• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Гэтая спецыфіка старажытнаяўрэйскага светаўспрымання найлепшым чынам падкрэсліваецца сэнсам Тэтраграматона, як яго разумее яўрэйская рэлігійная традыцыя. Паводле апошняй, невымоўнае Імя Усявышняга выяўляе
    1 Аверннцев С. С. Греческая «лктература» н блнжневосточная «словесность»... С. 229—230.
    найперш глыбінную сувязь паміж чалавекам і Богам, якая ўсталёўваецца ў гісторыі, зразуметай як дыялог паміж Богам і чалавекам. Так, выдатны яўрэйскі мысляр і паэт эпохі Сярэднявечча Йегуда га-Леві ў сваім трактаце «Сэфэр га-Кузары» («Кніга Хазара») падкрэсліваў, што Тэтраграматон адлюстроўвае такі атрыбут Творцы, як Яго стаўленне да чалавека, заснаванае перадусім на найвялікшай міласэрнасці. Пры гэтым, безумоўна, Йегуда га-Леві абапіраўся на думкі, зафіксаваныя шмат раней у Талмудзе. Рабі Ё. Герц піша: «Таксама, як імя Эг’йе Ашэр Эг’йе, Тэтраграматон трэба разумець не як паказанне на факт існавання, а як дэкларацыю пастаяннага і нязменнага праяўлення Боскай Волі ва ўсе часы і ва ўсім свеце. Мудрацы Талмуда кажуць. што гэтае Імя звязанае з выяўленнем міласці Творцы ў дачыненні да Сваіх стварэнняў»1. Супастаўляючы два асноўныя імёны Усявышняга ў Торы — Элогім (пры чытанні ў знак пашаны замяняецца на Элокім) і Тэтраграматон, яўрэйскія мудрацы зрабілі выснову, што праз першае імя Бог адкрываецца свету менавіта як Творца, і адкрываецца праз гармонію і хараство прыроднага, фізічнага свету (г. зн. праз космас у яго грэчаскім разуменні), а таксама кіруе светам як Суддзя, а праз другое імя адкрываецца чалавеку як Асоба, Якая ўсталёўвае са сваім найвышэйшым стварэннем асобасныя стасункі; праз гэтае імя Бог выяўляецца ў свеце метафізічным, духоўным і ажыццяўляе кіраванне светам не праз Суд, а праз Міласэрнасць2. Гэта Імя, у якім выяўлены Божы клопат пра чалавека як істоту духоўную, якая нясе ў сабе вобраз Божы. Слынны яўрэйскі рэлігійны мысляр XX ст. рабі Ёсэф Доў-Бэр Салавейчык, нагадваючы, што праз Тэтраграматон выяўляецца сувязь паміж чалавекам і Богам, піша: «Гэтую сувязь з Богам могуць усталяваць толькі тыя, хто сваім выклікам космасу перакрываюць бясконцую ў іншых адносінах бездань паміж чалавечым і Боскім. Чалавек звязаны з Богам не як частка сусвету, а як асоба. Бог, са Свайго боку, клапоціцца пра чалавека, як клапоцяцца пра чужаніцу. Бог хоча гэтага сяброўства са смяротным,
    1 Герц Й. Комментармй. С. 280.
    2 Гл. таксама частку I, с. 70—71, 91.
    марным чалавекам. Як чалавек звяртаецца да Га-Шэма (адна з заменаў Тэтраграматона; гл. далей. — Г. С.)? Га-Шэм ва ўсім, што ёсць у чалавеку прыгожага і высакароднага»1. Працягваючы разважанні свайго папярэдніка і духоўнага настаўніка, сучасны каментатар Пісання Пінхас Палонскі падкрэслівае: «Чатырохлітарнае Імя гаворыць нам пра Усявышняга, Які выяўляецца ў “асобасным” плане, г. зн. стаіць над прыродным светам, над натуральным. Іншымі словамі, гэтае Імя азначае ўзровень Боскасці, якая пераўзыходзіць імя Элокім і стаіць над ім. ...паколькі Элокім — гэта ажыццяўленне суда, то Тэтраграматон ёсць узвышэнне над судом, пераадоленне суда, г. зн. міласэрнасць. ...Элокім — Усявышні ў Сваім праяўленні як Бог прыроды, а Га-Шэм — гэта Ён жа як Бог Запавету»2.
    У іудзейскай традыцыі захоўваецца асабліва глыбокая пашана да невымоўнага Імя Божага. Ужо ў канцы эпохі Другога Храма (I ст. н. э.), а потым эпохі Мішны3 і Талмуда (II—V стст.) нават імя Адонаі, якое выступала як замена Тэтраграматона, стала разглядацца як занадта святое, каб вымаўляць яго ўслых. Узнікла традыцыя, якая захоўваецца і цяпер: вымаўляць Адонаі толькі падчас літургічнага чытання Торы і ў старажытных кананічных малітвах і бенедыкцыях; калі ж тэкст Святога Пісання чытаецца дзеля вывучэння, а таксама ў штодзённай гаворцы ўжываць замест Тэтраіраматона слова га-Шэм («Імя» з пэўным артыклем — у значэнні «сапраўднае Імя»). У Талмудзе ёсць таксама прадпісанне асаблівым чынам пісаць Тэтраграматон пры перапісванні Скрутка Торы, прызначанага для набажэнства: яго нельга падзяляць на часткі ніякімі рысачкамі, нельга пераносіць яго частку на другі радок.
