• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Што ж такое Трысняговае мора? Як сведчыць сама назва, гэта былі нейкія забалочаныя, парослыя папірусам ліманы, якія сапраўды можна было перайсці. Але дзе яны знаходзіліся? Паводле тэксту, народ рухаецца спачатку з Сукота праз Эйтам, дзе ён перасякае мяжу Егіпта, да заходняга берага паўночнага краю Суэцкага заліва. Але нечакана Бог праз Майсея перадае загад павярнуць на поўдзень, замест таго каб далей рухацца на поўнач: «Скажы сынам Ізраілевым: няхай вернуцца і спыняцца перад Пі-Гахіротам, паміж Мігдолем і морам, перад Бааль-Цафонам (дакладней — Бааль-Цэфонам. — Г. С.); насупраць яго размясціцеся каля мора» (Зых 14:2). Усе тры населеныя пункты, якія прамінулі яўрэі пасля Сукота, — Эйтам (Эфам), Пі-Гахірот (Пі-Гахіроф) і Мігдоль (Мігдол) — на сённяшні дзень не ідэнтыфікаваныя да канца даследчыкамі, але няма сумневу, што ў Торы ўказваецца цалкам рэальны геаграфічны маршрут. Так, ёсць меркаванне, што Пі-Гахірот — гэта Пі-Кірэхет, які знаходзіўся на паўднёвазаходнім краі возера Тымса (Тымсах) і быў буйным цэнтрам культу Асірыса. Даследчыкі мяркуюць, што ў старажытнасці Суэцкі заліў цягнуўся ажно да возера Тымса.
    1	Назва Чырвонае мора дагэтуль не знаходзіць дакладнага тлумачэння. Магчыма, славутае мора атрымала яс з-за рудавата-чырванаватага колеру каралаў, бачных у празрыстай вадзе. Замацаванню назвы «Чырвонае мора» ў заходнееўрапейскай традыцыі, верагодна, садзейнічала тое, што на англійскай мове гэтая назва гучыць як Red Sea (так у перакладзе Новага Запавету), а Трысняговае мора — як Reed Sea (так у перакладзе Старога Запавету).
    Такім чынам, яўрэі рухаліся ўздоўж Суэцкага заліва да Бааль-Цафона, які прыблізна лакалізуецца на заходнім беразе возера Менцале. Доўгі час біблеісты лічылі, што назва «Трысняговае мора» тычыцца паўночнай часткі Чырвонага мора побач з возерам Тымса. Але на думку большасці сучасных даследчыкаў, пад Трысняговым морам маюцца на ўвазе папірусныя балоты з саладкаваю вадою, што размяшчаліся паміж возерам Менцале і Горкімі азёрамі, уздоўж сучаснага Суэцкага канала. 1. Р. Тантлеўскі, спасылаючыся на аўтарытэт слынных археолагаў1, адзначае: «...калі дапусціць, што Ваал-Цафон знаходзіўся ў раёне Тэль-Дэфнэ на заходнім беразе возера Менцале, то тады пераход ізраільцянаў праз Трысняговае мора можна было б лакалізаваць у раёне паўднёвага краю гэтага возера (магчыма, пераход быў здзейснены праз адзін з зарослых трыснягом рукавоў возера)»2. Існуе таксама гіпотэза, што пераход адбыўся на поўдні, у раёне Горкіх азёраў3. Так ці інакш, але гэты пераход ажыццявіўся ў рэальнасці і назаўжды стаў з’яваю метагісторыі, звязаўшыся ў свядомасці большасці людзей з Чырвоным морам, што служыць мяжою паміж Егіптам і Эрэц-Йісраэль (Зямлёю Ізраіля)4, з адным з найбольш памятных біблейных цудаў:
    Блсшет воздух. налнтый прозрачным огнем, Солнце сказочной птацей глядпт с высоты: Mope, Красное море, ты нарственно днем, Но ночамй вдвойне ослепнтельно ты!
    ...Н ты помнншь, как, только одно нз морей, Ты йсполннло некогда Божйй закон — Разорвало могучнс сплавы зыбей, Чтоб прошел Монсей п погнб фараон.
    Мікалай Гумілёў. Чырвонае мора
    1 Wright G. R. Н Biblical Archaeology. Р. 60—62; Beegle D М. Moses, the Servant of Yahweh. Grand Rapids, 1972. P. 144—166.
    2 Тантлевскнй H. P Введенпе в Пятнкнпжпе. M.: РГГУ. 2000. С. 202.
