• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Шедровйцкнй Д. В. Введеняе в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 291.
    доўга цярпець забойствы дзяцей? Яны працягваліся, адпаведна тэксту, не меней васьмідзесяці гадоў (столькі было Майсею, калі ён здзейсніў справу Зыходу, а нарадзіўся ён неўзабаве пасля таго, як аддадзены быў бязлітасны загад забіваць хлопчыкаў-немаўлятаў). Дзе ж быў Бог? Чаму пачуў Ён лямант і стогны так няхутка? I што значыць дзіўны выраз «I ўбачыў Бог сыноў Ізраіля, і пазнаў Бог»? Няўжо гэта трэба разумець прама, як тое, што Бог «не бачыў» і «не ведаў» сыноў Ізраілевых? У рускім Сінадальным перакладзе фінал перадаецца наступным чынам: «...н прнзрел нх Бог». Прйзрел — даў бачны знак Сваёй прыхільнасці. Але ў арыгінале стаіць іншае слова — ваййеда, што значыць «і пазнаў», «і зведаў», «і зразумеў» (сённяшні час, які нібыта пераварочваецца ў мінулае асаблівым граматычным паказальнікам вэ, або літарай вав). Пры гэтым іўрыцкі дзеяслоў йада («ведаць», «пазнаваць») мае асаблівае адценне сэнсу: «пранікаць», «уступаць у самы цесны кантакт», «духоўна і фізічна набліжацца», «спасцігаць праз любоў». I гэта значыць, напэўна, што Бог убачыў нешта асаблівае і новае ў душах людзей і зноў наблізіўся да іх (ці яны сталі блізкія Яму). Бог убачыў, як дзякуючы пакутам і адначасова насуперак ім умацоўваецца праведнасць, вяртаецца вера ў душы сыноў Ізраілевых, выспявае прага сапраўднай свабоды. Таму і паўторыць Ён ізноў Свайму прароку: «Я ўбачыў пакуты народа Майго ў Егіпце... і спасціг |зазнаў] Я боль яго» (Зых 3:7\ усё той жа дзеяслоў — йадаці). Трэба нагадаць, што, паводле Бібліі, Бог умешваецца ў гісторыю толькі ў самыя кульмінацыйныя, пераломныя моманты; даўшы Свайму найвышэйшаму стварэнню свабоду волі, Ён чакае свабоднага яе выяўлення. Ён чакае, пакуль не стануць іншымі душы людзей, што прайшлі праз плавільны кацёл пакутаў. 1 яшчэ, напэўна, ёсць істотная прычына, з-за якой Ён не карае адразу фараона і ўсіх егіпцянаў: нават самым страшэнным злачынцам Ён дае шанц усвядоміць усю жудаснасць сваіх учынкаў і стаць на шлях праўды. Гэтая сітуацыя і далей паўторыцца з Дзесяццю карамі. Але галоўнае: нельга вызваліць людзей, якія самі не дараслі хаця б да ўсведамлення неабходнасці свабоды, немагчымай без Запавету з Богам і імкнення да радзімы, да Зямлі Запаветнай. Нездарма ў трактаце Хіду-
    шэй Арым адзначаецца, што Бог вызваліў яўрэйскі народ з-пад прыгнёту егіпецкага толькі тады, калі ён не змог больш выносіць выгнанне, калі ён перастаў лічыць сваё жыццё ў Егіпце ніштаватым. У трактаце сказана: «Пакуль мы здольныя цярпець выгнанне, Збаўленне не настане».
    Але і далей, як дэманструе Тора, ужо падчас блукання ў пустыні пасля Зыходу, будуць знаходзіцца людзі, гатовыя аддаць перавагу выгнанню і больш-менш забяспечанаму матэрыяльнаму існаванню над цяжкім шляхам да свабоды. Відавочна, што Бог, не чакаючы, пакуль зменяцца душы ўсіх сыноў Ізраілевых, пачынае працэс вызвалення. I на самой справе Ён, у невымоўнай літасці Сваёй, нябачна пачынае яго яшчэ тады, калі народ не дайшоў да апошняй мяжы пакутаў, калі толькі пачынаюцца забойствы дзяцей, — Ён ужо рыхтуе прыход збавіцеля. Але ізноў жа: Богу патрэбна, каб чалавек адказаў Яму сваёй уласнай добраахвотнай воляй, каб Яго задума здзейснілася праз больш-менш аб’ектыўны ход гісторыі. Але ці ёсць гэты «аб’ектыўны» ход? Ці так пашла б гісторыя, калі б не воля Божая і не ўчынкі асобных людзей, што, накладаючыся адзін на адзін, злучаючыся ў мудрагелісты ланцуг, і вызначаюць ход гэтай гісторыі?
