• Газеты, часопісы і т.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Прыкметна наступнае: калі 3. Фрэйд завяршаў сваю кнігу ў Вене, яго родны горад быў ужо заняты нацыстамі. Да таго славуты навуковец адмовіўся пакінуць Вену. Ён адмаўляўся наогул верыць у тое варварства, якое адбывалася ў гітлераўскай Германіі. А цяпер пад дзвярыма яго венскай кватэры дзяжурылі малойчыкі ў нацысцкай форме1, і калі позірк гаспадара сустракаўся з іх позіркамі, сама культура сустракалася з тым, што паводле вызначэння не можа належаць да культуры. У такой сітуацыі, ужо ведаючы, што адбываецца з людзьмі, блізкімі яму па крыві, у Германіі і Аўстрыі, Фрэйд пісаў прадмову да толькі што завершанай кнігі, і ў ёй былі словы, споўненыя мужнай цвёрдасці навукоўца, вернага сваім прынцыпам, і адначасова горычы і тугі: «Цяпер, калі ў іх (яўрэяў. — Г.С.) аднятае ўсё, я, магчыма, аднімаю ў іх апошняе — іх вялікага правадыра і настаўніка...» Гаворачы так, Фрэйд меў на ўвазе тое, што ён, як яму здавалася, неабвержна даказаў егіпенкае паходжанне Майсея. Але можна суцешыць Фрэйда: для яўрэйскай традыцыі справа не ў паходжанні чалавека, і для самой Торы яно мала што значыць ці значыць не ўсё; найперш важна, ці прымае чалавек запаведзі Торы, ці выконвае іх. Больш таго, ужо даўно ніякая сіла, ніякія доказы ці супрацьдоказы не могуць «адняць» Майсея, прымусіць яго не быць самым вялікім прарокам Ізраіля, найвялікшым духоўным настаўнікам народа.
    Пра Майсея склалася велізарная рэлігійна-экзэгетычная (у розных традыцыях), рэлігійна-філасофская, наву-
    1 Толькі пазней дзякуючы ўзаемным намаганням Рузвельта і Чэрчыля Фрэйд з сям’ёю змог выехаць у Лондан, дзе і памёр, пазбегшы агульнага лёсу яўрэяў Аўстрыі і наогул Еўропы быць спаленым у печах крэматорыяў нацысцкіх лагераў знішчэння.
    ковая і навукова-папулярная літаратура1. Навукоўцы, як ужо адзначалася, спрабуюць высветліць перадумовы ўзнікнення этычнага монатэізму Майсея, зафіксаванага ў Торы. Некаторыя лічаць, што Майсей стварыў сваю асаблівую рэлігійную канцэпцыю, звязаную з культам Адзінага Бога, Які мянуецца невымоўным Тэтраграматонам — YHWH (магчыма, некаторыя імпульсы для гэтага дала рэформа Эхнатона — як у плане агульнасці, так і ў плане дыстанцавання). Шмат у якіх момантах гэтая канцэпцыя была блізкай да патрыярхальнай рэлігіі «Бога бацькоў», якую захоўвалі нявольнікі-ізраільцяне. Майсей злучыў гэтыя тыпы рэлігіі ў адно цэлае — у культ Адзінага Бога YHWH, Які адначасова ёсць Бог (бацькоў) яўрэяў — Бог Аўраама, Ісаака, Іакава. Іншыя даследчыкі мяркуюць, што рэлігія YHWH (так званы Йагвізм) існавала і раней, але не супадала з рэлігіяй «Бога бацькоў» і што Майсей адрадзіў першую і злучыў яе з другой. Рэканструюючы рэлігійную сітуацыю ў асяроддзі яўрэяў, якія знаходзіліся ў Егіпецкім рабстве, і спасылаючыся на Зых 6:5-7(«I Я пачуў стогн сыноў Ізраіля пра тое, што егіпцяне трымаюць іх у рабстве, і ўспомніў Я Саюз Мой. II I таму скажы сынам Ізраіля: Я — Гасподзь (YHWH), і выведу вас з-пад іга егіпцянаў, і вызвалю вас ад служэння ім, і выратую вас сілаю вялікаю і ка-
    1 Сярод найбольш слушных і цікавых рабог пра Майсея гл.: Allbright W. F. Some Remarks on the Song of Mose in Deuteronomy XXXII // Vetus Testamentum. 1959. V. 9; Auerbach E. Moses. Amsterdam, 1953; Buber M. Moise. P., 1957; Johnson R. F. Moses //The Interpreter’s Dictionary of the Bible. Vol. 3. P. 440—450; Cazelles H A la recherche de Mose. P., 1979; Coats G. W. Moses. Heroic Man, Man of God. Sheffield, 1988; Cohen J. The Origins and Evolution of the Moses Nativity Story. Leiden, 1993; Jepsen A. Mose und die Leviten // Vetus Testamentum 31 (1981). S. 318— 332; Kenk A. Moses and Jesus: The Birth of the Savior // Judaism 42 (1993). P. 43—49; McKenzie J. L., S. J. Moses // McKenzie J. L., S. J. Dictiohary of the Bible. N.Y.; L.; Toronto; Sydney; Tokyo; Singapure: A touchstone book, 1995. P. 586—590; Rowley H. H. Mose und der Monotheismus // Zetschrift fur die alttestamentliche Wissenschaft. 1957. Bd. 69; Schmid H. Mose: Beliefemng und Geschicte. Berlin, 1968; Van Seters J. Moses // Encyclopedia of Religion / Ed. by M. Eliade. N. Y., 1987. Vol. 10. P. 115—121; Widengren G. What Do We Know About Moses? // Proclamation and Presence: Old Testament Essays in Honour of G. H. Davies I Ed. by J. I. Durham and J. R. Porter. L.. 1970. P. 21—47; Авермнцев C. C. Монссй // Ммфы народов мнра: Энцйклопедмя: В 2 т. М., 1991. С. 164—168.
