• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Аверннцев С. С. Древнееврейская лягература. С. 276.
    Адна з найбольш складаных праблемаў сучаснай біблеістыкі і яўрэйскай гісторыі — праблема гістарычнай верагоднасні падзеяў Зыходу. Адзінай крыніцай, якая іх апісвае, з’яўляецца біблейны тэкст, і таму ўжо ў эліністычнай літаратуры Егіпта эпохі Пталемеяў некаторыя гісторыкі (Манефон, Лісімах Александрыйскі) спрабавалі падаць Зыход як выгнанне гіксосаў ці пракажоных з Егіпта. У XIX ст. школа «біблейнай крытыкі», і найперш Юліус Вельгаўзэн, адмаўляе гістарычнасць Зыходу. Аднак большасць сучасных біблеістаў упэўненыя, што ў аснове падзеяў, апісаных у Кнізе Зыходу і наступных кнігах Пяцікніжжа, ляжаць гістарычныя факты, пераломленыя праз міфапаэтычную свядомасць, і гэты пункт гледжання ўсё больш поўна пацвярджаецца біблейнай археалогіяй і ўсходазнаўствам, асабліва егіпталогіяй. Так, на многіх рэльефах 2-га тыс. да н. э. зробленыя выявы плямёнаў семіцкага тыпу, якія прыходзяць у Егіпет, а таксама семітаў, якія працуюць пад назіраннем наглядчыкаў на будаўніцтве і вытворчасці цэглы (параўн. Зых 7). Тэкст Торы сведчыць, што шматлікія яўрэі працавалі на будаўніцтве гарадоў Пітом (Піфом) і Раамсэс (Зых 1:11). Сучасныя гісторыкі атаясамліваюць іх з гарадамі Пер-Атум і Пер-Рамсэс, пабудаванымі пры Рамсэсе II, які валадарыў у Егіпце ў першай палове XIII ст. да н. э. Егіпецкія крыніцы змяшчаюць звесткі пра іншаземных рабоў, занятых на царскіх работах, — апіру, гэтая назва з’яўляецца, на думку навукоўцаў, трансфармацыяй слова хабіру, якое, у сваю чаргу, роднаснае старажытнай назве яўрэяў — іврім (літаральна з іўрыту — «тыя, што прыйшлі з другога боку», «прышэльцы»). Зыходзячы з гэтага, большасць даследчыкаў атаясамліваюць фараона (на іўрыце — паро, што вельмі блізка да егіпецкага гучання слова, якое ў перакладзе з егіпецкага азначае «вялікі дом»), які звярнуў у рабства нашчадкаў Іакава-Ізраіля, з Рамсэсам II. Аднак у Кнізе Зыходу паведамляецца пра смерць гэтага фараона (Зых 2:23). Гэта прымусіла некаторых даследчыкаў меркаваць, што Зыход адбыўся пры сыне Рамсэса — Мернепта (Мернептаху), або, калі Зыход адбыўся пры Рамсэсу, сам зварот у рабства прыпадае на кіраванне яго бацькі Сэці I. Згодна з адной з гіпотэзаў, Зыход адбыўся ў XIV ст. да н. э., падчас
    кіравання Аменхотэпа (Амен-хотпа) IV, або Эхнатона. Аднак большасць даследчыкаў мяркуюць, што Зыход патрэбна датаваць XIII ст. да н. э. Археалагічныя дадзеныя сведчаць, што ён адбыўся каля 1270 г. да н. э. Гэта пацвярджаецца надпісам на стэле Мернепта, дзе ў пераліку царстваў і народаў, скораных гэтым фараонам у Азіі, сказана: «Ізраіль спустошаны і семя яго знішчана». Стэла датуецца ХІП ст. да н. э. і сведчыць. што ізраілыдяне ў гэты час ужо знаходзіліся ў Ханаане, але яшчэ не стварылі там сваю дзяржаву: на стэле Ізраіль выяўлены іерогліфам, які азначае не дзяржаву, а менавіта народ. Некаторыя даследчыкі на гэтай падставе робяць выснову, што менавіта Мернепта — першы «кандыдат» на ролю таго фараона, які спрабаваў дагнаць Майсея і яго народ і зноў звярнуць іх у рабства.
