• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Агада: Сказання, прнтчн я нзреченмя Талмуда м Мндрашей / Перевод С. Г. Фруга. М.: Рарнтет, 1993. С. 50.
    раона, Мір’ям, звярнуўшыся да яе. сказала: “Ці не пайсці мне і не паклікаць да цябе карміліцу з яўрэек?” Чаму менавіта з яўрэек? Таму, што ні ў адной з карміліц-егіпцянак немаўля не брала грудзей. Бо сказаў Гасподзь: “Вуснам, якія будуць гаварыць Імем Маім, нягожа датыкацца да грудзей ідалапаклонніцы”» (Шэмот Раба /)■. Такім чынам, Сам Бог хоча, каб Майсея выкарміла сваім малаком родная маці. «Увабраў у сябе з малаком маці...» Здаецца, гэты метафарычны выраз літаральна апрадмечваецца Торай: сапраўды, Майсей мусіць з малаком маці ўвабраць у сябе духоўны досвед свайго народа, і гэты досвед не згасне, у пэўны час заявіць пра сябе.
    I вось ужо з вуснаў дачкі фараона гучыць: «Ідзі!» (Зых 2:8). Як шмат сэнсаў нясе ў сабе гэтае кароткае слова! У ім — жыццё Майсея, яго выратаванне, і не проста фізічнае, але і духоўнае, бо быць узгадаваным роднай маці — гэта значыць не страціць сувязь са сваім народам, з Богам. Здаецца, нібыта Сам Бог гаворыць вуснамі дачкі фараона. Як заўважае Дз. У. Шчадравіцкі, «Бог дзейнічаў у той момант у абодвух сэрцах — у сэрцы сястры Майсея і ў сэрцы яго новай, прыёмнай маці»2. Дарэчы, іудзейская каментатарская традыцыя аддае вялікую ўвагу і пашану дачцы фараона, якая так і засталася безыменнай у Торы. Як лічылі яўрэйскія мудрацы, звалася яна на самой справе Бат’я (у ашкеназскай версіі — Бася), што ў перакладзе азначае «дачка Госпада». Хаця яна і была егіпцянка, але сваімі шляхамі ішла да Адзінага Бога, не падтрымлівала жудаснай палітыкі свайго бацькі і намагалася зрабіць усё, што ў яе сілах, каб дапамагчы прыгнечанаму народу Божаму3. Больш
    1 Агада... С. 50.
    2 ІЦедровмцкнй Д. В. Введенме в Ветхмй Завет: В 8 т. Т 1-3. Пятпкнмжме Монсеево. С. 297.
    3 У гэтым каментары яшчэ раз праяўляецца універсальны характар іудзейскай традыцыі. якая лічыць, што прыналежнасць да іудаізму і наогул праведнасць чалавека вызначаюцца зусім не этнічным паходжаннем чалавека, не яго нацыянальнасцю. а ладам яго душы і яго свядомым выбарам. Зыходзячы з кантэксту Торы і пазнейшай каментатарскай традыцыі, дачку фараона можна лічыць першай праведніцай свету. Хасідій гаумот га-олам «праведнікі свету» асаблівае паняцце ў іудаізме; гэта людзі, якія, не з’яўляючыся яўрэямі, не шкадавалі свайго жыцця, каб у цяжкі момант выратаваць жыццё яўрэя, яўрэйскіх дзяней. Шмат такіх людзей было ў гады крывавага фашыецкага генацыду, у тым ліку і ў Бе-
    таго, Мідраш даводзіць, што яшчэ да выратавання маленькага Майсея Бат’я зразумела, што ўсе егіпецкія культы не маюць ніякага сэнсу і вырашыла здзейсніць гіюр1 — перайсці ў яўрэйства. Таму яна, паводле каментара Рашы2, і прыйшла на бераг Ніла, — каб зрабіць тэвілу3 і тым са-
    ларусі. Іх імёны і памяць пра іх шануюцца яўрэйскім народам. У Іерусаліме ля музея Яд-ва-Шэм («Памянь і імя» выраз прарока Ісаі), прысвечанага памяці ахвяраў Халакосту, ёсць спецыяльная Алея Праведнікаў, дзе кожнаму з праведнікаў свету прысвечанае ражковае дрэва, якое жывс вельмі доўга і дае салодкія плады (гэтае дрэва не раз узгадваецца ў Бібліі, а для яўрэйскай свядомасці яно стала адным з сімвалаў Зямлі Абяцанай і яе неўміручасці, яе адраджэння).
