Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Але чаму на гэты раз — куст? Што ж значыць на сімвалічнай мове Пісання гэты асаблівы куст, ці, як ужо ўвайшло ў прыслоўе з моманту з’яўлешія стараславянскага перакладу Бібліі, — Неопалймая Купйна! Гэта вобраз такі шматбаковы. шматмерны, што можна адзначыць толькі некаторыя яго сэнсавыя «зрэзы». Па-першае, безумоўна, гэта сімвал Самога Бога, Які і сагравае чалавека Сваёй бязмежнай і самаалданай любоўю, і карае яго за грахі; так і агонь: без яго цяпла не пражыць чалавеку, але грознае полымя можа апякчы. З’ява ж Бога (Анёла, праз якога
гаворыць Бог) у невялікім кусце сведчыць пра Яго ўсепрысутнасць у свеце, пра тое, што Ён можа адкрыцца чалавеку як у велічным, так і ў малым. больш таго — пра тое, што Дух Божы можа спачыць на кожным месцы Яго стварэння. Агада паведамляе: «На пытанне аднаго язычніка, дзеля чаго Бог з’явіўся Майсею з куста цярноўніка, рабі Йегашуа бэн Карха сказаў: “Дзеля таго. каб людзі ведалі, што няма такога месца, на якім не спачыў бы Дух Гасподні, не выключаючы і цярноўніка”»1. Сучасны каментатар рабі Машэ Вейсман піша: «З’явіўшыся ў сціплым кусце цярноўніку, Гашэм паказаў, што няма месца, дзе б адсутнічала Шэхіна, яна прысутнічае нават у самым несамавітым месцы»2. Такім чынам, Незгаральны Куст сведчыць: Дух Божы патаемна прысутнічае ва ўсім, што акаляе чалавека, тым больш — у ім самім. Як вынікае з гэтага, па-другое — непагасны агонь і куст, што не падлягае гарэнню, — бессмяротны дух чалавека, укладзены ў яго Госпадам. Гэта сімвал той духоўнасці, дзякуючы якой чалавек вылучаецца з усяго жывога. Такое значэнне слыннага сімвала заўсёды добра разумелі паэты. Невыпадкова рускі паэт Канстанцін Бальмонт пісаў у вершы «Купіна»:
Купвна огнепалвмая, Это сердце, здесь, в грудн, Как вошел в огонь н дымы я, Так назад меня не ждн.
Я горю в самосожженностн, В распаляемой печн, Чтобы яркне стозвонностм Ммру броснлн лучм.
Купнна огнепалвмая 14 храннмая вовек, Всем сердйам, как светоч. зрвмая. Да не гаснет человск.
Такім чынам, з дапамогаю біблейнай сімволікі Бальмонт, адзін з першых рускіх сімвалістаў, паэт супярэчлівай і складанай эпохі Дэкадансу, калі адчайныя песімізм, бязвер’е,
1 Агада... С. 54.
1 Вейсман М., раббм. Ммдраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн.
Кн I. С. 59.
агіда да жыцця злучаюцца з такімі ж адчайнымі аптымізмам, вераю і жыццялюбствам, выяўляе цэлы шэраг важных для яго семантычных планаў: асэнсаванне жыцця як адвечнага выпрабавання духу, усведамленне прароцкага прызначэння паэта, які зліваецца з вобразам Майсея, упэўненасць ва ўласнай выбранасці і незгасальнасці духу чалавечага наогул. А ў грозны час, калі ўсю Расію ахапіла полымя Грамадзянскай вайны, Максіміліян Валошын, маючы на ўвазе несмяротныя духоўныя каштоўнасці, здольнасць духу выстаяць насуперак самаму страшэннаму ліху, абвяшчаў: «Мы погнбаем, не умнрая, // Дух обнажая до дна. // Днвное дмво: горнт, не сгорая, // Неопалммая Купнна». Так, Непагасная Купіна ў тым свеце, дзе ведаюць і шануюць Біблію, назаўжды стала сімвалам сапраўднай духоўнасці, якую не можа адолець аніякая сіла і якая падуладная толькі Богу.
Яшчэ адно значэнне слыннага і таямнічага вобраза было асэнсаванае ўжо ў глыбокай старажытнасці: Непагасная Купіна — сам яўрэйскі народ, які насуперак пакутам захоўвае ў душы полымя Божае — Яго Дух і не можа быць знішчаны ні егіпцянамі, ні кім-небудзь іншым. Мідраш тлумачыць, што Адкрыццём у малым кусце Бог хацеў падбадзёрыць Майсея, паказаць, што і ў прыніжаным стане народ Божы не страціў душу жывую, дань будучаму прароку зразумець нязломнасць народа Ізраіля: «1 дзеля таго яшчэ Гасподзь з’явіўся Майсею ў кусце, які гарыць і не згарае, што Майсей насіў у душы страх за лёс народа, якому, думаў ён, наканаваная непазбежная пагібель у рабстве Егіпецкім. Гасподзь, паказаўшы яму агонь, што палымнее, і куст, што не згарае, сказаў: “Як полымя гэтае не мае сілы спапяліць куст, гэтак і егіпцяне не маюць сілы знішчыць народ Ізраіля”»1. На працягу доўгай гісторыі яўрэйскага народа, асабліва ў постбіблейны перыяд, падчас амаль двухтысячагадовага выгнання і жорсткіх ганенняў, ён будзе вельмі часта гарэць у самым прамым і жудасным сэнсе слова і ўсё ж такі выходзіць з пякельнай гісторыі жывым і нязломным, захоўваючы веру ў Бога і ўласнае прызначэнне. 3 асаблівай сілай трагізм і вышыня біблей-
1 Агада... С. 54.
