Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
...Усё тое, што апісвае Біблія, егіпцяне перажываюць і дагэтуль1 — напрыклад, “крывавы Ніл”. У перыяд паводкі наносы з абісінскіх азёраў часта афарбоўваюць ваду Ніла ў цёмны чырвона-карычневы колер (асабліва на Верхнім Ніле). Так што цалкам можна было сказаць, што вада выглядала як “кроў”. Падчас разводдзяў “жабы” і ўсялякія “мошкі” часам так імкліва пладзяцца, што становяцца бядотаю для ўсёй краіны. Навала пад назваю “вошы” — гэта, без сумневу, сабачыя мухі. Іх зграі часта атакуюць цэлыя вобласці, паражаючы вочы, нос і вушы; пры гэтым укусы бываюць вельмі балючымі. Эпідэміі, звязаныя з болькамі на скуры жывёлаў, вядомыя ва ўсім свеце. “Болькамі”, якія паразілі людзей і жывёлаў, магла быць так званая “нільская кароста” — балючы сып, які часта становіцца паўсюднаю бядотаю. Гэтае жудаснае захворванне скуры Майсей пагражаў выкарыстаць у якасці пакарання падчас вандравання па пустыні: “Пакарае цябе Гасподзь праказаю Егіпецкаю, гемароем, каростаю і свербам, ад якіх ты не зможаш вылечыцца”2 (Друг 28:27). “Навальніцы з градам” надзвычай рэдкія на Ніле, але ўсё ж такі бываюць. Іх сезон настае ў студзені ці ў лютым. “Зграі саранчы” — тыгювая гаротная з’ява ў краінах Усходу. Таксама ўсё верагодна і ў дачыненні “цемры”, што наступіла раптоўна. Прычына яе — так званы хамсін, або сімун (сірока), пякучы гарачы вецер, віхуры якога ўздымаюць вялізныя хмары пяску і нясуць іх на Егіпет. Яны хаваюць сонца, якое ледзьве свеціць цьмяным жоўтым святлом, і настае поўны змрок. I толькі смерць “першародных” — гэта бядота, да якой не знаходзяцца паралелі (Зых 12). Ды яшчэ біблейнае сцвярджэнне, што “цемра па ўсёй зямлі Егіпецкай” закранула толькі егіпцянаў, але не закранула
1 Заўважым, што зараз .можна весці гаворку не пра сгіпцянаў, а пра арабаў, якія жывуць на тэрыторыі Старажытнага Егіпта.
2 Так у Сінадальны.м перакладзе: «Поразмт тебя Господь проказою Егнпетскою, почечуем, коростою й чесоткою, от которых ты не возможешь нсцелмться» (Втор 28:27). Яшчэ адзін магчымы пераклад: «Паразіць цябс Гасподзь запаленнем егіпсцкім, і гемароем, і каростаю, і свербам, ад якіх ты не зможаш вылечыцца». Пад «запаленнем егіпецкім» можа мецца на ўвазе як праказа, так і рожыстае запаленне. Наогул, хваробы, якія ўзгадваюцца ў Торы, нс заўсёды падлягаюць дакладнай ідэнтыфіканыі з пункту гледжання сучаснай медыцыны.
ізраілыдянаў, якія таксама жылі ў Егіпце, безумоўна, не паддаенца ніякаму навуковаму тлумачэнню...»1
Безумоўна, кожная з Дзесяці караў егіпецкіх мае, паводле логікі Торы, не толькі прыродны ці фізічны сэнс, але найперш звышнатуральны, метафізічны. Тым не менш, і высвятленне іх прыроднай асновы з’яўляецца не такім простым і па-ранейшаму прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Так, 1. Р. Тантлеўскі таксама адзначае, што «першыя дзевяць караў могуць быць скарэляваныя з прыроднымі з’явамі, характэрнымі для Егіпта»2. Даследчык лічыць, што асноўнай прычынай, якая адна за адной выклікала ўсе кары, былі вельмі інтэнсіўныя дажджы і буры, якія здараюцца ў Егіпце менавіта позняй зімою і ранняю вясною, калі і адбыўся, паводле тэксту Торы, Зыход: «Здараецца, што ў выніку інтэнсіўных дажджоў адбываецца надзвычай высокі разліў Ніла, вадою якога змываецца велізарная колькасць характэрнай ярка-чырвонай глебы