Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Наконт змены імя новага бога, культ якога абвясціў Амен-хотп, ІО Я. Перапёлкін тлумачыць: «Першы час пры Амен-хотпе IV у яго бога не было асаблівага імя, падобнага на фараонаўскае цітла. Калі такое сонечнае імя з’явілася. яго спачатку не абводзілі абводкамі ці "колцамі”, як царскія імёны, а пісалі. як іншыя словы, у радок, і было гэтае імя такім: “[Няхай] жыве Ра-Гар-Ахт, які трыумфуе на небасхіле, у імю сваім як Шоў [Шов|, які [ёсць] Йот”. Але калі радковае імя з’явілася не адразу. то ўсе асобныя абазначэнні, якія ўвайшлі ў яго склад, апроч Шов, засведчаныя паасобку ў дачыненні да новага бога раней, чым радковас імя склалася» (Перепелкнн Ю. Я. Тайна золотого гроба. йзд. 2-е. М.: Наука, 1969. С. 156). Пазней, прыкладна на дванаццаты год кіравання Эхнатона, з’явілася яшчэ адно сонечнае імя: «[Няхай] жыве Ра, валадар небасхілу, які трыумфуе на небасхіле ў імю сваім як Ра-айцец, які прыйшоў Йотам». 3 гэтага вынікае, як і з «Гімна Атону», што культ Атона (Йота) зліваўся з культам Ра, пры гэтым апошні лічыўся бацькам першага.
2 Перепелкнн Ю. Я Тайна золотого гроба. С. 156.
нават паспрабаваць правесці монатэістычную рэфому?»1 У дадатковым каментары навуковец таксама адзначае: «У 1980-х гадах была знойдзеная магіла егіпецкага візіра з заходнесеміцкім іменем ‘Aper-ЕІ часу фараона Тутанхамона. |Гл., напрыклад: Zivie A. Р. Le trPsor funPraire du vizir 'Aper-el II Bulletin de la SociPtP FranHaise d’lgyptologie 116 (1989). P. 31—44; id. ‘Aper-el, Taouret et Houy // Тамсама, 126 (1993). P. 6—16], (Першая частка гэтага імя, верагодна, аднаго кораня са словам іврі — “яўрэй”; другая частка азначае “Бог” / “бог”.) Расійскі егіптолаг О. Д. Берлеў, адзначаючы, што візір-семіт — гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Старажытнага Егіпта (за выключэннем гіксоскага перыяду), мяркуе, што гэтая магіла належала не каму іншаму, як самому Іосіфу. (Вуснае паведамленне). Калі гэта так, mo ‘Aper-El — ex hypothesi Іосіф. час дзейнасці якога прыпсідае на цараванне Эхнатона, — сапраўды мог натхніць гэтага фараона на правядзенне рэлігійнай рэформы (курсіў аўтара. — Г. С.)»2. Такім чынам, пытанне пра егіпецкі ўплыў на фарміраванне яўрэйскай рэлігіі падаецца не такім ужо адназначным, як здавалася раней. 3 пункту ж гледжання рэлігійнай традыцыі (і яўрэйскай, і хрысціянскай), няма сумневу, што ідэі Адзінабожжа былі прынесеныя ў Егіпет яшчэ Аўраамам і ўжо тады ўздзейнічалі на многіх егіпцянаў, а потым іх імкнуўся ўсталяваць Іосіф, захаваць — яго браты і нашчадкі. Але каб распаўсюдзіць яго на ўвесь Егіпет — гэтага не змог зрабіць нават фараон, што ўжо казаць пра прыгнечаных яўрэяў. Так, Майсей, без сумневу, быў рэлігійным рэфарматарам, але чаму ж менавіта нявольнікі ўспрынялі яго рэформу? Можа, таму, што яны сваім папярэднім рэлігійна-духоўным і гістарычным досведам былі падрыхтаваныя да яе? Але ўсё ж такі пытанне пра паходжанне Майсея і сутнасць яго рэформы, пра перадумовы ўзнікнення старажытнаяўрэйскага монатэізму застаецца адкрытым для навукоўцаў.
У свой час канцэпцыя егіпецкага паходжання Майсея і яўрэйскага монатэізму ў цэлым атрымала новае дыханне і шырокую папулярнасць дзякуючы апошняй кнізе Зігмунда
1 Тантлевскнй Н. Р. Введенне в Пятнкнмжме. М.: РГГУ: Центр бйблемстмкй м муданкн, 2000. С. 158.
2 Тамсама. С. 158—159.
