• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Доўгі час даследчыкі спрачаліся наконт прычынаў звароту ў нявольніцтва яўрэяў, якія прыйшлі ў Егіпет каля XVII—XVI стст. да н. э. і пэўны час жылі вольна ў Дэльце і пасвілі свае статкі на вільготных пашах зямлі Гошэн
    1 Тантлевскнй Рі. Р. Введенне в Пятмкннжііе. М.: РГГУ: Центр бмбленстнкй м нуданкн, 2000. С. 171 — 172.
    2 Тамсама. С. 172.
    3 Тамсама.
    4 Тамсама.
    5 Гл. падрабязней: Albright W. F. Yahweh and the Gods of Canaan. Garden City, 1968. P.89tf; De Vaux. Early Histoiy of Israel. Vol. I. P. 325—327.
    (Гесэм). На сённяшні момант агульнапрынятай і амаль што даказанай з’яўляецца гіпотэза, звязаная з прыходам у Егіпет гіксосаў (а ў час іх панавання — яўрэяў), а потым з іх выгнаннем з краіны (і разам з тым — з прыняволеннем яўрэяў). Як адзначаюць даследчыкі-егіптолагі, на пераломе ад Сярэдняга царства (каля XXII—XVI стст. да н. э.) да Новага (каля XVI—VIII стст. да н. э.), у так званы II Пераходны перыяд у Егіпце, перыяд смуты і заняпаду былой улады егіпецкіх дынастыяў (яго пачатак датуюць прыкладна 1786 г. да н. э.), у Дэльту Ніла ўсё больш і больш пачынаюць пранікаць з Ханаана шматлікія групы плямёнаў заходнесеміцкага (перадусім амарэйска-сутыйскага) паходжання, якія займаліся жывёлагадоўляй і былі напаўкачэўнікамі. Яны, а дакладней — іх лідэры, атрымліваюць у Егіпце назву хека хасут, што ў грэчаскай трансфармацыі гучыць як гіксосы, або гіксы[. У свой час Іосіф Флавій растлумачыў гэтае слова як «палонныя пастухі» і прыпісаў такое тлумачэнне егіпецкаму жрацу Манефону, які ў III ст. да н. э. напісаў па-грэчаску «Гісторыю Егіпта». Але сучасныя даследчыкі мяркуюць, што выраз хексі хасут можна перакласці як «уладары чужаземных краінаў» ці «ўладары пустынных нагор’яў». Прыкладна ў 1730—1720 гг. да н. э. гіксосы захапілі ўладу ў горадзе Ха-уару (грэчаская форма — Аварыс), які стаяў на адным з усходніх рукавоў Дэльты. Яны адбудавалі яго, умацавалі і ператварылі ў сваю сталіцу. (Як лічыць I. Р. Тантлеўскі, другім буйным цэнтрам гіксосаў была Газа, або Газзату, цяпер — гарадзішча Тэль эль-Аджуль каля сучаснага горада Газа2.) Ужо на пачатку XVII ст. да н. э. гіксосы кантралююць усю Дэльту, а іх лідэры абвяшчаюць сябе царамі (гэта, напэўна, і ёсць XV і XVI дынастыі, якія ўзгадвае Манефон). Паралельна, як лічаць егіптолагі, на поўдні, у Тэбэ (грэка-славянская форма — Фівы\ у сучасным Егіпце — Луксор) працягвае кіраваць уласна егіпецкая, але вельмі
    1 Пра гіксосаў гл.: Van Seters J. A. The Hyksos: A New Investigation. New Haven, 1966; Redford D. B. The Hyksos Invation in History and Tradition // Orientalia 39 (1970) P. 1—51: Hayes W. C. Egypt from the Death of Ammenemes 111 to Seqenenrc II // Cambridge Ancient History / Ed. by I. E. Edwards. Cambridge, 1984. Vol. 2, pt. 1. P. 54—64.
    2 Гл.: Тантлевскпй H. P. Введенііе в Пятакннжне. С. 150.
