• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Славянскія назвы біблейных кніг прыйшлі з Сэптуагінты і не заўсёды адпавядаюць па сэнсе (асабліва ў Пяцікніжжы) назвам у арыгінале, г. зн. Масарэцкай Бібліі. Гл. «Уводзіны» да часткі 1.
    (Аўраама), Йіцхака (Ісаака), Йаакова (Іакава) і дванаццаці сыноў апошняга, якія сталі родапачынальнікамі дванаццаці каленаў (кланаў, плямёнаў) Ізраіля1, што і стварылі адзіны народ, да выхаду гэтага народа прыблізна праз 700—800 гадоў пасля нараджэння Аўраама з рабства, у якое ён трапіў у Егіпце, і прыходу яго пад кіраўніцтвам вялікага прарока Майсея да мяжы Зямлі Абяцанай, або Зямлі Ізраіля (яна ж — Зямля Ханаан, абяцаная Богам Аўрааму і яго нашчадкам). Галоўным жа, лёсавызначальным момантам гэтай гісторыі становіцца Сінайскае Адкрыццё і заключэнне Запавету паміж Богам і выбраным Ім народам — народам Гзраіля, які дае абяцанне выконваць запаветы Торы і быць верным высокаму Саюзу з Усявышнім. Уласна кажучы, у разуменні самой Торы, яўрэйскі народ і становіцца народам толькі з гэтага моманту і ўтварае сакральную суполку — Кнэсэт Йісраэль, Суполку Ізраіля, або Грамаду Госпада. Толькі становячыся народам Госпада — народам не ў этнічным, а хутчэй у звышэтнічным сэнсе, народ Ізраіля атрымлівае сэнс і мэту жыцця — шлях да Зямлі Абяцанай і жыццё ў ёй адпаведна запаветам Торы, у імя ажыццяўлення задумы Божай — удасканалення свету, вяртання яго ў стан першапачатковай гармоніі, што парушылася грэхападзеннем чалавека і распаўсюджаннем ліха на зямлі.
    Невыпадкова вядомы рускі філосаф Мікалай Бярдзяеў вызначыў магістральны сюжэт Торы як «сустрэчу народа з Богам шляхам гісторыі»2. Разважаючы пра асаблівы лёс яўрэйскага народа, які нельга растлумачыць аніякімі пазітывісцкімі ці марксісцкімі законамі, ён пісаў: «Яўрэйству належыць абсалютна выключная роля ў нараджэнні свядомасці гісторыі, у напружаным пачуцці гістарычнага лёсу, менавіта яўрэйствам унесены быў у сусветнае жыццё чалавецтва пачатак гістарычнага»3. Пра гэтае ж напружанае адчуванне рытму гісторыі, яе паступальнага руху, які працінае сабою ўвесь Танах, піша Сяргей Аверынцаў, па-
    1 Ізраіль, дакладней — Йісраэль, — другое імя патрыярха Йаакова, дадзенае яму Самім Богам (Быц 32:28; 35:10). Наконт этымалогіі імя — гл. частку I, с. 376—377.
    2 Бердяев Н. А. Смысл мсторнм. М., 1990. С. 71.
    3 Тамсама. С. 68.
    раўноўваючы біблейны свет і свет гамераўскага эпасу: «...ідэя паступальнага руху і злучае асобныя аповеды розных кніг біблейнага канона ў адзіны рэлігійна-гістарычны эпас, падобнага да якога — менавіта ў яго адзінстве — не ведаў ніводны народ Міжземнамор’я і Блізкага Усходу. Кожная з паэмаў Гамера адлюстроўвае толькі замкнёны ў сабе эпізод з легендарнага падання элінаў, прычым уся іх эстэтычная спецыфіка будуецца якраз на гэтай замкнёнасці. У Бібліі пануе рытм гістарычнага руху, які не можа замкнуцца і кожны асобны ўрывак якога мае свой сапраўдны і канчатковы сэнс толькі па сувязі з усімі астатнімі»1. Гэта вельмі слушнае паказанне на тое, што ўвесь Танах (а ў хрысціянскай традыцыі — усю Біблію) патрэбна ўспрымаць як адзінае цэлае, як адзіны манументальны рэлігійна-гістарычны эпас, стрыжнем якога з’яўляецца лёс чалавецтва і выбранага Богам народа, дыялог паміж народам і Богам, паміж чалавекам і Бога.м, паміж Я і Адвечным Ты, калі скарыстаць тэрміналогію знакамітага філосафа XX стагоддзя Марціна Бубера.
