• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Герн Й. Комментарнй // Пятмкннжне н гафтарот: Нврнт. текст с рус. пер. н класснч. комментарнем «Сончнно». М.; Нерусалнм, 1999. С. 290-291.
    місіі: пайсці да фараона і запатрабаваць, каб ён адпусціў народ Ізраіля. Дарэчы, як зразумела з тэксту, з імі па загаду Бога павінныя былі пайсці і старэйшыны (гл. Зых 3:18). Але ўрэшце перад фараонам паўстануць толькі Майсей і Аарон. Наконт гэтага Мідраш паведамляе. упікаючы старэйшынам за маладушнасць і тлумачачы больш позні эпізод Кнігі Зыходу (Зых 24:1—2): «Да фараона прыйшлі Майсей з Ааронам. Куды ж падзяваліся старэйшыны ізраільскія, якіх Майсею загадана было Богам узяць з сабою да фараона? Старэйшыны гэтыя спачатку пайшлі разам з Майсеем, але па дарозе пачалі адставаць адзін за адным, пакуль не засталося нікога з іх, а перад фараонам паўсталі толькі двое — Майсей і Аарон. Успомніў пра гэта Гасподзь у той момант, калі Майсей быў закліканы ўзысці на Сінай. 1 старэйшынам сказана было: “Заставайцеся ўнізе, ля падножжа гары: той, хто ў страху адступіў перад фараонам, не варты ўзыходзіць на гэтую святую гару”» (Шэмот Раба 5; паводле перакладу С. Фруга)1.
    I вось надыходзіць лёсавызначальны момант: Майсей і Аарон паўстаюць перад фараонам і бясстрашна вымаўляюць ад імя Бога: «Адпусці народ Мой...» (Зых 5:1). Гэтая славутая фраза стала крылатай. Майсей і Аарон, здаецца, не гавораць усёй праўды фараону ці гавораць няпраўду, бо просяць адпусціць народ толькі для таго, каб ён зрабіў Госпаду «свята ў пустыні»: «Так сказаў Гасподзь, Бог Ізраіля: адпусці народ Мой, каб яны зрабілі Мне свята ў пустыні» (Зых 5:1; у арыгінале на месцы слова «свята» стаіць хаг, першапачатковае значэнне якога — «хаджэнне», «паломніцтва»; такім чынам, свята мела ўмоваю паломніцтва да пэўнага святога месца; пазней так будуць звацца святы, падчас якіх народ здзяйсняў паломніцтва да Іерусалімскага Храма). Але вуснамі Майсея і Аарона гаворыць толькі ісціна. Па-першае, менавіта гэта і загадаў сказаць фараону Гасподзь (гл. Зых 3:18). Па-другое, гаворка сапраўды ідзе пра вялікае свята заключэння Запавету з Богам і даравання Торы, Закону Божага, пра вялі-
    1 Агада: Сказанмя, прнтчн н нзреченмя Талмуда н Мндрашей / Перевод С. Г. Фруга. М.: Рарнтет, 1993. С. 54.
    кае свята свабоды. Але фараон не можа зразумець гэтай ісціны, ён не можа ўспрыняць яе нават часткова, таму яна і не адкрываецца яму. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «...дзеля таго, каб народ ізраільскі атрымаў Закон Божы, прызначаны з цягам часу ўсяму чалавецтву, і быў здзейснены Зыход з Егіпта. Дзеля гэтага існуе і сам ізраільскі народ, дзеля гэтага адбываліся ўсе далейшыя падзеі яго гісторыі — каб стасункі Бога з чалавекам і чалавецтвам, перарваныя ў Эдэмскім Садзе грэхападзеннем Адама, пачалі аднаўляцца. Таму праўдзіва прарочаць Майсей і Аарон ад імя Госпада: “...адпусці народ Мой, каб ён зрабіў Мне свята ў пустыні”. Вядома, калі зразумець гэтыя словы ў кантэксце будучых падзеяў, то стане зразумела, што маецца на ўвазе свята свабоды, пазнання Бога, аднаўлення галоўнага сэнсу сусветнай гісторыі — дыялога паміж Богам і чалавекам, свята даравання Торы, без якой жыццё на зямлі прыпадабняецца пустыні. Аднак фараону можна сказаць толькі адно: адпусці народ, каб ён адсвяткаваў сваё свята ў пустыні»1.