    слабая, XVII дынастыя. Існуе думка. што яна падпарадкоўвалася гіксосам: так. пры археалагічных раскопках пад Фівамі былі знойдзеныя пячаткі і камяні з імёнамі двух гіксоскіх валадароў — Іана (Іаннаса; каля 1640—1600) і ‘Апопі (‘Апапі, ‘Іпепі) ‘Ааўсэра (каля 1600—1542). У 1954 г. у тых жа Фівах (у Карнакскім храме) быў знойдзены надпіс валадара Аварыса ‘Апопі, які сведчыць, што цар Камос (Камасі; сярэдзіна XVI ст. да н. э.), валадар Куша (назва Эфіопіі ў тэкстах Танаха), быў васалам ‘Апопі. I. Р. Тантлеўскі лічыць, што «ў межах руху гіксосаў, верагодна, трэба разглядаць і наведванне Аўраамам Егіпта адразу пасля свайго прыходу ў Ханаан (Быц 12)»\ бо з кантэксту зразумела, што Аўраам знаходзіўся недалёка ад рэзідэнцыі фараона, а гэта магло быць толькі ў тым выпадку, калі гэтая рэзідэнцыя размяшчалася на той момант на ўсходзе Дэльты, у Аварысе. Даследчык адзначае, што многія змены ў жыцці Егіпта былі звязаныя менавіта са з’яўленнем гіксосаў: «Увядзенне ў даліну Ніла каня (даследчыкі лічаць радзімай каня Сярэднюю Азію; на думку некаторых, конь стаў свойскаю жывёлаю ва Усходняй Еўропе. — Г. С), кола, удасканаленне многіх прыладаў і зброі (прынамсі, з’яўленне калясніцаў (павозак) з двума коламі, запрэжаных конямі (калясніцы былі вынайдзеныя ў Месапатаміі ці Анатоліі. — Г. С.), азіяцкага лука і іншай зброі, у вытворчасці якой ужывалася бронза), будаўніцтва новых магутных чатырохвугольных фартыфікацыйных збудаванняў і камфартабельнага жылля новага тыпу2, з’яўленне новых пародаў жывёлаў і сельскагаспадарчых культураў, новых музычных інструментаў і музычных стыляў супадае па часе з гіксоскім валадарствам у Егіпце3. Гіксосы засвоілі егіпецкую мову і развілі традыцыі егіпецкага пісьменства. З’яўляецца шмат новых тэкстаў, у прыватнасці адна з найважнейшых матэматычных працаў, якая была зафіксаваная ў “Папірусе Рында” і якую датуюць 33-м годам цара ‘Апопі (г. зн. прыблізна 1567 г. да н. э.). У перыяд кіра-
    1 Гл.: Тантлевскнй Н. Р. Введенве в Пятакннжне. С. 150.
    2 1. Р. Тантлеўскі адзначае, што, у прыватнасці, двухпавярховыя каменныя дамы з’явіліся ў Палесціне тады, калі яе кантралявалі гіксосы.
    3 I. Р. Тантлеўскі падкрэслівае, што гэтыя змены выводзілі Егіпет, які адставаў у тэхналагічных адносінах, на ўзровень Заходняй Азіі.
    вання гэтага цара былі запісаныя таксама некаторыя найстаражытнейшыя егіпецкія творы, якія дагэтуль хадзілі ў вуснай форме, напрыклад, “Казкі пра цуды” (“Папірус Весткар”)... У тэксце “Папіруса Весткар” знаходзяць паралелі з біблейным аповедам пра Майсея»1.
    Гіксосы перанялі шмат якія звычаі егіпцянаў. У прыватнасці, іх валадары таксама называліся «сынамі Ра» і пакланяліся мясцовым егіпецкім багам, аднак, як адзначаюць егіптолагі, прыярытэт аддаваўся ўсё ж такі ўласнаму богу гіксосаў, які зваўся Сутэх (акадскі варыянт — lilymax). Гэты бог быў атаясамлены з ханаанейскім богам навальніцы і буры Баалам-Гададам і паўставаў на выявах у яго вопратцы і шапцы з рагамі, паміж якімі знаходзілася сонца. Жонкаю Сутэха лічылася таксама жонка Баала Анат, храм якой знаходзіўся ў Аварысе. У Егіпце ж Сутэх быў атаясамлены з егіпецкім богам Сэтам (Сэтхам) — братам і галоўным ворагам Усіра (Асірыса), богам пустыні, які таксама валодаў бурамі і навальніцамі (далёка не апошнюю ролю ў гэтым працэсе адыграла блізкасць фанетычнага гучання імёнаў Сутэх і Сэгпх). Наду.мку 1. Р. Тантлеўскага, Сутэх — не хто іншы, як амарэйскі Суту (Шуту), які адпавядае яўрэйскаму Шэту (Сіфу) — трэцяму сыну Адама і Хавы (Евы) і продку-эпоніму сутыяў. Паказальна, што егіпцяне называлі гіксосаў як у перыяд іх панавання ў Егіпце, так і пазней, а потым і асірыйцаў сэтхамі (сутэхамі), г. зн. сутыямі; сэтхамі ж называлі таксама ханаанейскіх і анаталійскіх багоў эпохі Новага царства.
    Няма сумневу, што Іосіф стаў хлебадарам Егіпта пры панаванні гіксосаў (у іншы час гэта было б немагчыма), і ў гэты ж час перасяліліся часова ў Егіпет бацька і браты Іосіфа. Як паведамляе Кніга Быцця (Быц 15:13), іх нашчадкі прыгняталіся 400 гадоў, а паводле Кнігі Зыходу (Зых 12:40—41), яны жылі ў Егіпце 430 гадоў. Гэта значыць, што яўрэі былі звернутыя ў рабства праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля свайго перасялення, а адбылося апошняе на заключным этапе валадарства гіксосаў у краіне, пры ‘Апопі
    1 Тантлевскяй 14. Р. Введенне в Пятнкнвжме. С. 151 — 152. Пра паралелі паміж тэкстам Кнігі Зыходу і «Папірусам Весткар» гл.: Каннельсон 14. С. Папмрус Весткар н бмблейское сказанне о Монсее II Палестннскнй сборннк 13 (76), 1965. С. 38—46.