Абісінска-Эфіопскага плато, якая змешваецца з мікраарганізмамі чырвонага колеру, што завуцца флагелятамі; пры гэтым вада ракі, натуральна, моцна забруджваецца і набывае крывава-чырвоны колер. У гэтых умовах гіне вялікая колькасць рыбы, працэс гніення якой прымушае жабаў пакідаць берагі ракі (параўн. другую кару); аднак жабы аказваюцца інфікаванымі хваробатворнымі мікраарганізмамі Bacillus anthracis, якія пасля выклікаюць іх раптоўную смерць (параўн. Зых 8:9). “Мошкі” і “сабачыя мухі”, што кусаюць егіпцянаў (трэцяя і чацвёртая кары), могуць быць суаднесеныя з маскітамі і мухамі Stomaxys calcitrans, якія інтэнсіўна пладзяцца ва ўмовах, створаных стаячаю вадою нільскага разліву. Эпідэмія, якая паразіла жывёлу (пятая кара), — гэта, магчыма, антракс, справакаваны гніеннем заражаных мёртвых жабаў. Запаленні з болькамі на людзях і жывёлах (шостая кара) — гэта, верагодна,
1 Келлер В. Бнблмя как нсторня / Пер. с англ. А. Блейз. М.: КРОНПресс, 1998. С. 135—136. Гл. таксама: Hort G. The Plagues of Egypt // Zeitschrift fur Alttestamentische Wissenschaft. 1957. № 69. P. 84—103; 1958. № 70. P. 48—59; Beegle D. M. Moses, the Servant of Yahweh. Grand Rapids, 1972. P. 96—118; LaSor et al. Old Testament Survey. P. 137—140.
2 Тантлевскнй H P. Введенне в Пятнкннжне. M.: РГГУ, 2000. С. 194.
скурны антракс, выкліканы галоўным чынам укусамі мух (чацвёртая кара). Град і бура з маланкамі і грамамі, якія знішчылі лён і ячмень, але не пабілі пшаніцу і полбу (сёмая кара), бываюць у Егіпце зімою і ранняю вясною. З’яўленню і нашэсцю на Егіпет вялізнай колькасці саранчы (Зых /0:6), якая пажэрла ўцалелыя ад града і буры расліны (восьмая кара), цалкам маглі спрыяць тыя ж абісінскія дажджы, што сталі прычынай анармальнага разліву Ніла. Што тычыцца “адчувальнай цемры”, якая працягвалася тры дні (дзевятая кара), то гэтая з’ява магла б быць скарэляваная з пясчанай бурай, выкліканай незвычайна моцным хамсінам; такія буры маюць месца ў Егігіце ў канцы лютага — пачатку сакавіка і доўжацца звычайна два ці тры дні”»1.
Такім чынам, першыя дзевяць караў ажыццяўляюцца на аснове створанага Богам парадка рэчаў, і толькі Дзесятая кара мае цалкам асаблівы статус. Але і ў дачыненні да першых дзевяці Тора падкрэслівае, што за імі стаіць звышрэальнасць: Усявышні ўмешваецца ў створаныя 1м законы прыроды, каб замест гармоніі і хараства яны неслі пакаранне ліхадзею-фараону і яго падданым (тым самым з вялікаю сілаю сцвярджаецца думка пра адказнасць саміх людзей за стан прыроднай прасторы, за раўнавагу ў прыродзе і ў соцыуме). Пры гэтым кожны раз, спачатку палохаючыся і абяцаючы, што выканае волю Госпада, фараон «уцяжарвае» (робіць больш жорсткім) сэрца сваё і працягвае ўтрымліваць народ Ізраіля, як толькі кара спыняецца. Рабі Ё. Герц адзначае: «Ніводны з аповедаў, якія змяшчаюцца ў тэксце Торы, не з’яўляецца такім багатым на падрабязнасці, як аповед пра Дзесяць пакаранняў, што абрынуліся на Егіпет. Адно з галоўных месцаў у гэтым аповедзе адводзіцца псіхалагічнаму стану фараона, які ўпарта адмаўляецца падпарадкавацца патрабаванню Усявышняга і адпусціць яўрэйскі народ для служэння Яму. Якім натуральным для наравістых, дэспатычных, вераломных і зменлівых у сваім настроі егіпецкіх валадароў уяўляецца апісанае “ўцяжарванне сэрца” фараона, які ўся-
Тантлевскнй Н. Р. Введенне в Пятмкннжне. С. 194—196.