нага сімвала ў дачыненні да лёсу народа Божага раскрыліся ў перыяд Халакосту, калі яўрэйскі народ стаў ахвяраю ўсеспалення (гэта, як вядома, і ёсць значэнне грэчаскага па паходжанні слова Халакост), якая прыносілася самаму жудаснаму ідалу — ідалу расы. Праз прызму гэтых трагічных падзеяў, абапіраючыся на старажытнае тлумачэнне, інтэрпрэтуе сімволіку Непагаснай Купіны рускі паэт Сямён Ліпкін у вершы «Майсей», дзе паэт, зліваючыся з вобразам прарока, крочыць праз пекла XX стагоддзя:
Тропою концентрацйонной, Где ночь бессонна, как тюрьма, Трубой каналмзацйонной. Средм помоев н дерьма,
По всем немецкйм й советскйм, 14 ПОЛЬСКЙМ, Н ЙНЫМ путям, По всем плечам, по всем мертвецкйм, По всем страстям, по всем смертям —
Я шел. 14, грозен й духовен, Впервые Бог открылся мне, Пылая пламенем газовен В Неопалчмой Купчне.
Сучасны яўрэйскі каментатар, абапіраючыся на класічны каментар, піша: «Куст, які гарыць і не згарае, з’яўляецца сімвалам Ізраіля — невялікага і адасобленага народа, які супрацьстаіць мноству варожых нацыяў. Дзякуючы асаблівай сувязі з Усявышнім, Які сказаў: “I буду знаходзіцца ў асяроддзі іх”, народ Ізраіля ніколі і нікому не ўдавалася знішчыць, нягледзячы на тое, што спробы зрабіць гэта былі ў кожным пакаленні і не спыніліся да нашых дзён»1.
Талмуд і Мідраш аддаюць вялікую ўвагу вобразу Непагаснай Купіны, інтэрпрэтуючы яго пераважна як вобраз народа Ізраіля, у асяроддзі якога прысутнічае Боская Шэхіна і не пакідае яго менавіта за пакуты і самаахвярнасць у імя Бога. У талмудычным трактаце Шабат («Субота») запісана: «Купіна, Купіна, не таму, што ты — вышэй за
1 Гсрц Й. Комментарнй // Пятйкннжйе й гафтарот: 14врнт. текст с рус. пер. й класснческйм комментармем «Сончйно». М.; Йерусалйм, 1999. С. 278.
5 Зак. 4008
ўсе дрэвы, адарыў цябе Бог Сваёю Прысутнасцю, а таму, што ты — ніжэй за ўсе дрэвы, пасяліў у табе Бог Свой Дух» (Шабат 67a)1. Гэтая інтэрпрэтацыя ўзнікае, безумоўна, як водгук на сказанае ў Кнізе Другазаконня: «Не таму, што вы — самы шматлікі з усіх народаў, прыняў вас Гасподзь і выбраў вас; бо вы — самы малалікі з усіх народаў» Шруг 7:7). Мідраш Раба ўтрымлівае ў сабе цэлую серыю выказванняў, якія суадносяць вобраз Купіны ў розных яго матэрыяльных аспектах і метафізічна-і істарычны лёс народа Ізраіля, яго прызначэнне ў свеце: «Падобна таму, як купіна расце і ў садзе, і ля вады, гэтак і Ізраіль валодае доляю як у гэтым, так і ў будучым свеце»; «Як купіна квітнее толькі там, дзе ёсць вільгаць, гэтак і Ізраіль квітнее толькі дзякуючы Торы, якую называюць вільгаццю2»; «Падобна таму, як купіна выкарыстоўваецца як агароджа, гэтак і Ізраіль — гэта агароджа для ўсяго свету»; «Падобна таму, як, запусціўшы руку ў купіну, не адчуваеш нічога, але, дастаўшы яе, знаходзіш драпіны, гэтак і Ізраіль, калі адправіўся ў Егіпет, не быў вядомы нікому, а калі выйшаў адтуль, быў увянчаны адзнакамі і цудамі»3.
