• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    што страшэнныя кары з’явіліся не толькі пакараннем, але і выхаваўчаю мераю, што дзякуючы ім частка егіпцянаў пакаялася ў сваіх справах»1. Так, далей з тэксту Кнігі Зыходу (Зых 12:49) мы даведваемся, што частка егіпцянаў, якія прынялі Адзінага Бога, выйшлі з Егіпта разам з сынамі Ізраіля. Мідраш адзначае, што кары егіпецкія не датыкнуліся да дамоў і сем’яў некаторых праведных егіпцянаў, у прыватнасці — Бат’і, дачкі фараона, якая выратавала Майсея. Але, на жаль, такіх былі адзінкі. Усе астатнія, як ужо адзначалася раней, падтрымлівалі палітыку фараона. Таму, па-другое, Бог мог бы адразу пакараць Дзесятаю караю фараона і ўвесь Егіпет за страшэнныя злачынствы, бо, па сутнасці, гэтая кара — мера, прынятая Богам у адказ на забойствы яўрэйскіх немаўлятаў, якія працягваліся ў Егіпце. Бог жа праявіў найвялікшую літасць, даўшы фараону і егіпцянам магчымасць адумацца. Ён таксама зрабіў гэта дзеля таго, каб на прыкладзе Егіпта чаму-небудзь навучыліся і іншыя народы, каб яны даведаліся пра сапраўднага Бога (Зых 9:6). Але, як сумна канстатуе тэкст Торы, у некаторых выпадках спыніць забойцаў можна толькі грознай сілай, адпаведнаю караю. He пакараць забойцаў і катаў — гэта было б страшэннай бязлітаснасцю ў дачыненні да тых, каго забівалі і катавалі. Але пакутлівае пытанне застаецца: чаму першынцы? Гэта ж дзеці! 1 тут заўважым, што, па-трэцяе, справа не ідзе толькі пра дзяцей: першынцы — усе першародныя ў бацькоў, найперш сыны, г. зн. у асноўным людзі дарослыя, якія свядома далучыліся да тых злачынстваў, якія адбываліся ў Егіпце. Першынец — паняцце асаблівае для старажытнай свядомасці, і асабліва для культураў Блізкага Усходу. Першынец — пераемнік справаў бацькі — матэрыяльных і духоўных, першынец — асаблівая каштоўнасць. Менавіта TaKyra цану, самую вялікую, павінныя былі заплаціць фараон і ўсе егіпцяне за нечалавечнасць, духоўную глухату і слепату. Але гібель дзяцей і, безумоўна, ні ў чым не вінаватых жывёлаў? Тут Біблія ізноў горка і сурова, як гэта ўжо было ў гісторыі сусветнага патопу, нагадвае пра адказнасць дарослага пакалення за ўсё, што адбываецца навакол, пра
    1 ІДедровннкмй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 347.
    тое, што могуць зрушыцца ўсе нармальныя законы быцця, што ўсялякая плоць (нават звяры і свойскія жывёлы, нават сама зямля) можа сказіць шлях свой, запаведаны Богам (гл. Быц 6:11—12ў. I адказнасць за гэта нясе не Бог, а чалавек. Безумоўна, у старажытных тэкстах гучыць думка пра тое, што невыкуплены грэх бацькі можа легчы на сына, але з такой жа сілаю сцвярджаецца думка, што Бог судзіць кожнага толькі за яго ўласныя справы. Гэтыя дзве ідэі ствараюць непарыўнае адзінства ў біблейным тэксце: сапраўды сумленным можа быць жыццё таго, хто і віну свайго бацькі ўспрымае як. сваю ўласную віну. Душы ж зусім нявінных дзяцей вярнуліся да Бога, каб не жыць у страшэнным свеце фараонавай дзяржавы і не станавіцца забойцамі. Распавядаючы пра кары егіпецкія, і асабліва пра Дзесятую кару, Біблія сцвярджае думку пра адказнасць кожнага за гісторыю, за тое, што адбываецца ў яго краіне, а найперш — пра найвялікшую адказнасць таго, хто стаіць ля руля ўлады.
