Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Гл.: Всйсман М. Ммдраш рассказывает: В 6 т. Т. 2. Шмот: В 2 кн. Нерусалнм: ШвутАмя, 1990. Кн. 1. С. 187.
сярод нас ці не?” I вось сказаў Гасподзь: “Прысягаюся. вы пра гэта даведаецеся: вось прыйдзе сабака і пакусае вас!” Гэтым сабакам быў Амалек»1.
Тое, што Мідраш утрымаў у сабе такія прыпавесці на адвечны напамін нашчадкам, сведчыць: справа прарока Майсея па выхаванні свайго народа не была дарэмнай. Але хто ж такі Амалек і амалекіцяне — амалекім, або бнэй Амалек — «сыны Амалека»? Навуковая этымалогія імя Амалек невядомая, але Мідраш тлумачыць яго як вытворнае ад каранёў ам («народ») і лак («лізаць») — «народ, які прыйшоў лізаць кроў», г. зн. «народ, які жадае яўрэйскай крыві». Гэтая народная этымалогія яшчэ раз падкрэслівае, што імя Амалека стала агульным для вызначэння ўсіх самых злых ворагаў яўрэйскага народа, усіх, хто займае ідэйную пазіцыю варожасці ў адносінах да народа Божага і імкнецца знішчыць яго, а тым самым перашкодзіць задуме Божай адносна ўсёй чалавечай гісторыі. Паводле Торы (Быц 36:12), Амалек — сын Эліфаза і яго наложніцы Тымны (Фамны), унук Эсава (Ісава), родапачынальніка эдаміцянаў (ідумеяў). Гэта значыць, што Амалек — праўнук Йіцхака (Ісаака) праз яго недарэчнага сына Эсава і прапрапраўнук самога Аўраама, родапачынальніка яўрэйскага народа. Тым самым Тора падкрэслівае, што справа не ў біялагічным паходжанні, не ў роднаснасці ці варожасці па крыві (хаця ў родзе Эсава, які некалькі разоў ажаніўся з ханаанеянкамі, пачала пераважаць ханаанейская кроў), але ў рознасці жыццёвых і духоўных шляхоў, у служэнні Госпаду, як у родзе Іакава, ці ў адмове ад яго, як у родзе Ісава. Такім чынам, унук Эсава Амалек, адзін з эдаміцянскіх князёў, стаў родапачынальнікам амалекіцянаў, якія свядома ненавідзелі нашчадкаў Іакава-Ізраіля за тое, як ён абышоўся з продкам Эсавам, украўшы яго дабраславенне (гл. Быц 27). Аднак амалекіцяне ўзгадваюцца ў Пяцікніжжы шмат раней, у сувязі з жыццяпісаннем Аўраама. У Кнізе Быцця апавядаецца пра бітву чатырох прышлых язычніцкіх цароў супраць пяці мясцовых, ханаанейскіх, і ў тым ліку паведамляецца пра паражэнне амалекіцянаў (Быц /4:7).
1 Агада: Сказанмя, прнтчн н нзреченмя Талмуда н Мндрашей / Перевод С. Г. Фруга. М.: Рармтет, 1993. С. 64.
Пры гэтым выраз «краіна Амалікіцянаў» (так у перакладзе В. Сёмухі следам за рускім Сінадальным перакладам — страна Амалнкйтян) гучыць у арыгінале як сэдэ га-Амалікі — «поле Амалекава», «поле Амалека». Сам выраз паказвае на тое, што амалекіцяне — паўкачэўнікі, якія пераганялі свае статкі па пэўнай тэрыторыі, а ў дадзеным кантэксце Амалек — тыповы для старажытных культураў эпонім (імя героя-родапачынальніка, якое становіцца назваю народа або краіны). Усё гэта дае падставу яўрэйскім каментатарам сцвярджаць, што Амалек існаваў яшчэ да нараджэння яго ў Эліфаза і быў прабацькам ваяўнічага племені, якое асабліва ненавідзела ізраільцянаў, і што Амалек — постаць ірацыянальная, якая ўвасабляе нянавісць да народа Ізраіля і адраджаецца ў кожным пакаленні (гл. ніжэй), з’яўляючыся адначасова сродкам выпрабавання народа Божага.
