• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Так, у тэксце сказана пра Майсея і яго маці: «I вырасла дзіця, і прывяла яна яго да дачкі фараона, і стаў ён ёй сынам...» (Зых 2:10). Але потым ізноў гаворыцца: «1 было: у тыя дні, калі вырас Машэ і выйшаў да братоў сваіх, убачыў ён цяжкую працу іх...» (Зых 2:11). Біблейная канструкцыя «1 было» (Вайегі) звычайна сведчыць, што прайшоў даволі доўгі час пасля папярэдняга паведамлення (параўн. Сінадальны пераклад: «Спустя много временн, когда Монсей подрос, случнлось, что он вышел к братьям свонм, сынам Мзрайлевым, м увндел тяжкне работы мх...»). Агада і Мідраш паведамляюць, што Ёхэвэд гадавала свайго сына дваццаць чатыры месяцы, а потым Бат'я загадала прывесці хлопчыка ў палац фараона. Такім чынам, паводле традыцыі, Майсею было крыху больш за два гады, калі ён апынуўся ў егіпецкім асяроддзі, і пасталець яму давялося ўжо тут.
    Тэкст паведамляе, што дачка фараона стала клікаць хлопчыка Мошэ, растлумачыўшы гэта наступным чынам: «...таму што з вады я выцягнула яго» (Зых 2:10). Аднак такі сэнс імя Майсея можа мець толькі на іўрыце; больш таго, як адзначалася, у ім ёсць таямніца, бо значыць яно не толькі «выцягнуты», але і «той, хто выцягвае». Як адзначае Мідраш, «Гашэм зрабіў так, што Машэ выцягнулі з вады, каб ён, у сваю чаргу, выратаваў другіх»1. Мідраш таксама падкрэслівае: «Імя, якое Бат'я дала Машэ, захавалася ў Торы (маецца на ўвазе ўся сукупнасць яўрэйскіх рэлігійных тэкстаў, найперш — Вусная Тора, г. зн. Талмуд. — Г. С.) ва ўзнагароду за яе дабрыню, за тое, што яна выратавала Машэ. Бо вялікая ўзнагарода, якую атрымліваюць тыя, хто здзяйсняе дабро»2. Але, здаецца, сапраўдны і глыбока сімвалічны сэнс імя — «той, хто выцягвае |выводзіць з рабства]» — ведала толькі маці. Ды і ці можна ўявіць, што, гадуючы Майсея, яна ніяк не клікала яго? Таму падаецца вельмі слушнай думка Дз. У. Шчадравіцкага: «Такім прароцкім імем, прытым са старажытнаяўрэйскай этымалогіяй, магла, безумоўна, назваць дзіця толькі
    1 Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Кн. 1. С. 45.
    2 Тамсама.
    родная маці. Імя, аднак, гучала так, што яно спадабалася і дачцы фараона, якая, растлумачыўшы па-свойму, успрыняла яго як егіпецкае: “Мосэ” — “сын”, “дзіця”. Так, паводле наканавання Божага, прароцкае імя, дадзенае маці, Майсей захаваў і ў палацы фараона»1.
    Магчыма, своеасаблівае злучэнне ў імені Майсея яўрэйскага і егіпецкага сэнсаў сімвалічна паказвае на тое, што ў ім самім перапляліся дзве культуры, дзве сістэмы каштоўнасцяў, якія ўрэшце павінныя былі сутыкнуцца. Выхаваны ва ўлонні егіпецкай культуры, Майсей стаў знешне такім жа, як і ўсе егіпцяне (невыпадкова пасля яго ўцёкаў з Егіпта дочкі Рагуіла прымаюць яго за егіпцяніна), але ў ім захоўваліся і паціху выспявалі тыя зернейкі, што пасеяныя былі роднай маці. Тора гаворыць пра гэта вельмі лаканічна. Адно зразумела: пэўны час жыццё Майсея ідзе лёгка і гладка, без усялякіх турботаў. Але, пасталеўшы, ён пачынае разважаць пра свае карані, супастаўляць сваё жыццё і горкі лёс сваіх братоў. I высвятляецца, што ён з пароды тых людзей, якія не могуць задаволіцца сваім асабістым шчасцем, дабрабытам, калі пакутуюць іх браты, наогул — калі побач існуюць гора, бяда, несправядлівасць: «I было: у тыя дні, калі вырас Машэ і выйшаў да братоў сваіх, убачыў ён іх цяжкую працу...» (Зых 2:11). Гэтая парадыгма стане асабліва значнай і ўражальнай для многіх яўрэяў, якія, уваходзячы ў іншыя культуры, адаптуючыся ў іх і практычна асімілюючыся, забываючыся пра сваё яўрэйства ці нават хаваючы яго, непазбежна калі-небудзь паўстануць перад выбарам: успомніць ці не, хто ты ёсць, захаваць у цяжкі момант сваё жыццё, свой дабрабыт — ці «выйсці да братоў сваіх». Зрабіўшы свой выбар, Майсей, па сутнасці, адмовіўся ад спакойнага жыцця ў раскошы і захацеў падзяліць свой лёс з тымі, хто пакутуе, хто пастаўлены на самую нізкую прыступку сацыяльнай лесвіцы. Як кажа апостал Павел, «вераю Майсей, пасталеўшы, адмовіўся звацца сынам дачкі фараонавай, // I лепш захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую грахоўную асалоду...» (Яўр 11:24—25). Здаецца, апостал Па-
    1 1_Цедровйцкіій Д. В Введенне в Ветхйй Завет: В 8 т. Т. 1-3. ПяТйкннжйе Мойсеево. С. 299.