    Цікава, што ў XX ст. навукоўцы і проста чытачы атрымалі цудоўную магчымасць параўнаць прынцыпова розныя мадэлі паводзінаў двух кіраўнікоў дзвюх розных дзяржаваў, якія жылі ў адзін і той жа час і, здаецца, абодва былі сведкамі страшных падзеяў у Егіпце, хаця адзін з іх — толькі ўскосна стаў такім сведкам. Гаворка ідзе, безумоўна, пра егіпецкага фараона, а таксама пра хецкага цара Мурсіліса 11 (гады кіравання — каля 1343—1313 да н. э.). Адкрыццё архіва хецкіх цароў пад горадам Багазкёй (сучасная Турцыя), там, дзе калісьці знаходзілася сталіца Новахецкага царства — горад Хатусас, стала адной з найвялікшых сенсацыяў XX стагоддзя. Пацвердзілася існаванне хетаў, або хіційцаў (хецеянаў), — «сыноў Хета», пра якіх часта ўзгадвае біблейны тэкст. Стала вядомая адна з найцікавейшых і вельмі важных культураў Старажытнага свету — хецкая (дакладней, хета-хурыцкая) культура, што з’явілася свайго кшталту жывым мостам, праз які ажыццяўляўся ўплыў усходніх культураў (у прыватнасці, месапатамскіх) на заходнія (у прыватнасці, на элінскую)2. Сярод
    1 Гл. падрабязней частку 1, раздзел «Сусветны патоп».
    2 Гл. падрабязней: Сйнмло Г. В. Хстго-хуррйтская лятература // Снннло Г. В. Древнне лнтературы Древнего Востока й мйр Танаха (Встхого Завета). Мн.: Экономпресс, 1998. С. 143—154.
    хецкіх тэкстаў асаблівую ўвагу звярнуў на сябе тэкст «Малітвы Мурсіліса падчас чумы», напісаны ў форме малітваў багам, якія наслалі чуму на Хецкае царства. Гэта адразу выклікае ў памяці вобраз «чумы егіпецкай», тым больш што чума, паводле хецкага тэксту (і гэта самае дзіўнае ў ім!), прыйшла ў сталіцу хетаў менавіта з Егіпта, а кіраванне Мурсіліса II супадае па часе з цараваннем біблейнага фараона, на якога абрынуліся пакаранні. У адрозненне ад фараона, няздольнага да пакаяння і сапраўднага ўсведамлення грахоў свайго бацькі і сваіх уласных грахоў, Мурсіліс мужна прызнае грэх свайго бацькі менавіта як свой уласны грэх, не спрабуе закрыцца сваёй суб’ектыўнай невінаватасню, хаця суб’ектыўна ён не вінаваты: «I бацька мой саграшыў: ён парушыў слова бога Навальніцы горада Хатусаса, спадара майго. А я ні ў чым не саграшыў. Але так усё адбываецца: грэх бацькі пераходзіць на сына. 1 на мяне грэх бацькі майго перайшоў. Але гэты грэх я прызнаў сапраўды перад богам Навальніцы горада Хатусаса, маім спадаром, і перад багамі, маімі спадарамі: гэта менавіта так, мы гэта зрабілі. Але пасля таго, як я прызнаў грэх бацькі майго як свой грэх, няхай памякчыцца душа бога Навальніцы, майго спадара, і багоў, маіх спадароў! Будзьце цяпер да мяне прыхільныя і адпраўце чуму вон з краіны хетаў!» (паводле перакладу Вяч. Іванава)1. Безумоўна, Мурсіліс II быў язычнікам і не ведаў сапраўднага Бога, таму яго малітвы нясуць у сабе цэлы пласт архаічных уяўленняў пра ўзаемадачыненні чалавека і божышча. Так, Мурсіліс імкнецца пераканаць багоў спыніць чуму наступнымі рацыянальнымі доказамі: чым меней будзе людзей, тым меней ахвярапрынашэнняў, і тады багі будуць галадаць. Тут выяўляецца тыпова язычніцкае антрапаморфнае ўяўленне пра багоў, пра іх чыста утылітарнае стаўленне да людзей, як і людзей да іх. Тым не менш, заслугоўвае вялікай пашаны мужнасць Мурсіліса ў жаданні ўзяць на сябе віну сваёй дзяржавы, сваіх бацькоў: «...так, мы гэта зрабілі». Цікава, йіто ў малітвах Мурсіліса можна ўбачыць вельмі далёкі правобраз горкіх і палымяных
    1 Нз [молятвы Мурснлнса во время чумы| // Поэзня н проза Древнего Востока. М.: Художественная лмтература, 1973. С. 247.
    малітваў айца Панлю (Панлу) у горадзе, ахопленым чумою, у слынным рамане Альбера Камю «Чума»; сам жа вобраз чумы як непазбежнай адплаты за нераскаянае злачынства, роўна як і думка пра неабходнасць масавага пакаяння ва ўсведамленні адказнасці за страшэнны мікроб гвалту і нацысцкай чумы, мае ў Камю біблейныя канатацыі.
