• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Паказальна, што ў лацінскай Бібліі — Вульгаце (пераклад Іеранімуса Блажэннага) — слова пэсах, нават у дачыненні да ахвярнага ягняці, зразуметае як transitus — «праходжанне міма», «прамінанне» Параўн. Зых 12:11: «Sic autem comedetis ilium renes vestros accingetis calciamenta habebetis in pedibus tenentes baculos in minibus et comedetis festinantes est enim phase id est transitus Domini» (Ex 12:11} Параўн. таксама Зых 12:27 — ужо еа словам «ахвяра», але ў словазлучэнні «ахвяра [дзя] Пэсаха [Прамінання| Госпада»: «dicetis eis victima transitus Domini est quando transivit super domes filiorum Israhel in Aegypto percutiens Aegyptios et domos nostras liberans» (Ex 12:27). Параўн. y англійскай Бібліі — Passover; y ням. — Passah (Passa), Passaopfer.
    скае Passover як вызначэнне яўрэйскай Пасхі: літаральна — «Прамінанне»), што ў дадзеным кантэксце мае значэнне «выратаваў ад смерці» — і ў сэнсе фізічным, і ў сэнсе духоўным. Гасподзь яшчэ раз падкрэслівае сэнс назвы Пэсах у наступных словах, пададзеных у кантэксце будучага: «I калі скажуць вам сыны вашы: “Што гэта за служэнне ў вас?”, то скажаце: ‘Тэта ахвяра пасхальная Госпаду, Які прамінуў дамы сыноў Ізраіля ў Егіпце, калі паразіў Ён егіпцянаў, а нашы дамы ўратаваў”» (Зых 12:27). Такім чынам, Пэсах павінны назаўжды ўвайсці ў свядомасць і жыццё народа Божага як свята вялікага збавення ад рабства і смерці, як свята свабоды, «свята, прадвызначанае стаць найвялікшай урачыстасцю не толькі для ізраільцянаў, але і для ўсіх народаў, для ўсяго чалавецтва»1. Слухаючы словы Божыя з вуснаў Майсея і Аарона, народ перапаўняецца святым трапятаннем: «I пакланіўся народ, і паў ніц. // I пайшлі, і зрабілі сыны Йісраэля — як загадаў Гасподзь Машэ і Агарону, так яны і зрабілі» (Зых 12:27—28).
    I вось надыходзіць гэтая ноч, адна з самых памятных у гісторыі чалавецтва, — ноч з 14 на 15 Авіва (цяпер — Нісана). У той час, як народ выконвае ўсе загады і пастановы Госпада і пачынае святкаваць Пэсах у сваіх дамах (як можна зразумець з далейшага тэксту, да сыноў Ізраіля далучыліся і некаторыя богабаязныя егіпцяне), Гасподзь праяўляе Сябе ў часе (у гісторыі) і ў прасторы Егіпта — праходзіць з анёлам-згубіцелем, прамінаючы дамы, вушакі якіх былі памазаныя крывёю ахвярнага ягняці: «1 было: апоўначы Гасподзь паразіў кожнага першынца ў зямлі Егіпецкай — ад першынца фараона, які сядзіць на троне сваім, да першынца вязня, які ў цямніцы, і ўсіх першынцаў жывёлаў. I/ I ўстаў фараон тою ноччу, і ўсе слугі яго, і ўсе егіпцяне, і быў лямант вялікі ў Егіпце, бо не было дома, дзе не было б мерцвяка» )3ых 12:29—30). Чаму ж так раптоўна прачнуліся сярод ночы фараон і ўсе егіпцяне? Гасподзь жа, як гэта зразумела з кантэксту, паразіў першынцаў без усялякіх пакутаў і болю для іх: яны проста заснулі і не прачнуліся. He было ніякага гвалту, шуму, стогнаў, ляманту. Што разбудзіла іх бацькоў? У каментары да гэ-
    1 ІЦедровяцкйй Д В. Введенне в Встхйй Завет: В 8 т. Т 1—3. Пятйкнчжйе Мойсеево. Нзд. 2-е, чспр. й доп. М.: Теревянф, 2002. С. 348.
