, здрабнела, вобраз праведніка амаль знік са свядомасці яго нашчадкаў — “Іосіф памёр...” А вынікам гэтага, паводле законаў духоўнага свету, стала тое, што “памёр Іосіф” і ў памяці егіпцянаў, і добрыя справы, зробленыя ім дзеля краіны, былі забытыя. Вынікам жа забыцця ўсіх заслугаў Іосіфа стала занявольванне, прыгнечанне, знявага і, нарэшце, знішчэнне яго родных і нашчадкаў. Таму і сказана: “1 памёр Іосіф, і ўсе браты яго, і ўвесь род іх...” Калі пасля шматлікіх гадоў памёрла памяць пра Іосіфа, смерць духоўная, а за ёю і фізічная смерць стала спатыкаць і яго нашчадкаў. Бо заслугамі праведніка трымаюцца яго нашчадкі і яго родныя...»1 Але ж пачатак Кнігі Зыходу сведчыць пра тое, што сям’я Іакава ператварылася ў шматлікі народ: «А сыны Ізраіля распладзіліся і памножыліся, і павялічыліся, і ўзмацнелі вельмі. і напоўнілася імі краіна тая» (Зых 1:7). У гэтым вершы кожнае слова, паводле старажытнага каментара, мае, апроч прамога, сімвалічны сэнс. Сказ перанасычаны дзеясловамі; іх пяць, і кожны адпавядае пяціразоваму ўзгадванню святла ў першым раздзеле Кнігі Быцця, а таксама суадносіцца з пяццю кнігамі Торы: «распладзіліся» мае дачыненне да Кнігі Быцця, бо менавіта ў ёй паказанае нараджэнне выбранага роду і плён жыцця праведнікаў-патрыярхаў; «памножыліся» тычыцца самой Кнігі Зыходу, бо ў ёй распавядаецца пра тое, як выбраны род становіцца выбраным народам; «павялічыліся» (магчымы таксама пераклад «выраслі», «па-
    1 Шедровмцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкнмжме Момсеево. С. 283.
    сталелі») намякае на Кнігу Левіт, бо ў ёй апісваецца духоўнае сталенне народа ў пустыні, яго прывучэнне да запаведзяў Божых; «узмацнелі» — спасылка на Кнігу Лікаў, дзе пералічваюцца ізраільскія мужы, здольныя пастаяць за свой народ і свайго Бога, а таксама падкрэсліваецца асаблівая духоўная моц народа Божага; «напоўнілася імі зямля тая» — указанне на Кнігу Другазаконня, дзе паказваецца стан народа Ізраіля перад уваходам у Ханаан.
    Магчыма, калі б увесь свой духоўны патэнцыял народ скіроўваў на духоўныя ж мэты, яго лёс склаўся б інакш, бо Тора і Прарокі заўсёды бачаць узаемасувязь паміж маральна-этычным станам народа ці чалавека, сілаю яго веры і вернасці Богу і яго лёсам. Безумоўна, змяніўся фараон, які не памятаў (дакладней, не хацеў памятаць, не хацеў ведаць) ні Іосіфа, ні яго Бога, але, можа, справа яшчэ і ў тым, паводле логікі тэксту, што нашчадкі Іакава і Іосіфа не вельмі выконвалі іх наказ — наказ, дадзены Самім Богам, — прасвятляць свядомасць егіпцянаў веданнем Адзінага Бога. Нездарма ж у Кнізе Псальмаў узгадваецца сітуацыя Іосіфа і гаворыцца, што фараон узвысіў яго дзеля таго, «каб ён настаўляў вяльможаў яго па душы сваёй і старэйшынаў яго вучыў мудрасці» (Пс 104:22). Дз. У. Шчадравіцкі піша: «...місія Іосіфа і ўсіх яго родных заключалася ў асвеце Егіпта сапраўднаю вераю. Гэтую місію злым, дэманічным сілам удалося звесці на нішто, карыстаючыся чалавечай слабасцю', і сыны Ізраілевы адцаліся аднаму матэрыяльнаму клопату, за выключэннем, всрагодна, толькі некаторых сем’яў, якія пераемна захоўвалі таямніцу Імя Божага, памяталі Яго Запавет з патрыярхамі. Вельмі можа быць, што такія сем'і захоўваліся галоўным чынам сярод нашчадкаў Левія, да якіх належалі і бацькі Майсея — Амрам і Іахаведа. Безумоўна, калі б ізраільцяне выконвалі сваю місію, г. зн. настаўлялі б егіпцянаў у сапраўдным Богапазнанні, то ніколі фараон не прамовіў бы такіх словаў: “Вось народ... шматлікі і мацнейшы за нас...”, бо да духоўнага пачатку ў людзях не стасуюцца чыста фізічныя характарыстыкі. Калі гавораць пра людзей духоўных, то ўспамінаюць у першую чаргу не пра іх лік і сілу, а пра іх разуменне ісціны. Апроч таго, займаючыся рэлігійным асветніцтвам егіпцянаў, ізраільцяне не сталі супрацьпа-
