Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Тыднёвы раздзел Торы — парашат га-шавўа — у яўрэйскай традыцыі фрагмент Торы. які чытаецца ў пэўны, строга вызначаны тыдзень календара; такім чынам, такіх раздзелаў столькі. колькі тыдняў у яўрэйскім сонечна-месячным календары; пры гэтым тыднёвы раздзел
па сваіх межах не супадае са звычайны.м падзелам Пяцікніжжа на раздзелы. найчасцей уключаючы ў сябе некалькі раздзелаў, аб’яднаных агульным сэнсам. Звычай чытання Торы ў адпавсднасці з тыднёвымі раздзеламі падчас суботняй службы ўсталяваўся яшчэ ў эпоху Другога Храма,
з V ст. да н. э. Гл. у частцы I, с. 41—42.
«I ПАМЯТАЙ УВЕСЬ ШЛЯХ, ЯКІМ ВЁЎ ЦЯБЕ ГАСПОДЗЬ...»
(Шлях да Сіная як парадыгма шляху да Бога / свабоды)
Ты вядзеш літасцю Тваёю народ гэты, які Ты збавіў, суправаджаеш сілаю Тваёю ў прытулак святыні Тваёй.
(Зых 15:13)
...вось, Я дам вам дажджом хлеб з неба. і няхай народ выходзіць і збірае штодзённа, каб Мне выпрабавань яго, ці будзе ён учыняць па законе Маім, ці не.
(Зых 16:4)
На чарэнь пустэльні расой Ападала з нябёсаў манна. Спавіваў вінаграднай лазой Смяглы прыпар тугу старанна.
Перапёлкі густой чарадой На вячэру самі ляцелі.
1 расло пад цяжкай ступой Ад нясцерпнае стомы зелле.
Рыгор Барадулін. Сорйк год
Першаю перамогаю Майсея стала палымяная вера ў ахову і кіраўніцтва Бога, якую ён здолеў удыхнуць у народ дзякуючы цуду на Трысняговым моры. Аднак знешняя свабода, дэманструе тэкст Торы, яшчэ не ёсць сапраўдная свабода. Былыя рабы, што адчулі подых свабоды, мусілі пераадолець больш страшэннае рабства — унутранае, набыць сапраўдную веру ў Адзінага Бога — веру, заснаваную не толькі на цудах, але на ўнутранай неабходнасці жыць паводле запаведзяў Божых. Толькі так натоўп рабоў мог ператварыцца ў народ, і народ менавіта ў яго біблейным разуменні: не проста этнічная суполка. але сакральнае супольства, звязанае Запаветам з Богам, «грамада Госпада». Шлях уцекачоў праз пустыню да падножжа гары Сінай, дзе будуць дараваныя Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі і заключаны Запавет з Усявышнім, а потым і
саракагадовае вандраванне ў пустыні асэнсоўваюцца ў Пяцікніжжы як парадыгма шляху народа і кожнага чалавека да сапраўднай свабоды. Гэты шлях адзначаны ўзлётамі і падзеннямі духу, рэзкімі пераходамі ад веры да сумнення ці нават у нейкія моманты да нявер’я, а потым — наадварот — да самай палкай веры, пастаяннымі сутыкненнямі надзеі і адчаю. I менавіта на гэтым шляху найбольш яскрава выяўляецца духоўная моц і тытанічныя намаганні Майсея — вялікага пастыра, які ва ўсіх крытычных сітуацыях прымае ўдар на сябе, які заўсёды гатовы паўстаць перад Богам і адказваць за свой народ, сурова выхоўваць яго і адначасова абараняць, бязмежна любіць яго і адначасова ненавідзець у ім тое, што ўсё яшчэ робіць гэты народ нявартым высокага прызначэння выбранага народа Божага. Народ і баяўся суровага пасланца Бога, і любіў яго, адчуваючы ў ім духоўнага айца і настаўніка (нездарма, нагадаем, у яўрэйскай рэлігійнай традыцыі Майсей атрымаў свой ні з чым не параўнальны тытул, які даў яму сам народ: Мошэ Рабэну — Майсей, Настаўнік наш). Канфлікт паміж прарокам, які адчуваў у сабе голас Божы і сапраўды чуў яго, і людам, як заўсёды, крыху косным, абмежаваным, гатовым пры ўсялякай знешняй пагрозе скардзінца, лямантаваць, пагражаць, апускацца да стану натоўпу, — канфлікт, які так ці інакш паварочваўся ўзаемным разуменнем прарока і народа, народа і Бога, спасціжэннем існіны, — гэты напружаны канфлікт надае далейшаму аповеду Торы надзвычайны драматызм і глыбокі псіхалагізм. Пры гэтым у тэксце злучаюцца як канкрэтнасць, так і найвышэйшая абагуленасць эпізодаў і сітуацыяў, як дакладна-гістарычнае, так і метагістарычнае, глыбінна сімвалічнае, што надае яму высокую ступень парадыгматычнасці.