    3 Гл.: Finegan J. Let My People Go. New York. 1963. P. 77—89; Wit C., de. The Date and Route of the Exodus. London. 1960. P. 13—20.
    4 Паказальна, што ў Кнізе Лікаў назва Йам-Суф тычыцца Суэцкага заліва (Лік 33:10—11), а ў 1-й Кнізе Цароў (3-й Кнізе Царстваў) — Акабскага (Эйлацкага) заліва.
    К.алі сыны Ізраілевы праз сем дзён пасля таго, як яны пакінулі Раамсэс, дасягнулі берага Трысняговага мора, фараону данеслі, што народ прамінуў Бааль-Цафон і не збіраецца вяртацца назад у Егіпет: «I паведамлена было цару егіпецкаму, што народ уцёк; і звярнулася сэрца фараона і слугаў яго супраць народа, і яны сказалі: “Што гэта мы зрабілі, што адпусцілі іх ад служэння нам?”» (Зых 14:5). Гэтую сітуацыю прадбачыў Бог, Які загадзя папярэдзіў Майсея, што фараон выправіцца ў пагоню: «I скажа фараон пра сыноў Йісраэля: яны заблукалі ў зямлі гэтай, замкнула іх пустыня. // АЯ ўцяжару сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і праслаўлюся Я праз фараона і праз усё войска яго; і даведаюцца егіпцяне, што Я — Гасподзь» (Зых 14:3—4). Словы Госпада сведчаць пра тое, што Ён ведае няшчырасць пакаяння фараона (нагадаем, што «ўцяжарванне» сэрца ёсць толькі выяўленне ўнутранай волі фараона, яго патаемных думак, сапраўднага стану яго душы, у якім Бог ужо ніяк не дапамагае рабіць правільны выбар, закрывае гэтую душу для ласкі Сваёй1) і абяцае пакаранне ліхадзею і выратаванне Свайму народу. Праз гэтыя падзеі і егіпцяне, і ўсе народы свету павінныя даведацца пра моц і праўду Госпада. Але найперш павінныя пераканацца ў асаблівай абароне Бога сыны Гзраіля. Сапраўды, як толькі спынілася страшная Дзесятая кара, як толькі з’явілася магчымасць крыху апомніцца, ды яшчэ як толькі стала вядома, што народ-уцякач апынуўся ў пастцы паміж гарамі і морам («замкнула іх пустыня»), фараон, зусім страціўшы розум і памяць, кіруючыся толькі ўласнаю пыхаю, пачуццямі нянавісці, помсты і сквапнасці (як гэта можна было — адпусціць такую колькасць дармавых пра-
    1 Вельмі слушна піша пра гэта Дз. У. Шчадравіцкі: «...у словах "1 ўцяжарыў [зрабіў жорсткім| Гасподзь сэрца фараона...” падводзіцца вынік усяго папярэдняга жыцця егіпецкага валадара. Сказана ў Прыпавесцях Саламонавых: "Сэрца цара — у руцэ Госпада...” (Прып 21:1). Здавалася б, як Бог захоча, так чалавек і будзе дзейнічаць, аднак Бог даруе яму свабоду волі. Тым не менш чалавеку даецца магчымасць выбіраць паміж дабром і злом толькі да тых часоў, пакуль ён не зробіць недаравальных грахоў супраць Закону Божага, адбітага ў сэрцы і сумленні. Тады ўжо Бог “уцяжарвае яго сэрца”, г. зн. аднімае ласку, і чалавек нс разумее, што робіць» (Шедровнцкнй Д. В. Введенпс в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 369).
    цоўных рук’), кідаецца ў пагоню з вялізным войскам, у склад якога ўвайшлі ўсе яго калясніцы, і шэсцьсот з іх — асабліва адборныя. адну з якіх фараон запрог уласнымі рукамі, а таксама велізарная колысасць вершнікаў (хаця пад апошнімі, хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе вознікі калясніцаў, бо ў тым рэгіёне не ваявалі проста на конях).
