• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    За Зак. 4008
    ред, II Что сам он ннкогда не добредет // До рубежей Землм Обетованной» (Уладзіслаў Хадасевіч). Да мяжы якраз дабрыдзе, але не зможа яе пераадолець, толькі кіне з высокай гары апошні перадсмяротны позірк на недасягальную для яго Святую Зямлю... Бадай што няма ва ўсім Танаху постаці больш тытанічнай і трагічнай, выпісанай — пры ўсім лаканізме біблейнага аповеду, біблейнага стылю — больш ёміста, аб’ёмна і супярэчліва. 3 гэтым пагаджаюцца ўсе даследчыкі, і не толькі літаратуразнаўцы. Так, гісторык і біблеіст 1. Ш. Шыфман піша: «Шматпланавасць вобраза Майсея, яго ўнутраная складанасць, шматмернасць і эвалюцыйнасць робяць Пяцікніжжа адной з вяршыняў сусветнай літаратуры»1. Даследчык лічыць: «У апісанні Пяцікніжжа Майсей — гэта чалавек, які адыграў у гісторыі і духоўным жыцці Ізраіля ролю выключную і ні з чым не супастаўляльную. Майсей — гэта той чалавек, праз якога Бог не проста абвяшчае сваю волю Ізраілю; праз Майсея Бог стварае народ Ізраіля, злітаваны Божым выбранніцтвам, служэннем Богу, выкананнем дараваных Богам запаведзяў, законаў, маральна-этычных прынцыпаў. У гэтым, паводле Пяцікніжжа, найвялікшая роля Майсея ў гісторыі Ізраіля. Майсей ажыццяўляе волю Бога, але тым самым ён стварае народ і дае народу прынцыпы, якія павінныя былі легчы ў аснову ператворанай рэлігіі Ізраіля — монатэістычнага іудаізму»2.
    Так, паводле логікі Торы і Бібліі ў цэлым, менавіта Майсей з’яўляецца пачынальнікам іудаізму і паслядоўнага монатэізму, выкладзенага як Пісьмовы Закон (адсюль яшчэ адна назва яўрэйскай рэлігіі — Закон Майсееў). Нагадаем, што першым, хто, свядома адгукнуўшыся на заклік Бога, пайшоў шляхам Адзінабожжа, праклаўшы дарогу астатнім вернікам, быў, паводле Пісання, Аўраам3. Але ад Аўраама не захавалася пісьмовай пропаведзі, сфармуляванай да таго ж у форме Закону Божага, які абдымае сабою ўсе бакі жыцця чалавека. Гэта зрабіў Майсей. Праз яго і дзякуючы яму быў заключаны Саюз (Запавет) паміж Богам і народам Ізраіля, — Саюз, які, згодна з уяўленнямі іудаізму, з’яў-
    1 Шнфман Н. Ш. Введенне // Ученне: Пятнкнпжне Монсеево. / Пер., введ. м коммент. Н. Ш. Шмфмана. М.: Республмка, 1993. С. 37.
    2 Тамсама. С. 36—37.
    3 Гл. падрабязней частку I.
    ляецца адвечным і не можа страціць сваёй духоўнай сілы; адначасова законы Торы асэнсоўваюцца як універсальныя законы, якія з цягам часу стануць законамі ўсяго чалавецтва, і здарыцца гэта тады, калі прыйдзе Месія. Для хрысціянства Майсей як пачынальнік паслядоўнага монатэізму — і найперш этычнага монатэізму — з’яўляецца ў роўнай ступені і пачынальнікам хрысціянства ці яго прадвеснікам, хаця, паводле хрысціянскай дактрыны, суровасць Закону Майсеева была памякчаная Ісусам Хрыстом, і шмат што, неабходнае для выканання іудзеям, не мае сілы для хрысціянаў у Законе Майсеевым. У свой час гэта сфармуляваў у сваіх Пасланнях апостал Павел, а Хрысціянская Царква, развіўшы далей яго палажэнні, зрабіла выснову пра бессэнсоўнасць з пары прыходу Ісуса Хрыста існавання іудаізму як асобнай рэлігіі. Сам жа Ісус, калі зыходзіць з Нагорнай пропаведзі, тлумачыў па-свойму Закон Майсееў, але ніяк не думаў пра тое, што яго патрэбна адмяніць: «Не думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць. // Бо праўду кажу вам: дакуль не знікнуць неба і зямля, ні адна йота [ёта, іота1] ці ні адна рысачка не знікне з Закону, пакуль не споўніцца ўсё» (Мац 5:17—18). Нагадаем, што пад Законам і Прарокамі Ісус разумее дзве часткі Танаха, што ўжо былі кананізаваныя да яго часу, — Тора і Нэвіім. Ён мае на ўвазе Закон Майсееў і тое. як тлумачылі яго прарокі, акцэнтуючы прымат этычнага пачатку.