    Наогул, як удалося Майсею і Аарону трапіць у палац фараона? Тора маўчыць пра гэта. Адно толькі зразумела: прадстаўнікі калена Леві былі вольныя людзі і маглі свабодна хадзіць па краіне, і, напэўна, выгляд двух велічных і самавітых старых быў такі, што варта не магла не прапусціць іх. Мідраш захаваў паданне, якое распавёў рабі Хія бар Аба: «У той дзень, калі Майсей і Аарон прыйшлі да фараона, у валадара Егіпта быў прызначаны прыём уладароў розных краінаў. Цары ўсходніх і заходніх краінаў пакорліва ўскладалі на галаву фараона свае кароны. У гэты час фараону паведамілі пра прыход нейкіх двух старых. У палацы было чатырыста ўваходаў, каля кожнага ўвахода былі на варце драпежныя звяры — львы, мядзведзі і іншыя, якія не дазвалялі пераступіць ганак, перш чым адзін з чараўнікоў не прамовіць заклінанне. Пры набліжэнні ж Майсея і Аарона ўсе гэтыя звяры, убачыўшы ў руцэ Майсея посах з выразаным на ім Шэм-Гамфораш, пакінулі сваю варту і пайшлі за абодвума старымі, лашчучыся і лі-
    1 Шсдровнцкнй Д. В. Ввсденне в Ветхнй Завет: В 8 т. Нзд. 2-е, мспр. н доп. М.: Теревннф, 2001. Т. 1—3. С. 337.
    6а Зак. 4008
    жучы ім ногі, пакуль тыя не дасягнулі залы для прыёму. Пры з’яўленні Майсея і Аарона ўсе былі аслепленыя незямным выглядам іх: магутныя, як кедры ліванскія, стаялі гэтыя два чалавекі; яркім зоркам подобныя былі вочы іх, як гронкі фінікавай пальмы шырока на грудзях раскінуліся бароды; сонечным бляскам прамяніліся іх твары, а посах Майсея здаваўся вытачаным з сапфіру. Горда і палымяна загучалі іх галасы. Пачуццё глыбокай пашаны і захаплення авалодала ўсімі. Цары з глыбокімі паклонамі паклалі да ног іх свае кароны. Першым апрытомнеў фараон і пачаў пільна ўглядацца ў іх твары. Хто гэтыя людзі, пытаўся ён у сябе; калі яны цары, то чаму не карануюць мяне, як іншыя, сваімі каронамі? Калі яны паслы, то чаму не даюць свае вярыцельныя граматы? Але гэтыя людзі нават не вітаюць мяне як трэба. “Хто вы?” — спытаўся фараон. — “Мы пасланцы Госпада нашага, дабраславеннае Імя Яго”. — “Навошта вы прыйшлі да мяне?” — “Мы прыйшлі абвясціць табе: адпусці народ Мой, так гаворыць Бог Ізраіля”» (Шэмот Раба 5)1.
    «Адпусці народ Мой...» Але фараон і слухаць не хоча пра тое, каб адпусціць нявольнікаў, нават і часова: «...хто такі Гасподзь, каб я паслухаўся голасу Яго і адпусціў Ізраіля? He ведаю я Госпада і Ізраіля не адпушчу» (Зых 5:2). У тым і справа, што фараон не ведае і ведаць не хоча Бога: у яго вобразе дадзеная парадыгма чалавека і ўладара, які не хоча стаць відушчым, спасцігнуць ісціну і — самае горкае — нічому не вучыцца і наклікае цяжкія беды на сваю дзяржаву. Паводле Агады і Мідраша, калі фараон пачуў Імя Госпада, ён загадаў сваім мудрацам і жрацам прынесці папірусны скрутак са спісам усіх багоў і пачаў чытаць у ім імёны розных багоў, але не знайшоў Імя, якое пачуў. «“Вось бачыце, вашага Бога няма тут”, — прамовіў фараон. Але Майсей з Ааронам адказалі: “Багі, імёны якіх ты зараз называў, — ідалы бяздушныя, а наш Бог — Бог Жывы, і вечнае Валадарства Яго”» (Шэмопі Раба 5)2. Другое паданне кажа, што фараон, пачуўшы незнаёмае імя, звярнуўся да сваіх сямідзесяці пісцоў, якія
    1 Агада... С. 55.
    2 Тамсама. С. 56.