Фрэйда «Чалавек, які зваўся Майсей, і монатэістычная рэлігія» (1939)1. Дакладней, яшчэ ў 1937 г. у часопісе «Imago» славуты «бацька псіхааналізу» надрукаваў артыкул з назваю «Moses ein Agypter» («Майсей-егіпцянін»), а потым пашырана выклаў сваю канцэпцыю ў манаграфіі, прысвечанай псіхалагічнаму аналізу асобы вялікага біблейнага прарока і ўзнікненню монатэізму. Фрэйд канстатаваў як нешта абсалютна даказанае, «што чалавек, які зваўся Майсей, вызваліцель і заканадавец яўрэйскага народа, быў не яўрэем, а егіпцянінам»2. Пры гэтым ён абапіраўся на егіпецкую этымалогію імя прарока: «Трэба было чакаць, што хто-небудзь з мноства аўтараў, якія прызналі імя Майсея егіпецкім, зрабіў высновы ці прынамсі дапусціў магчымасць, што і сам уладальнік егіпецкага імя быў егіпцянінам... Пры ўсім тым, як мне вядома, у выпадку з Майсеем такую выснову не зрабіў ніводны гісторык, нават з тых, хто схільны, як толькі што Брэстэд, меркаваць, што Майсей добра ведаў усю мудрасць егіпцянаў»3. Аднак галоўныя аргументы Фрэйда абапіраліся найперш на думку, што рэлігія Атона і Бога Ізраіля тоесныя, як тоеснымі з’яўляюцца імёны Атон і Адонай (да таго ж яны абодва — тоесныя Адонісу), а таксама на залішне прамую інтэрпрэтацыю моўных цяжкасцяў Майсея (як вядома, вялікі навуковец у апошні перыяд сваёй творчасці асабліва шмат займаўся ўсялякага кшталту моўнымі цяжкасцямі і памылкамі ў вуснай гаворцы). Што тычыцца першага, то вышэй ужо былі прыведзеныя аргументы супраць атаясамлення вобразаў Атона і Бога, адкрытага свядомасцю яўрэйскага народа. Як піша таленавіты вучань Ю. Я. Перапёлкіна, егіптолаг і асірыёлаг, доктар філасофскіх навук Андрэй Васаевіч, «галоўная памылка, зробленая 3. Фрэйдам у цыкле яго артыкулаў пра Майсея, заключаецца найперш у атаясамленні егіпецкага сонцапаклонніцтва з монатэізмам. У сапраўднасці сутнасць позняга, даведзенага да лагічнага канца, сонцапаклонніцтва заключалася ў
1 Гл.: Фрейд 3. Человек по мменн Монсей н монотемстнческая релягня. М.: Наука, 1993.
2 Тамсама. С. 15.
3 Тамсама. С. 5—6.
яго двухцарапаклонніцтве»1. У якасці доказу Фрэйд прыводзіў нават славуты сімвал яўрэйскай веры — малітву, якой вучыць свой народ Майсей: Шма Йісраэль Адонай Элогэйну Адонай Эхад — «Слухай, Ізраіль: Гасподзь — Бог наш, Гасподзь адзін...» (Друг 6:4). Наконт гэтага біблейнага верша Фрэйд піша: «Здавалася б, ёсць кароткі шлях доказу нашага тэзіса, што Майсеева рэлігія — гэта рэлігія Атона, а менавіта з дапамогаю яе крэда, абвяшчэння. Але баюся, нам скажуць, што такі шлях непрымяняльны. Як вядома, яўрэйскі сімвал веры абвяшчае: Шэма Джызроэль Адонай Элохену Адонай Эход2. Калі імя егіпецкага Атона (або Атума) сугучна са старажытнаяўрэйскім словам Адонай і з імем сірыйскага бога Адоніса3 невыпадкова, а з-за старажытнай моўнай і сэнсавай супольнасці, то гэтае яўрэйскае выказванне можна было б перакласці: “Слухай, Ізраіль, наш бог Атон (Адонай) — адзіны бог”4. Але ж у арыгінале стаіць невымоўны Тэтраграматон, які пры чытанні замяняецца словам Адонай5 і сам па сабе не мае нічога агульнага з імем Атон, але ў тэксце Танаха ён вакалізаваны галоснымі са слова Адонай, што, як піша А. Л. Васаевіч, «прывяло да з’яўлення ў вуснах прафанаў праславутага “Іеговы” (дакладней — Йегова. — Г. С.)». «Здаецца, — працягвае даследчык, — што няведанне ўсіх гэтых акалічнасцяў і ляжыць у аснове фрэйдысцкага супастаўлення “Адонай” са словам “Атон”. Аднак яшчэ больш разбуральным для пабудоваў 3. Фрэйда з’яўляецца тое, што Сонца, якое
1 Вассоевмч A. Л. Духовный мнр народов класснческого Востока: Нсторнко-пснхолопіческнй метод в мсторнко-фіілософском нсследованнн. СПб.: Алетейя, 1998. С. 151.
