• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Безумоўна, гэты эпізод, як ён апісаны ў біблейным тэксце, такі таямнічы, што нясе ў сабе шмат сэнсаў, і найперш містычных. Пры гэтым пэўная містыка хаваецца і ў самой геаграфіі, наскрозь рэальнай і адначасова звышрэальнай. Гэта тычыцца таямніцы Гар га-Элогім — Гары Божай, якая яшчэ завецца Харэвам (Харывам), а далей у тэксце — Сінаем. Дагэтуль сярод навукоўцаў вядуцца спрэчкі: якая з вяршыняў Харэўскага, або Харэбскага, хрыбта (ён жа — Сінайскі хрыбет) можа лічыцца біблейным Харэвам, або Сінаем? З’яўляюцца Харэў і Сінай адной і той жа вяршыняй, ці іх проста «блытае» тэкст? «Самавызначылася» толькі хрысціянская традыцыя, дзе ёсць дакладнае паказанне на пэўную гару як на Сінай: гэта тая вяршыня, якую мусульмане называюць Джабал Муса (араб. «Гара Майсея»). Яна знаходзіцца на гюўдні Сінай-
    1 Шедровннкмй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8т. Т. 1—3. Пятнкнмжме Монсеево. С. 311—312.
    скага паўвострава, і традыцыя атаясамлення яе з Гарой Божай біблейнага тэксту дакладна пачынаецца з IV ст. н. э., калі на ёй пасялілася група хрысціянскіх манахаў, але, як мяркуюць даследчыкі, уяўленне пра гэтую гару як Гару Майсея, дзе ён быў закліканы да прароцкага служэння, а пазней атрымаў Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі, склалася яшчэ раней1. У VI ст. тут быў пабудаваны на вышыні каля 1500 м над узроўнем мора грэка-праваслаўны манастыр св. Кацярыны. Гэты манастыр існуе і зараз, і на яго тэрыторыі знаходзіцца калодзеж, ля якога, паводле хрысціянскай традыцыі, Майсей сустрэўся ўпершыню са сваёй будучай жонкай — Цыпорай. Іудзейская ж традыцыя лічыць, што таямнічая Гара Божая — месца настолькі святое (менавіта тут Бог адкрыўся пазней усяму народу Ізраіля), што Усявышні спецыяльна схаваў яе ад людскога ведання і тым самым — ад чалавечай мітусні. 3 гэтым нібыта па-свойму «пагаджаецца» навука, сцвярджаючы, што нельга дакладна ідэнтыфікаваць біблейны Харэў (CiHaft) з той ці іншай вяршыняй Харэўскіх гор. Адно толькі зразумела: Сінай — гэта яшчэ даізраільская назва гары. якая, напэўна, шанавалася ў якасці святога месца язычнікамі яшчэ ў сівой старажытнасці. Сама гэтая назва, паводле адной з гіпотэзаў, паходзіць ад імя шумерскага, а потым акадскага бога месяца Сіна, культ якога быў вельмі важны для Месапатаміі. У старажытнаяўрэйскай культуры адбылося пераасэнсаванне гэтага месца ў рэчышчы монатэізму. Уласна ізраільская назва — Харэў (дакладней — Хорэв) — літаральна значыць на іўрыце «спалены сонцам», «ссохлы», «спустошаны», і яна лаканічна і выразна малюе цэлую карціну: гара пад пякучым сонцам, са спаленай да стану сухога сена травою і дробнаю расліннасцю на схілах ля падножжа, вышэй — з буравата-чырванаватымі гранітнымі камлыгамі на схілах і на вяршыні, якія ярка ззяюць на сонцы.
    Безумоўна, гэтая Гара ў Бібліі не роўная гары ў фізічным сэнсе слова: менавіта да гэтай Гары «сыдзе» Бог, каб даць Сінайскае Адкрыццё, менавіта на гэтую Гару будзе
    1 Гл., напрыклад: Aharoni Y. Kadesh-Bamea and Mount Sinai // God’s Wilderness / Ed. by B. Rothenberg. L., 1961. P. 161 — 170.