    1 Соловейчяк Й Д.-Б. Обшнна Завета. Мерусалйм: Швут Амн, 1989. С. 24.
    2 Полонскмй П. Две нсторня сотворення мнра. Ч. I. Адам. ЙІерусалнм: Маханамм, 1999. С. 110, 111. 112.
    3 Мішна (літаральна з іўрыту «паўтарэнне |Торы|») — тэкст, які зафіксаваў на пісьме на мяжы 11 — 111 стст. большую частку Вуснай Торы (тлумачэнняў і каментараў да Торы, якія раней перадаваліся вусна). Трактаты Мішны, запісанай на іўрыце. складаюнь уласна тэкст у Талмудзе (літаральна «вывучэнне»): вакол гэтага тэксту ўзнікаюць каментары на арамейскай мове — Гемара. Разам Мішна і Гемара і складаюць Талмуд, але даволі часта Талмудам называюнь толькі Гемару.
    Забараняецца таксама вылучаць Тэтраграматон залатымі ці срэбранымі літарамі і асабліва сціраць яго пры выпраўленні тэксту. Таксама і тады, калі Тэтраграматон проста напісаны ад рукі на лісце паперы, яго нелыа закрэсліваць, нельга нават парваць ці выкінуць гэтую паперу, але патрэбна захаваць яе ў спецыяльным сховішчы рэлігійных тэкстаў, якія выйшлі з ужытку, — генізе. Усё гэта зусім не фармальнасці, бо гаворка ідзе пра самае Святое Імя — Імя Госпада.
    Тэтраграматон і тое яго прачытанне, якое дае, паводле тэксту Торы, Сам Гасподзь, як нельга лепш падкрэсліваюць асаблівую рэлігійна-філасофскую і духоўнаэтычную прыроду Бога Бібліі: з’яўляючыся пазапрыроднаю валявою дамінантаю, Істотаю абсалютна трансцэндэнтнаю, Тым, Хто існаваў і існуе да ўсялякіх часу і прасторы. звыш усялякіх часу і прасторы, Ён застаецца Жывою Асобаю, Богам Жывым, Які гаворыць з чалавекам зза межаў часу і прасторы і ўдзельнічае разам з ім у разгортванні «свету як гісторыі». Над таямніцаю Тэтраграматона працягваюць разважаць багасловы і філосафы. Многія бачаць у ім найбольш яскравае сцвярджэнне неспасціжнай для чалавека сутнасці Бога, найбольш чыстае выяўленне Яго Існасці — абсалютнага Існавання, Быцця самога па сабе, Быцця, якое не мае ніякай знешняй крыніцы, бо само з’яўляецца Крыніцай усялякага быцця. Так, Барух (Бенедыкт) Спіноза пісаў: «...у Пісанні не сустракаецца ніякага імя, апрача Іеговы, якое паказвала б на абсалютную сутнасць Бога, без дачынення да створаных рэчаў. Таму яўрэі і сцвярджаюць, што толькі гэтае Імя Бога ёсць уласнае, астатнія ж з’яўляюцца агульнымі...» («Багаслоўска-палітычны трактат»). Томас Гобс у «Левіяфане», падкрэсліваючы, што Бога немагчыма вызначыць праз пазітыўныя сцвярджэнпі і апелюючы да Тэтраграматона, фармулюе: «Ёсць толькі адно імя для Яго існасці: Ён ёсць» («Unicum enim naturae sual nomen habet: est»). Безумоўна, Бог па сутнасці неспасцігальны для чалавека, Яго немагчыма вызначыць. Але, тым не менш, існуюць спробы Яго апафатычнага (ад грэч. алофаой; — «адмаўленне»), або «негатыўнага» (праз не), вызначэння (адсюль і апафатычная тэалогія)'. мы толькі і можам ведаць пра
    Яго, што Ён — депадуладны часу (Вечны), не мае ні пачатку, ні канца (Бясконцы — Эйн-Соф — Яго вызначэнне ў яўрэйскай містычнай традыцыі), што Ён не можа быць зведзены ні да якога прадмета, з’явы, паняцця і г. д. Вельмі добра гэтая пазіцыя катафатычнай тэалогіі выяўляецца ў афарызмах выдатнага нямецкага паэта-містыка XVII ст. Ангелуса Сілезіуса:
    Постой! Что значнт «Бог»'.’ He дух, не плоть, не свет. He вера, не любовь, не прмзрак, не предмет, He зло й не добро, не в малом Он. не в многом.
