Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 На аснове гэтага біблейнага верша ў іўдзейскай традыцыі быў усталяваны асаблівы суботні закон: чалавек не можа адысці ад населенага месца, дзе ён знаходзіцца ў момант пачатку Суботы (у вечар пятніцы), болей чым на 2000 локцяў (каля 1200 м). Тая прастора, у якой мае права рухацца чалавек у Суботу, атрымала назву тхум Шабат («межы Суботы»), Пра выкананне гэтага закону ўжо ў старажытнасці сведчаць евангельскія тэксты: так, адлегласць, якую прайшоў Ісус са сваімі вучня.мі пасля Таемнай Вячэры (вечара надыходу Суботы і адначасова Пэсаха) да Гефсіманіі, складала менавіта 2000 локцяў.
атрымалі былыя рабы, бо ў няволі яны не ведалі адпачынку. «Два сэнсы, заключаныя ў прадпісанні пра суботні адпачынак, — піша Дз. У. Шчадравіцкі, — дапаўняюць адзін аднаго: гармонія і цэльнасць стварэння, парушаныя гвалтам і прыгнётам, павінны быць адноўленыя. 1 таму Субота даецца Ізраілю раней за Сінайскае Адкрыццё, калі яна будзе ўжо замацаваная на Скрыжалях»1. 3 таго часу і да сённяшняга дня святкаванне Суботы з’яўляецца адным з найважнейшых стрыжняў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі і — шырэй — ладу жыцця, самой духоўнай культуры народа Ізраіля — як ажыццяўленне наказу Госпада: «I няхай захоўваюць сыны Йісраэля Суботу, святкуючы Суботу ў пакаленнях сваіх, як запавет адвечны. // Паміж Мною і сынамі Йісраэля яна — знак вечны, што ў шэсць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, а ў Дзень Сёмы скончыў працаваць і адпачываў» (Зых 31:16—17). Субота назаўжды стане ў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі не проста днём адпачынку, але днём, аддадзеным малітве і вывучэнню Святога Пісання, дыялогу з Богам і блізкімі людзьмі.
Так на шляху сыноў Йісраэля чаргаваліся выпрабаванні і дзівосныя адкрыцці, цяжкія будні і светлыя святы. Адзін з самых напружаных і крытычных момантаў надыходзіць тады, калі пасля доўгага пераходу, на мяжы пустыні Сін, ля перадгор’яў Харэўскага хрыбта, не знаходзіцца ніводнай крыніцы з вадою. «I рушыла ўсё супольства сыноў Йісраэля з пустыні Сін у вандраванні свае па слове Гасподнім; і размясціліся станам у Рэфідзіме, і не было вады, каб піць народу» (Зых 17:1). Пачынаюцца пакуты ад смагі, і зноў людзей адольваюць сумненні — ці з імі Гасподзь, і зноў упіканні, звернутыя ў першую чаргу да Майсея: «1 сварыўся народ з Машэ, і казалі [людзі|: “Дайце нам вады, каб піць нам!”» (Зых 17:2). Майсей спрабуе папярэдзіць народ, што, не давяраючы яму, яны тым самы.м не давяраюць Богу: «Што вы сварыцеся са мною? Што спакушаеце Госпада?» (Зых 17:2). Але ўсё было дарэмна: «1 прагнуў там народ вады, і наракаў народ на Машэ, кажучы: “Навошта ты вывеў нас з Егіпта, каб замарыць нас, і дзяцей нашых, і статкі нашы смагаю?”» (Зых
1 ІЦедровнцкмй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятйкннжме Монсеево. С. 382.
17:3). Людзі настолькі раз’юшаныя, што гатовыя пабіць прарока, і сэрца Майсея не вытрымлівае: ён звяртаецца з горкаю скаргаю да Госпада: «1 ўзлямантаваў Машэ да Госпада, кажучы: “Што мне рабіць з гэтым народам? Яшчэ трохі, і яны паб’юць мяне камянямі”» (Зых 17:4). Бог ізноў прыходзіць на дапамогу прароку: «I сказаў Гасподзь Mama: “Прайдзі перад народам і вазьмі з сабою [некаторых| са старэйшынаў Йісраэля, і посах твой, якім ты ўдарыў па рацэ, вазьмі ў руку тваю, і пайдзі. // Вось, Я стану перад табою там, на скале ў Харэве, і ты ўдарыш у скалу, і выйдзе з яе вада, і будзе піць народ”» (Зых 17:5—6). Майсей так і зрабіў: высек струмень крынічнай вады са скалы, і сціхлі нараканні, супакоіўся народ, які нарэшце прагнаў сваю смагу. Такім спосабам прарок здабудзе ваду яшчэ адзін раз, на шляху з Кадэша ў Мааў (Лік 20:11).
