Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Цыт. па: Гсрц Й. Комментармй. С. 371.
2 Шедровйцкнй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятйкнйжме Монсеево. С. 389.
мачэнне знаходзім і ў старажытным іудзейскім каментары. Абапіраючыся на яго, рабі Ё. Герц піша: «Машэ і народ узаемазвязаныя. Як узнятыя рукі Машэ падтрымліваюць веру народа, так вера народа ўмацоўвае рукі Машэ. Аслабленне веры прыводзіць да таго, што яму цяжка трымаць рукі ўзнятымі»1.
Так, часам Майсею так цяжка, што яго рукі быццам бы наліваюцца свінцом: «1 ацяжэлі рукі Машэ...» (Зых 17:2). 1 тады яму на дапамогу прыходзяць яшчэ два праведнікі, якія з ім узняліся на гару, — яго брат Агарон і яго пляменнік Хур (Ор) — паводле Талмуда, сын Мір’ям і К.алева (Халева). Гэта людзі, якія далей цалкам выявяць сваю бязмежную любоў да народа Ізраіля, вельмі блізкія па духу Майсею, таму іх дапамога з’яўляецца такой дзейснай. Калі прарок, што аддае сваю духоўную энергію народу, зусім знясілены, так што не можа нават стаяць, яны саджаюнь яго на камень і стаяць паабапал. падтрымліваючы яго ўзнятыя ўгору рукі. Так сядзіць ён з узнятымі рукамі цэлы дзень, і сіла яго веры, і злітая ў адно цэлае малітва трох праведнікаў дапамагаюць народу перамагчы: «...Агарон і Хур падтрымлівалі рукі яго — адзін з аднаго, а другі з другога боку, і былі рукі яго цвёрдыя да захаду сонца. // 1 аслабіў Йегашуа Амалека і народ яго вастрыём мёча» (Зых 17:12—13). Вельмі паказальны ў гэтым шматзначным фрагменце выраз «і былі рукі яго цвёрдыя»: у арыгінале на месцы слова «цвёрдыя» стаіць эмуна, што мае значэнне «цвёрдасць», але таксама перакладаецца як «вера», «вернасць», «правільнасць» (таго ж кораня слова амэн, якое ўвайшло ў шматлікія мовы і значыць «праўда так», «сапраўды так»; традыцыйна ва ўсходнеславянскіх мовах — амінь). Так што працытаваны выраз можна перакласці і наступным чынам: «...і былі рукі яго вераю...», або, калі злучыць абодва магчымыя прачытанні: «...і былі рукі яго цвёрдыя ў веры...» На жаль, гэтыя нюансы не захаваныя ні ў рускім Сінадальным перакладзе («,..м былн рукм его подняты...»), ні ў перакладзе на беларускую мову В. Сёмухі («...і былі рукі яго паднятыя...»). Вядома, рукі Майсея былі паднятыя да самага захаду сонца, але справа, дае нам зразумець тэкст, не ў
1 Герц Й Комментарнй. С. 371
намаганнях фізічных, а ў цвёрдасці веры. Майсей, які звяртаецца да Усявышняга з паднятымі ўгору рукамі, з’яўляенца ўвасобленым сімвалам сапраўднай веры. Такім чынам, цвёрдасцю веры, сілаю духу атрымліваецца перамога над Амалекам. Сам прарок падкрэслівае, што ўсё, што адбылося, — працяг выратавальнага клопату Усявышняга пра Свой народ. Нездарма ён будуе ахвярнік Богу і называе гэтае памятнае месца, як ужо адзначалася, Адонай-Нісі (у арыгінале першым стаіць таямнічы Тэтраграматон), што аднолькава перакладаецца і як «Гасподзь — Сцяг мой», і як «Гасподзь — Цуд мой».