    Асабліва ж гэтае вызначэнне — адзіны рэлігійна-гістарычны эпас — тычыцца Торы. Сапраўды, яе складаюць пяць асобных эпічных кніг, і ўсе яны маюць свае жанравыя прыкметы. Так, Кніга Быцця, вельмі складаная ў жанравых адносінах, уключае ў сябе такія разнастайнасці эпасу, як касмаганічны, антрапаганічны, этыялагічны, легендарнагістарычны, бо пачынаецца яна, як вядома, са Стварэння свету і чалавека, у форме кароткіх і вельмі глыбокіх па сэнсе прыпавесцяў дае першапачаткі досведу чалавека, духоўныя парадыгмы яго быцця, а завяршаецца гістарычнай сагай, паданнямі пра выбраны род Госпада, пра праайцоў яўрэйскага народа, — паданнямі, якія разгортваюцца ўжо не ў міфалагічным часе, але ў гістарычным (эпоха Сярэдняй Бронзы). Кніга Зыходу працягвае сюжэт Кнігі Быцця і адначасова распачынае сабою новы гістарычны эпас, падзеі якога адбываюцца больш чым праз чатыры стагоддзі пасля таго, што апісана ў фінале Кнігі Быцця: прыход Іакава з сынамі ў Егіпет па запрашэнні іх сына і брата Ёсэфа (Іосіфа), каб уратаваць сваё жыццё і
    1	Аверпнцев С. С. Древнееврейская лятература // Нсторня всемярной лятературы: В 9 т. М.: Наука, 1983. Т. 1. С. 276—277.
    1а Зак. 4008
    калі-небудзь вярнуцца ў Зямлю Абяцаную, дзе ім пагражаў голад. Але, пасяліўшыся ў Егіпце, яны хутка трапілі ў рабства, якое доўжылася чатырыста гадоў. Кніга Зыходу і распачынаецца з таго, што надыходзіць канец пакутам народа Божага ў «доме рабства»: нараджаецца будучы вялікі прарок, што выведзе народ на волю, дасць яму Закон Божы і прывядзе яго ў Зямлю Абяцаную. Гэты сюжэт — вызваленне з рабства і імкненне да радзімы — стварае як галоўны стрыжань, так і агульную «раму» аповеду ў Пяцікніжжы. У гэтую ж «раму» ўпісаная сістэма законаў і запаведзяў, што павінныя рэгуляваць жыццё ўсяго народа і кожнага чалавека, які належыць да Суполкі Гасподняй. Ужо ў К.нізе Зыходу дзеянне часам прыпыняецца і тлумачацца законы — з вуснаў Самога Госпада, Які звяртаецца да Майсея, а праз яго — да Свайго народа. Пераважна заканадаўчымі з’яўляюцца Кнігі Левіт, Лікі, Другазаконне. Апошняя пабудаваная як духоўны запавет Майсея, які паўтарае перад народам і дзеля народа, дзеля сучаснікаў і нашчадкаў, гісторыю Ізраіля, яго шляху да Бога і самога сябе, тлумачыць запаведзі і заклікае кіравацца імі ў жыцці, быць вернымі Запавету з Адзіным Богам. Безумоўна, гэтае «выкладанне» Закону Божага, як і тлумачэнне яго ў папярэдніх кнігах, напісанае не сухою юрыдычнаю моваю (хаця гэта сапраўды адно з найстаражытнейшых пісьмовых заканадаўстваў, што ахопліве ўсе бакі жыцця чалавека), а моваю надзвычайнай паэтычнай сілы. Больш таго, заканадаўчыя кнігі не толькі ўключаныя ў агульную «раму» эпічнага сюжэта, але і самі ўключаюць у сябе наратыўныя элементы, яркія гісторыі і глыбокія па сэнсе прыпавесці.
    Глыбінным жа, унутраным сюжэтам Торы становіцца Зыход ва ўсёй велічнасці і шматмернасці сэнсаў гэтай ідэі і ў адзінстве яе з ідэямі Запавету і Абяцання. Нагадаем, што Зыход (на іўрыце — Йецыа, што літаральна значыць «выхад») як адзін з ключавых матываў Танаха з’яўляецца яшчэ ў Кнізе Быцця, пачынаючы з гісторыі Аўраама, які пачуў заклік Божы «Устань і ідзі!» (у арыгінале — Лэхлэха!, літаральна — «Ідзі-ідзі сабе!») і рушыў на гэты голас нябачнага Бога ў невядомую яму Зямлю Ханаан (з гэтага моманту, паводле Торы, арамеец Аўраам і становіцца гаіврі — яўрэем; дакладней, так ён вызначаецца пасля прыходу ў Зямлю Абяцаную; гл. Быц 14:13). Такім чынам, Зы-
    ход асэнсоўваецца не толькі як фізічны рух у канкрэтнай геаграфічнай прасторы выбраннікаў Божых, але найперш як духоўны рух насустрач Богу, да спасціжэння Яго і самога сябе. Зыход разумеецца як пераадоленне ўнутранай інерцыі чалавечага існавання, як несупыннае духоўнае аднаўленне, як абсалютнае падпарадкаванне волі Божай. Тым самым Зыход становіцца матэрыялізацыяй Запавету і шляхам дасягнення высокага Абяцання.