    стаўляць сябе ў такой ступені мясцовым жыхарам, а, наадварот, набліжалі б іх да тых ведаў, якімі валодалі самі, і да таго ладу жыцця, які самі ўспадкавалі ад патрыярхаў. Падобнае мы бачылі на прыкладзе Іосіфа, які трымаўся і паводзіў сябе, як егіпцянін, а ўнутрана непарыўна быў з Адзіным Богам і бачыў сваё прызванне ў тым, каб прыводзіць да сапраўднай веры егіпецкую арыстакратыю. Так што словы пра “шматлікасць і сілу” ізраільцянаў паказваюць, у якім стане знаходзіўся народ»1. Магчыма, што і так, але, здаецца, словы пра «шматлікасць і сілу» сведчаць не толькі пра перавагу матэрыяльнага клопату, але ўсё ж такі і пра духоўную сілу народа, пра дух Божы, які захоўваўся ў ім насуперак духоўнай дэградацыі, і ў першую чаргу дзякуючы асобным вялікім праведнікам, якія былі верныя Запавету і не падпарадкоўваліся ліхім загадам новага фараона.
    Пытанне пра тое, чаму стаўся магчымы зварот народа Божага ў рабства, чаму ён павінны быў прайсці праз страшэнныя пакуты, хваляваў яўрэйскіх каментатараў, як першых, так і больш позніх. Усе яны па-рознаму адказваюць на гэтае пытанне, але пры гэтым іх аб’ядноўвае адно: звычка бачыць у кожным кроку і кожнай падзеі пэўную заканамернасць гісторыі, вызначаную Богам, перад Якім патрэбна несці адказнаснь, не хаваючыся ад уласнай віны (менавіта так яшчэ ў старажытнасці выхоўвалі свой народ яўрэйскія прарокі). Так, славуты рабін і каментатар Пісання Рамбан (акронім ад рабі Майіэ бэн Нахман) лічыў, што сам праайцец Аўраам зрабіў памылку, калі, ратуючыся ад голаду, пайшоў з Зямлі Абяцанай у Егіпет. Растлумачваючы яго думку, сучасны каментатар рабі Машэ Вейсман піша: «Аўраам прыйшоў у Святую Зямлю па асаблівым загадзе Усёмагутнага, таму ён павінны быў заставацца там, нягледзячы на голад, і верыць, што Усёмагутны не пакіне яго. Выправіўшыся ў Егіпет, Аўраам наклікаў вялікую небяспеку на сваю жонку-праведніцу. 3-за гэтай памылкі Ашэм2 паста-
    1	Шедровішкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкннжме Монсеево. С. 285—286.
    1 Дакладней — Гашэм, або га-Шэм (літаральна — «гэтае [сапраўднае]
    Імя») — адна з найбольш ужывальных сучасных замснаў Тэтраграматона — невы.маўляльнага святога Імя Бога; гл. падрабязней раздзел «“Я — Бог бацькі твайго, Бог Аўраама, Бог Ісаака і Бог Іакава...” (Закліканне прарока: Непагасная Купіна і таямніца Ыя Божага)».
    навіў, што нашчадкі Аўраама будуць выгнаныя ў Егіпет»1. He менш славуты Йіцхак Абарбанэль (Абраванэль) лічыў, што Егіпецкае нявольніцтва было пакараннем братам Ёсэфа і іх нашчадкам за варожасць братоў да Ёсэфа. Так адбылося (паводле прынцыпу суда Божага — «мера за меру»), што ўсе справы егіпцянаў, скіраваныя супраць народа Божага, сталі пакараннем за адзін з грахоў братоў Ёсэфа: браты прадалі яго ў рабства, і за гэта іх уласныя дзеці сталі рабамі; браты кінулі Іосіфа ў яму — калодзеж, з якога сышла вада, і за гэта іх сыноў кідалі ў хвалі Ніла; калісьці браты задумалі ліхое супраць Ёсэфа, калі пасвілі свае статкі, — з-за сваіх статкаў яны прымушаныя былі прыйсці ў Егіпет, бо не было пашы авечкам у зямлі Ханаанскай (Быц 47:4), і павінныя былі трымаць адказ перад братам. Абарбанэль лічыў, што кара абрынулася і на нашчадкаў самога Ёсэфа, бо ён таксама саграшыў, узвялічыўшы сябе ў сваіх снах.