Гісторыкі пацвярджаюць, што амалекіцяне рэальна існавалі: гэта было племя, якое насяляла пустынныя раёны Ханаана, найперш пустыню Нэгеў (Нэгев), кантралюючы тэрыторыю паміж Ханаанам і Егіптам. Той вялікі пераход, які яны зрабілі, апынуўшыся ў Рэфідзіме (паўночная частка Сінайскага паўвострава), сведчыць, што гэта было пад сілу голькі вельмі загартаваным качэўнікам. Вядома, што далей амалекіцяне ваявалі з ізраільцянамі і ў эпоху Суддзяў (XII—XI стст. да н. э.), і на пачатку эпохі Царства. Рашучае сутыкненне з імі адбылося напрыканцы XI ст. да н. э., падчас кіравання першага ізраільскага цара Шауля (Саула), пра якога сказана: «1 пабіў Шауль Амалека ад Хавілы да дарогі на Шур, што перад Егіптам» (7 Цар !5:7). Пісанне паведамляе таксама пра перамогу Давіда над амалекіцянамі (1 Цар 27:8—9), пасля чаго яны ўжо не адыгрываюць колькі-небудзь істотную ролю ў сіра-палесцінскім рэгіёне і не ўзгадваюцца болын у Танаху як племя (або народ). Як мяркуюць гісторыкі, прыблізна ў VIII ст. да н. э. амалекіцяне канчаткова асіміляваліся ў навакольных народах, сышлі з гістарычнай авансцэны (аднак іншы погляд на гэта застаецца ў іудзейскай рэлігійнай свядомасці; гл. ніжэй).
3 пункту гледжання гісторыі зразумела таксама, чаму амалекіцяне напалі на ізраільцянаў менавіта ў Рэфідзіме.
Болыласцю даследчыкаў Рэфідзім ідэнтыфікуецца з мясцовасцю на падыходзе да сучаснага аазіса Фейран1, дзе знаходзіцца самая ўрадлівая зямля Сінайскага паўвострава. Арабы называюць Фейран «жамчужынаю Сіная». В. Келер піша пра яго: «Абаронены з усіх бакоў маляўнічым скальным бар’ерам, гэты мініяцюрны рай захаваў свой выгляд нязменным на працягу цэлых тысячагоддзяў. Пальмавы гай прапануе ўтульнае сховішча. Качэўнікі яшчэ з часоў сваіх вельмі далёкіх продкаў прыводзілі сюды статкі на вадапой і на адпачынак»2. Келер распавядае пра тое, як у 1904 г. Фліндэрс Пітры, «піянер біблейнай археалогіі», выйшаў з Суэца з вялікім караванам вярблюдаў, у суправаджэнні вялікай колькасці навукоўцаў — егіптолагаў, біблеістаў, тапографаў. Ад берага Суэцкага канала караван накіраваўся па старажытнай егіпецкай дарозе да Сінайскай пустыні. Праз пустыню Сін да горнага хрыбта яны ішлі тым жа шляхам, што і сыны Ізраіля. Калі яны спыніліся ў Фейране, Фліндэрс Пітры вырашыў даследаваць навакольную мясцовасць. «Зрабіўшы шэраг утомных і нялёгкіх вылазак, ён вывучыў цясніны і горы ажно да ўзбярэжжа Чырвонага мора. Ён высветліў, што Фейран з’яўляецца адзіным аазісам ва ўсёй паўднёвай частцы горнага масіву. Качэўнікі, якія жылі і дагэтуль жывуць у гэтых краях, слушна лічаць яго самым сваім каштоўным уладаннем, неабходным для выжывання. “Напэўна, амалікіцяне спрабавалі абараніць аазіс Фейран ад чужаземных захопнікаў”, — разважаў Фліндэрс Пітры»3.
Безумоўна, амалекіцянам не магло спадабацца, што нэлы народ рушыць да аазіса, які яны кантралявалі. Але, паводле Торы, ізраільцяне не збіраліся захопліваць гэты аазіс і жыць тут, бо яны ішлі да Зямлі Абяцанай. Стомленым, знясіленым людзям патрэбны быў адпачынак, стаянка ў аазісе. Гэтаму і перашкодзілі амалекіцяне, раптоўна напаўшы на ізраільскі стан перад Рэфідзімам. Больш таго, Рэфідзім немагчыма было і абмінуць, бо перашка-
1 Некаторыя даследчыкі ідэнтыфікукшь Рэфідзім з вузкім вадзі (цясніна, у якой знаходзіцца рэчышча перасохлай ракі) Эль-Ваціе, што знаходзіцца ў 43 км ад Фейрана.
2 Келлер В. Бнблмя как нстормя. С. 149—150.
3 Тамсама. С. 150.
джалі скалы. Сынам Ізраіля прыйшлося ўступіць у бойку. Напярэдадні яе прарок Майсей, разумеючы, што сітуацыя вельмі складаная, загадвае маладому Йегашуа (дакладней — Йегошўа) бін Нуну (Ісусу Навіну), які валодаў выдатным ваенным талентам. выбраць самых моцных мужоў, найлепшых воінаў, каб ваяваць па-за станам, у якім застануцца старыя, жанчыны, дзеці. У гэтым эпізодзе ўпершыню гучыць імя Йегашуа бін Нуна, які пасля смерці Майсея будзе прызначаны па волі Госпада духоўным пераемнікам вялікага прарока і ўвядзе народ Ізраіля ў Зямлю Абяцаную. Як паведаміць пазней Тора, Майсей, прызначыўшы гэтага чалавека сваім пераемнікам, зменіць яго імя на Йегошўа («дапамога Госпада», «Гасподзь у дапамогу», «выратаванне Гасподняе»), тады як раней ён зваўся проста Гошўа, або Гошэа («дапамога», «ратунак»). Як падкрэсліваюць каментатары, Тора часта прыводзіць імёны людзей і назвы мясцовасцяў у тым выглядзе, у якім яны сталі вядомыя наступным пакаленням.