2 Так у рускім перакладзе; напэўна, перадача біблейнага верша ў Фрэйда ў ашкеназскай версіі (на іўрыце еўрапейскіх яўрэяў, адсюль — Йісрбэл, Эхбд) «памножылася» на скажэнне перакладчыкаў, якія перакладалі кнігу з англійскай мовы (адсюль — няграматнае ў рускай транскрыпцыі Джйзроэль).
3 Культ ханаанейска-фінікійскага Адона (той жа корань, што і ў словс Адонаі: у перакладзе — «гаспадар») быў запазычаны грэкамі і ператварыўся ў культ Адоніса з тымі ж рысамі бога, які памірае і ўваскрасае (падобныя культы былі тыпалагічна агульнымі для ўсіх культураў Міжземнамор’я і Блізкага Усходу).
4 Фрейд 3. Человск по нменн Монсей н монотенстмческая релнгня. С. 25.
5 Гл. падрабязней у наступным раздзеле.
шанаваў Амен-хотп IV, на самой справе ніколі не звалася “Атонам”. Праславуты “Атон” ёсць не што іншае, як памылковая агаласоўка егіпецкага слова jtn, заснаваная на дзіўнай упэўненасці ў тым, што імя бачнага Сонца павінна быць сугучнае з імем яго галоўнага саперніка — бога jmn. Грэкі ж часцей за ўсё называлі гэтага егіпецкага бога ‘Appwv (такі варыянт імя, верагодна, засноўваўся на этымалагізацыі са словам ‘appwq — “пясок”). Так словаформа “Амон”... справакавала егіптолагаў на вынаходства словаформы “Атон”, якая ніколі не існавала ў прыродзе. Між тым jtn калі і было сугучнае якому-небудзь іншаму егіпецкаму слову, то зусім не імені бога Амуна, але слову jt — “бацька” (па-копцку €ІшТ). Гэта пацвярджае і клінапісная перадача імя старэйшай дачкі фараона-сонцапаклонніка царэўны Мі-йот — Ma-ja-ati, што захавалася ў пісьме Абімалькі з Тэль-Амарнскага архіва. У XIV ст. да н. э. егіпецкае jtn гучала прыкладна як jati, але хіба магчыма тады атаясамліваць яго па сугуччы і з яўрэйскім ‘adonaj і нават Jahwe? Што ж у такім выпадку застаецца ад фрэйдысцкай спробы атаясаміць егіпецкае сонцапаклонніцтва з монатэізмам старазапаветных яўрэяў? Па сутнасці, яна ўяўляе сабой імкненне ўціснуць у пракруставы ложак больш позніх рэлігійных уяўленняў пра Адзінабожжа старажытнае шанаванне адной з ачалавечаных прыродных сілаў — Сонца»1.
Яшчэ адным аргументам для Фрэйда, як ужо адзначалася, былі паказанні Торы на моўныя няжкасці Майсея. Фрэйд растлумачыў іх як няведанне Майсеем яўрэйскай мовы (іўрыту), а ролю Аарона — як перакладчыка, неабходнага для таго, каб паднявольныя яўрэі разумелі пропаведзь Майсея, егіпецкага жраца Атона. Але ў гэтую знешне вельмі лагічную схему не ўпісваюцца эпізоды з'яўлення Аарона разам з Майсеем у палацы фараона, каб апошні зразумеў тое, што гаворыць прарок. Нават калі дапусціць, што Майсей не ведаў іўрыту. гэта не можа служыць строгім доказам яго егіпецкага паходжання, бо цэлыя народы, а тым больш групы людзей, асобныя людзі
1 Вассоевмч А. Л. Духовный ммр народов класснческого Востока... С. 152-153.
губляюць сваю мову ў іншым культурным і моўным асяроддзі. Выхаванне ва ўлонні егіпецкай культуры, тым больш, паводле логікі біблейнага тэксту, пры егіпецкім двары, магло рэальна прывесці да страты роднай мовы, аднак гэта не доказ таго, што Майсей быў егіпцянінам па паходжанні і тым больш адэптам культу Атона. Апроч таго, здаецца, сэнс моўных цяжкасцяў Майсея палягае не ў плане фізічным, а ў плане метафізічным.