    Большасць сучасных даследчыкаў-біблеістаў не сумняваюцца ў гістарычнасці Майсея: за законамі, замацаванымі ў Торы, адчуваецца рука вялікага заканадаўца, постань якога наўрад ці можа быць толькі рэтраспектывай больш позняга часу. Гэта пацвярджаецца і тым, што ўсе інстытуты рэлігійна-сацыяльнага жыцця Ізраіля эпохі Першага Храма былі створаныя гістарычнымі асобамі — прарокам Шэмуэлем (Самуілам), царамі Давідам, Шэламо
    1 Йота — назва літары грэчаскага алфавіта, ідэнтычнай славянскаму «і кароткаму». Але на самой справе графіку (вядома. трансфармаваную), як і назвы літараў, грэкі перанялі з заходнссеміцкага (г. зн. і іўрыцкага) алфавіта (алефбэта)', у апошнім жа йуд, або йод (адсюль і йота, іота), самая маленькая літара. Такім чынам, выраз «ні адна іота», «ні на іоту», запазычаны з біблейнага іўрыту, азначае «ні адна самая маленечкая рысачка», «ні на адну дробязь».
    За*
    (Саламонам), рэлігійныя рэформы былі праведзеныя прарокам Эліягу (Іліёю), царамі Хізкіягу (Езэкіям) і Ёшыягу (Іосіям). Гэтая паралель прывяла да пастулату пра існаванне асобы маштабу Майсея, якая сцвердзіла культ Адзінага Бога і ўсталявала асноўныя культавыя інстытуты, а таксама этычныя прынцыпы монатэізму, стварыла заканадаўчы кодэкс, які ахоплівае ўсе сферы жыцця грамадства. Аднак адсутнасць пазабіблейных крыніцаў пра Майсея да эліністычнага перыяду выклікала ў свой час (з узнікненнем так званай біблейнай крытыкі і «дакументальнай» гіпотэзы1) у біблеістаў сумненні ў яго гістарычнасці. Пэўная частка даследчыкаў былі ўпэўненыя, што Майсей — уяўная, легендарная постаць, а ўвесь аповед пра яго — плён міфатворчасці. Падобны падыход ужо не падзяляецца навукай. Зразумела, што калі падзеі Зыходу маюць пад сабою пэўную гістарычную аснову, то павінны быў існаваць і харызматычны лідэр, які з’яднаў народ, вывеў яго з Егіпта, прывёў у Ханаан, даў яму Закон, усталяваў асноўныя рэлігійныя інстытуты.
    Кім быў гэты правадыр і рэлігійны рэфарматар? Для іудзейска-хрысціянскай традыцыі няма сумневу, што гэта быў яўрэй (ізраільцянін) з калена Леві. Але яшчэ ў элінізаваным Егіпце з падачы егіпецкага жраца Манефона, які напісаў па-грэчаску ў першай палове Ill ст. да н. э. сачыненне «Гісторыя Егіпта» для цара Пталемея II, узнікла версія егіпецкага паходжання Майсея, дакладней — гіксоскасутыйскага (паводле Манефона, Майсей быў жрацом Тыфона — Баала-Сэтха, які і вывеў ізраілыдянаў з Егіпта). Егіпецкае паходжанне нібыта пацвярджае і егіпецкая, як лічаць многія даследчыкі, этымалогія імя Мошэ — ад егіпецкага mos, што значыць «дзіця», «сын» (тое ж значэнне мае сучаснае копцкае mose-). Гэтае слова гучыць як складнік
    1 Гл. частку I, с. 57—61.
    2 Копты — адзіныя нашчадкі старажытных егіпцянаў, нацынальная меншасць сярод арабскага насельніцтва сучаснага Егіпта, якое этнічна і культурна не мае ніякага дачынення да Старажытнага Егіпта. У самім імя коптаў гучыць успамін пра Коптас — Верхні Егіпет — і егіпенкага бога Пта. Копцкая мова, якая пачала развівацца самастойна прыкладна
    з II! ст. н. э., калі егіпецкая мова амаль ужо была мёртваю, з’яўляецца вельмі блізкаю «раднёю» апошняй; у свой час яе вывучэнне істотна дапамагло славутаму французскаму даследчыку Франсуа Шампальёну раскрыць таямніцу егіпецкіх іерогліфаў і, па сутнасці. стварыць егіпталогію як навуку.