Напэўна, пры жаданні і гэтыя цуды можна растлумачыць цвяроза-рэалістычна: Майсей добра ведаў Сінайскую пустыню, бываў у гэтых мясцінах і ведаў пэўныя прыкметы, па якіх можна даведацца, дзе ў мяккіх вапняковых скалах можна знайсці ваду. У сваёй кнізе В. Келер прыводзіць успаміны С. С. Джарвіса, брытанскага губернатара Сіная ў 30-я гады XX ст., які сам стаў сведкам падобнай падзеі, калі ў перасохлым рэчышчы вайскоўцы, родам з Судана, капалі зацвярдзелы пясок ля падножжа скальнага выступу, жадаючы дабрацца да вады, што прасочвалася з вапняковай скалы: «Адзін з удараў рыдлёўкі выпадкова прыйшоўся па скале. Вапняковая корка лопнула з гучным трэскам, агаліўся мяккі камень, і з пораў вапняку лінуў струмень вады. Суданцы, якія былі цудоўна дасведчаныя пра дзеянні прарокаў, але не адчувалі да іх залішняй пашаны, ашаламілі сяржанта крыкамі: 'Тлядзіце на яго! Прарок Майсей!” Вось надзвычай зразумелае тлумачэнне таго, што адбылося, калі Майсей ударыў па скале ў Рэфідзіме»1. «Відавочна, — дадае Келер, — Майсей навучыўся такому незвычайнаму метаду, калі жыў у выгнанні сярод мадыяніцянаў»2. Магчыма, што і так. Класічны яўрэйскі каментар таксама адзначае, што месца на скале ў Харэве было добра вядомае Машэ яшчэ з тых ча-
1 Келлер В. Бнблая как нсторня. С. 151.
2 Тамсама.
соў, калі ён пасвіў статкі свайго цесця Йітро1. Але ўсё роўна для разумення логікі Пісання важна тое, што Сам Гасподзь паказвае Свайму прароку, дзе шукаць ваду: «Вось, Я стану перад табою там, на скале ў Харыве...» Майсей бачыў унутраным зрокам Таго, Каго ўбачыць нельга, і ўбачыць Яго, і сгварыць цуд яму дапамагала вера. Нездарма пазней агюстал Павел, маючы на ўвазе менавіта гэты эпізод, напіша ў Пасланні да Яўрэяў: «Ён, нібы бачачы Нябачнага, быў цвёрды» (Яўр П:27}. I, безумоўна, проста супадзеннем ці звычайнаю прыроднаю з’яваю, як і ў выпадку з маннаю нябеснаю, ніяк не патлумачыць, як адным струменем, невялікай колькасцю вады можна было напаіць такое мноства людзей і іх статкі. Агадычнае паданне кажа, што па волі Божай цэлая рака палілася са скалы; яна падзялілася на дванаццаць рукавоў, і кожнае калена піло са сваёй крыніцы. Крынічная вада, якую пілі знясіленыя цяжкасцямі шляху праз пустыню і (што яшчэ цяжэй) унутранымі сумненнямі сыны Ізраілевы, сімвалізавала ісціну Адкрыцця Божага, пацвярджала Прысутнасць Бога ў асяроддзі Свайго народа. Але менавіта тое, што народ сумняваўся і ў прароцкім прызначэнні Майсея, і — употай — у дапамозе яму Бога, усё яшчэ перашкаджала яму ў поўным сэнсе слова стаць народам Божым. Усведамляючы, наколькі цяжкім было гэтае выпрабаванне, наколькі глыбока яно адлюстравала недастатковасць веры, Майсей дае на вечную памяць асаблівую назву месцу, дзе адбыліся апісаныя падзеі: Маса-у-Мерывсі («спакуса і сварка», або «выпрабаванне і разлад»), бо народ сварыўся з прарокам і дазволіў сабе ўнутраны разлад не толькі з ім, але і з Госпадам, спакушаў Бога, гэта значыць — выпрабоўваў Яго, не зусім давяраючы Яму. У сваю чаргу, гэта было выпрабаваннем для народа. Як тлумачыць сама Тора, такая назва была дадзеная «з-за разладу сыноў Йісраэля і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: “Ёсць Бог сярод нас ці не?”» (Зых 17:7; апрача іншых сэнсаў, гэта тыповае для Торы і Танаха ў цэлым этыялагічнае паданне, якое тлумачыць, адкуль з’явілася тая ці іншая назва або ўстанова, той ці іншы звычай).
1 Гл.: Герц Й. Комментарнй. С. 370.