Са старажытных яўрэйскіх тлумачэнняў вынікае, уласна кажучы, і хрысціянская інтэрпрэтацыя сімволікі Купіны. Безумоўна, з пункту гледжання хрысціянскай традыцыі яна таксама сімвалізуе Дух Божы і дух чалавечы, сапраўдную духоўнасць. Але яшчэ — Багародзіцу, Дзеву Марыю, дзякуючы якой нарадзіўся Богачалавек, Месія (Хрыстос), у Якім злучыліся раўнапраўна Боскае і чалавечае. Гэтае тлумачэнне тыпалагічна і генетычна суадносіцца з успрыманнем Непагаснай Купіны як сі.мвала народа Божага і са спецыфічнай метафорыкай прароцкіх і апакаліптычных кніг, дзе Суполка Ізраіля (Кнэсэт Йісраэль) паўстае ў вобразе жанчыны, якая ў пакутах нараджае Месію. У пісаннях айцоў Хрысціянскай Царквы і ў хрысціянскай гімнаграфіі Непагасная Купіна — гэта Маці Божая, якая застаецца несмяротнай пасля нараджэння Ёю Сына Божага. Ме-
1 Цыт. па: Неопалнмая Купяна // Краткая Еврейская Энннклопедмя: В 10 т. Нерусалнм, 1990. Т. 5. С. 694.
2 Маецца на ўвазе «вільгаць жыцця», вада як сімвал жыцця.
3 Цыт. па: Неопалммая Купмна // Краткая Еврейская Энцнклопедмя: В 10 т. Т. 5. С. 694—695.
навіта таму ў хрысціянскай іканаграфіі і на карцінах еўрапейскіх мастакоў славуты куст паўстае як куст белых ружаў (белая ружа — сакральны сімвал Дзевы Марыі, Яе чысціні і адвечнай дзявоцкасці), ахоплены полымем, з якога ўздымаецца постаць Маці Божай з Немаўлём на руках. Абыгрываючы гэтую сімволіку і адначасова нагадваючы хрысціянскаму свету, што Ісус Хрыстос, Сын Божы, адначасова — сын яўрэйскага народа, народжаны маці-яўрэйкай (нагадваючы ў часіну страшэннай фашысцкай навалы), Марына Цвятаева пісала ў паэтычным звароце да народа Ізраіля:
Кто не топтал тебя й кто не плавмл, О Купйна неопалямых роз!
Едяное, что на земле оставял Незыблемого по себе Хрйстос.
Нзраяль! Прйблнжается второе Владычество твое. За все грошй Вы кровью заплаталй нам, герой, Предателй, пророкн, торгашй.
Но даже в том йз вас, кто прй огарке Счйтает золотые в узелке, Хрмстос смльнее говорйт, чем в Марке, Матфее, Ноанне й Луке.
По всей земле, от края й до края, Распятне й снятае с креста.
С последннм йз сынов твойх, Нзраяль, Войстнну, мы погребем Хрвста.
Разважаючы над шматмернасцю і глыбіннай сімволікай першага Адкрыцця Бога Майсею, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Якое незвычайнае, дзівоснае Адкрыццё! Пачынаючы з яго, Бог шматкратна з’яўляецца ў Егіпце, на Сінаі і ў Святой Зямлі як Цудатворца, як Стваральнік, Які па Сваёй волі можа адмяніць усе вядомыя людзям законы прыроды. Цярновы куст, які гарыць і з якога мовіць Усявышні, — вобраз надзвычайна шматбаковы. Само быццё сусвету перад тварам небыцця ёсць нібыта куст, які разгалінаваўся, гарыць і не згарае. Быццё не паглынаецца небыццём, і “чорным дзіркам” не дадзена паглынуць наш сусвет. Таксама
і арганічнае жыццё ў свеце неарганічным ёсць “куст, які гарыць, але не згарае”. бо жыццё процістаіць закону энтрапіі і як цэлае смерці непадуладнае. Духоўнае быццё чалавека, народа і ўсяго чалавецтва ёсць таксама быццам бы “куст, які гарыць”. I народ Божы — Ізраіль — быў у тыя дні “кустом, які гарыць”, бо егіпцяне імкнуліся яго знішчыць, а ён “гарэў, але не згараў”. Такое жыццё і самога Майсея, дух якога не маглі перамагчы ніякія пакуты. Ва ўсім — у быцці сусвету, у арганічным і разумным жыцці, у духоўным вымярэнні чалавечай гісторыі і культуры, у святым народзе Сваім, у жыцці праведніка — з’яўляецца Бог, як у цярновым кусце, што гарыць. Гэты вобраз зноў і зноў з’яўляецца ў іншых месцах Пісання, якія гавораць пра найвышэйшае дабраславенне. Напрыклад, у Кнізе Другазаконня Майсей дабраслаўляе калена Іосіфава такімі словамі: “...Дабраславенне Таго, Хто з’явіўся ў цярновым кусце, няхай прыйдзе на галаву Іосіфа і на цемя найлепшага з братоў сваіх...” (Друг 33:16). Якраз на галаву, “на цемя” найлепшага, найбольш духоўнага з братоў сыходзіць дабраславенне “Таго, Хто з’явіўся ў цярновым кусце”, бо дух у рэчыве і ёсць тое полымя, якое “гарыць і не згарае”»1.