Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Пра час Эхнатона гл. падрабязней: Перепелкмн Ю. Я. Переворот Амен-хотпа IV: В 2 ч. М.: Наука, 1967. Ч. 1; 1984. Ч. 2; Коростовцев М. А. Релнгмя Древнего Егнпта. М., 1976.
да н. э., прысвечаны Атону, дзе ён паўстае як добры і міласэрны бацька, які клапоціцца пра ўсё жывое, усё ажыўляе і сагравае і найперш клапоціцца пра сына свайго Эхнатона: «...Ты заходзіш на заходнім схіле неба — і зямля ў змроку, нібыта той, каго напаткала смерць. ...Асвятляецца зямля, калі ты ўзыходзіш на небасхіле; ты ззяеш, як сонечны дыск, ты разганяеш змрок, шчодра пасылаючы промні свае, і Абедзве Зямлі1 прачынаюцца, радуючыся, і паднімаюцца на ногі. Ты разбудзіш іх — і яны амываюць целы свае, і бяруць адзенне сваё. Рукі іх працягнутыя да цябе, яны ўслаўляюць цябе, калі ты ззяеш над усёю зямлёй, і працуюць яны, выконваючы тваю працу. Скаціна радуецца на лугах сваіх, дрэвы і травы зелянеюць. птушкі вылятаюць з гнёздаў, і крылы іх славяць тваю душу. ...Рыбы ў рацэ весяляцца перад тварам тваім, промні твае [прасякаюць] глыбіні мора, ты ствараеш жамчужыну ў ракавіне, ты ствараеш семя ў мужчыне, ты даеш жыццё сыну ў лоне маці яго, ты супакойваеш дзіця — і яно не плача, — ты харчуеш яго ў лоне, ты дорыш дыханне таму, што ты стварыў... О, якое шматлікае створанае табою і схаванае ад свету людзей, бог адзіны, няма іншага, апроч цябе! Ты быў адзін — і стварыў зямлю па жаданні сэрца свайго, зямлю з людзьмі, скацінаю і ўсімі жывёламі, якія ходзяць нагамі сваімі ўнізе і лётаюць на крылах сваіх уверсе. Іншаземныя краіны, Сірыя, Куш, Егіпет — кожнаму чалавеку адведзена табою месца яго. Ты ствараеш усё, што ім патрэбна. У кожнага свая ежа, і кожнаму адмераны час жыцця яго. Мовы людзей адрозніваюцца між сабою, непадобнае і аблічча іх, і колер скуры іх, бо ты адрозніў адну краіну ад другой. ...о ўсеагульны Валадар, стомлены працаю сваёю, Валадар усіх земляў, які ўзыходзіць дзеля іх, дыск сонца дзённага, вялікі, шаноўны! ...Якія цудоўныя прадвызначэнні твае, Валадар вечнасці! ...Ты адзіны, ты ўзыходзіш у вобразе сваім, Атон жывы, зіхатлівы і бліскучы, далёкі і блізкі! 3 сябе, адзінага. ствараеш ты мільёны вобразаў сваіх. ...Ты ў сэрцы маім, і няма іншага, хто спазнаў цябе, апроч сына твайго Неферхепрура2, адзінага ў Ра, ты даеш сілу сыну
1 Маюцца на ўвазе Всрхні і Ніжні Егіпет.
2 Адно з імёнаў, што ўваходзіла ў тытул Эхнатона, які называўся таксама «сынам Ра» (гл. далей тэкст гімна).
свайму спасцігнуць прадвызначэнні твае і моц тваю. ...Ты абуджаеш усіх дзеля сына твайго, які выйшаў з плоці тваёй, дзеля цара Верхняга і Ніжняга Егіпта, які жыве праўдаю, Валадара Абедзвюх Земляў, Неферхепрура, адзінага ў Ра, сына Ра, які жыве праўдаю, Валадара вянцоў Эхнатона, вялікага, — няхай прадоўжацца дні яго! — і дзеля вялікай царыцы, каханай царом, Валадарыні Абедзвюх Зямель Нефернефруітэн Неферціці, — няхай жыве яна, няхай будзе маладая яна на вякі вякоў!» (паводле перакладу М. Карастоўцава)1.