    некаторых егіпецкіх імёнаў: Ра-мос (Рамсэс) — «сын |бога] Ра», Тут-мос — «сын |бога| Тута [Тота]» і т. п. Аднак 1. Ш. Шыфман адзначае, што ў заходнесеміцкіх мовах (напрыклад, ва ўгарыцкай) слова мошэ ўжывалася ў значэнні «дзіця», «сын», і, такім чынам, яно мае семіцкае паходжанне1 (нагадаем, што і егіпецкая мова, і ўсе семіцкія ўваходзяць у адну моўную сям’ю — семіта-хаміцкую — і маюць шмат агульных каранёў). У свой час Іосіф Флавій меркаваў, што імя Майсей (ён перадае яго па-грэчаску як Mwugtiv) паходзіць ад двух егіпецкіх словаў — цсоо («вада») і sot]g («выратаваны») — і азначае «выратаваны з вады» (Іудзейскія старажытнасці II 228; Апіён 1:31, 286ў. Яўрэйскі гісторык зыходзіў з добрага ведання тэксту арыгінала і, па сутнасці, прыпісаў народную этымалогію, дадзеную ў Торы, элінскаму (у яго разуменні — егіпецкаму) гучанню імя Майсея: імя Мошэ дала яму егіпецкая царэўна, якая літаральна выцягнула (дзеяслоў маша — «выцягваць», «вымаць») яго з вады. Але ўжо старажытныя каментатары адзначылі, што на іўрыце форма мошэ з’яўляецца дзеепрыметнікам незалежнага стану са значэннем «той, хто выцягвае [вымае]», што разумелася і разумеецца як паказанне на тое, што Майсей выводзіць народ Ізраіля з рабства. Патрэбна падкрэсліць, што нават калі пагадзіцца з егіпецкім паходжаннем імя Майсея, гэта не з’яўляецца ніякім сур’ёзным доказам егіпецкага паходжання прарока: калі яўрэі ўжо амаль чатырыста гадоў жылі ў Егіпце, то нічога дзіўнага няма ў тым, што некаторыя з іх (асабліва калі яны выхоўваліся пры двары фараона) атрымалі імёны егіпецкага паходжання. Але нагадаем, што Кніга Зыходу, як і рэлігійны каментар да яе, настойліва падкрэслівае, што сыны Ізраілевы не здраджвалі імёнам сваіх бацькоў. Верагоднай падаецца думка,
    1 Гл.: Шмфман Н Ш. Ветхмй Завет н его мнр: Ветхмй Завет как памятнмк нсторнческой н обшественной мыслм древней Передней Азнн. М., 1987. С. 123; яго ж: Комментарнн // Ученне: Пятнкннжме Монсеево. С. 36, 292.
    2 Гл.: РІоснф Флавнй. Нудейскне древноста: В 2 т. / Пер. с древнегреч. Г Г Генкеля. М : КРОН-Пресс, 1994. (Рспрннт: СПб., 1900). Т. 1. С. 126; яго ж: О древностм еврейского народа: Протнв Апмона // Фнлон Александрнйскйй. Протнв Флакка. О посольстве к Гаю. Ріосмф Флавмй. О древностн еврейского народа: протмв Апнона. М.; Нерусалнм: Gesharim, 1994. С. 150.
    што ў выпадку з імем Мошэ мы маем справу з агульным семіта-хаміцкім коранем ці, магчыма, з амафонамі.
    Канцэпцыя неяўрэйскага (егіпецкага) паходжання Майсея не засталася толькі ў рамках Антычнасці. Яна атрымала дадатковы імпульс у XIX — пачатку XX ст. у сувязі з росквітам егіпталогіі і новымі даследаваннямі эпохі фараона Аменхотэпа (Амен-хотпа) IV, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Эхнатон, з яго спробаю ўвесці ў Егіпце культ адзінага бога — Атона. Як вядома, фараон-рэфарматар, які жыў у XIV ст. да н. э. і належаў да XVIII дынастыі, што кіравала ў Фівах, быў незадаволены культам вярхоўнага фіванскага бога Амона (Амуна, Амена), што «прысвоіў» сабе многія функцыі больш старажытнага бога сонца Ра і стаў Амонам-Ра, незадаволены яго дастаткова крыважэрнымі рысамі, а таксама наяўнасцю вялікай колькасці падпарадкаваных яму багоў. Амен-хотп IV адмяніў усе гэтыя культы і ўвёў шанаванне адзінага бога Атона, у сувязі з чым перамяніў сваё ўласнае імя, у якім гучала імя ненавіснага яму Амона, на Эхнатон, якое ўключала ў сябе імя новага бога — міласэрнага Атона, які ўсё ажыўляе і сагравае сваёй любоўю1. Фараон нават пачаў будаваць новую сталіцу Егіпта — горад Ахет-Атон («небасхіл Атона»). Але рэформа Эхнатона вельмі раздражняла егіпецкую арыстакратыю і асабліва касту жрацоў, якія страчвалі свой «хлеб». Вельмі хутка Эхнатон быў забіты, яго справа і яго новы горад былі выклятыя і аддадзеныя забыццю. Новая рэлігія так і не ўсталявалася ў егіпецкім грамадстве. Зноў вярнуўся культ Амона з мноствам другасных багоў, але прыкметна тое, што жрацы Амона адразу ж узялі на ўзбраенне некаторыя рысы Атона, якія вабілі да сябе людзей, адрасавалі іх Амону, і ён пачаў называцца міласцівым, міласэрным і г. д. Так старое працягнула свой шлях у новай абалонцы. Ад эпохі кіравання Эхнатона дайшлі выявы, на якіх ён, яго жонка — прыгажуня Неферціці — і іх дзеці прыносяць дары Атону, а той выглядае як сонца і працягвае да свайго ўлюбёнца і членаў яго сям’і промні-рукі з адкрытымі далонямі. Захаваўся таксама вялікі рэлігійны гімн XIV ст.