Такія моманты, звязаныя з няўстойлівасцю веры, душэўнымі хістаннямі і сумненнямі, і надалей будуць самымі горкімі ў жыцці вялікага прарока, які прыкладаў сапраўды тытанічныя намаганні ў барацьбе за веру, пераадольваючы ўпартасць і коснасць натоўпу, яго варожасць і недавер, а таксама і свае ўласныя сумненні ў магчымасці ператварэння гэтага люду з выразнай пячаццю рабства, непазбежна адціснутай у душы, у свабодны народ, які свядома выбярэ служэнне Усявышняму. Пры гэтым Тора тонка адзначае, якія моманты адчаю, часам гранічныя, перажывае Майсей, але тычацца яны яго сумненняў не ў веры, але ва ўласных магчымасцях, у даверы да яго народа. Пакуль што Гасподзь міласэрна даруе і прароку, і народу гэтыя моманты адчаю і сумненняў, але прарок добра ведае, што цяжкасць выпрабаванняў расце ў адказ на пытанне, гранічнае амаль што з адмаўленнем Бога: «Ёсць Гасподзь сярод нас ці не?» I вось вынік: «I прыйшоў Амалек, і пачаў ваяваць з Йісраэлем у Рэфідзіме» (Зых 17:8). Нездарма гэты верш гучыць адразу пасля крамольнага пытання, што злятае з вуснаў сыноў Ізраіля.
Сапраўды, нападзенне амалекіцянаў (у славянскай традыцыі, следам за Сэптуагінтаю, — амалікіцянаў), сыноў Амалёка (Амаліка), на ізраільцянаў усведамляецца і тэкстам Торы, і наступнаю каментатарскаю традыцыяю як чарговае выпрабаванне і адначасова пакаранне сыноў Ізраіля за іх сумненні — пакаранне даволі мяккае, бо Усявышні ў выніку дапамагае перамагчы ворага і назаўжды праклінае Амалека і яго нашчадкаў. Рабі Ё. Герц. абапіраючыся на ўсе папярэднія каментары, пачынаючы з талмудычных тэкстаў і найстаражытнейшых Мідрашоў, піша: «З’яўленне Амалека было караю яўрэям за тое, што яны спрабавалі спакушаць Усявышняга. Гэтае нападзенне стала ўрокам для ўсіх пакаленняў яўрэйскага народа: як толькі задаецца пытанне: “Ці ёсць Усявышні сярод нас?”, з’яўляецца вораг, падобны да Амалека. Народ, які застаўся без абароны Усявышняга, разумее, што да гэтага моманту Творца заўсёды быў з ім, дапамагаючы, засцерагаючы і ахоўваючы яго»1. Мідраш таксама тлумачыць, што Воблака Сла-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 371.
вы Божай абараняла сыноў Ізраіля, але, пасля таго, як яны засумняваліся ў Прысутнасці Усявышняга сярод іх, кінулі Яму свайго кшталту выклік, Ён аслабіў гэтую ахову і дазволіў Амалеку напасці на стан ізраільцянаў і адразу забіць некаторых з іх. Сапраўды, далей у Сэфэр Дэварым, або ў Кнізе Другазаконня, мы даведваемся, што амалекіцяне забілі тых, хто знаходзіўся на самым краі стана, напаўшы раптоўна з тылу [Друг 25:18). Паводле аднаго з тлумачэнняў, гэта былі грэшнікі, выгнаныя за межы стана Воблакам Славы і вымушаныя вандраваць па-за аховаю апошняга1. Падобная пазіцыя — пошукі прычыны бядотаў і пакутаў не ў знешнім ворагу, а ў саміх сабе — вельмі ўласцівая як духу Бібліі, так і яўрэйскай рэлігійнай традыцыі. Так і Амалек усведамляецца не проста як вораг, але як пэўны сродак пакарання народа і выхавання яго ў духу вернасці Госпаду. Мідраш ілюструе гэта з дапамогаю цэлага шэрагу прыпавесцяў. Вось адна з іх, у якой сімвалічны сэнс біблейнага эпізоду ілюструецца з дапамогаю канкрэтнай жыццёвай сцэнкі, што адначасова мае алегарычны падтэкст, які і тлумачыцца ў фінале прыпавесці: «“Ёсць Гасподзь сярод нас ці не?” — казалі, спакушаючы Госпада, ізраілыаяне ў Маса-у-Мерыва. “I прыйшоў Амалек...” Ізраільцяне падобныя былі таму дзіцяці, пра якое прыпавесць кажа: “Пасадзіў бацька свайго сына сабе на плечы і пайшоў хадзіць па кірмашы. Заўважыць дзіця тую ці іншую рэч і кажа: ‘Купі мне гэта, бацька!’ Той і купляе. Раз, другі, трэці, — убачыла дзіця таварыша свайго і раптам пытаецца: ‘А ці не ведаеш ты, дзе мой бацька?’ — Дурань! — адгукнуўся бацька. — Сядзіш у мяне на плячах, я купляю для цябе ўсё, чаго ты ні пажадаеш, і ты ж у першага сустрэчнага пытаешся: ‘Ці не бачыў ты майго бацьку?’ Узяў ды скінуў сына з плечаў сваіх; падбег сабака і ўкусіў дзіця”. Так і народ ізраільскі: пасля выхаду з Егіпта Аблокі Велічы абкружылі яго; стаў хлеба прасіць — Гасподзь маннаю дажджыць пачаў; мяса запатрабаваў — Гасподзь перапёлак паслаў яму; усе патрэбы яго задавальняліся. I гэты народ пачаў наракаць, кажучы: ’‘Ёсць Гасподзь