    1	Гіюр (ад слова гер «прышэлец») працэдура пераходу ў іудаізм, найперш звязаная з вывучэннем і прыняцнем законаў Торы, ладу яўрэйскага жыцця. Гсры (празеліты) становяцца, паводле іудзейскага закону, такімі ж яўрэямі, як і тыя. хто народжаныя яўрэямі, але сама традыцыя ставіцца да іх з найвялікшай пашанай. Вядома, што некаторыя славутыя і нават самыя аўтарытэтныя законавучыцелі народа былі герамі ці паходзілі з іх сем’яў (напрыклад, рабі Аківа).
    2	Рашы (дакладней Раші, акронім ад Рабі Шлбма Йіцхакі) славуты яўрэйскі законавучыцель, каментатар Торы і Талмуда, які жыў у Францыі ў XI ст. і пісаў свае каментары як на іўрыце, так і на старафранцузскай мове. Каментар Рашы да Торы з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных у яўрэйскай традыцыі; у рэлігійных школах дзеці менавіта з дапамогаю каментара Рашы пачынаюць вывучаць Тору.
    3	Тэвіла, або твіла (літаральна з іўрыту «апусканне [у ваду]») у іудаізме працэс рытуальнага ачышчэння з дапамогаю вады, якая з найстаражытнейшых часоў успрымалася ў яўрэйскай традыцыі як сімвал святасці і чысціні. Тэвіла ажыццяўляецца праз апусканне з галавою ў ваду у спецыяльным закрытым басейне (міквэ) або проста ў рацэ (неабходная ўмова вада павінна быць чыстай і праточнай). Тэвіла мае сакральны, а нс гігіенічны сэнс (перад яе здзяйсненнем неабходна чыста вымыцца). Яе робяць як жанчыны, так і мужчыны напярэдадні важных падзеяў у іх жыцці, напярэдадні святаў, пастоў, падчас пакаяння і г. д., а таксама пры прыняцці іудаізму. Жанчыны таксама робяць твілу, каб ачысціцца, паводле законаў Торы, ад рытуальнай нечысціні, звязанай з менструацыямі. Па сутнасці, ад звычая тэвілы, які мае карані ў сівой старажытнасці. паходзіць і хрысціянскі абрад хрышчэння. Менавіта праз пагружэнне цалкам у ваду Іардана ачышчаў ад грахоў людзей Іаан (Іяан, Ян) Хрысціцель, які на самой справе зваўся Ёханан бар Зхар’я (Ёханан, сын Зхар’і. або Захарыі) і якога народ празваў Еханан га-Матбіль, г. зн. «Ёханан, які робіць твілу», заклікае ачысціцца ад грахоў і ачышчае ад іх у вадзе Іардана. Гэты іўрыцкі выраз і быў перададзсны па-грэчаску як Іаанэс Бапцістэс (грэчаскае baptismos мае тое ж значэнне, што і твіла). У славянскай жа традыцыі ўсталяваўся пераклад слова baptismos як «хрышчэнне» («крешенне»), бо пры гэтым рытуале немаўля ці ўжо дарослага чалавека апырскваюць вадой з купелі, імітуючы рухамі форму крыжа.
    мым прыняць яўрэйства. Адно з паданняў кажа, што Бат’я пакутавала ад цяжкай хваробы — праказы, але як толькі яна дакранулася да люлькі Майсея, хвароба адразу знікла. Бат’я зразумела, што перад ёю незвычайнае дзіця, дабраславёнае Богам, і вырашыла выгадаваць яго. «Ты ўзяла чужое дзіця, назваўшы яго сваім сынам, — сказаў Гасподзь. — За гэта Я назаву цябе Маёй дачкой»1. Так Мідраш, адштурхнуўшыся ад слова бат («дачка»), прыгожа тлумачыць сэнс імя, дадзенага дачцы фараона яўрэйскімі мудрацамі-каментатарамі, і адначасова — прычыну з’яўлення менавіта такога імя. Паказальна, што прычыну яўрэйская традыцыя бачыць у праведнасці дачкі фараона, якая вырашыла выратаваць і выгадаваць дзіця, не ведаючы нават, хто яно, чыё яно. Калі ж яна агледзела хлопчыка, то ўбачыла, што ён абрэзаны і што яго з усіх бакоў ахутвае ззянне Шэхіны. Тады дачка фараона зразумела, ілто перад ёю яўрэйскае дзіця і тым больш умацавалася ў жаданні выратаваць яго. Паводле тэксту Торы, выратаваць маленькага Майсея сапраўды магла толькі егіпецкая прынцэса, бо нікому іншаму такі ўчынак фараон не дараваў бы. Але Гасподзь зрабіў так, што будучы прарок не толькі быў узгадаваны малаком уласнай маці, але і духоўны падмурак яго асобы быў закладзены ў яго роднай сям’і, у асяроддзі яго народа. «...1 пайшла дзяўчына (Мір’ям. — Г. С), і паклікала маці немаўляці. // 1 сказала ёй дачка фараона: “Вось табе немаўля, выкармі яго для мяне, а я ўзнагароджу цябе!” I ўзяла жанчына немаўля, і выкарміла яго» (Зых 2:8-9). Дачка фараона невыпадкова падкрэслівае: «...выкармі яго для мяне...» Тым самым яна кажа, што хлопчык стане яе сынам, бо для жанчыны-яўрэйкі гадаваць чужое яўрэйскае дзіця небяспечна для жыцця. Прынцэса ж прапануе жанчыне яшчэ і атрымліваць плату за тое, што яна будзе карміць магчымага спадчынніка егіпецкага трона (так тлумачаць эпізод іосіф Флавій, Талмуд і агадычныя каментатары). Так адбываецца выратаванне правідэнцыяльнага немаўляці — будучага прарока і вызваліцеля народа Божага.