    I вось надышоў адзін з самых драматычных момантаў Кнігі Зыходу і ўсяго Пяцікніжжа: народ, прыціснуты да берага мора, бачыць, як на яго ляцяць фараонавы калясніцы; здаецца, яны зараз скінуць усіх у мора; крыкі жаху даносяцца з натоўпу. Гэты эпізод апісаны ў тэксце, як заўсёды, вельмі лапідарна і адначасова з вялікай дына.мічнасцю і экспрэсіяй, што яшчэ больш узмацняе сілу ўздзеяння яго на чытача; дынамічнасць міжволі падкрэсліваецца характэрнай асаблівасцю біблейнага стылю — амаль суцэльным полісіндэтонам, шматкратным ужываннем злучніка і, які найчасцей не мае злучнікавага значэння, але служыць паказчыкам граматычнай формы дзеяслова1: «I пагналіся егіпцяне за імі |сынамі Йісраэля], і дагналі іх, калі яны стаялі станам ля мора, — уся конніца з калясніцамі фараона, і вершнікі яго, і войска яго ля Пі-Гахірота, перад Бааль-Цафонам. // I фараон наблізіўся, і ўзнялі сыны Йісраэля вочы свае — і вось: егіпцяне гоняцца за імі; і вельмі напалохаліся, і залямантавалі сыны Ізраіля да Госпада» (Зых 14:9—10).
    Безумоўна, гэтая сцэна мае глыбокі сімвалічны сэнс. Сыны Ізраілевы, выйшаўшы з «дому рабства», адчулі першы смак свабоды, вяртанне да іх чалавечай годнасці і веры. Нездарма ж сказана, што ішлі сыны Ізраілевы «пад рукою высокаю» (Зых 14:8), што можна зразумець і як «горда», «незалежна» (выраз бэ-ildd рама мае і такое значэнне). Так узыходзіць наш дух, вызваляючыся ад улады злога пачатку. Але выйсці з-пад гэтай страшнай улады немагчыма адразу: нас даганяе «фараон», наша нядобрае мінулае, нашы ліхія ўчынкі і наша нявер’е. У гэтай сітуацыі вельмі важна, што «залямантавалі сыны Ізраіля да Госпада». Гэта значыць, што апошняя палкая і адчайная надзея ў сэрцах
    1 Падрабязней пра стылістычныя і рытмічныя асаблівасці тэкстаў Пяцікніжжа і Танаха наогул гл. у частцы 1. с. 52—55,
    8 Зак. 4008
    мінулых рабоў звернутая да Бога, што вера абудзілася ў іх душах. Але горкі і суровы рэалізм Торы і адначасова яе паглыблены псіхалагізм сведчаць: працэс вызвалення з «дому рабства» не бывае такім простым і лёгкім. I ў адчайны момант на беразе Йам-Суф выяўляецца не толькі вера народа, але — яшчэ ў большай ступені — яго сумненні, калі ўзнікае раптоўная і страшная пагроза яго жыццю: навошта было пачынаць справу Зыходу, калі яны цяпер аддадзеныя на смерць? Іх лямант і дакоры звернутыя найперш да Майсея, які, магчыма, як думаюць людзі, не адкрыў ім усёй праўды, нешта не прадугледзеў, прывёў іх на верную пагібель: «I сказалі яны Машэ: “Няўжо не хапала нам магілаў у Егіпце, што ўзяў ты нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, вывеўшы нас з Егіпта? // Пра гэта ж мы казалі табе ў Егіпце: пакінь нас, бо лепш нам працаваць на егіпцянаў, чым памерці ў пустыні!”» (Зых 14:11—12). У гэтым эпізодзе, у словах народнага наракання, зададзеная горкая парадыгма, якая будзе паўтарацца на шляху Зыходу: як толькі надыходзіць час жорсткага выпрабавання, які патрабуе веры і мужнасці, народ не вытрымлівае і пачынае абвінавачваць прарока, сумнявацца ў ахове Бога. Але і Бог, і Яго прарок любяць гэты народ, разумеюць, праз якія пакуты ён прайшоў, колькі праўды і болю ў яго словах: «Няўжо не хапала нам магілаў у Егіпце?..» Так, там было зашмат і смерці, і безыменных магілаў. I таму Майсей, само ўвасабленне веры, абнадзейвае і суцяшае разгубленых і напалоханых да смерці пры позірку на калясніцы фараона, што ляцяць на іх: «Не бойцеся, стойце і глядзіце, як Гасподзь выратуе вас сёння, бо егіпцянаў, якіх вы бачыце сёння, не ўбачыце больш давеку. // Гасподзь будзе змагацца за вас, а вы маўчыце» (Зых 14:13—14). Такім чынам, прарок дае людзям зразумець, што галоўная прычына іх страху — нявер’е ці непаўната веры, што нават у самай, здавалася б, невырашальнай сітуацыі чалавек не павінны страчваць надзеі на дапамогу Усявышняга.
    Народ, сціхнуўшы пасля словаў прарока, чакае цуда. Трымціць і сэрца Майсея, які разумее, што на карту пастаўлена ўсё, уся будучыня яго народа, і які таксама ледзьве стрымлівае крык, што рвецца з яго душы да Бога: