• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Паказальны і адначасова выключны адказ атрымаў фараон-забойца на свой загад ад дзвюх яўрэйскіх павітух: яны не толькі не выканалі гэты загад, але наадварот — рабілі ўсё, каб дапамагчы выжыць кожнаму з народжаных яўрэйскімі жанчынамі немаўлятаў: «Але павітухі баяліся Бога, і не рабілі так, як сказаў ім цар Егіпецкі, і дапамагалі дзецям застацца жывымі» (Зых 1:17). У гэтым, здаецца, вельмі простым сказе, лаканічным паведамленні, заключаная глыбокая і высокая па сэнсе духоўная парадыгма: у самых цяжкіх абставінах чалавек можа і павінны застацца чалавекам, і дапамагае яму ў гэтым «страх Божы»; гэты «страх» (нагадаем, што дакладней перадаць яго як «трапятанне», або «трымценне», — трымценне душы, якая ўсведамляе скіраваны на яе позірк Бога) — не прыгнёт, не рабства; наадварот, ён вызваляе ад самага страшэннага прыгнёту, і духоўнага, і сацыяльнага, толькі ён робіць чалавека сапраўды свабодным. Паводле як іудзейскай, так і хрысціянскай традыцыі, толькі вера ў адзінага Найвышэйшага Валадара і Суддзю, Які патрабуе ад нас свабоднага волевыяўлення, Які адкрываецца нам у нашай душы, у нашым сумленні, вызваляе ад усіх відаў знешняй залежнасці, робіць чалавечую волю свабоднай нават у самых несвабодных умовах. Перад чалавекам заўсёды стаіць выбар, якога ніхто не можа яго пазбавіць: застацца чалавекам ці перастаць ім быць. Дарэчы, з даўнейшых часоў яўрэйскі рэлігійны закон (Галаха) не апраўдвае забойства па загаду: калі чалавек адняў жыццё ў іншага чалавека (нявіннага чалавека) па загаду, нават яад пагрозай для ўласнага жыцця, ён будзе несці адказнасць перад Богам. Славуты і самы аўтарытэтны яўрэйскі законавучыцель рабі Аківа сфармуляваў гэта ў адказ на пытанне аднаго са сваіх вучняў (ці можна адняць жыццё ў іншага чалавека, каб выратаваць сваё) вельмі вобразна і афарыстычна: «Хто сказаў табе, што твая кроў чырванейшая?»
    Прыклад, пададзены дзвюма жанчынамі-павітухамі, застаецца вельмі актуальным для досведу чалавека XX— XXI стст., які, на жаль, вельмі часта адчуваў сябе толькі «шрубкаіо» бязлітаснай таталітарнай машыны і лічыў, што ён нічога не можа. Што значу я адзін? На што можа паўплываць маё рашэнне? Біблія недвухсэнсоўна кажа: на ўсё, на ўвесь ход гісторыі. 3 пункту гледжання Кнігі кніг, на-
    ша прымаўка пра аднаго, які «ў полі не ваяр», памыляецца. На яе думку, усё пачынаецца з таго, што нехта адзін бярэ на сябе адказнасць, робіць першы крок, спадзеючыся на Бога. I толькі тады можа адбыцца цуд. Але вера толькі тады трывалая, калі не разлічвае на цуды. Можна толькі ўявіць сабе, як напалохаліся павітухі (няма чалавека, які не баяўся б за сваё жыццё) — і першы раз, калі атрымалі страшны загад, і асабліва другі, калі іх ізноў выклікалі ў царскі палац і фараон грозна спытаўся: «Чаму вы робіце гэта, чаму вы дапамагаеце дзецям застацца жывымі?» (Зых 1:18). Але, нягледзячы на страх, жанчыны адказалі: «Не падобныя да егіпецкіх жанчынаў яўрэйскія, бо яны — як жывёлы |яны — здаровыя]: перш чым прыйдзе да іх павітуха, яны ўжо нараджаюць» (Зых 1:19). Такім чынам, павітухі спаслаліся на розніцу ў фізічным здароўі егіпцянак і яўрэек: першыя — дзені вытанчанай гарадской цывілізацыі, слабыя фізічна; другія — моцныя духам і плоццю, вельмі вынослівыя прадстаўнікі жывёлагадоўчага племені. блізкія да прыроды. Гэтаму не мог пярэчыць фараон, і павітухі працягвалі сваю справу. Тора паведамляе, што за адвагу і набожнасць Бог узнагародзіў гэтых жанчынаў: «1 за тое, што баяліся павітухі Бога, стварыў Ён ім дамы» (Зых 1:21). Як тлумачыць яўрэйская каментатарская традыцыя, гаворка ідзе не толькі пра тое, што ў бяспецы, ахаваныя Богам былі іх уласныя сем’і, але і пра тое, што асаблівае дабраславенне за іх праведнасць атрымалі іх нашчадкі: з іх выйшлі асаблівыя выбраннікі Божыя.