    тага эпізоду Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Егіпцяне на працягу многіх гадоў, прыгнятаючы і забіваючы сваіх рабоў, спалі спакойна, іх не мучыла сумленне. Звычайна, калі чалавек робіць ліха, яго пераследуе сумленне, калі яно яшчэ не да канца памёрла ў ім. Начамі сняцца кашмары, весялосць бывае азмрочаная... Але не пералічыць ночаў, падчас якіх, забіўшы ў сабе ўсялякае спачуванне да народа, які вынішчаўся, спакойна спалі егіпцяне. Аднак у гэтую ноч нешта перашкодзіла, не дало ім спакойна спаць. Яны “ўсталі ноччу”, бо чалавек, які цалкам страціў духоўныя арыенціры, пачынае што-небудзь адчуваць, толькі калі пагроза накіраваная на яго асабіста. Забіваючы іншага, ён не адчувае нічога асаблівага. Калі яго забіваюць, ён крычыць. 1 душа такога чалавека здольная адчуць толькі небяспеку, якая пагражае яго жыццю ці жыццю яго сям’і. Менавіта ў такі момант і абудзілася інтуіцыя егіпцянаў, і яны прачнуліся пасярод ночы, калі смерць паражала іх першынцаў...»1
    У гэтую ноч Гасподзь сапраўды здзейсніў суд над усімі егіпецкімі псеўдабагамі, бо сам фараон абагаўляўся егіпцянамі, зваўся «жывым богам», атаясамліваўся з Амонам-Ра, а спадчыннік фараона — з Горам, сынам Асірыса, які таксама зліваўся з Ра і паўставаў на выявах з галавою сокала на фоне сонечнага дыска. Цяпер, калі памёр першынец фараона, яго пераемнік, знікла апошняя надзея егіпцянаў на дапамогу іх несапраўдных багоў. Сам фараон зразумеў, што ён і яго жыццё — цалкам пад уладаю дзіўнага, страшнага і незнаёмага Бога, пра якога казаў яму Майсей I фараон спяшаецца паклікаць да сябе Майсея і Агарона, хаця раней сцвярджаў, што яны ніколі не ўбачаць яго твару. Ён спяшаецца абвясціць духоўным правадырам яўрэйскага народа, што ўсе яны, дарослыя і дзеці, нарэшце могуць пайсці з яго ўладанняў у пустыню для служэння Госпаду са сваімі статкамі, з усім сваім скарбам. Фараон нават не можа чакаць да раніцы: «1 паклікаў Машэ і Агарона ноччу, і сказаў: “Устаньце і выйдзіце з асяроддзя народа майго — і вы, і сыны Ізраіля, і ідзіце служыць Госпаду, як вы казалі. // I авечак вашы, і кароваў вашы вазьміце, як вы ка-
    1 ІДедровмцкнй Д. В. Введеняе в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжме Момсеево. С. 359.
    залі, і ідзіце! I дабраславіце таксама і мяне”» (Зых 12:31—32). Такім чынам, фараон, нягледзячы на ўсё процістаянне Богу, прымушаны быў адпусціць народ Ізраіля. У Агадзе распавядаецца наступная прыпавесць пра ўпартасць фараона: «Нехта паслаў слугу на базар купіць рыбу. Купленая рыба аказалася тухлай. За гэта гаспадар прапанаваў слугу на выбар адно з трох пакаранняў: з’есці рыбу, або атрымаць сто ўдараў, або заплаціць сто мінаў1. “З’ем рыбу”, — выбраў слуга. Пачаў есці, але не паспеў скончыць, як яму зрабілася дрэнна. “He, — сказаў ён, — лепш ужо атрымаць сто ўдараў”. На шасцідзесятым удары ён адчуў, што болей яму не вытрымаць. “Спыніцеся! — закрычаў ён. — Плачу сто мінаў”. Аказалася — ён і тухлай рыбы наеўся, і пабіты быў, і грошы страціў. Так і фараон: і кары зведаў, і вызваліў яўрэяў, і Егіпет быў спустошаны»2. Так, фараон заплаціў вялікую цану за сваю слепату і ўпартасць, за сваё жорсткае сэрца, якое так і не зазнае сапраўднага пакаяння. Але ён яшчэ не ведае, што заплаціць за ўсё сваім жыццём і жыццём многіх сваіх падданых. А ўсе егіпцяне, ахопленыя смяротным жахам, падганяюць сыноў Ізраіля: «А егіпцяне прыспешвалі народ, каб хутчэй выслаць іх з краіны, бо казалі яны: “Усе мы памрэм!”» (Зых 12:33).
    Паказальна, што ў той час, калі ўсе сыны Ізраіля са сваімі сем’ямі спешна збіраліся ў дарогу, складалі ў клункі тое, што яны могуць узяць з сабою, выганялі жывёлу, прарок Майсей займаўся зусім іншаю справаю: ён шукаў магілу Ёсэфа, каб выканаць яго перадсмяротную просьбу і тую клятву, якую далі Ёсэфу яго браты: «1 сказаў Ёсэф братам сваім: “Я паміраю, але Бог абавязкова ўспомніць пра вас і выведзе вас з гэтай зямлі ў зямлю, пра якую кляўся Ён Аўрагаму, Йіцхаку і Йаакову”. // I ўзяў Ёсэф клятву з сыноў Йісраэля, прамовіўшы: “Калі ўспомніць Бог пра вас, вынесіце косці мае адсюль”» (Быц 50:24—25). На жаль, сумна канстатуюць яўрэйскія мудрацы, каментатары Пісання, усе забыліся на гэтую просьбу і клятву
    1 Міна — манета ў 60 срэбных шэкеляў (сікляў).