    рамі страшнымі. // I вазьму Я вас Сабе народам і буду вам Богам, і даведаецеся вы, што Я Гасподзь (YHWH), Бог ваш, Які выводзіць вас з-пад іга егіпецкага»), I. Р. Тантлеўскі мяркуе: «Такім чынам, у перыяд Егіпецкага рабства Гасподзь не быў з Ізраілем, і дзеянне Запавету было перапынена1. У сувязі з гэтым заўважым, што, паводле тэксту Зы.х 4:24-26, сыны Майсея не былі абрэзаныя аж да таго часу, калі ён з сям’ёю ўжо быў на шляху ў Егіпет; а менавіта абразанне з’яўляецца знакам Запавету з Госпадам (Быц 17:10-14). Што тычыцца ізраільцянаў, то яны, мяркуючы па тэкстах Зы.х 3:13-16 і 6:3—8, шанавалі Бога сваіх бацькоў (тут і далей — курсіў аўтара. — Г. С.), аднак не атаясамлівалі Яго з YHWH-Госпадам. Такім чынам, вялікая місія Майсея заключалася, па-першае, у тым, што ён адрадзіў рэлігію Йагвізму, абвясціўшы сваім братам пра тое, што менавіта YHWH ёсць Бог іх бацькоў, Бог Аўраама, Ісаака і Іакава, і растлумачыўшы сапраўдны сэнс, сутнасць Яго Імя... па-другое, так званы практычны монатэізм патрыярхаў ператвараецца пры Майсеі ва універсальны, абсалютны монатэізм і манэргізм; па-трэцяе, Йагвізм ператвсіраецца ў агульнанацыянальную рэлігію Ізраіля»^. Можа, і так, асабліва нельга не пагадзіцца з апошнімі высновамі. Але патрэбна заўважыць, што паводле ўнутранай логікі самой Торы Запавет Бога з нашчадкамі Аўраама не мог быць перапынены: слова «ўспомніў» у вуснах Госпада канстатуе, што пакуты гэтых нашчадкаў дайшлі да гранічнай кропкі, што пачаўся яшчэ непрыкметны для знешняга позірку працэс іх абуджэння ад духоўнай спячкі, і сведчыць, што Абяцанне, дадзенае Богам Аўрааму, Ісааку і Іакаву неадмяняльнае.
    Зараз навука (як біблеістыка, так і егіпталогія, усходазнаўства ў цэлым) не можа пацвердзіць дакументальна (знешнімі, пазабіблейнымі сведчаннямі) хаця б некаторыя факты біяграфіі Майсея (апроч таго, што нехта ж узначаліў Зыход), але ў роўнай ступені яна няздольная іх абвергнуць. Безумоўна, вялікі прарок быў з пароды тых
    1 I. Р. Тантлеўскі спасылаецца таксама на фрагменты Зых 2:23—25 і 3:7—10, аб’яднаныя тым, што Бог «успомніў» пра Свой Саюз з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам, якім абяцаў клапаціцца пра іх нашчадкаў.
    2 Тантлевскнй Н. Р. Введенне в Пятнкннжне. С. 183-184.