Вельмі важна, што ў гэты момант Бог дае першае ўказанне прароку запісаць гіра тое, што адбылося, у нейкую кнігу: «Запішы гэта на памяць у кнігу...» (Зых 17:14). Магчыма, гэта першае сведчанне самой Торы, што яе тэксты пачынаюць запісвацца. Ва ўсялякім выпадку, гэта першае ўжыванне ў Танаху дзеяслова «запісаць», «напісаць». У свой час экспедыцыя Ф. Пітры зрабіла сенсацыйнае адкрыццё ў Серабіт-эль-Хадэме — старажытным егіпецкім цэнтры здабычы і апрацоўкі медзі і бірузы, які знаходзіўся за межамі Егіпта і да працы ў якім прыцягваліся наёмныя рабочыя з Ханаана. Як пацвердзіла экспедыцыя, гэта і ёсць біблейная Дофка — паводле Кнігі Лікаў, стаянка ізраільцянаў адразу пасля пустыні Сін, яшчэ да прыходу ў Рэфідзім (Лік 33:12—13', Кніга Лікаў пералічвае стаянкі больш падрабязна і сістэматызавана). Само слова дофка па сваім сэнсе звязанае з дзеясловам «плавіць», «выплаўляць». Дык вось, менавіта тут, на месцы старажытных шахтаў, жылых дамоў і ў наваколлі храма, які захаваўся ў руінах, былі знойдзеныя каменныя таблічкі з незнаёмымі знакамі, не падобнымі ні на егіпецкую іерагліфіку, ні на шумерска-акадскі клінапіс. Гэта не была і піктаграфія (малюначнае пісьмо), хаця некаторыя знакі і нагадвалі малюнкі; для піктаграфіі гэтых знакаў было занадта мала. Пітры выказаў смелае меркаванне: «Гэтаю сістэмаю лінейнага пісьма карысталіся рабочыя з Рэтэну, якія былі нанятыя егіпцянамі і якія часта ўзгадваюцца ў егіпецкіх тэкстах. Высновы з гэтага факта вельмі значныя: за паўтары тысячы гадоў да Нараджэння Хрыстова простыя рабочыя з Ханаана ўмелі пісаць, і гэты тып пісьмовасці ўзнік незалежна і ад іерогліфаў, і ад клінапісу. Да-
лей, гэтая знаходка раз і назаўжды пазбаўляе вагі ўсе гіпотэзы пра тое, што ізраільцяне, якія прайшлі праз гэтую мясцовасць на шляху з Егіпта, былі ў той час непісьменныя»1. Знаходка Пітры выклікала велізарную цікавасць у гісторыкаў і палеографаў. I толькі праз дзесяць гадоў славуты егіптолаг Алан Гардынер расшыфраваў некаторыя фрагменты запісаў на сінайскіх таблічках. Ён канстатаваў, што сярод іх — словы і выразы, вельмі блізкія да старажытнаяўрэйскіх. Праз трыццаць гадоў, у 1948 г., група археолагаў з Лос-Анджэлескага універсітэта знайшла ключ да расшыфроўкі ўсіх знакаў на сінайскіх таблічках. Канчаткова пацвердзілася, што сінайскія таблічкі, якія датуюцца прыкладна 1500 г. да н. э., напісаныя на ханаанейскай мове (г. зн. заходнесеміцкай, як і іўрыт) і што само лінейнае сінайскае пісьмо — найстаражытнейшы продак сучаснага алфавіта. В. Келер піша: «Не без уплыву іерагліфічнай пісьмовасці сваіх таварышаў-егіпцянаў семіцкія рабочыя на Сінаі вынайшлі свой уласны, асаблівы і ў корані новы тып пісьма. Славутыя сінайскія надпісы ўяўляюць сабою першы этап развіцця паўночнасеміцкага алфавіта. Ён выкарыстоўваўся ў Палесціне і ў фінікійскіх рэспубліках на ўзбярэжжы. Прыкладна ў канцы IX ст. (да н. э. — Г. С.) яго запазычылі грэкі. 3 Грэцыі алфавіт трапіў у Рым, а адтуль ужо распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары»2. У гэтым святле і наказ Госпада Майсею — запісаць пра падзеі ў Рэфідзіме — выглядае як абсалютна канкрэтны, як пацверджанне, што тэксты Святога Пісання пачалі запісвацца падчас жыцця прарока. Як адзначае Келер, «расшыфроўка сінайскіх таблічак дазваляе зірнуць на гэты фрагмент біблейнага тэксту ў цалкам новым святле — як на гістарычна праўдзівае выказванне. Бо цяпер нам вядома, што яшчэ за трыста гадоў да Зыходу з Егіпта людзі з Ханаана ўмелі пісаць на мове, цесна звязанай з моваю ізраільцянаў»3.
