• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    радзіла жонка Леві ў Егіпце, а яна Амраму нарадзіла Агарона, Машэ і Мір’ям. сястру іх» (Лік 26:59). Напэўна, хоць гэта і не ўдакладняецца ў Торы, Ёхэвэд нарадзілася ад іншай жонкі Леві, якая не была маці Кегата і адпаведна бабкай Амрама, бо шлюбы з блізкімі па крыві роднымі па матчынай лініі былі забароненыя ў яўрэяў яшчэ ў сівой старажытнасці (яшчэ ў часы Аўраа.ма), у той час як шлюбы са зводнымі па бацькоўскай лініі цёткамі і сёстрамі яшчэ некаторы час дазваляліся.
    Патрэбна зазначыць таксама пэўную супярэчнасць у аповедзе пра Майсея: калі ў другім раздзеле Кнігі Зыходу, на пачатку аповеду, пра яго паведамляецца як пра першынца ў сям’і Амрама, то далей у тэксце кнігі і ва ўсіх генеалогіях як старэйшы (на тры гады за Майсея) выступае Агарон, які таксама адыграў вялікую ролю ў гісторыі Зыходу. Магчыма, гэты знешні алагізм неабходны Торы дзеля таго, каб падкрэсліць духоўнае лідэрства, духоўнае старшынство малодшага, Майсея, а таксама тое, што менавіта апошні свядома быў народжаны сваімі бацькамі, калі яны ўжо добра ведалі пра страшэнны загад фараона тапіць усіх яўрэйскіх хлопчыкаў-немаўлятаў у Ніле, у той час як Агарон быў народжаны раней, калі загад яшчэ не дзейнічаў. Мідраш таксама звяртае ўвагу на гэты алагізм і тлумачыць яго наступным чынам. Калі новы закон фараона быў выдадзены, у Амрама і ято жонкі ўжо было двое дзяцей — Агарон і Мір’ям, а Ёхэвэд рыхтавалася нарадзіць трэцяга і была на трэцім месяцы цяжарнасці. Але цяпер, калі ўсім нованароджаным яўрэйскім хлопчыкам пагражала смерць, Амрам вырашыў, што нельга нараджаць дзяцей, што яўрэі павінныя пакінуць сваіх жонак і больш не жаніцца. Як духоўны лідэр народа, ён вырашыў падаць прыклад іншым і абвясціў пра развод са сваёю жонкай, пасля чаго сапраўды ўсе яўрэйскія мужчыны пакінулі сваіх жонак. Аднак супраць такога рашэння Амрама ўзбунтавалася яго дачка — маленькая, але ўжо вельмі разумная Мір’ям. «Ты прыняў больш суровае рашэнне, чым фараон, — сказала яна. — Закон фараона тычыцца толькі хлопчыкаў, ты ж перашкаджаеш нараджэнню і хлопчыкаў, і дзяўчынак. Фараон можа адняць іх целы, але іх душы будуць жыць у
    будучым свеце1. Ты наогул не даеш іх душам увайсці ў свет. Апроч таго, я ўпэўненая, што ўказ фараона будзе скора адменены, а твой указ застанецца!»2 1 словы дачкі падзейнічалі на Амрама. Ён вырашыў, што павінен пры ўсім народзе ізноў узяць шлюб з Ёхэвэд. Была пастаўленая хупа3, радасныя Агарон і Мір’ям танцавалі перад ёю, і ўсе ўбачылі, што, нягледзячы на жорсткі загад, патрэбна жыць, радавацца жыццю, жаніцца і нараджаць дзяцей.
    Ізноў вернемся да тэксту самой Торы: «I жонка [жанчына] зацяжарыла, і нарадзіла сына, і, убачыўшы, што ён прыгожы. хавала яго тры месяцы» (Зых 2:2). У арыгінале стаіць слова тов («добры»), якое традыцыйна перакладаюць як «прыгожы» (у рускім Сінадальным перакладзе — очень краснв) і якое на самой справе мае гэткае значэнне, (параўн. рус. хорош, хорошенькнй, бел. хораша)', але ўсё ж такі менавіта ў арыгінале ўтрымліваецца ўказанне адразу і на знешнюю, і на ўнутраную прыгажосць дзіцяці, на тое, што яно народжанае, каб ажыццявіць Боскае дабро. Агада паведамляе, што, калі нарадзіўся Майсей, па ўсёй хаце Амрама і Ёхэвэд разлілося дзівоснае святло: так Гасподзь даў знак, што гэта незвычайнае немаўля. Паводле каментара, гэта было святло Шэхіны — Божай Прысутнасці ў
    1 Будучы свет — га-Олам га-бй — вельмі важнае паняцце ў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі, якое ўзнікла задоўга да станаўлення хрысніянства і было ўспадкаванае апошнім. Гэта ўяўленне пра адвечны духоўны свет, пра Валадарства Нябеснае, пра вяртанне пасля смерці чалавечай душы да Бога, да найвышэйшых сфераў духоўнага быцця, адкуль паходзяць усе чалавечыя душы. Апроч таго, гэта асаблівае Царства Божае (Малькўт Элогім) Царства Машыяха (Месіі). якое надыдзе тады. калі скончыцца крывавая і няправедная гісторыя і ўсталююцца адвечныя братэрства, справядлівасць. гармонія, любоў. 3 найбольшай сілай уяўленні пра Царства Божае выказаныя ў Кнізе прарока Ісаі. Парадыгма ж, звязаная з несмяроццем душы, яскрава і адкрыта выявілася ў позніх кнігах Танаха (напрыклад, у Кнізе Даніэля) і некананічных тэкстах (Кнігі Макавеяў і інш.), але імпліцытна прысутнічае ўжо ў старажытных тэкстах Торы.