Ужо даўно даследчыкі звярнулі ўвагу на тое, што лексічна і стылістычна «Гімн Атону» шмат у чым перагукваецца з найбольш старажытнымі старазапаветнымі Псальмамі, напрыклад з вялікай па памерах Псальмай 102-й (у Сэптуагінце і Славянскай Бібліі — 103-я), дзе таксама малюецца карціна агромністага свету, створанага Богам, — свету, у якім знаходзіцца прытулак і цяпло Божай ласкі як вялікаму, так і малому. Таксама паказальна, што Атон усведамляецца, як і Адзіны Бог Бібліі, у якасці стваральніка і Валадара ўсяго свету, завецца Валадаром вечнасці. Тым больш уразіла даследчыкаў блізкасць у стагоддзях дзвюх падзеяў — монатэістычнай рэфомы Эхнатона (XIV ст. да н. э.) і Зыходу пад кіраўніцтвам Майсея, узнікнення іудзейскага монатэізму (ХШ, а паводле некаторых меркаванняў — XIV ст. да н. э). Так узнікла гіпотэза наконт таго, што Майсей быў паплечнікам Эхнатона або яго духоўным нашчадкам, жрацом Атона. Паводле гэтай гіпотэзы, Майсей, калі стала зразумела, што рэформа Эхнатона не здзейснілася, што егіпцяне ў большасці сваёй аказаліся непадрыхтаваныя да новай формы рэлігіі, панёс ідэі фараона-рэфарматара самай прыгнечанай частцы грамадства — нявольнікам-ізраільцянам. 3 гэтага рабілася нават вельмі катэгарычная выснова, што яўрэі не маюць наогул ніякага дачынення да ўзнікнення Адзінабожжа, што ўсё гэта яны толькі запазычылі ў егіпцянаў2. Безумоўна, можна разважаць і будаваць гіпотэзы пра тое, што рэформа Эхна-
1 Поэзмя н проза Древнего Востока. М.. Художественная лнтература, 1973. С. 68-70.
2 Часам і зараз некаторыя псеўданавукоўцы развіваюць гэтыя «ідэі», даўно прызнаныя навукай састарэлымі, з чыста антысеміцкіх пазіцыяў.
тона магла ўскосна паўплываць на крышталізацыю монатэізму Майсея. Аднак немагчыма прыняць версію пра тое, што Майсей быў жрацом Атона, бо на гэта няма ніякіх слушных доказаў. У свой час усходазнаўцы спрабавалі атаясаміць імя Атон і адно з найстаражытнейшых найменняў Бога ў яўрэйскай традыцыі, якое з’яўляецца таксама найбольш старажытнай заменай невымоўнага Тэтраграматона (гл. ніжэй), — Адонаі, або Адонай, што значыць «Гасподзь мой» (традыцыйна перакладаецца ў славянскай Бібліі як Гсісподзь), і з гэтага зрабіць выснову, што рэлігія Атона — тое ж, што і рэлігія, засвоеная праз Майсея яўрэямі. Зараз гэтая канцэпцыя не падзяляецца абсалютнай большасцю біблеістаў і егіптолагаў. Высветлілася, што Атон — элінізаванае гучанне імя бога, культ якога прывіваў Эхнатон, што яно не супадае ні па гучанні, ні па значэнні з іўрыцкім словам Адонсіі і што яно гучала хутчэй як Йот [Ёш] (корань jtn; гл. ніжэй), а імя фараона — адпаведна — як Эх-нэ-uom. Больш таго, культ Атона кардынальна адрозніваўся ад тыпу монатэізму, прадстаўленага ў Торы, і з’яўляўся, па сутнасці, гуманізаваным варыянтам сонцапаклоніцтва, так шырока распаўсюджанага ў язычніцкім свеце і найперш вельмі ўласцівага Егіпту. Калі Адзіны Бог у Торы разумеецца як абсалютна духоўная трансцэндэнтная Існасць, Якая не мае ніякай тварнай формы і наогул ніякай уяўнай ці падлеглай выяўленню формы, то Атон, па сутнасці, зліваўся з сонцам і на выявах паўставаў, як ужо адзначалася, у выглядзе сонечнага дыска, як Ра ці Амон-Ра (і ў «Гімне Атону» ён атаясамліваецца з сонечным дыскам). Да таго ж рэформа Эхнатона не была паслядоўнай. Як адзначыў вядомы савецкі егіптолаг, даследчык эпохі Эхнатона, Ю. Я. Перапёлкін, фараон «задаволіўся ўвядзеннем свайго сонцапаклонніцтва ў галоўных, так бы мовіць, царскіх гарадах Ах-йот1, Нэ, Оне, Мэнфэ2 ды яшчэ ў сваёй пазаегіпецкай вобласці — Кошы3... Мясцовыя князі захоўвалі мясцовыя храмы і ша-
1 Так у рэканструкцыі Ю. Я. Перапёлкіна гучынь па-егіпецку назва горада Ахет-Атон {Ахетатон).
2 Егіпецкае гучанне назвы горада Мемфіс.
3 Куш (Эфіопія).