Даручыўшы Йегашуа ўзначаліць бітву, Майсей прымае на сябе асаблівую функцыю духоўнага кіраўніцтва ёю. Ён абяцае Йегашуа: «Заўтра (калі пачнецца бітва. — Г. С.) я стану на вяршыні гары з посахам Божым у руцэ маёй» (Зых 17:9). Посах ізноў фігуруе тут невыпадкова: Майсей хоча, каб народ зразумеў, што атрыманая перамога будзе працягам тых цудаў, якія ён здзейсніў раней з дапамогаю Усявышняга. Візуальным знакам гэтай дапамогі, які павінны ўдыхнуць у народ веру ў перамогу, і з’яўляецца дзівосны посах, якім здзяйсняліся многія кары егіпецкія і былі рассечаныя воды Трысняговага мора. На самой жа справе, падкрэслівае тэкст, нялёгкая перамога ў бітве атрымліваецца дзякуючы не столькі фізічным намаганням воінаў, колькі намаганням духоўным, і найперш — дзякуючы палымянай веры прарока і яго хадайніцтву перад Богам за свой народ. Далейшая карціна назаўжды адбілася ў свядомасці нашчадкаў — як народа Ізраіля, так і іншых народаў, якія шануюць Біблію: прарок стаіць на высокай гары над гюлем бітвы і, пакуль яна доўжыцца, трымае свае рукі ўзнятымі да неба. Гэта жэст старажытнай малітвы: прарок моліцца за свой народ, падтрымліваючы яго сваім духам, уздымаючы яго да неверагоднай вышыні, сабою ажыц-
цяўляючы сувязь паміж светам нябесным і светам зямным. «1 было: калі Машэ ўздымаў рукі свае, адольваў Йісраэль, а калі апускаў рукі свае, адольваў Амалек» (Зых /7.7/).
Гэтая сцэна ўжо са старажытных часоў тлумачылася сімвалічна: узняцце рук сімвалізуе вышыню і моц веры, а іх апусканне — яе заняпад, і гэтыя ваганні прарока, дух і фізічныя сілы якога то ўзлятаюць, то падаюць, звязаныя з ваганнямі духу яго народа, бо сам прарок — плоць ад плоці свайго народа, ён непарыўна звязаны з ім. У Талмудзе сказана: «Хіба тое, што Машэ ўздымаў рукі, магло прынесці перамогу? 1 хіба, апусціўшы рукі, ён мог прывесці да паражэння? Тора хацела паведаміць. што. калі яўрэі звяртаюць свае позіркі да Усявышняга і просяць у Яго дапамогі, яны атрымліваюць перамогу. Калі ж яны не робяць гэтага, яны церпяць паражэнне»1. Некаторыя каментатары параўноўваюць узнятыя рукі Майсея са сцягам, які горда ўздымаецца над войскам. I як выгляд сцяга ўсяляе адвагу ў сэрцы воінаў, так і рукі Майсея, калі ізраільцяне бачылі іх паднятымі, унушалі ім асаблівую мужнасць і цвёрдасць. Менавіта таму Майсей назаве месца, дзе адбывалася бітва, Адонай-Нісі — «Гасподзь — Сцяг мой» (Зых 17:15). У сваю чаргу, сама назва Рэфідзім можа быць патлумачаная як складзеная з двух словаў: рафа — «знемагаць», «быць слабым» і йадайім — «рукі», г. зн як месца, дзе слабелі рукі Майсея, дзе яму была патрэбная дапамога. 1 гэтае аслабленне рук было звязанае з аслабленнем веры народа, з яго сумненнем пад Рэфідзімам, ці з ім Гасподзь. Вельмі слушна піша Дз. У. Шчадравіцкі: «Майсей, убачыўшы, што “рукі народа аслабелі” і народ церпіць нападзенне цёмных язычніцкіх сілаў, мусіць містычна нібы “кампенсаваць” “апусканне рук” народа ўзняццем сваіх рук у малітве. ...Нявер’е народа перашкаджала намаганням Майсея. Яму было вельмі цяжка адчуваць сумненні і нараканні супляменнікаў. Справа ў тым, што Майсей у нейкім сэнсе ўвасабляў саборную душу Ізраіля, у ім увасобілася найвышэйшае “я” ўсяго народа. Таму стан супраціўлення Богу, у якім знаходзіўся народ, так аслабляў Майсея»2. Падобнае ж тлу-