    людзей, пра якіх хутчэй складаюць паданні, чым пішуць дакладныя біяграфіі, да таго ж нелагічна чакаць апошніх ад такога старажытнага часу, калі амаль усе выдатныя дзеячы гісторыі ператвараліся ў міфалагізаваных, авеяных легендамі герояў. Безумоўна, існуюць тыпалагічныя паралелі паміж жыццяпісам Майсея і паданнямі пра розных валадароў-заваёўнікаў Блізкага Усходу. Так, напрыклад, аповед пра нараджэнне Майсея перагукваецца з аповедамі пра нараджэнне акадскага Саргона і персідскага Кіра, аднак легендарнасць гэтых звестак не адмяняе гістарычнасці саміх асобаў. Але паказальна іншае: ніводны з гэтых цароў і заваёўнікаў не здабыў сабе славу найвялікшага з рэлігійных правадыроў, які паказаў шлях ісціны не толькі свайму народу, але і ўсяму чалавецтву. Без сумневу, рысы легендарнасці непазбежныя і неабходныя ў вобразе таго, хто завецца ў Бібліі часцей за ўсё «мужам (чалавекам) Божым», хто названы, як і Аўраам, «сябрам Госпада», хто здолеў стаяць з Богам «тварам да твару» і прыняць як самую вялікую, так і самую горкую ісціну: «I не было болып у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь ведаў тварам да твару, — // Па ўсіх знаках і цудах, якія паслаў яго Гасподзь зрабіць у зямлі Егіпецкай над фараонам і над усімі прыслужнікамі яго, і над усёй краінай яго, // 1 па ўсіх магутных справах і вялікіх здзяйсненнях, якія здзейсніў ён перад вачамі ўсяго Ізраіля» (Друг 34:10-12).
    Жыццё Майсея, як яно паказанае ў Бібліі, безумоўна, уяўляе сабою парадыгму, напоўненую глыбокім і шматмерным духоўным сэнсам. Гэта парадыгма захавання аўтэнтычнасці і ўласнага «я» насуперак самым цяжкім абставінам, гэта парадыгма адкрыцця самога сябе і ўласнага прызначэння, парадыгма пераадолення інерцыі існавання і здольнасці адгукнуцца на голас Бога, здзейсніць найперш уласны зыход, каб стала магчымае выратаванне роднага народа; гэта парадыгма самаахвярнасці ў імя сапраўднай свабоды і ажыццяўлення задумы Божай. I гэта трагічная парадыгма жыцця чалавека, які не адразу можа быць зразуметы, які знаходзіцца ў вечнай супярэчнасці з масай, з натоўпам і добра ўсведамляе, якую адказнасць нясе ён, каб гэты натоўп ператварыўся ў народ, варты высокага Запавету з Богам. Гэта трагічная парадыгма лёсу чалаве-
    ка, які жыве, вырашыўшы раз і назаўжды ўзваліць на свае плечы амаль невыносную ношу, у поўнай свядомасці, што на гэтым шляху ён мусіць пакласці ўсё сваё жыццё, але так і не пажне жніва ад пасеянага ім. Гэта парадыгма лёсу выключнага чалавека, але яна шмат што гаворыць і сэрцу кожнага простага смяротнага, калі ён — чалавек, надзелены дапытлівым розумам і чуллівай душою.
    Як ужо адзначалася, Майсей нарадзіўся ў асяроддзі калена Леві: з аднаго боку, тут бачыцца ўказанне на тое, што менавіта ў гэтым калене больш захаваўся дух сапраўднай волі і вернасці Запавету з Богам, з другога — менавіта таму, што з гэтага калена выйдуць Майсей і Аарон, яму наканаванае асаблівае прызначэнне — быць каленам левітаў, спраўляць работу Божую, працаваць дзеля плёну духоўнага. Калі напачатку Тора проста паведамляе, што бацькам Майсея быў нейкі чалавек з калена Леві, то далей яна ўдакладняе, што гэты чалавек зваўся Амрам (літаральна «народ высокі», «народ узвышаны») і што быў ён старэйшы з чатырох сыноў Кегата (Каафа) — другога сына Леві, заснавальніка аднаго з трох буйных левіцкіх радоў, побач з радамі Гершона (Гірсона) і Мерары (Зых 6:16, 18; гл. таксама Лік 26:58; 1 Пар 6:1—3). Такім чынам, бацька Майсея — унук Леві і праўнук самога патрыярха Іакава, ад якога пайшоў увесь народ Ізраіля. Мідраш паведамляе, што Амрам быў найвялікшым праведнікам, адным з чатырох чалавекаў, якія наогул ніколі не грашылі і памёрлі толькі таму, што, па волі Божай, чалавецтва не з’яўляецца несмяротным. Важна таксама, што з калена Леві паходзіла і маці прарока Ёхэвэд, імя якой значыць «Гасподняя слава» (самі імёны бацькоў Майсея зусім невыпадковыя і сведчаць пра тое. што ў іх сынах — Майсеі і Аароне — увасобіцца найвышэйшы дух народа Божага і ім будзе адкрытая Слава Божая). Так, на думку Торы, нібыта падвойваецца духоўная энергія гэтай сям’і праведнікаў, у якой Бог прызначыў нарадзіцца будучаму збавіцелю Ізраіля. Больш таго, як удакладняецца далей у тэксце Кнігі Зыходу, Ёхэвэд была цёткай Амрама (Зых 6:20), г. зн. дачкой патрыярха Леві, што пацвярджаецца і далей: «Імя жонкі Амрама Ёхэвэд, дачка Леві, якую на-