    ‘Ааўсэра, бо ўжо каля 1540 г. да н. э. панаванню гіксосаў настаў канец. Цікава, што ў XX ст. пры археалагічных раскопках у Дэльце былі знойдзеныя скарабеі з імёнамі западнасеміцкіх правадыроў — ‘Анат-хар і Йа‘куб-хар. Гэтыя надпісы належаць да часу гіксосаў, і шэраг даследчыкаў ідэнтыфікуюць Йа‘куб-хара з біблейным Йааковам (Іакавам). Паказальна таксама, што Манефон і Плутарх, настроеныя па-антыяўрэйску, атаясамлівалі яўрэяў з гіксосамі, прычым у Плутарха знайшлі адлюстраванне паданні пра тое, што яўрэяў выводзіў з Егіпта Тыфон, г. зн. Сэтх, а Манефон гаворыць, што прыхільнікі Майсея шанавалі ў Аварысе Тыфона-Сэтха. Ускосна гэтую ж версію, але з іншых пазіцыяў, паўтарае Іосіф Флавій у сачыненні «Супраць Апіёна: Аб старажытнасці іудзейскага народа»: «Спачатку ён [Манефон] паведаміў пра тое, што вялікая колькасць нашых продкаў прыйшла і скарыла мясцовае насельніцтва, потым прызнаў і тое, што праз некаторы час яны пакінулі краіну і захапілі сённяшнюю Іудзею, дзе заснавалі горад Іерусалім і пабудавалі Храм. Дагэтуль ён сапраўды ішоў услед пісьмовым дакументам, але потым дазволіў сабе запісваць пачутыя ім плёткі пра яўрэяў...» (Апіё'н / 26—35).
    Але, насуперак думцы Манефона, Плутарха і Іосіфа Флавія, яўрэі не былі гіксосамі, яны проста прыйшлі ў Егіпет у апошні перыяд іх панавання (прыйшлі, каб сапраўды перажыць той суровы час, калі на Ханаан абрынуліся жорсткая засуха, а за ёю — голад, і такія навалы, як вядома, на дзесяцігоддзі абурваліся на гэтую мясцовасць у Старажытнасці), і прыйшлі, напэўна, разам з іншымі дробнымі плямёнамі Ханаана, якія імкнуліся ўратавацца ад голаду, а потым іх лёс рэзка змяніўся. Фараоны XVII (паўднёвай, сапраўды егіпецкай) дынастыі спрабавалі скінуць васальную залежнасць ад гіксосаў. Так, вядома, што перадапошні кіраўнік гэтай дынастыі, Секен-не-Ра, узняў паўстанне супраць ‘Апопі, але паўстанне скончылася паражэннем. Гэтую спробу паўтарыў сын Секен-не-Ра — Камос, апошні фіванскі валадар XVII дынастыі. Ён сабраў вялікі флот, атрады лучнікаў і маджаяў1 і з цяжкімі бой-
    1 Племя, этнічна роднаснае кушытам. Маджаі выкарыстоўваліся егіпцянамі як вартаўнікі і воіны; у эпоху Новага царства гэтае слова наогул страціла этнічную афарбоўку і стала азначаць «ахоўнік парадку», «паліцэйскі».
    камі прасунуўся ад Гермопальскага нома, што знаходзіўся на сярэдзіне шляху ад Фіваў да Дэльты. да Аварыса. Але захапіць сталіцу гіксосаў Камос не змог, бо на поўдні Егіпта пачаліся хваляванні, і фараон прымушаны быў вярнуцца з-пад сценаў Аварыса. I толькі малодшы брат Камоса, Ах-масі (Яхмас) пасля вельмі доўгай асады змог авалодаць гэтым горадам каля 1540 г. да н. э. Ён жа пасля трохгадовай асады заваяваў горад Шарухен — буйную базу гіксосаў на паўднёвым захадзе Ханаана. Менавіта Яхмас стаў заснавальнікам новай, XVIII, фіванскай дынастыі (каля 1552 г. да н. э.) і быў празваны Яхмасам 1 Вызваліцелем. Гэты тытул ён атрымаў ад егіпцянаў менавіта за выгнанне гіксосаў. Падчас кіравання Яхмаса I агульнаегіпецкай сталіцай становяцца Фівы, адбываецца ўзвышэнне фіванскага бога сонца Амона, які прысвойвае сабе імя больш старажытнага бога Ра і выступае як Амон-Ра (пры гэтым менавіта другое імя надае Амону вялікі агульнаегіпецкі аўтарытэт). Егіпет уступае ў новую паласу сваёй дзяржаўнасці, у эпоху Новага царства, становіцца адной з самых моцных дзяржаваў на Блізкім Усходзе і ў Міжземнамор’і. Слынны расійскі ўсходазнавец Барыс Тураеў пісаў у кнізе «Егіпецкая літаратура» (1920): «Егіпет усведамляў сябе цэнтрам і гегемонам Сусвету, калі ён бачыў у сябе несупынныя трыумфальныя шэсці, чароды палонных і працэсіі пасольстваў з дарамі і скарбамі ўсяго свету»1.