Дык вось, сыны Ізраілевы выйшлі ў пустыню: «1 павёў Машэ сыноў Йісраэля ад мора Суф, і выйшлі яны ў пустыню Шур...» (Зых 15:22). Безумоўна, пустыня Шур (Сур), як і пустыня Сін (Сінайская пустыня), куды пасля першай трапяць сыны Ізраілевы, існавала і існуе рэальна: яна цягнецца ўздоўж паўночна-ўсходніх межаў Егіпта і фігуруе яшчэ ў Кнізе Быцця (Быц 16:7, 25:18). Паводле тэксту Торы, народ прасоўваецца ўздоўж берага Суэцкага заліва.
і тэрыторыя, якая мяжуецца з яго паўночнай часткаю, завецца пустыняю Шур, а з паўднёваю — Сін. А потым будзе яшчэ і пустыня Паран (Фаран), у якой народ пражыве сорак гадоў. Але ўсе яны ў свядомасці чытача зліваюцца ў нейкую агульную Пустыню — сімвал духоўных блуканняў і найвялікшых адкрыццяў. Разважаючы пра цяжкасці гэтага блукання і пошукаў ісціны — не толькі ў сімвалічным, але і ў самым прамым сэнсе — і атаясамліваючы пустыні Сур і Сін, Томас Ман сумна-іранічна пісаў: «Цяпер яны [ізраільцяне| былі ў Сінайскай зямлі, у пустыні Сур; гэтае змрочнае месца чалавек пакідае толькі для таго, каб апынуцца ў пустыні Фаран — не меней горкай і бязрадаснай. Чаму гэтыя дзве пустыні называліся па-рознаму — незразумела; яны злучаліся адна з адною і былі аднолькава камяністыя, успучаныя мёртвымі ўзгоркамі, бязводныя і няплодныя — праклятая раўніна, якая цягнулася тры дні, і чатыры, і пяць...» (паводле перакладу С. Маркіша)1.
Ужо ў самых старажытных тлумачэннях пустыня, праз якую прарок Майсей вядзе свой народ, асэнсоўваецца як вобраз непрасветленай цемры плоцевых жарсцяў, нізкіх інстынктаў, што мусіць перамагчы ў сабе чалавек. Безумоўна, пустыня — гэта пустыня духоўнай галечы, але менавіта адчуўшы апошнюю ў сабе, чалавек і можа пачань духоўнае ўзыходжанне, шлях да Бога і самога сябе. Так пустыня становіцца асабліваю містычнаю прастораю, дзе чалавек процістаіць спакусам і адкрывае найвялікшыя духоўныя ісціны, месцам, дзе ён можа так ясна пачуць голас Нябачнага Бога (прыгадаем, што і Майсей атрымлівае прароцкае прызначэнне менавіта ў пустыні; у пустыні ж будзе спасцігаць сутнасць Неспасціжнага Бога прарок Элійагу, або Ілля; гл. 3 Цар 19:1—18', у пустыні ж пачуе заклік Божы прарок Амос і г. д.). Магчыма, чалавечы дух уздымаюць да асаблівага стану самі фізічныя якасці пустыні: аддаленасць ад марнасці і мітусні звычайнага побыту з яго дробязямі; суровасць, якая патрабуе незвычайнай канцэнтрацыі духу; адкрытасць прасторы, дзе так
1 Манн Т. Закон // Манн Т. РІзбранннк: Роман. новеллы. СПб.: Азбука-класснка, 2002. С. 813.
абвастраецца пачуццё неабсяжнасці свету і адначасова надзвычайнай блізкасці неба, асабліва начнога зорнага неба.