    «Такім чынам, адпаведна задуме Божай, — піша Дз. У. Шчадравіцкі, — Майсей — адзіны са свайго народа —
    1 Вейсман М., раббн Ммдраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Кн. 1. С. 44.
    прымаецца ў дом фараона, застаючыся ў той жа час сапраўдным ізраільцянінам, якому маці перадае традыцыі свайго племя1. Толькі такое падвойнае выхаванне і магло зрабіць Майсея здольным да таго, каб стаць правадыром свайго народа: сам вырастаючы на свабодзе і прылучаючыся да ведаў егіпецкіх мудрацоў, ён ведаў і прымаў блізка да сэрца пакуты ізраільцянаў. Калі б Майсей застаўся з дня нараджэння ў хаце сваёй маці, яго хутчэй за ўсё забілі б, раней ці пазней. Калі б яго перадалі на выхаванне бедуінам пустыні, то ён здзічэў бы сярод іх, не далучыўся б ні да яўрэйскай, ні да егіпецкай культуры, і не змог бы стаць збавіцелем парода. Калі б ён выхоўваўся пры двары фараона, але не ведаў нічога пра ўласны народ і яго пакуты, то таксама не змог бы ажыццявіць прызначэнне збавіцеля. Значыць, Гасподзь зрабіў усё так і толькі так, каб Майсей быў усебакова адукаваны, ведаў жыццё абодвух народаў і мог з цягам часу знаходзіць агульную мову і з яўрэямі, і з егіпцянамі (мноства ж егіпцянаў звярнуліся да сапраўднага Бога і далучыліся да ізраільцянаў пры іх Зыходзе...)»2. Як лічыць мысляр і экзэгет, Майсея прывялі ў палац фараона ўжо даволі дарослым, а да гэтага часу ён выхоўваўся ў духу ізраільскіх традыцыяў: «Несумненна, ён ведаў пра прыгнечанне і пакуты свайго народа, ведаў і абяцанне будучага збавення, дадзенае праайцам. Майсей, якога прывялі ў дом фараона, мусіў цяпер атрымаць нешта накшталт “вышэйшай адукацыі” высакароднага егіпцяніна»3. Гэта вельмі цікавая думка і, безумоўна, вельмі слушная ў той яе частцы, што Майсей мусіў стаць усебакова адукаваным чалавекам, які адначасова захоўваў памяць пра свае карані і пра пакуты свайго народа. Але тэкст Торы, як і традыцыйны яўрэйскі каментар, не дае падставы лічыць, што Майсей пасяліўся ў палацы фараона ўжо ў дарослым узросце.
    1 Паводле Галахі (іудзейскага рэлігійнага заканадаўства), прыналежнасць да яўрэйства (і да іудаізму) так званае галахічнае паходжанне аўтаматычна вызначаецца па маці: менавіта маці перадае яўрэйскі дух і традыцыі свайму дзіцяці; да таго ж яна заўсёды ведае. што нарадзіла гэтае дзіця, у той час як бацька бывае і не вядомы. Той жа, хто нарадзіўся не ад маці-яўрэйкі, можа таксама стаць яўрэем, але пасля гіюра.
    2 Шедровнцкмй Д. В. Введенме в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкннжне Момсеево. С. 297—298.
    3 Тамсама. С. 298.