    Наогул гэтыя дзве жаночыя постаці, так загадкава-лаканічна намаляваныя ўсяго ў некалькіх вершах першага раздзела Кнігі Зыходу, прыцягнулі да сябе вялікую ўвагу каментатараў, і апошнія пагадзіліся, што Шыфра і Пуа, імёны якіх не ўзгадваюцца больш у Пісанні, не хто іншыя, як Ёхэвэд (Іахаведа), мані будучага прарока Майсея, і яе старэйшая дачка — Мір’ям (так гучыць на іўрыце славутае імя Марыя\ у славянскай Бібліі традыцыйна імя сястры Майсея перадаецца як Марыям). Мідраш нават дае асаблівае тлумачэнне тых імёнаў, пад якімі яны былі вядомыя як адмысловыя павітухі і жанчыны выключнай дабрыні: Ёхэвэд людзі назвалі Шыфра — ад дзеяслова мешаперэт («упрыгожваць»), бо яна ўпрыгожвала немаўлятаў, радуючыся іх з’яўленню на свет; Мір’ям жа, якая вельмі мала-
    дой спасцігла ўсе тонкія таямніцы няпростага рамяства павітухі, клікалі Пуа, бо яна як ніхто магла супакоіць немаўля, вымаўляючы гукі, што нагадвалі буркатанне, — пуа, nya. А яшчэ яе назвалі Пуа таму, што, надзеленая з дзяцінства дарам прароцтва, яна ўсклікнула аднойчы: «Мая маці народзіць збавіцеля Ізраіля!» Паданне кажа, што, выслухаўшы жудасны загад фараона пра забойства яўрэйскіх немаўлятаў, смелая Мір’ям усклікнула: «Які грэшны цар! Настане дзень, калі Гасподзь пакарае яго!» Фараон тут жа загадаў забіць яе, але маці, Ёхэвэд, стала перад ім на калені і ўгаварыла злітавацца над дачкой, бо тая яшчэ зусім малая. Ёхэвэд і Мір’ям баяліся за сваё жыццё, але яны не збіраліся выконваць загад фараона, бо гэта было б страшэнным злачынствам у вачах Бога. I справа была не толькі ў яўрэйскіх дзецях: яны разумелі, што для Бога каштоўнасцю з’яўляецца жыццё кожнага чалавека, і ўзгадвалі як высокі ўзор міласэрнасць праайца Аўраама: «Ці не адкрыў наш праайцец Аўраам прытулкі, каб прымаць там нават неяўрэяў? Як жа можам мы забіваць яўрэйскіх дзяцей?» Паводле Мідраша, яны не задавальняліся толькі роляй павітух, але рабілі ўсё дзеля таго, каб дзеці з бедных сем’яў не мелі патрэбы ні ў чым жыццёва неабходным. Так, яны збіралі ежу ў дамах багатых людзей і прыносілі яе бедным. Перад кожнымі родамі яны ўзносілі да Бога малітвы за дзіця, якое павінна было нарадзіцца, за здароўе яго маці. Бог чуў гэтыя шчырыя малітвы, і ўсе дзеці нараджаліся здаровымі. Калі ж раз’юшаны фараон выклікаў Ёхэвэд і Пуа, каб даведацца, чаму не выконваецца яго загад, знаходлівыя жанчыны растлумачылі, што яшчэ праайцы яўрэйскага народа параўноўвалі яўрэяў са звярамі (яны мелі на ўвазе славутае Дабраславенне Іакава сваім сынам, дзе Йегуда прыпадабняецца льву, Біньямін — ваўку, Нафталі — лані і г. д.; гл. Быц 49). I як звяры нараджаюць без усялякай дапамогі, так і яўрэйскім жанчынам непатрэбныя павітухі, і выклікаюць апошніх толькі пазней, для дадатковай дапамогі. Мідраш кажа, што Ёхэвэд і Мір’ям казалі чыстую праўду: яўрэйскія жанчыны былі праведніцамі і нараджалі амаль без болю. Фараон паверыў павітухам і адпусціў іх. Праўда, пазней ён пашкадаваў пра гэта і накіраваў за імі салдатаў, каб схапіць жанчынаў і пакараць смерцю. Але здарыўся цуд: сцены дома Амрама, бацькі Ёхэвэд, паглы-
    нулі жанчынаў, зрабілі іх нябачнымі. Бог жа сказаў: «Яны заслужылі цуд, бо вялікі іх страх перад Богам!» Але найгалоўнейшая ўзнагарода мужных жанчынаў была наступная: Ёхэвэд стала маці двух найвялікшых праведнікаў — прарока Майсея, які вывеў народ Ізраіля з рабства, і Агарона (Арона), першасвятара, ад якога пайшлі ўсе святары. або кагэны (коганім); Мір’ям жа выйшла замуж за Калева (Халева) з калена Йегуды і стала разам з ім адной з родапачынальніцаў іудзейскага царскага роду, да якога належаў Давід і з якога выйдзе ў канцы часоў Машыях (Месія).