навалі сваіх мясцовых багоў...»1 Славуты егіптолаг падкрэслівае, што сонцапаклонніцтва Амен-хотпа (Эх-нэ-йота) «ніколі не было Адзінабожжам. У сваёй новай сталіцы з усіх сілаў прыроды ён шанаваў адно толькі Сонца, але гэта зусім не азначала, што ён лічыў, што “багі” не існуюць. Наадварот, яны ўяўляліся яму сапраўднымі сіламі, і ў першую чаргу “цар багоў” Амун. Інакш адкуль узялася б уся гэтая падазроная дробязнасць, якая ўсё ўзрастала, у пераследаванні іх імёнаў і знакаў»2. Больш таго, Ю. Я. Перапёлкін лічыць, што сутнасць рэлігіі Эхнатона была не проста ў даведзенай да лагічнага канца ідэі абагаўлення сонца, але ў давядзенні да апагея ўяўленняў пра Сонца як фараона і фараона як «жывога бога», сына Сонца і яго вобраза на зямлі: «У сваім канчатковым, завершаным выглядзе сонцапаклонніцтва Амен-хотпа IV — вельмі своеасаблівая, па-свойму адзіная з’ява сярод усіх тыпаў абагаўлення прыроды. ...Застаючыся шанаваннем адной з ачалавечаных прыродных сілаў — сонца, новае сонцапаклонніцтва выступала спачатку як богашанаванне, а пасля як царашанаванне ў дачыненні да сонца і яго вобраза на зямлі. ...для правільнага разумення гэтага царашанавання неабходна памятаць. што нябесны фараон-сонца заставаўся для сонцапаклоннікаў звышнатуральнаю істотаю»3. Яшчэ ў 20-я гады XX ст. Б. Ган4 і В. Струвэ5 незалежна адзін ад аднаго звярнулі ўвагу на тое, што ў вобразе таго сонца, якое шанаваў Амен-хотп, вельмі выразна выяўляюцца рысы фараона. Але дакладна і поўна гэта было паказана і даказана ў даследаваннях Ю. Я. Перапёлкіна, які, у прыватнасці, піша наконт рэформы Эхнатона: «Гэта было поўнае вырачэнне старых багоў, ажно да адмовы ад слова “бог”, якое іх абазначала, і ад знакаў, якія прадстаў-
1 Перепелкпн Ю. Я. Персворот Амен-хотпа IV. Ч. 2. С 174. 176
2 Перепелкнн Ю. Я. Древннй Егнпет// РІсторйя древнего Востока. Зарожденме древнейшнх классовых обшеств н первые очагм рабовладельческой цнвнлнзацнп. М.: Наука, 1988. Ч. 2. С. 517.
2 Перепелкнн Ю. Я. Переворот Амен-хотпа IV. Ч. 1. С. 256.
4 Gunn В. Notes on the Aten and his names // The Journal of Egyptian Archaelogy. 1923. Vol. 9. P. 168—172
5 Struve V. Egyptian seaqling in the collection of the academian N. P. Likhatschew // Ancient Egypt. London, 1926. P. 117.
лялі іх зрокава і ў думках. Адначасова гэта быў поўны трыумф і завяршэнне ўяўлення пра сонца як фараона, уяўлення, якое яскрава выступала ў новым сонцапаклонніцтве задоўга да пераробкі сонечнага імя з ранняга ў позняе1. ...Да пераробкі сонечнага імя новае сонцапаклонніцтва, нягледзячы на тое, што сонца стала царом, усё яшчэ выступала ў абліччы богашанавання, працягвала бачыць і ў сонцы і ў фараоне багоў, не толькі цароў. Пасля пераробкі сонечнага імя зранняга ў позняе новая вера скінула з сябе гэтае аблічча, стала бачыць у фараоне і ў сонцы толькі двух звышнатуральных цароў»2.
Аднак, калі нават дапусціць, што культ, уведзены Эхнатонам, быў монатэістычным і ў чымсьці набліжаўся да культу біблейнага Бога, узнікае сустрэчнае пытанне: як, пад уплывам чаго ідэя монатэістычнай рэформы нарадзілася ў свядомасці Эхнатона? Магчыма, у яго былі папярэднікі? Вядома, што, паводле самой Бібліі, ідэю Адзінага Бога прынёс у Егіпет Ёсэф, які свята захоўваў сваю веру і, як можна зразумець з тэксту Кнігі Быцця, адкрыў вочы на сапраўднага Бога і егіпецкаму фараону. Нездарма ў сваім славутым рамане «Іосіф і яго браты» Томас Ман паказвае Іосіфа менавіта як чалавека, які пераканаў фараона Эхнатона правесці монатэістычную рэформу. 1. Р. Тантлеўскі падкрэслівае, што мае рацыю наступнае пытанне: «...ці не Іосіф, ён жа ўплывовы візір Цафнаф-панэах, мог паўплываць на рэлігійныя ўяўленні цара і яго двара і часткі жрэцтва і