    Егіпецкі фараон не мае нават кроплі тых мужнасці і сумлення, што былі ўласцівыя яго сучасніку Мурсілісу. Вось чаму з няўмольнаю непазбежнасцю Дзесятая кара абрынецца на Егіпет. Але яшчэ да гэтага Гасподзь дае вельмі важныя ўказанні і тлумачэнні, якія тычацца гэтай кары, падрыхтоўкі да ночы Зыходу (менавіта ноччу, калі Егіпет спасцігне страшэнны ўдар, народ выйдзе з «дому рабства»), а таксама асаблівага свята, якім яўрэі павінныя адвечна адзначаць сваё цудоўнае выратаванне і выхад з рабства, — Пэсах (у хрысціянскай традыцыі — праз арамейскую мову — Пасха; пра этымалогію слова гл. далей), або яўрэйскі Вялікдзень (Зых 11:2—3; 12). Першае прадпісанне даецца Майсею яшчэ да абвяшчэння ім фараону Дзесятай кары, і гучыць яно на першы погляд дзіўна: «“Унушы [скажы ў вушы] народу: няхай папросіць кожны ў знаёмага свайго і кожная ў знаёмай сваёй рэчы срэбраныя і рэчы залатыя”. // I даў Гасподзь прыхільнасць народу ў вачах егіпцянаў. Таксама і чалавек гэты, Машэ, быў вялікі вельмі ў зямлі Егіпецкай у вачах слугаў фараона і ў вачах народа яго» (Зых 11:2—3). Што значыць «даў Гасподзь прыхільнасць [прыязнасць] народу»? Навошта браць з сабою ў пустыню шмат срэбра і золата? I чаму егіпцяне вымушаныя будуць яго аддаць ізраільцянам? Яўрэі ўжо некалькі стагоддзяў жылі ў Егіпце як рабы, якіх амаль не лічылі за людзей. Але цяпер, калі на Егіпет абрынуліся кары Божыя (паводле Мідраша, ад першай да апошняй кары прайшло каля паловы года), егіпцяне ўжо пачалі баяцца яўрэяў, бо ўпэўніліся, што за імі стаіць і іх абараняе нейкая невядомая сіла, іх нябачны Бог. I яны самі, і асабліва прарок Майсей выклікалі да сябе павагу, змяшаную з містычным жахам. Напэўна, Гасподзь яшчэ больш узмацніў гэтае пачуццё, і таму егіпцяне гатовыя былі аддаць яўрэям усё, што яны ні папросяць. Бог абяцаў Майсею яшчэ да яго вяртання ў Егіпет, а яшчэ раней —
    праайцу Аўрааму, што народ выйдзе з рабства Егіпецкага з вялікаю маёмасцю. I гэта не «абіранне» егіпцянаў, а ізноў адплата ім па прынцыпе «мера за меру», бо шмат стагоддзяў працавалі нявольнікі на дабрабыт Егіпта, а ў адказ атрымлівалі толькі бязлітаснасць і смерць. Цяпер жа, асабліва калі абрынулася Дзесятая кара, егіпцяне добраахвотна аддавалі яўрэям срэбра і золата ў вялікай колькасці1: «I зрабілі сыны Йісраэля паводле слова Машэ, і прасілі ў егіпцянаў рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і адзенне. // А Гасподзь даваў прыхільнасць народу ў вачах егіпцянаў, і тыя давалі ім, і спусташылі яны Егіпет» (Зых 12:35—36). Егіпет пакараны, паводле тэксту, эканамічным занягіадам. Цёплыя рэчы, безумоўна, былі неабходныя для пераходу праз пустыню, бо ночы там вельмі халодныя. Але навошта ў такой вялікай колькасці золата і срэбра? Гэты загад Бога здаецца незразумелым, але народ выконвае яго, давяраючы ва ўсім Госпаду. Сэнс указання адкрыецца толькі ў пустыні: золата і срэбра пойдуць на збудаванне святыняў — Каўчэга і Скініі Запавету. Вялікім, таямнічым і не ва ўсім зразумелым пакуль для народа ў дэталях (як, магчыма, і не падлеглым канчатковаму разуменню) становіцца і наказ Госпада рыхтавацца да вялікага свята вызвалення — Пэсаха — і здзейсніць яго ўпершыню ў святую ноч Зыходу, якая ўжо надыходзіць.