    падымацца Майсей, каб атрымаць Закон. Нагадаем, што Бог, паводле монатэістычных уяўленняў, не можа «жыць» на якой бы там ні было гары, як, напрыклад, грэчаскія багі жылі на Алімпе (таму і называліся алімпійцамі). Адзіны Бог наогул не можа быць лакалізаваны ні ў адной кропцы, ні ў адным прадмеце, ні ў адным месцы фізічнай прасторы, бо Ён — па-за прастораю, таксама як і па-за часам. Іншая справа: Ён можа абвяшчаць Сябе ў пэўны час у пэўнай прасторы, даваць чалавеку знакі пра Сваю Прысутнасць побач з ім (так званая Тэафанія — літаральна з грэч. «Богаз’яўленне»), Сінай і з’яўляецца ў разуменні Бібліі такою сакральнаю прастораю, дзе Бог адкрывае Сябе Сваім выбраннікам. свайго кшталту мяжою паміж зямным, матэрыяльным, і нябесным, духоўным, звышрэальным. Можа, таму Бог не сыходзіць «на Гару», а толькі «да Гары». Гара становіцца той воссю, дзе сустракаюцца чалавечае і Боскае, сімвалам міласэрнага «сыходжання» Бога да чалавека і ўзыходжання апошняга да Найвышэйшай Духоўнасці. Безумоўна, гэта асаблівая біблейная варыяцыя на тэмы спрадвечнага архетыпа axis mundi («светавая вось»), дакладней — яго варыянта «нябесная гара», або «гара зямлі і нябёсаў». Слушна піша пра гэта 1. Р. Тантлеўскі: «Гару Сінай у аповедзе Кнігі Зыходу трэба разглядаць як бы ў двух планах — зямным (гара на Сінайскім паўвостраве) і касмічным (святая касмічная Гара — Месца, з якога трансцэндэнтны Бог рэалізуе Сваю адносную іманентнасць светабудове пры заключэнні Запавету)»1. Па-свойму падобную думку фармулюе Дз. У. Шчадравіцкі, падыходзячы да тэксту з пункту гледжання духоўнай, і найперш — містычнай, традыцыі і адпаведна інтэрпрэтуючы назву Гары: «Гара, якая сімвалічна ўяўляе сабою мяжу двух светаў, рэчыўнага і духоўнага, завецца Хорэв, а дзеяслоў харав, да якога ўзыходзіць яе назва, азначае “дранцвець”, “губіць”, “знішчаць”, “спустошваць”. “Хорэв” значыць “цалкам ссохлая”, “здранцвелая”, быццам бы “знішчаная” мясцовасць. Назва сімвалізуе стан Майсея, у якім ён вызваліўся ад усіх зямных думак, прычым яго ўспрыманне зям-
    1 Тантлевскяй РІ. Р. Введенііе в Пятмкннжяе. М.: РГГУ, 2000. С. 207-208.
    ных рэчаў нібыта “здранцвела”, сэрца ад іх “спустошылася”, а памяць пра іх “знішчылася”. Толькі калі чалавечыя вочы “закрываюцца” на свет бачны, яны “адкрываюцца” ў свет нябачны. Высока-высока ўзнялася душа Майсея ў гэтыя імгненні, аддаліўшыся ад свету матэрыяльных формаў. <...> Гара завецца Божай таму, што сімвалізуе духоўнае ўзыходжанне, якое мусіць здзейсніць чалавек, калі ён “спустошваецца” ад усіх дробных і марных думак, а сэрца яго ачышчаецца»1.
    Тут, ля падножжа Харыва, і здарылася адна з найгалоўнейшых падзеяў уласнай гісторыі Майсея: ён атрымаў Боскае Адкрыццё і быў закліканы як прарок. Гэтая падзея стала не толькі паваротным момантам яго біяграфіі, але, па сутнасці, і пачаткам кардынальных зменаў у лёсе і гісторыі народа Ізраіля, а праз апошнюю — і ў гісторыі ўсяго чалавецтва. Майсей, па волі Божай, спачатку ўбачыў нешта незвычайнае, дзівоснае, што ўразіла яго і прыцягнула не толькі знешні погляд, але і зрок глыбінны, унутраны: невысокі калючы куст, які гарэў, ахоплены полымем. але не згараў, і ў гэтым полымі з’явіўся Анёл Гасподні (ці само гэтае полымя — дакладней, язык полымя — і было палымяным Анёлам Гасподнім): «I адкрыўся |з’явіўся| яму Анёл Гасподні ў языку полымя з куста ажыны [цярноўніку], і ўбачыў ён |Машэ|: вось куст ажыны палымнее агнём, але куст не згарае. // I прамовіў Машэ: “Павярну туды, пагляджу на гэтае вялікае дзіва: чаму не згарае гэты куст?”» (Зых 3:2—3). Што ўбачыў Майсей у канкрэтным, «фізічным» сэнсе гэтага слова? Нейкі куст, у тэксце абазначаны як га-сэнэ. або га-снэ, што можна зразумець як «цярноўнік» («куст цёрну»), а можна і як проста ўказанне на невысокі калючы куст — напрыклад, дзікай маліны або ажыны. Як лічаць навукоўцы, гэта хутчэй за ўсё менавіта апошняе: у Зямлі Ізраіля і зараз сустракаецца асаблівы від дзікай ажыны, сцябліны і лісты якой насычаныя эфірнымі масламі; на моцным сонцы яны могуць узгарацца; такія кусты, напрыклад, растуць у Ізраілі ў запаведніку Нэбт Кедумім («Першыя [раннія]
    1 Шедровнцкмй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1 — 3. Пятнкннжме Момсеево. С. 312.