    Тым часам фараон, незадаволены сітуацыяй з яўрэйскімі немаўлятамі, якія працягваюць нараджацца, а значыць — расце і памнажаецца народ Ізраіля, аддае новы загад, на гэты раз ужо ніяк не прыкрываючы хоць бачнасцю «легітымнасці» страшэнную сутнасць: «1 загадаў фараон народу свайму: “Кожнага нованароджанага |у яўрэяў] сына кідайце ў Ніл, а кожнай дачцы пакідайце жыццё!”» (Зых 1:22). Такім чынам, фараон робіць саўдзельнікамі свайго злачынства ўсіх егіпцянаў. Увесь народ становіцца катам. Тора сумна канстатуе, што гэта магчыма. Нават калі не ўсе забіваюць, то ўсе маўчаць; нікому няма справы да таго. што адбываецца з немаўлятамі гэтых іншародцаў; а можа, справа і ёсць: яны пастаўленыя па-за законам, у іх хату заўсёды можна ўварвацца пад выглядам пошукаў нованароджанага, можна ўзяць усё, што ў іх ёсць, як сваё, нават дзяўчынак, якіх пакуль што пакідаюць у жывых. Мідраш (у пераказе рабі Машэ Вейсмана) даводзіць: «Калі егіпцяне даведаліся пра загад, які аддаваў на смерць яўрэйскіх хлопчыкаў, яны ўзрадаваліся. Так як яны былі самым амаральным народам, то меркавалі, што ўсе яўрэйскія дзяўчынкі, што засталіся жывыя, будуць належаць ім»1. Вельмі слушна піша Дз. У. Шчадравіцкі: «Такім чынам Бог выпрабоўваў народ егіпецкі: пачнуць егіпцяне ахвотна выконваць загад фараона ці ўспрацівяцца яму, хаця б тайна? Яны ж атрымалі магчымасць адкрыта праяўляць жорсткасць, агрэсіўнасць, жарсць да нажывы... Відавочна, не знайшлося нікога, хто зрабіў бы насуперак царскага зага-
    1 Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Кн. 1. С. 39.
    ду. Прынамсі, у Пісанні ўзгаданы толькі адзін такі выпадак — з дачкою фараона, якая дзякуючы свайму становішчу менш за іншых магла баяцца пакарання. Таму той, хто ў палемічным запале кажа, што Бог занадта жорстка пакараў Егіпет, наслаўшы на яго дзесяць караў, спрабуе праігнараваць прычынна-выніковую сувязь падзеяў. Зразумела, што кары — прамая адплата за ўсё ліха, зробленае егіпцянамі. Гэта праяўленне таго духоўнага закону, які так дакладна і так паэтычна выклаў Ісус у Нагорнай пропаведзі: “...Якою мераю мерыце, такой жа і вам адмерыцца” (Лук 6:38)»^.
    За лаканічнымі словамі Торы яскрава паўстае сітуацыя ў «доме рабства», у Дэльце Ніла, у зямлі Гошэн, дзе жылі паднявольныя яўрэі: катаржная праца, без аніякай надзеі на адпачынак, пастаянная пагроза над кожнай сям’ёй, дзе павінныя нарадзіцца ці толькі нарадзіліся дзеці, бясконцая трывога і, здаецца, непраглядная будучыня, крыкі назіральнікаў, посвіст плётак, што рассякаюць скуру людзей, лямант і стогны мацярок, у якіх адбіраюць дзяцей, пранізлівы плач немаўлятаў, якіх груба выхопліваюць з цёплых мыцярынскіх рук, адрываюць ад грудзей, каб кінуць у воды Ніла... (Менавіта з такой фанаграмы, якая гучыць за сцэнай, пачыналася містэрыя «Зыход», пастаўленая беларускім рэжысёрам Барысам Луцэнка ў Рускім драматычным тэатры ў Мінску з нагоды трохтысячагоддзя Іерусаліма, — пастаўленая смела проста па Кнізе Зыходу; гэтыя гукі, з якіх пачынаўся спектакль, адразу паглыблялі гледача ў нежартоўную атмасферу гора і пакутаў.) А потым, паводле біблейнага тэксту, памрэ стары фараон і ўзыдзе на трон новы, які будзе праводзіць тую ж палітыку, але яшчэ больш жорстка: «I было: праз доўгі час памёр цар Егіпта, і застагналі сыны Ізраіля ад працы, і залямантавалі, і ўзнёсся гэты лямант ад працы іх да Бога. // I пачуў Бог стогны іх, і ўспомніў Бог Саюз Свой з Аўраамам, з Йіцхакам і з Йааковам. // I ўбачыў Бог сыноў Ізраіля. і зведаў |даведаўся] Бог» (Зых 2:23—25). Узнікае пытанне: чаму Бог так доўга трываў ліха, якое тварылі егіпцяне? Як мог Ён так