    ’ Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Нерусалям: ШвутАмм, 1990. Кн. 1. С. 39-40.
    3 У яўрэйскай традыцыі — асаблівы балдахін на чатырох шастах, або шанёр, пад якім рабін дабраслаўляе маладых.
    свеце, у асяроддзі народа Божага1. Апроч таго, даводзіць Агада, хлопчык нарадзіўся абрэзаным, а гэта было знакам, што ён стане найвялікшым праведнікам. Таму бацькі прыклалі ўсе намаганні, каб захаваць жыццё хлопчыку. Да таго ж яму патрэбна было хоць крышачку набрацца моцы, кормячыся малаком роднай маці, каб выйсці ў свет жорсткіх выпрабаванняў. Вядома, што з медыцынскага пункту гледжання трохмесячны ўзрост — першы пераломны ўзрост у жыцці чалавека, калі немаўля навучаецца трымаць галоўку, лежачы на жываце, пераварочвацца, калі яно робіць рэзкі скачок не толькі ў фізічным, але і ў інтэлектуальным развіцці. Дарэчы, паводле Агады, Майсей нарадзіўся вельмі разумным: ён не плакаў і не крычаў, нібыта ведаў, што па яго могуць прыйсці. Згодна з яшчэ адной версіяй, немаўля нарадзілася сямімесячным, і суседзіегіпцяне пэўны час не здагадваліся пра яго існаванне. Нагадаем, што паданне кажа: менавіта гэтага немаўляці і баяўся фараон, шукаў яго смерці, але дзіця выратавалася. Ёсць вялікі сэнс у тым, што фараон — ні той, які аддаў бесчалавечны загад, ні яго пераемнік., які будзе яшчэ больш жорстка прыгнятаць нявольнікаў і працягваць забіваць яўрэйскіх дзяцей, — не мае імя: гэта проста Пар 'о (так гучыць на іўрыце слова «фараон», што бліжэй да егіпецкага вымаўлення гэтага слова) — увасабленне бязбожнасці, нянавісці да чалавека, тыраніі, і ва ўсім Танаху няма вобраза (можа, за выключэннем Амалека і яго нашчадка Агага), які быў бы намаляваны такімі чорнымі фарбамі і ўяўляў сабою скончанае ўвасабленне перакананага ворага народа Божага. Але духоўнае святло, што гарыць у немаўляці, перамагае з Божаю дапамогаю цемру.
    1 Згодна з яўрэйскай містычнай традыцыяй (Кабалой), Шэхіна, або
    Шхіна, уяўляе сабою жаночую іпастась унутры Самога Бога; яна ўвасабляе сабою найвышэйшую міласэрнасць Бога і суправаджае народ Ізраіля, адправіўшыся з ім у выгнанне. Шэхіна асабліва праяўляе сябе ў часіны пакутаў, каб абараняць і суцяшаць народ. Шлюб Бога і Шэхіны сімвалізуе будучае Збавенне народа Ізраіля і ўсяго чалавецтва, надыход Месіянскай эры (на гэтыя ўяўленні абапіраецца адно з іудзейскіх тлумачэнняў Песні Пссняў). Першапачатковыя ўяўленні пра Шэхіну як пра Прысутнасць часцінкі Духа Божага ў асяродку Яго народа звязваюцца
    з Каўчэгам Запавету (гл. ніжэй).