    аазісы»), дзе высаджаныя амаль усе расліны, якія ўзгадваюцца ў Бібліі. Існуюць і іншыя спробы знайсці матэрыяльнае апірышча вобраза незгаральнага куста, абгрунтаваць яго з пазіцыяў батанікі (існуе цэлая галіна ў біблеістыцы, якая завецца «біблейнай батанікай»), Так, В. Келер піша: «Многія спрабавалі даць навуковае тлумачэнне гэтаму дзіўнаму феномену. Вось што кажа наконт гэтага спецыяліст па біблейнай батаніны д-р Гаральд Н. Молдэнк, дырэктар і куратар Батанічнага саду ў Нью-Йорку: “Сярод тлумачальнікаў, якія меркавалі, што гэтаму феномену можна знайсці навуковае тлумачэнне, некаторыя сцвярджалі, што куст, які “гарыць агнём”, але ўсё ж такі “не згарае”, — гэта разнастайнасць так званай газавай расліны, або фраксінэлы (Dictamnus Albus L.). Гэтая расліна дасягае ў вышыню трох футаў і мае пурпуровыя кветкі. Увесь куст пакрыты маленечкімі алейнымі залозамі. Алею ў ім утрымліваецца так шмат, што ён пастаянна выступае на паверхню. К.алі наблізіцца да расліны з адкрытым агнём, яна раптоўна ўспыхвае... Але тлумачэнне, прапанаванае Смітам, падаецца самым лагічным з усіх. Ён высоўвае гіпотэзу пра тое, што “агонь” — гэта чырвоныя кветкі парасткаў амялы (Loranthus Асасіае), якая расце на калючых кустах і дрэвах акацыі паўсюль у Палесціне і Сінаі. Калі амяла расцвітае, куст ператвараецца ў зіхатлівы шар агнявога колеру і выглядае так, нібыта ахоплены полымем...»1 Але ўсё ж такі найбольш агульнапрынятым з’яўляецца меркаванне, што гэта асаблівы від дзікай ажыны або маліны — Rubus sanctus (літаральна з лаціны — «святая маліна»; у Вульгаце га-снэ і перакладзенае як rubus).
    Усе гэтыя батанічныя даследаванні дазваляюць зразумець «матэрыяльны», «фізічны» сэнс цуда, убачанага Майсеем, але не яго сэнс духоўны. Дарэчы, хрысціянская традыцыя, наследуючы Сэптуагінце, перакладае га-снэ ў асноўным як «цярновы куст» таму, што гэты вобраз падмацоўваецца канатацыямі, звязанымі з цярновым вянком пакутаў Ісуса Хрыста і Яго перамогаю над смерцю (уся гісторыя Майсея бачыцца, як ужо адзначалася, у якасці «пра-
    1 Келлер В. Бмблмя как мсторвя / Пер. с англ. А. Блейз. М.: КРОНПресс, 1998. С. 152-153.
    вобраза» гісторыі Ісуса). У сучасных яўрэйскіх перакладах Торы можна сустрэць і «цёрн», і «ажыну». Але, паўторымся, сэнс гэтага вобраза палягае не ў плане батанікі; сэнс, як заўсёды ў Бібліі, тычыцца плана духоўнага і трансцэндэнтнага, што судакранаецца з зямным, матэрыяльным, пранікае ў яго і абвяшчае Адкрыццё. Куст, які ахоплены полымем, але не згарае, Незгаральны Куст, Непагасная Купіна — адна з найслыннейшых і найунікальнейшых Тэафаніяў Танаха, або Старога Запавету. створаных на аснове метафары агнявой стыхіі. Нагадаем, што агонь (полымя), паводле Бібліі. нельга разумець як «з’яўленне» Бога, Яго ўвасабленне, бо абагаўленне агню ці ўяўленне Бога ў вобразе агню ўласцівае многім язычніцкім міфалогіям. Тут жа, у Бібліі, іншае: Тэафанія — не болей, чым знак, які падае чалавеку Бог пра Сваю Прысутнасць no634 з ім, пра Сваё Праяўленне ў свеце феноменаў. Так разумее гэта монатэістычная традыцыя. Вось чаму сказана: з’явіўся не Бог, а Анёл — Мальах Адонай (літаральна — «Веснік Госпада», «Пасланец Госпада»; у арыгінале на месцы Адонай — невымоўнае Імя Божае), і ў самых старажытных біблейных тэкстах гэты асаблівы Анёл з’яўляецца пасрэднікам, праз якога Бог размаўляе з чалавекам, духоўнаю істотаю, якая нібыта прадстаўляе Твар Божы ў зямным свеце. Невыпадкова прарок Ісаія так і называе гэтага Анёла — «Анёл Твару Яго» (Іс 63:9), а Сам Гасподзь кажа: «...Імя Маё ў ім» (Зых 23:20-23). I гэта той самы Анёл, які ад імя Госпада будзе весці народ Ізраіля праз пустыню ў агнявых і воблачных слупах (паводле класічнага яўрэйскага каментара, анёлам, што размаўляў з Майсеем, быў Міхаэль).