Безумоўна, ёсць вялікі сэнс у тым, што запаведзі Божыя будуць дадзеныя народу не ў Егіпце і не ў Зямлі Абяцанай, але ў пустыні, на свайго кшталту «нейтральнай» тэрыторыі, хаця, здаецца, вельмі магчыма ўявіць наступнае: калі б запаведзі былі дадзеныя ў Егіпце, народ, падтрыманы іх духоўнаю сілаю, хутчэй прыйшоў бы ў Зямлю Абяцаную; з другога боку, калі б Гасподзь паабяцаў народу заключыць Запавет з 1м і дараваць запаведзі менавіта ў Ханаане, гэта таксама стала б вялікім стымулам для людзей. Але тэкст выразна сведчыць, што так быць не магло. Паводле логікі Торы, заключыць Саюз з Госпадам і прыняць запаведзі магчыма толькі ў выніку свабоднага волевыяўлення, зрабіць жа гэта могуць не рабы, а толькі людзі, якія валодаюць хаця б знешняй свабодай. Адсюль вынікае, што толькі так, свядома выконваючы запаведзі Божыя, тыя, хто скінуў з сябе ланцугі рабства фізічнага, могуць пераадолець рабства ўнутранае і прыйсці да сапраўднай свабоды, а тым самым — і да Зямлі Абяцанай. Без запаведзяў, якія паступова становяцца іх унутраным законам, яны ніколі не здолеюць прыйсці да запаветнай мэты. Запаведзі не маглі быць дадзеныя ў Егіпце, бо ў «доме рабства» яны непатрэбныя: раб не валодае сапраўднай свабодай волі, бо ў яго няма знешняй свабоды і з яго нельга патрабаваць адказнасці за свае ўчынкі: ён не больш чым «прылада», якую прыводзіць у рух прыгнятальнік. Безумоўна, асобныя моцныя духам людзі могуць і ў няволі захаваць свабоду волі. Але гэта ўсё ж такі выключэнне с правіла, што ііацвярджаецца і лёсам Майсея: каб ён не выхоўваўся ў Егіпце як свабодны чалавек, то невядома, ці здолеў бы ён стаць прарокам, свядома ажыццяўляць сваё прызначэнне. Доўгае, на працягу многіх пакаленняў, рабства можа цалкам пазбавіць не толькі асобных індывідаў, але і цэлы народ не толькі свабоды, але і свабоды волі. Для выканання ж запаведзяў Божых паводле азначэння патрэбная свядомая воля. Сапраўдны высокамаральны чалавек не можа вырасці ў рабстве, як мараль наогул не выхоўваецца з дапамогаю плёткі. Як тонка
заўважае Сяргей Аверынцаў, «толькі таму, хто выйшаў — толькі духоўна ці духоўна і фізічна, праз барацьбу з гвалтам звонку або са сваім жа сваявольствам — з “дому рабства”, толькі яму можна даць запаведзь. Бо ў “доме рабства” для запаведзі Божай месца няма: там жыццё чалавека рэгулюецца зусім іншымі законамі. Такая сама сутнасць “дому рабства”, яго лагічнае вызначэнне. ...У кожнага з нас павінны быць як бы надзел знешняй свабоды, каб на прасторы гэтай свабоды выконваць запаведзі. Як сказаў Чэстэртан1, “калі ёсць запаведзі Бога, павінныя быць і правы чалавека”»2.
Шлях праз пустыню і паўстае на старонках Торы як шлях барацьбы з самімі сабою, са сваёй звычкай да рабства: там гінулі людзі, але ж ніхто не патрабаваў адказнасці за сябе і кожнага перад Богам, там не патрэбна было рабіць штодзённы выбар, бо ўсё вызначалася загадам звыш. Больш таго — у «доме рабства» хоць і выбіваліся з сілаў, але елі дасыта, таму шлях праз пустыню — гэта і шлях барацьбы з прыхільнасцю да егіпецкіх «гаршкоў з мясам», з уладай ва ўласнай душы матэрыяльнага пачатку. Шлях народа да Сіная, дзе будзе дараваная Тора, паўстае як парадыгма «выціскання» з сябе ўнутранага рабства, навучання падпарадкоўваць знешняе, матэрыяльнае высокім духоўным мэтам.
Рэальны ж пераход праз пустыню для людзей, якія ўжо на працягу многіх пакаленняў жылі ў вільготным клімаце дэльты Ніла, быў, без усялякага сумневу, неверагодна цяжкім і страшным. Усё тут было нязвычнае, усё палохала. Пра гэта вельмі добра піша Аляксандр Мень: «...вось Зыход здзейсніўся, страшныя зараснікі Трысняговага мора ў мінулым, не чуваць болей шуму пагоні. Наперадзе раскінуліся нерухомыя прасторы мёртвай пустыні. Бязвоблачнае неба, рудыя ўзгоркі, бязводная вымерлая краіна. Тут пануе смерць. Гэта вобласць змрочнага Азазэ-