    Калі першы раздзел Кнігі Зыходу завяршаецца словамі жорсткага загаду фараона аб адкрыта санкцыянаваных забойствах, то другі раздзел пачынаецца нечакана і, здаецца, без усялякай сувязі з папярэднім: «1 пайшоў адзін чалавек з роду Леві, і ўзяў жонку [з роду] Леві. // 1 зацяжарыла гэтая жанчына, і нарадзіла сына...» (Зых 2:1—2). Чаму гэтае паведамленне, якое, як адчувае чытач, распачынае нейкую новую гісторыю, ідзе адразу пасля загаду фараона? Сувязь ёсць, і самая прамая. Мідраш гаворыць, што пасля таго, як стаў вядомы гэты загад, многія яўрэі вырашылі зусім не нараджаць дзяцей і нават не браць шлюбы, бо як жа могуць вытрымаць бацькоўскія сэрцы пагібель сваіх дзяцей. Магчыма, на гэта таксама разлічваў фараон, які паставіў мэтаю знішчыць народ. I ўсё ж такі нейкі чалавек з калена Леві (Левія), добра ведаючы, чым гэта пагражае яму, бярэ жонку і нараджае сына — будучага вызваліцеля народа Ізраіля. Чаму ж з калена Леві? Верагодна, менавіта ў гэтым калене больш, чым у іншых, адчувалася асаблівая
    сувязь людзей з Богам, захоўвалася глыбокая пашана да Яго, вернасць традыцыям бацькоў. Сам Леві, родапачынальнік-эпонім свайго калена, нічым асаблівым не вылучыўся сярод сыноў Іакава-Ізраіля, калі не лічыць вельмі жорсткай помсты, якую ён ажыццявіў са сваім адзінакроўным братам Шымонам (Сымонам, Сімяонам), перабіўшы жыхароў горада Шхем (Сіхем) за тое, што сын цара Шхема згвалціў іх сястру, дачку Іакава Дзіну (гл. Быц 34). Як ні гараваў Іакаў з-за Дзіны, ён асудзіў гэты ўчынак сваіх сыноў, які мог зрабіць яго род ненавісным для мясцовага ханаанейскага насельніцтва (Быц 34:30), і нават перад смерцю не забыўся пра яго, упікнуўшы Леві і Шымона за жорсткасць (Быц 49:7). Але ў гэтым жа вершы ўтрымліваецца асаблівае дабраславенне Леві і прароцтва пра яго місію ў Ізраілі: «...раздзялю іх у Іакаве і рассею іх у Ізраілі...» (Быц 49:7). Гэта азначала, што калена Леві не будзе жыць асобна, не атрымае свайго зямельнага надзелу, але, рассяліўшыся паміж сваімі братамі, будзе выконваць духоўную працу: клапаціцца пра тое, каб не згасла Богапазнанне, тлумачыць Святое Пісанне, служыць у Храме. 3 калена Леві выйдуць кагэны і левіты — святары і іх памочнікі, людзі, чый «надзел» — Сам Бог, як Ён скажа пра іх (гл. Іс Нав 13:33). Гэта місія і пачне ажыццяўляцца ў Егіпце. Да таго ж паданне кажа, што менавіта калена Леві было нейкім чынам Самім Госпадам захаванае ад агульнай долі — быць зняволенымі (але ўказ фараона тычыўся і яго). Гэтую думку пацвярджае тое, што Майсей і Аарон будуць свабодна прыходзіць у палац фараона, што не маглі рабіць зняволеныя. Парыў да свабоды можа нарадзіцца там, дзе не ўсё яшчэ паглынула рабская свядомасць, дзе ёсць сапраўдныя выспачкі духоўнасці. Напэўна, яны былі ў калене Леві больш прыкметныя ў параўнанні з іншымі каленамі Ізраілевымі.
    А пакуль што да сапраўднай свабоды яшчэ далёка, і жанчына з калена Леві схіляецца над толькі што народжаным сынам і бачыць, які ён неверагодна прыгожы. Няўжо і яго чакае агульная доля? Маці не можа з гэтым прымірыцца: «Жонка зацяжарыла і нарадзіла сына, і, бачачы, што ён прыгожы, хавала яго тры месяцы...» (Зы.х 2:2). Так пачынаецца гісторыя выратавання народа Божага.
    «I НАРАДЗІЛА СЫНА... I ВЫРАСЛА ДЗІЦЯ...»
    (Спрэчкі вакол постаці Майсея. Дзяцінспіва і сталенне прарока)
    I не было болей у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь ведаў тварам да твару...
    (Друг 34:10)
    Кто ты, спокойное днтя средь шумных волн? Он, он, Евреев шнт, пх плена разрушмтель!
    Спешн, о дочь царей, спасай чудссный челн;
    Да не дерзнет к нему прнблмзнться губнтель — В сей колыбелн скрыт Нзранля предел.