    Тым не менш, выратаваць сына было не так проста. Праз тры месяцы маці зразумела, што далей хавань яго дома немагчыма. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Напэўна, нехта данёс пра яго суседзям-егіпцянам, і яны ўжо былі гатовыя яго забіць. Абставіны жыцця ізраільцянаў у Егіпце дзіўна нагадваюць нацысцкія лагеры XX стагоддзя: пякельная праца, немагчымасць мець дзяцей, смерць, якая пагражала адусюль...»1 Ёхэвэд кладзе маленькага сына ў скрыню, сплеценую з папірусу (у рускім Сінадальным перакладзе — кошык з трыснягу; папірусавы трыснёг сапраўды выкарыстоўваўся егіпцянамі для пляцення вельмі трывалых кошыкаў, люлек, матрасаў і г. д.), абмазвае яе смалою (натуральным асфальтам, які ўзгадваецца і ў Кнізе Быцця) і пакідае ў трыснягу ля берага Ніла. Паказальна, што ў арыгінале гэтая скрыня, якая стала дзіцячаю люлькай, абазначаная тым жа словам, што і Ноеў каўчэг — тэва («скрыня», «каўчэг»), хоць памеры іх несувымерныя. Тым самым старажытны апавядальнік усталёўвае аналогію Боскага збавення: як у Ноевым каўчэгу — заклад выратавання сям’і Ноя і ўсяго роду чалавечага, так і ў гэтай маленькай і крохкай папіруснай скрынцы — заклад выратавання гэтага немаўляці, яго роду, яго народа і ўрэшце — усяго чалавецтва. Эпізод з Майсеем-немаўлём, які ляжыць у люльцы, стане адным з самых улюбёных для еўрапейскіх мастакоў. Але часцей за ўсё яны будуць маляваць гэтую люльку на шырокіх і павольных хвалях Ніла, што супярэчыць больш цвярозаму рэалізму і псіхалагізму Бібліі: сапраўды, якая ж маці адважыцца адпусціць люльку, нават і прасмоленую, каб яна плыла па глыбокай рацэ? He, яна пакідае яе ў трыснягу, ля берага, з надзеяй, што сын будзе кім-небудзь знойдзены. Як лічаць даследчыкі, месца, дзе Ёхэвэд пакінула скрынку з немаўлём, было вызначаным месцам, дзе падкідвалі дзяцей. 3 пункту ж гледжання рэлігійнай традыцыі, за ўсім гэтым стаіць воля Божая, і менавіта таму сюды неўзабаве прыходзіць купацца дачка фараона са сваімі служанкамі, хаця ў царскім палацы, як і ў многіх багатых егіпецкіх дамах, былі цудоўныя купальні і басейны.
    1 Шсдровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1-3. Пятнкннжме Момсеево. Мзд. 2-е, нсправ. н доп. М.: Теревннф, 2001. С. 295.
    3 трывогай і адначасова з верай у выратаванне брата назірала за далейшымі падзеямі старэйшая сястра будучага прарока — Мір’ям. Паводле традыцыйнага тлумачэння, яе імя паходзіць ад дзеяслова мара — «быць горкім», бо нарадзілася яна ў горкія гады рабства і генацыда. Як высвятляецца далей у Торы, Мір’ям была прарочыца (Зых 15:20). Мідраш паведамляе: «Мір’ям, яшчэ да з’яўлення на свет Майсея, прадбачыла прароцкім дарам і казала бацьку: “Мая маці народзіць сына, які з’явіцца збавіцелем нашага народа”. Нарадзіўся Майсей — і ўвесь дом напоўніўся ззяннем. “Прароцтва тваё, — сказаў Амрам, цалуючы дачку, — здзейснілася”. Калі ж Майсея прыйшлося спусціць у скрыні ў Ніл, маці кінулася з лямантам да дачкі: “Дзе ж, дачка, прароцтва тваё?” 1 Мір’ям пайшла да ракі, схавалася і стала назіраць здалёк, чым скончыцца яе прароцтва» (Шэмот Раба 1; тут і далей — паводле перакладу С. Фруга)1. Чым скончылася — вядома: «1 сышла дачка фараона пакупацца ў рацэ, а служанкі яе ішлі ўздоўж ракі. I ўбачыла яна скрыню ў трыснягу, і паслала рабыню сваю, і тая ўзяла яе. // 1 адчыніла [дачка фараона|, і ўбачыла немаўля, і вось — хлопчык плача. 1 пашкадавала яна яго, і сказала: “Няйначай як ён з дзяцей яўрэяў”. II I сказала сястра яго дачцы фараона: “Ці не пайсці і не паклікаць табе карміліцу-яўрэйку, каб яна выкарміла табе гэта немаўля?”» (Зых 2:5—7). Якая смеласць патрабавалася Мір’ям, каб сказаць такое самой дачцы фараона! Але яна ўжо ўбачыла, што яе маленькі брат, у якім ёгіпецкая царэўна прызнала яўрэйскае дзіця (магчыма, пра гэта сведчыла абразанне), вельмі спадабаўся дачцы фараона. Мір’ям упэўненая, што выратавальная рука Божая суправаджае маленькага Майсея, таму яна ні кроплі не сумняваецца, што царэўна захоча пакінуць хлопчыка сабе, нават усынавіць яго. А каб яму было зусім добра, каб зазнаў ён сапраўднае матчына цяпло, смак матчынага малака, патрэбна, каб родная маці выгадавала яго. I, задаючы сваё пытанне, Мір’ям ужо ўпэўненая, што атрымаецца задуманае ёю: зрабіць так, каб карміліцай Майсея стала Ёхэвэд. Агада ж даводзіць: «Калі Майсей быў узяты дачкою фа-