    Он даже н не то, что ммснуют Богом, He чувство Он. не мысль, не звук, а только то, О чем нз всех мз нас не ведает ннкто.
    Пераклад Л. Гінзбурга
    Аднак існуюць і катафатычныя (ад грэч. катоораспд — «сцвярджэнне»), або «пазітыўныя», вызначэнні Бога (адсюль — катафатычная тэалогія) — праз Яго ўласцівасціатрыбуты, якія выяўляюцца праз большую частку Яго агульных імёнаў у Бібліі: Усёмагутны, Усявышні, Усёведны, Усюдыісны і г. д. У гэтым жа шэрагу стаяць Яго найменні праз Яго стаўленне да свету і людзей: Міласцівы (Многаміласцівы), Міласэрны, Доўгацярплівы, Спачувальны, Чалавекалюбівы (Зых 34:6). Здаецца, аднак. што ўсе гэтыя вызначэнні, і «негатыўныя», і «пазітыўныя», зліваюцца ў Тэтраграматоне. Таму вельмі слушнай падаецца думка Дз. У. Шчадравіцкага: «...Тэтраграматон паказвае як на іманентныя ўласцівасці Творцы (тыя, што характарызуюць Яго стаўленне да стварэнняў), так і на трансцэндэнтныя (не залежныя ад стаўлення Яго да свету і не абумоўленыя нічым знешнім)»1.
    Тора падкрэслівае, што толькі Майсею сакральнае Імя Божае было адкрытае ва ўсёй яго паўнаце, а праз яго — Боская Існасць. У яшчэ адным важным Адкрыцці прароку Майсею, дадзеным ужо ў Егіпце, Гасіюдзь гаворыць: «Я — Гасподзь [YHWH|. Адкрываўся Я Аўрагаму, Йіцхаку і Йаакову |з імем] “Бог Усёмагутны” \Эль Шадай\, але з
    1 Шедровмцкйй Д В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т Т 1—3. Пятнкнмжне Момсеево. С. 322.
    імем "Гасподзь” [YHWH| не адкрываўся ім» (Зых 6:3). Гэтыя словы Бога неабавязкова разумець у тым сэнсе, што Тэтраграматон быў абсалютна невядомы яўрэям да Майсея. Хутчэй за ўсё, паводле логікі тэксту, у асяроддзі сыноў Ізраіля былі людзі, якія ніколі не забываліся на гэтае святое Імя, і цяпер, адкрытае прароку, яно і павіннае было паслужыць пацверджаннем, што Майсей сапраўды з’яўляецца пасланцом Госпада. Яшчэ з Кнігі Быцця зразумела, што Аўрааму, Ісааку і Іакаву было вядомае гэта Імя (Быц 12:8; 13:4, 18; 14:22; 15:2, 7-8; 22:14; 24:12, 42; 26:24—25; 28:13; 31:53; 32:9 і інш.). Так, напрыклад, пра Ісаака сказана: «I ў тую ноч з’явіўся яму Гасподзь [YHWH|, і сказаў: “Я —Бог Аўрагама, бацькі твайго: не бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу нашчадкаў тваіх, дзеля Аўрагама, служыцеля Майго”. // I ён збудаваў там ахвярнік, і заклікаў Імя Госпада» (Быц 26:24—25). 3 тэксту відавочна, што Ісаак не толькі ведае пра святое Імя Госпада, але і «заклікае» яго, г. зн. вымаўляе. Такім чынам, гаворка ў Кнізе Зыходу ідзе, верагодна, пра новую ступень спасціжэння таямніцы Божага Імя, пра тое, што Гасподзь нікому яшчэ не адкрываў яго глыбінны сэнс. 1. Р. Тантлеўскі высоўвае гіпотэзу, што «да Майсея Імя YHWH магло яшчэ не быць зразуметае як “Існы”, але інтэрпрэтавалася (у прыватнасці ці выключна) як “Той, Хто ўтварае быццё, існаванне”, “Той, Хто дае рэчам быццё”, г. зн. “Творца”»1. Расійскі даследчык прыводзіць меркаванне Е. А. Спэйзера, што, верагодна, пад Імем YHWH Бога шанавалі ўжо яўрэйскія патрыярхі, і Майсей, фарміруючы нацыю ізраільцянаў, абапіраўся, як на свайго кшталту падмурак, на асаблівую рэлігію, якая «неабходна павінная была быць вераю тых самых праайцоў, якія ўжо звязалі яе з Зямлёю Абяцанаю і з YHWH-Госпадам у якасці яе Першакрыніцы. Такім чынам, менавіта ў гэтым дачыненні YHWH адкрыўся Майсею; і менавіта гэтае асабістае Адкрыццё адзначаюць як Элагіст, так і Святарскі кодэкс. Аднак для Ягвіста, які фіксаваў развіццё ў вузкім коле піянераў-патрыярхаў, асабісты ўдзел YHWHГоспада быў дамінуючым фактарам з самога пачатку»2.