    Найбольш кароткім шляхам з Егіпта ў Ханаан быў шлях уздоўж берагу Міжземнага мора — «шлях зямлі Філістымскай». Аднак у Торы сказана, што Бог павёў народ Ізраіля не гэтай дарогай, «таму што яна блізкая» (Зых 13:17), але больш цяжкім і доўгім шляхам, што, з аднаго боку, тлумачыцца імкненнем пазбегнуць сутыкненняў з філістымлянамі, а з другога — інтэрпрэтуецца як неабходнасць доўгай і ўпартай духоўнай працы на шляху да сапраўднай свабоды. Егіпецкі надпіс часоў кіравання Сэці 1 сведчыць, што ўздоўж прыморскага шляху былі размешчаныя егіпецкія гарнізоны, якія кантралявалі шлях паміж Егіптам і Ханаанам. Паводле Торы, ізраільцяне, пакінуўшы зямлю Гошэн (Гесэм) у дэльце Ніла, перайшлі мора і ішлі праз пустыню Шур (Сур). Размясціўшыся станам у Рэфідзім (Рэфідзіме), яны ўступілі ў бітву з амалекіцянамі, а потым накіраваліся да гары Сінай, з якой звязанае Сінайскае Адкрыццё — заключэнне Запавету паміж Богам і народам Ізраіля, бачным знакам якога сталі Скрыжалі Запавету з Дзесяццю Запаведзямі. Далей сыны Ізраіля рухаліся праз пустыню Паран (Фаран) да Кадэша (Кадзіса) — Кадэш Барнэа, а адтуль — да Маава. Спыніўшыся на некаторы час ля гары Гор, яны выйшлі да мяжы Эдома, абышлі Эдом і Мааў, праніклі ў Башан (Васан), а потым павярнулі на поўдзень, на плато Мааў, і падышлі да мяжы Зямлі Абяцанай.
    Даследчыкі высоўваюць тры асноўныя гіпотэзы наконт магчымага маршрута шляху ізраільцянаў і ідэнтыфікацыі тых месцаў, што ўзгадваюцца ў Торы, асабліва Йа.м-Суф — Трысняговага мора, якое перайшлі сыны Ізраілевы, а таксама наконт гары Сінай. Так званая гіпотэза паўночнага шляху сцвярджае, што, пакінуўшы Пітом і Раамсэс, ізраільцяне павярнулі на паўночны ўсход, у бок міжземнаморскага ўзбярэжжа. У такім выпадку Йам-Суф — адна з лагунаў у паўночнай частцы сучаснага Суэцкага канала (вакол гэтых лагунаў расце трыснёг і дзьмуць моцныя вятры; параўн. Зых 14:21). Потым яны павярнулі на паўднёвы ўсход, да Кадэш Барнэа, ля сучаснай Кусеймы. У такім выпадку гара Сінай супадае з Джабал ал-Халал, што на захадзе ад Кадэш Барнэа. Згодна з гіпотэзай цэнтральнага шляху, ізраільцяне рухаліся ад Гошэна на паўднёвы ўсход; тады Йам-Суф — Горкія азёры паміж Суэцкім залівам і дэльтай Ніла. Потым яны павярнулі на поўдзень, да ўсходняга ўзбярэжжа Суэцкага канала, а адтуль — на паўночны ўсход да Кадэш Барнэа. Тады гара Сінай павінна быць ідэнтыфікаваная з Джабал Сін Бішр у 50 км на паўднёвы ўсход ад сучаснага горада Суэц ці з Джабал Яалак на паўднёвы захад ад Бір ал-Хасана. Гіпотэза паўднёвага шляху атаясамлівае Трысняговае мора з Суэцкім залівам, дзе розніца ўзроўню вады паміж прылівам і адлівам можа дасягаць двух метраў. Перайшоўшы заліў, ізраільцяне накіраваліся на поўдзень уздоўж усходняга ўзбярэжжа Суэцкага заліва. Тады Сінай павінен знаходзіцца ў паўднёвай частцы Сінайскай пустыні, што адпавядае хрысціянскай традыцыі, якая атаясамлівае Сінай з Джабал Сірбал, Джабал Катарына і Джабал Муса.