    Сімволіка Зыходу, скразнога матыву ўсяго Пяцікніжжа, магчыма, звязаная з самім генэзісам монатэістычнай свядомасці, якая адчула свой «выхад» з язычніцкага «растварэння» ў прыроднай прасторы, непазбежна звязанага з абагаўленнем гэтай прасторы, сваю проціпастаўленасць апошняй, гатоўнасць выйсці з яе па закліку трансцэндэнтнага, звышпрыроднага Бога і «хадзіць перад Ім», свядома і добраахвотна адказваць сваёй воляй на Яго волю. Гэта глыбінна звязана і з новым разуменнем Бога, Які не можа быць лакалізаваны ні ў часе, ні ў прасторы, Які вольна праходзіць скрозь час і прастору, больш таго — Ён іх Творца, непадуладны іх законам. Сяргей Аверынцаў піша: «Бытавым апірышчам для такіх уяўленняў мог быць качавы лад жыцця, які быў калісьці ўласцівы продкам яўрэяў — намадам-хапіру; але дзеля таго, каб вобраз Богавандроўніка, “не змяшчальнага нябёсамі і зямлёю”, стаў у самым цэнтры вобразнай сістэмы, трэба было, каб чалавечая самасвядомасць адчула ўласную вылучанасць з прыроднай прасторы і сваю проціпастаўленасць ёй. Характэрна, што Яхвэ1 зноў і зноў патрабуе ад Сваіх выбраннікаў, каб яны, уступіўшы ў стасункі з Ім, найперш “выходзілі” б некуды ў невядомасць з таго месца, дзе яны былі ўкаранёныя дагэтуль; так Ён ставіцца найперш да Аўраама, а потым і да ўсяго Свайго народа, які Ён “выводзіць” з Егіпта.
    1 Навуковая рэканструкцыя невымоўнага святога імя Бога — Тэтраграматона (YHWH); дакладней — Йа'гвэ. Такога вырыянта чытання няма ў Танаху; там заўсёды стаіць Йегова, але і ў гэтай форме святое імя не чытаецца рэлігійнымі яўрэямі, а замяняецца словамі Адонаі («Гасподзь») ні га-Шэм («[гэтае, або сапраўднае] Імя»); традыцыйна пры перакладах на іншыя мовы перадаецца словам «Гасподзь». Гл. падрабязней у раздзеле «“Я — Бог бацькі твайго, Бог Аўраама, Бог Ісаака і Бог Іакава...” (Закліканне прарока і таямніца Тэтраграматона)».
    Гэты стан “выхаду” відавочна мае ў сістэме старажытнаяўрэйскай літаратуры важкасць сімвала: чалавек ці народ мусяць “выйсці” з інерцыі свайго існавання, каб стаяць у прасторы гісторыі перад Яхвэ як воля супраць волі»1.
    Матыў Зыходу, што выступае як формула сапраўднага духоўнага быцця, рэалізуецца найперш у жыццяпісах Аўраа.ма, Ісаака, Іакава. Іосіфа, Майсея і Аарона, а потым дасягае апагея ў выхадзе з «дому рабства» ўсяго народа Ізраіля. Гэты матыў, такім чынам, мае высокі метагістарычны сэнс. Канкрэтны ж Зыход з Егіпта (Йецыат Міцраім) асэнсоўваецца ў самой Торы, у Танаху, у яўрэйскай рэлігійнай свядомасці як найгалоўнейшая падзея яўрэйскай гісторыі наогул; у хрысціянскай традыцыі — як цэнтральная падзея старазапаветнай гісторыі. што з’яўляецца пэўнай «прыступкай», правобразам і адначасова антытыпам таго «выхаду» з унутранага рабства, з палону грахоў, які стаў магчымы дзякуючы высокай самаахвярнасці Ісуса Хрыста. Для яўрэйскай жа культуры і іудаізму Зыход з’явіўся вырашальным фактарам як станаўлення яўрэйскай нацыянальна-рэлігійнай свядомасці, рэлігійных інстытутаў іудаізму, так і монатэізму ў цэлым. Паводле Торы, Зыход стаў завяршэннем доўгага ланцуга падзеяў, у якіх складана перапляліся як Наканаванне Божае, так і свабода волі чалавека: продаж Іосіфа, сына Іакава, у рабства яго братамі; пакуты Іосіфа ў Егіпце, а потым яго ўзвышэнне ў якасці хлебадара фараона; перасяленне Іакава з астатнімі сынамі з Ханаана ў Егіпет па запрашэнні Іосіфа; зварот нашчадкаў Іакава ў рабства, што доўжылася чатырыста гадоў; нарэшце — Зыход яўрэяў з Егіпта пад кіраўніцтвам Майсея і Аарона, дараванне Торы ля падножжа Сіная і прыход пасля саракагадовага блукання па пустыні, пакуль не памрэ апошні, народжаны ў рабстве. у Зямлю Абяцаную. Усё гэта, як ужо адзначалася, і складае асноўны эпічны сюжэт Торы. Гэты сюжэт асэнсоўваецца як метагістарычны ў самым высокім сэнсе слова — як гісторыя пошукаў найперш духоўнага сэнсу быцця, як гісторыя духу. А што ж кажа гісторыя, якую мы звычайна разумеем як гісторыю канкрэтных фактаў?