    2 Агада: Сказанмя, прнтчя н нзреченяя Талмуда м Мндрашей / Перевод С. Г. Фруга. М.: Рарнтет, 1993. С. 59—60.
    сваіх бацькоў; адзіны, хто помніў, — прарок Майсей, і ў гэтым ізноў выявілася яго духоўная веліч, яго неверагодна высокае сумленне, яго годнасць «чалавека Божага». Ёсэф, надзелены прароцкім дарам, верыў у Зыход з Егіпта сваіх нашчадкаў, у іх вяртанне ў Святую Зямлю, і вось цяпер Майсей узяў астанкі Ёсэфа, якія захоўваліся ў спецыяльным саркафагу (гл. Быц 50:26), з сабою: «I ўзяў Машэ косці Ёсэфа з сабою, бо клятваю закляў той сыноў Йісраэля, сказаўшы: “Успомніць Бог пра вас — вынесіце адсюль косці мае з сабою”» (Зых 13:19). Саркафаг з целам Ёсэфа народ пранясе з сабою ўсе сорак гадоў блукання па пустыні, як і другую вялікую святыню — Каўчэг Запавету, у якім захоўваліся Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі і скруткі Торы (гл. пра гэта далей). Каментатары даўно звярнулі ўвагу на тое, што і саркафаг Ёсэфа, і Каўчэг абазначаныя ў Торы адным словам — арон («куфар», «скрыня»). На гэтай падставе мудрацы зрабілі выснову: гэта ўказанне Торы на тое, што Ёсэф быў найвялікшым праведнікам, які выконваў усё, што будзе запісана пазней на Скрыжалях Запавету і ў Торы наогул. Мідраш паведамляе, што навакольныя народы здзіўляліся, чаму сыны Ізраіля на працягу доўгіх гадоў блукання ў пустыні неслі за сабою астанкі Ёсэфа. Адказ заключаецца ў словах Мідраша: «Той, хто выканаў усё, што захоўваецца ў адным ароне, змешчаны ў другі арон»{.
    «I выправіліся сыны Йісраэля з Рамсэса2 ў Сукот — каля шасцісот тысяч пешых мужчынаў, апрача дзяцей. // 1 таксама шмат іншапляменнікаў выйшлі з імі, і жывёла дробная, і жывёла буйная — вельмі шмат быдла» (Зых 12:37—38). Так пачынаецца Зыход — велічны рух цэлага народа насустрач сапраўднай свабодзе, насустрач Богу. Называючы лік у 600000, Тора мае на ўвазе, як і пры далейшых пералічэннях народа Ізраіля ў Кнізе Лікаў, мужчынаў, якія дасягнулі дваццацігадовага ўзросту (выключэнне робіцца толькі для калена Леві. пры пераліку якога
    1 Цыт. па: Герц Й. Комментарнй // Пятнкннжне н гафтарот: Нврнт. текст с рус. пер. н класснч. комментаряем «Сончмно». М.; Нерусалям, 1999. С. 241.
    1 Менавіта так — Рамсэс — гучыць назва горада ў гэтым вершы ў адрозненне ад гучання ў пачатку кнігі — Раамсэс. Разыходжанне можа
    быць абумоўленае доўгім часам перапісвання Торы.
    называюцца ўсе мужчыны, пачынаючы з месячнага ўзросту). Таму, безумоўна, людзей, якія рушылі пад кіраўніцтвам Майсея ў Зямлю Абяцаную, было значна больш. Паводле традыцыйнага каментара, агульная колькасць тых, хто выйшаў з Егіпта, складала прыблізна 3 000000 чалавек. Можна толькі ўявіць, якім велічным было гэта відовішча, бо, як неаднаразова падкрэслівае тэкст, ішлі сыны Ізраіля стройна, у пэўным парадку, «паводле апалчэнняў [воінстваў] іх» (Зых 12:51). Як адзначае рабі Ё. Герц, «гэта быў упарадкаваны, добра арганізаваны рух, якім кіравалі старэйшыны сямействаў [радоў]»1. 3 сынамі Ізраілевымі выйшлі, як зразумела з тэксту, людзі рознага паходжання, у тым ліку і егіпцяне. Згодна з класічным яўрэйскім каментарам, гэта былі людзі, якія яшчэ да Зыходу, пад уплывам караў егіпецкіх, зразумелі, што адзіны сапраўдны Бог — Гасподзь, свядома адмовіліся ад ідалапаклонніцтва і вырашылі далучыцца да грамады Гзраіля. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што, паводле законаў Торы, паходжанне чалавека не мае істотнага значэння і кожны, хто прыме на сябе выкананне ўсіх запаведзяў Торы, можа ўвайсці ў супольніцтва народа Ізраіля.