    Луі дэ Фантан. Біблія Пераклад В А. Жукоўскага
    3 другога раздзела Кнігі Зыходу на авансцэне з’яўляецца галоўны герой чатырох кніг (пасля Кнігі Быцця) Торы і, паводле рэлігійнай традыцыі, як іудзейскай, так і хрысціянскай, аўтар усяго Пяцікніжжа, які запісаў святы тэкст з вуснаў Самога Усявышняга, — прарок Машэ (дакладней, на іўрыце — Мошэ), або — у славянскай традыцыі — Мойсей, Майсей. Менавіта ён, паводле самой Торы, распачаў з дабраславення Божага справу свабоды; менавіта ён прынёс з вяршыні Сіная Скрыжалі Запавету з Дзесяццю Запаведзямі; менавіта ён, мудры правадыр і суровы заканадавец, сваёю воляю і сілаю духу стварыў свой народ; менавіта ён стаў навечна духоўным айцом і вялікім настаўнікам народа Ізраіля і атрымаў, як ужо адзначалася, сваё непаўторнае імя: Мошэ Рабэну — Майсей, Настаўнік наш. Для хрысціянаў Майсей назаўжды застаўся адным з найвялікшых прарокаў, які падрыхтаваў глебу для прыходу Ісуса Хрыста і многія эпізоды жыцця якога нясуць у сабе сімвалічныя паралелі з жыццём Хрыста. Майсея шануюць і мусульмане — як прарока Мусу.
    Майсей — асоба незвычайнага маштабу, постаць, намаляваная ў Бібліі з такім эпічным размахам і так аб’ёмна, так загадкава, што дасюль працягваюцца спрэчкі пра яе, дасюль натхняюцца гэтым вобразам мысляры, пісьменнікі, мастакі. «Якім маленькім здаецца Сінай, калі Майсей стаіць на ім», — жартаваў некалі Генрых Гейнэ, і ў гэтым
    жарце вельмі сцісла выказаныя і ўтрапенне, і захапленне біблейным вобразам Майсея. Звычайны чалавек, у якім да пары да часу патаемна жыла надзвычайная духоўная моц, чалавек, які атрымаў права гутарыць з Богам на горных вяршынях, бачыць Яго «тварам да Твару», дабіцца сузірання Славы Божай — і адначасова дзёрзка пярэчыць Самому Богу і нават у пэўныя хвіліны павучаць Яго, прымушаць змяняць ранейшыя планы. Прарок-містык, які і ў стане прароцкага экстазу заставаўся самім сабою, асобаю са сваімі розумам і воляй. Прарок, які, з’яўляючыся «вуснамі Бога», быў коснаязыкі і не мог гутарыць з людзьмі так, каб яны яго разумелі, і таму пры ім заўсёды знаходзіўся ў якасці свайго кшталту «транслятара» ці «перакладчыка» яго думак і словаў яго брат Агарон. Чалавек, якому дадзеныя былі неверагодныя ўнутраныя зрок і слых, каб бачыць і — галоўнае — чуць тое, чаго не бачаць і не чуюць іншыя, і не дадзеныя былі знешні голас, знешняя мова. Усё, што ён ведаў і чуў, ён мог выказаць толькі праз брата ці на пісьме. Сапраўды, нібыта па слове паэта: «Еслн голос тебе, поэт, дан, остальное — взято...» (Марына Цвятаева). Ізноў падкрэслім: голас унутраны, голас Бога, які гучыць у глыбінях чалавечага духу, дзе толькі і можа чалавек сапраўды знайсці Бога, як пісаў некалі славуты нямецкі сярэднявечны містык Майстар Экхарт. Майсей — суровы мараліст і рыгарыст, які, без сумневу, палохаў людзей сваім максімалізмам і здаваўся недасягальным па сваёй духоўнай і маральнай вышыні, амаль як Бог, і адначасова — чалавек, які ведаў хвіліны гранічных роспачы і адчаю, сумнення, адчування ўласнай знясіленасці; чалавек, які здаваўся ў пэўныя моманты жорсткім і ўладарным, і адначасова — пяшчотны і самаадданы, вельмі сціплы, вызначаны Тораю як «найлагоднейшы з ўсіх людзей на свеце» (Лік 12:3), гатовы ахвяраваць сабою, сваім жыццём дзеля жыцця і будучыні свайго народа. Чалавек, які паклаў сорак гадоў — трэцюю частку свайго жыцця — на вызваленне народа з рабства, знешняга і ўнутранага, і які так і не ўбачыў плёну сваёй неверагодна цяжкай працы: па суровай волі Божай ён так і не ступіў ніколі на запаветную Зямлю Абяцаную, якая цячэ малаком і мёдам, да якой ён імкнуўся ўсёй душой і вёў туды народ. «Велмкнй вождь, бессмльный н венчанный, // Ведя народ, он знает напе-