    запісвалі ўсе яго словы на сямідзесяці мовах народаў свету1, з пытаннем, ці ведаюць яны Бога, Якога клічуць гэтым чатырохдітарным імем. Яны адказалі, што прачыталі ўсе кнігі ўсіх народаў і ведаюць імёны ўсіх багоў, але гэтага імя ніколі не сустракалі. «Пісцы адказалі праўду, — піша рабі Ё. Герц. — 3 моманту звароту Усявышняга да Машэ голасам, які гучаў з куста, што гарэў, пачаўся новы перыяд сусветнай гісторыі, які характарызуецца такім праяўленнем Усявышняга, якое раней не было вядома людзям. Праяўленне волі Усявышняга ў матэрыяльным свеце з небывалай сілай і яскравасцю пацягнула за сабою раскрыццё Імя Творцы, з якім людзі не былі знаёмыя. Яно адлюстроўвала цалкам новае ўяўленне пра Бога, намнога больш высокае, чым тое, што даступна разуменню ідалапаклоннікаў. Машэ адкрыў чалавецтву ўяўленне пра Бога як пра Вызваліцеля, Святога і Справядлівага. Усё гэта не магло знайсці адбітку ні ў адным са шматлікіх пантэонаў народаў свету»2. Нагадваючы, што Тэтраграматон, паводле тлумачэнняў яўрэйскіх мудрацоў, звязваецца з выяўленнем літасці Творцы да Сваіх стварэнняў, каментатар сцвярджае: «Для таго, каб выявілася тая ці іншая Божая ўласцівасць у свеце, неабходна, каб спачатку падобная ўласцівасць выявілася ў стасунках людзей. У жорсткім свеце, апагеем якога была егіпецкая цывілізацыя, літасць Усявышняга не выяўлялася яўна, і, такім чынам, адпаведнае ёй Імя не было вядомае народам свету. Фараон і яго жрацы, знаёмыя з імем Элокім, якое паказвае на праяўленне Усявышняга як Суддзі, не ведаюць пра існаванне Чатырохлітарнага Імя. Толькі з вызваленнем яўрэйскага народа і магчымасцю, што адкрылася перад ім, — выявіць уласцівыя яму найлепшыя якасці, асновай якіх заўсёды былі літасць і дабрыня, раскрываецца ў свеце Чатырохлітарнае Імя Усявышняга, якое паказвае на літасць Творцы, што нязменна ўласцівая Яму і ляжыць у аснове ўсіх Яго планаў»3.
    Майсей і Аарон, бачачы, што фараон не разумее і не хоча разумець іх словаў, спрабуюць размаўляць з ім на той
    1 Гл. так званую табліцу народаў (Быц 10), а таксама частку 1 (с. 240—244).
    2 Герц Й. Комментарнй. С. 291—292.
    3 Тамсама. С. 280-281.
    мове, якую ён здольны асіліць розумам (і гэта прадбачыў Бог): «Гасподзь, Бог яўрэяў, адкрыўся нам; а цяпер дазволь — мы пойдзем на тры дні шляху ў пустыню і там прынясем ахвяры Госпаду, Богу нашаму...» (Зых 5:3). 3 аднаго боку, Майсей і Аарон гавораць пра «Бога яўрэяў». бо ў разуменні фараона той ці іншы бог павінны быць апекуном таго ці іншага народа, і гэты Бог для яго свядомасці стаіць у шэрагу іншых багоў і звязваецца з прыгнечаным народам, які жыве ў яго дзяржаве. 3 другога боку, ні ў чым не адступаючы ад ісціны, Майсей і Аарон даюць зразумець фараону, што гэта Адзіны Бог, Які праяўляе Сваю прысутнасць у свеце праз яўрэйскі народ. Тлумачэнне, што Бог Ізраіля — гэта Бог яўрэяў, як лічыць Дз. У. Шчадравіцкі, павіннае было выклікаць у фараона «больш шырокія асацыяцыі: дадзены этнонім ахопліваў не толькі ізраільцянаў, але і цэлы шэраг іншых плямёнаў Палесціны і Сірыі — нашчадкаў праведнага Эвера (пар. Быц 10:21; 14:13; 39:14; 40:15)... Атаясамленнем прыгнечаных ізраілыдянаў з гэтымі свабоднымі плямёнамі, якія жылі за межамі Егіпта, Майсей і Аарон нагадваюць фараону пра годнасць свайго народа»1. I яшчэ, на думку мысляра і каментатара, «у дадзены момант патрэбна, каб імя Божае звязвалася з імем яўрэйскага народа, які прыгнятаюць і знішчаюць, — і тады наступныя загады, пагрозы і пакаранні стануць зразумелыя фараону»2. Паказальна, што Майсей і Аарон не гавораць няпраўды — не гавораць, што народ вернецца ў Егіпет, калі яго адпусцяць «на тры дні шляху» (маецца на ўвазе, што шлях да месца ахвярапрынашэння займае тры дні). Мідраш матывуе немагчымасць прынесці ахвяры ў Егіпце тым, што жывёлы, якіх ізраільцяне павінныя былі прынесці ў ахвяру, найперш бараны, лічыліся сакральнымі ў Егіпце (сапраўды, баран быў свяшчэннаю жывёлаю Амона, які паўставаў на выявах з галавою барана).