    Так ці інакш, але няма сумневу, што падзеі, апісаныя ў Кнігах Зыходу, Левіта, Лікаў, Другазаконня, а потым і ў Кнізе Ісуса Навіна (уваход ізраільцянаў у Ханаан і рассяленне там), маюць пад сабою рэальную гістарычную глебу. Вельмі слушнай падаецца думка расійскага гісторыкагебраіста і біблеіста Ігара Тантлеўскага: «Ставіць пад сумненне гістарычнасць знаходжання яўрэяў у Егіпце і, адпаведна, Зыходу няма ніякіх падставаў (хаця некаторыя даследчыкі і робяць гэта). Біблейныя дадзеныя і сучасныя навуковыя веды і метады, як уяўляецца, дазваляюць дас-
    таткова надзейна вызначыць Sitz im Leben1 падзеяў, якія апісваюцца ў Кнігах Быцця (раздзелы 37—50) і Зыходу»2. Яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя выдатны расійскі ўсходазнавец, акадэмік Васіль Струвэ выказаў меркаванне, што рабства, пераадоленне якога становіцца вытокам гістарычнага лёсу народа, не можа быць «прыдуманае»: «...нельга... меркаваць, што плямёны, якія засталіся па-за Егіптам, змянілі свае традыцыі свабоднага народа на карысць зневажальнай традыцыі рабства і прыгнечання Ізраіля, бо бясспрэчна, што народная традыцыя выяўляе натуральную тэндэнцыю прыхарошваць сваю гісторыю»3. Вядомы нямецкі даследчык Вернэр Келер, апелюючы да аўтарытэту славутага біблеіста Уільяма Олбрайта, аўтара шматлікіх работ па гісторыі і археалогіі Старажытнага Ізраіля4, піша: «Біблейныя апісанні пацвярджаюцца часам літаральна тэкстамі таго часу і археалагічнымі знаходкамі, якія ім адпавядаюць. ...Амерыканскі прафесар Уільям Фоксвэл Олбрайт зусім пэўна выказаўся наконт гэтага. Ён з’яўляецца адным з нешматлікіх навукоўцаў, якія маюць універсальную кваліфікацыю — тэолага, гісторыка, філосафа, усходазнаўца, археолага і спецыяліста па параўнальнай філалогіі. Яго словам можна цалкам давяраць. “У адпаведнасці з нашым цяперашнім веданнем тапаграфіі Усходняй Дэльты паведамленне пра пачатак Зыходу, якое даецца ў Зых 12:37 і Зых 13:20, тапаграфічна абсалютна праўдзівае”. Далейшыя доказы сапраўднай гістарычнай прыроды аповеду пра Зыход і пра падарожжа па Сінаі, Мадыямскай зямлі і Кадэшу могуць быць прадстаўленыя без асаблівай цяжкасці, дзякуючы нашым ведам у галіне тапаграфіі і археалогіі. Прыйдзецца спынінца на тым, што ранейшае, занадта прыдзірлівае стаўленне да зве-
    1 Літаральна з нямецкай мовы — «месца ў жыцці», г. зн. у рэальнай гісторыі.
    2 Тантлевскмй Н. Р. Введенпе в Пятнкннжне. М.: РГГУ: Цснтр бнбленстйкм й мудамкп, 2000. С. 198.
    3 Струве В. В Нзранль в Егнпте. Пг., 1920. С. 27.
    4 Гл.: Allbright W. F. The Archaeologie of Palestina. London. 1949 (nepaвыданне — Harmondsworth, 1960); яго ж: The Archaeologie and the Religion of Israel. N. Y., 1953; яго ж: From the Stone Age to Christianity. N. Y., 1957; яго ж: The Biblical Period from Abraham to Ezra. N. Y., 1963; яго ж: Yahweh and the Gods of Canaan. London, 1968.
    стак пра больш старажытныя гістарычныя традыцыі ізраільцянаў у сённяшні час болей не маюць апраўданняў. Нават дата Зыходу. якая доўга абмяркоўвалася, цяпер можа быць вызначаная ў разумных межах»1 (паводле В. Келера, Зыход пачаўся каля 1290 г. да н. э., у першыя гады кіравання Рамсэса II; нагадаем, што ў гісторыкаў няма адзінадушша якраз у дачыненні да часу пачатку кіравання гэтага фараона; разыходжанні ў меркаваннях складаюць прыкладна дваццаць пяць гадоў).
    Безумоўна, для большасці людзей, выключаючы занятых найперш гістарычнымі праблемамі гісторыкаў-біблеістаў і археолагаў, на першым плане ва ўспрыманні Бібліі. у дыялогу з Адвечнай Кнігай, стаіць зусім не яе гістарычная дакладнасць, а хутчэй тыя метагістарычныя сэнсы, якія яна ў сабе нясе. Біблія не можа і не абавязаная быць дакладнай гістарычнай хронікай і тым больш — падручнікам па старажытнай гісторыі. Але гэтак жа бясспрэчна тое, што веданне пра пэўную гістарычную праўдзівасць яе асноўных сюжэтаў і аповедаў мае выключнае значэнне як для вернікаў, так і для агностыкаў, якія падыходзяць да Бібліі як да помніка старажытнай культуры. В. Келер піша: «...большасць чытачоў Бібліі, а таксама мноства навукоўцаў-біблеістаў лічаць надзвычай важным пытанне пра доказ біблейных сцвярджэнняў. Напрыклад, дамініканец Раланд дэ Во, адзін з самых выдатных гісторыкаў, якія спецыялізуюцца па біблейнай старажытнасці, лічыць вялізны патэнцыял выжывання іудзейскай і хрысціянскай рэлігіі наступствам пагаджэння паміж “рэлігійнай” і “аб’ектыўнай” гісторыяй. Ён падмацоўвае свой пункт гледжання наступным чынам: “...калі б старажытная вера Ізраіля не каранілася ў самой гісторыі, тады б яна была памылковай, таксама, як і вера нашых сучаснікаў”. He меней выбітны амерыканскі біблейны археолаг Джордж Эрнэст Райт выказаў меркаванне, што ў пытанні пра веру ў Біблію ўсё залежыць ад таго, наколькі праўдзівыя яе апісанні