    вел абапіраецца тут на традыцыю Вуснай Торы, якая ўжо склалася да яго часу. Перадаючы змест Мідраша, рабі Машэ Вейсман піша: «У раскошным палацы фараона Машэ мог жыць лёгка і прыемна. Але як толькі Машэ даведаўся пра сваё яўрэйскае паходжанне, ён кожны дзень сыходзіў з палаца, каб наведаць сваіх братоў у працоўных лагерах. Робячы выгляд, што дапамагае егіпецкім наглядчыкам, Машэ пераносіў цяжкія грузы з сынамі Ізраіля. Ён аплакваў іх боль і смуткаваў: ‘1Вашы пакуты прыносяць боль і мне, я б хацеў толькі аднаго — памерці за вас!”»1 Майсей пакутаваў душою разам са сваім народам, і гэтыя пакуты былі цяжэй за фізічныя. Менавіта гэтай здольнасцю да спачування і няздольнасцю быць толькі ў пазіцыі назіральніка перад тварам пакутаў Мідраш тлумачыць канчатковае рашэнне Бога абраць Майсея прарокам і гутарыць з ім тварам да твару: «Бачыў Майсей гэтую неверагодна цяжкую працу і казаў: ‘Тора мне бачыць вас, няшчасныя! Я гатовы душу маю пакласці за вас!” Няма працы больш цяжкай за працу над глінаю. I Майсей, не разгінаючы спіны. дапамагаў кожнаму. He шкадуючы свайго высокага прыдворнага стану, ён прыходзіў палегчыць працу братам сваім. 1 сказаў Гасподзь: “За тое, што ты, не звяртаючы ўвагі на асабісты клопат, хадзіў спачуваць народу з лобоўю братэрскаю, Я пакіну ўсё і на небе, і на зямлі і буду гутарыць з табою”»2. Агада і Мідраш паведамляюць таксама пра тое, як Майсей спрабаваў зрабіць усё, каб хоць крышачку палегчыць лёс сваіх братоў, хадайнічаў за іх перад самім фараонам — напрыклад, каб у іх быў хаця б адзін дзень у тыдзень для адпачынку. У выніку яму ўдалося атрымаць на гэта дазвол, і ён усталяваў для ізраільцянаў святкаванне Суботы (Шэмот Раба
    Паводле ж тэксту Торы, першы выхад Майсея да сваіх братоў быў звязаны з сумным і жорсткім досведам — з жахлівымі ведамі пра тое, як страшна пакутуе народ, як звыкся ён з рабствам, як нізка апусціўся яго ўзровень, і з уласным страшным выпрабаваннем, якое прымусіла яго
    1 Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Кн. 1. С. 47.
    2 Агада... С. 51.
    3 Гл.: Тамсама. С. 51—52.