лякі раз, схіляючыся пад цяжарам чарговага ўдару, не можа справіцца з сабою і апынаецца ў палоне сваёй злосці, ганарлівасці, уладалюбства і жорсткасці, як толькі надыходзіць палёгка! Яго процілегласцю з’яўляецца Машэ, які, дзякуючы сваёй сціпласці і спачуванню да долі сваіх братоў, становіцца вартым Боскага Адкрыцця і атрымлівае ад Усявышняга тое, чаго фараон не можа дабіцца ніякімі сродкамі: уладу над прыродаю, сілу пераўтвараць яе і выкарыстоўваць для дасягнення сваіх мэтаў»1. Паводле іудзейскай традыцыі, Дзесяць караў здзяйсняюцца не толькі для таго, каб фараон усвядоміў нарэшце моц Бога Ізраіля і адпусціў народ Божы, але найперш дзеля таго, каб ажыццявіць суд над бязбожнай і няправеднай цывілізацыяй і адкрыць чалавецтву новыя духоўныя далягляды. Нездарма, абвяшчаючы Майсею апошнюю, Дзесятую, кару, Гасподзь гаворыць: «... і над усімі багамі Егіпта здзейсню суд. Я — Гасподзь» (Зых 12:12). Гэтыя словы выносяць прысуд язычніцкай ментальнасці, язычніцкаму вобразу свету, якія не даюць магчымасці развіцця сапраўднай духоўнасці і маральнасці; гэтыя словы таксама тлумачаць, што праз кары егіпцяне павінныя зразумець несапраўднасць сваіх багоў, якія з’яўляюцца не болей чым абагаўлёнымі сіламі прыроды ці пэўнымі аб’ектамі прыроднага свету. Ізноў варта прыслухацца да словаў рабі Ё. Герца: «Аналізуючы тыя прыродныя з’явы, якія, узмоцненыя Усявышнім у неабходныя моманты часу, сталі цудам, яшчэ больш дзівосным дзякуючы свайму знешняму падабенству з тым, што адбываецца рэгулярна ў гэтых мясцінах і ўспрымаецца чалавекам як звычайнае, не трэба забывацца на галоўнае: Дзесяць караў сталі для чалавецтва арыенцірам на шляху пошукаў справядлівасці, маральных асноваў грамадскага ладу і павагі да чалавека амаль у той жа ступені, што і Дзесяць Запаведзяў, напісаных Усявышнім на Скрыжалях Запавету. Трэба дакладна ўяўляць сабе, што мэта пакаранняў, якія абрынуліся на Егіпет, заключалася не ў тым, каб зламаць волю непакорлівага валадара і прымусіць яго ўрэшце падпарадкавацца патрабаванням Усявыш-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 547.
няга, а ў тым, каб пачаць новы перыяд гісторыі, для якога вызначальнай з’яўляецца цалкам іншая свядомасць людзей, іх новае ўспрыманне навакольнай рэчаіснасці, стаўленне да чалавека і паняцце пра Боскую Прысутнасць у свеце. Гэты найважнейшы аспект, які характарызуе Дзесяць караў егіпецкіх, тлумачыць той факт, што ў Торы ўдары, абрынутыя на Егіпет, разглядаюіша як суд над божышчамі, якім з незапамятных часоў пакланяліся жыхары Нільскай даліны»1.
Як вынікае з папярэдняга, кожная з Дзесяці караў мае асаблівы падтэкст, звязаны з судом над язычніцкімі багамі (язычніцкім светапоглядам), з дэманстрацыяй егіпцянам, што ўсе іх багі — не багі, а сутнасці, падлеглыя суду Бога Жывога. Пра гэта вельмі добра сказана Дз. У. Шчадравіцкім: «Майсей увесь час паўтарае фараону: ‘Тасподзь пакарае такою і такою караю тваю краіну”, каб скрозь усе завесы, маскі, заслоны, за якімі хаваўся злачынецфараон, выявіўся для яго твар Божы, стала бачная Яго рука, што карае. Фараон паўстае перад Богам ва ўсёй галізне, такім, які ён ёсць, — страшэнным грэшнікам, ліхадзеем, які перайшоў усе межы. 1 кожны раз з набліжэннем новай кары Майсей настойліва паўтарае, што ўсё гэта робіць Бог: усе прамежкавыя прычыны, уся вядомая фараону сістэма ўзаемасувязяў з’яваў як бы адмяняецца — за кожным феноменам сусвету стаіць непасрэдна Сам Гасподзь. Гэта павінны зразумець не толькі фараон, але і егіпцяне, а сыны Ізраілевы, вядома, — у першую чаргу»2. Апроч таго, безумоўна, Бог ажыццяўляе — паводле прынцыпу «мера за меру» — суд над егіпцянамі за іх жорсткае, нечалавечнае стаўленне да народа Божага. Нездарма ў Кнізе прарока Авадз’і (Овад’і), або Аўдзія, сказана: «Як ты ўчыняў, так ўчынена будзе і з табою...» (Аўдз 1:15).