    Рамбану і Абарбанэлю пярэчыў Магараль, які казаў, што няма патрэбы шукаць нейкія асаблівыя прычыны Егіпецкага рабства, бо іх ужо назвалі ў свой час мудрацы Талмуда2. Так, рабі Абаху лічыў, што праайцец Аўраам быў пакараны выгнаннем яго нашчадкаў у Егіпет таму, што калісьці, ратуючы з палону свайго пляменніка Лота, ён занадта многа людзей адарваў ад вывучэння Торы. I хаця ратаванне чалавечага жыцця — вельмі важная справа, перапынак у вывучэнні Торы так паўплываў на духоўны стан свету, што гэта адбілася і на нашчадках Аўраама. Рабі Шмуэль лічыў, што нявольніцтва стала магчымае з-за недахопу веры Аўраама. бо ў пэўны момант ён папрасіў Усявышняга даць яму асаблівы знак, што яму і яго нашчадкам будзе належаць Святая Зямля (Быц 15). Тлумачачы гэту думку, рабі Машэ Вейсман піша: «Калі Аўраам запатрабаваў у Бога знак, ён тым самым выклікаў сваё адчужэнне
    1 Вейсман М., раббн. Ммдраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Нерусалнм: Швут Амм, 1990. Кн. 1. С. 15.
    2 Талмуд (літаральна з іўрыту — «вывучэнне [Торы]») — звод найбольш старажытных каментараў да Торы і ўсяго Танаха; пачаў складацца ў вуснай форме, як Вусная Тора, яшчэ ў эпоху Другога Храма, пасля вяртання іудзеяў з Вавілонскага палону (канец VI — пачатак V ст. да н. э.), а потым быў запісаны: Мішна (на іўрыце) на мяжы II —III стст. і Гемара (на арамейскай мове) — на мяжы V—VI стст.
    ад Шэхіны (Боскай Прысутнасці), яго сувязі з Ашэмам аслабелі. Гэтае духоўнае адчужэнне пазней дазволіла егіпцянам усталяваць сваю ўладу над народам Ізраіля. Калі б Аўраам прадэманстраваў бездакорную веру ў Ашэма, язычнікі ніколі б не змаглі падпарадкаваць сабе яго нашчадкаў»1. Рабі Ёханан лічыў, што ўсё здарылася з-за іншай памылкі Аўраама: пасля перамогі над чатырма царамі ён вярнуў адбітых ім палоннікаў цару Садома і тым самым страціў магчымасць адкрыць для іх Адзінага Бога.
    Безумоўна, разважаючы пра памылкі праведніка Аўраама, яўрэйская традыцыя мае на ўвазе як права праведніка на памылку (яна зусім не роўная паняццю «грэх»), так і асаблівую місію патрыярхаў: Усявышні патрабаваў ад іх надзвычайнай, найвышэйшай беззаганнасці, бо ў іх душах і характарах ужо былі закладзеныя ўсе рысы народа Божага. Таму, на думку традыцыі, нават самыя маленькія недахопы Аўраама патрабавалі сур’ёзнай духоўнамаральнай працы, каб выправіць пазнейшыя негатыўныя рысы яўрэйскага народа. Але, з другога боку, безумоўна, уся паўната і цэласнасць Пісання сведчаць, што Бог не карае нашчадкаў за віну продкаў, дзяцей — за віну бацькоў. Выразней за ўсё гэтая думка была сфармуляваная прарокамі, і яўрэйская традыцыя яскрава памятае пра гэта. Таму яна настойліва нагадвае, што вінаватымі ў той сітуацыі, у якой апынуліся сыны Ізраілевы ў Егіпце, былі самі ізраільцяне, якія ўсё ж такі шмат у чым адступілі ад Запавету з Богам. Так, многія з іх былі не супраць асімілявацца з егіпцянамі, жыць, як яны. Калі, паводле Мідраша, фараон выдаў загад пра забарону абразання, шмат хто перастаў выконваць гэты запавет Божы. Былі і такія, хто пачаў служыць егіпецкім багам. Але менавіта такія і не дажылі да Зыходу, бо не заслужылі яго. Як тлумачылі яўрэйскія мудрацы, наступствам віны Аўраама было толькі доўгае выгнанне, разлучэнне на вялікі час са Святой Зямлёю, нявольніцтва ж і пакутаў можна было пазбегнуць: гэта залежала ад паводзінаў і маральнага стану народа Божага. Яшчэ адзін вельмі важны момант: паводле логікі Святога