    перагледзець сваё жыццё і вельмі крута яго змяніць (усё жыццё прарока адзначанае такімі рэзкімі пераломамі, калі ён мусіць пачынаць усё нанова і ў гэтых зменах адкрывае самога сябе, сваё прызначэнне). У адным пустэльным месцы Майсей становіцца сведкам, як наглядчыкегіпнянін забівае да смерці раба-яўрэя, і з асаблівай яскравасцю ўсведамляе, што гэты раб — «з братоў яго» (Зых 2:11). Менавіта ў гэты момант жыццё яго крута пераломваецца: ён заступаецца за раба і ў стане афекту забівае егіпцяніна. I далей Тора не адзін раз будзе падкрэсліваць, што адна з найгалоўнейшых рысаў характару Майсея — справядлівасць; кожны раз, калі ён бачыць несправядлівасць, яго ахоплівае вялікі гнеў. Але гэта не адмяняе ні на хвіліну яго здольнасці мысліць цвяроза і прымаць адзінае правільнае і справядлівае рашэнне. У тэксце сказана: «...і ўбачыў, як егіпцянін б’е яўрэя, з братоў яго. // 1 паглядзеў ён туды і сюды, і ўбачыў, што няма нікога, і забіў егіпцяніна, і схаваў труп у пяску» (Зых 2:11-12). Відавочна, што Майсей дзейнічае вельмі свядома і асцярожна, хоць і страшна рызыкуе: за забойства егіпцяніна яго чакае смерць. А ці нельга было абысціся зусім без забойства? У нашай свядомасці неяк не вельмі звязваюцца вялікі прарок, «чалавек Божы», і забойства. Гэтая праблема трывожыла ўжо самых першых каментатараў Торы. Безумоўна, учынак Майсея нельга кваліфікаваць як злачынства, бо ён ратаваў жыццё чалавека: няма сумневу, што, калі б Майсей не заступіўся за раба, егіпцянін забіў бы агюшняга. Тут уступае ў сілу правіла пікўах нэфеш — «ратавання душы (жыцця)»: калі нешта ці нехта пагражаюць жыццю чалавека (твайму ці іншаму), няма нічога больш важнага, чым выратаванне жыцця. Дзеля гэтага можна нават парушыць усе самыя строгія законы Торы, але нельга дапусціць трох смяротных грахоў — ідалапаклонніцтва, інцэста і забойства нявіннага чалавека. Яўрэйскія мудрацы асаблівым чынам інтэрпрэтавалі выраз «паглядзеў ён туды і сюды і ўбачыў, што няма нікога»: Майсей, ужо надзелены прароцкім дарам, убачыў адразу мінулае і будучае гэтага егіпцяніна і жахнуўся ад колькасці злачынстваў, учыненых ім, ад колькасці пралітай ім крыві; ён убачыў таксама, што ў гэтага чалавека няма ніводнага праведнага продка ці на-
    шчадка («няма нікога»), дзеля якіх яго можна было б памілаваць. I менавіта тады ён вырашыў судзіць яго па справядлівасці, памятаючы, што самы справядлівы суд — суд Божы. Паводле Мідраша, Майсей уздзеў вочы да Нябёсаў і запытаўся: «Ці ёсць які-небудзь анёл-хавальнік, які выратуе гэтага чалавека?» Але Нябёсы адказалі маўчаннем, бо такога анёла для страшэннага ліхадзея і грэшніка не існавала. Тады Майсей запытаўся ізноў: «Можа, ён прабацька праведных нашчадкаў і таму яго трэба памілаваць за іх заслугі?» На гэты раз Сам Усявышні ў асаблівым адкрыцці даў ведаць Майсею, што сярод нашчадкаў гэтага егіпцяніна не будзе ніводнага праведніка. Але і тады, падкрэслівае яўрэйская традыцыя, Майсей не звярнуўся да гвалту, а аддаў усё на волю Божую: ён звярнуўся з гарачаю малітваю да Бога (паводле адной з версіяў — прамовіў невымоўнае Імя Божае, якое валодае асабліваю сілаю) — і ліхадзей упаў мёртвы. Такім чынам. гэты суд над забойцам ажыццявіўся праз слова, натхнёнае Богам. Нездарма на наступны дзень адзін з яўрэяў, які пакрыўдзіў свайго блізкага, спытаўся ў Майсея: «Ці не кажаш (курсіў наш. — Г. С.) ты, каб забіць мяне, як забіў ты таго егіпцяніна?» (Зых 2:14). У арыгінале ўжыты менавіта дзеяслоў йомэр — «кажаш», «гаворыш», які традыцыйна перадаецца ў славянскіх перакладах Бібліі як «мяркуеш» (параўн. у Сінадальным перакладзе: «...не думаешь лн убнть меня, как убнл Егнптяннна?»). Тым самым тэкст дае зразумець, што менавіта слова Майсея было надзеленае асабліваю сілаю, здольнай пакараць егіпцяніна. Падкрэслім, што ўчынак Майсея, нават калі тлумачыць яго ў самым прамым сэнсе, сведчыць пра яго бескарыслівую і высакародную душу. Чаму? 3 пункту гледжання звычайнай «здаровай» логікі ён паводзіць сябе, мякка кажучы, неасцярожна: ставіць пад пагрозу сваё спакойнае існаванне, сваю кар’еру пры двары фараона, сваю бліскучую будучыню егіпецкага вяльможы. I сапраўды, што істотна магло змяніць забойства аднаго, няхай і вельмі жорсткага, наглядчыка фараона? Можа, хто іншы на месцы Майсея суцешыў бы сябе тым, што гэта не будзе мець аніякай карысці і што тым больш непатрэбна рызыкаваць жыццём, ставіць на карту ўсю будучыню. Але не такі Майсей, «чалавек Божы»: калі трэба