А Бог працягваў казаць Майсею: «...і ўнушы Йегашуа, што Я цалкам сатру памяць пра Амалека з паднябесся» (Зых 17:14). I Майсей, звяртаючыся да народа, скажа: «Вось рука на троне Госпада, што вайна ў Госпада супраць Ама-
1 Цыт. па: Келлер В, Бнблмя как мсторня. С. 147.
2 Цыт. па: Тамсама. С. 149.
3 Тамсама.
лека з роду ў род» (Зых 17:16). Гэта азначае наступнае: Йегашуа толькі аслабіў Амалека, паразіўшы яго на полі бітвы, але ўсе сыны Ізраіля і іх нашчадкі павінныя памятаць. што прыйдзе час — і Гасподзь канчаткова пераможа Амалека і нават сатрэ памяць пра яго, а пакуль што патрэбна памятаць, што ён — самы злосны вораг і народа Божага, і Самога Бога. Такое рашэнне Бог, паводле класічнага яўрэйскага каментара, прымае таму, што Амалек напаў на народ Ізраіля без усялякай прычыны, пераследуючы толькі адну мэту — знішчэнне тых, каго апякае Усявышні, каго Ён вывеў з Егіпта. Згодна з іудзейскім разуменнем, якое вынікае з усёй логікі Танаха, Амалек на працягу ўсёй чалавечай гісторыі стаіць у апазіцыі да Бога (знаходзіцца ў стане вайны з Ім) і, адпаведна, да народа Ізраіля. Паступова імя Амалек атрымлівае значэнне «ўсялякі багаборнік», «бязбожнік» і асабліва — «духоўны вораг народа Ізраіля». Адначасова, як ужо адзначалася, Амалек служыць сродкам выпрабавання народа Божага. Вось чаму далей ізраільцяне, якія вырашылі насуперак забароне прарока Майсея, раней вызначанага Госпадам часу, увайсці ў Зямлю Абяцаную напрамкі, праз Іудзейскія горы, былі разбітыя амалекіцянамі і кенаанеямі (ханаанеянамі): «Але яны дзёрзка асмеліліся падняцца на вяршыню гары; Каўчэг жа Запавету Гасподняга і Машэ не рушылі са стана. // 1 сышлі амалекіцяне і кенаанеі, якія жылі на гары той, і разбілі іх, і гналі іх ажно да Хормы» (Лік 14:44—45). Перад гэтым Майсей сурова папярэдзіў людзей, што поспеху ў іх не будзе, бо яны адступілі ад Госпада: «Навошта вы парушаеце загад Госпада? Гэта ж будзе марна! // He ўзыходзьце, бо няма Госпада сярод вас, каб не быць вам паражонымі перад ворагамі вашымі. // Амалекіцяне ж і кенаанеі там перад вамі, і вы загінеце ад меча, бо вы на самой справе адступілі ад Госпада, і Гасподзь не будзе з вамі» (Лік 14:41—43). Амалек, якога зноў і зноў знішчаюць па загаду Госпада, ізноў адраджаецца ў новых пакаленнях — як цар амалекіцянаў Агаг, узгаданы ў Кнізе Лікаў (Лік 24:7), роўна як і цар Агаг, над якім злітаваўся, парушыўшы загад Божы, ізраільскі цар Саул; пры гэтым Гасподзь нагадвае менавіта пра супрацьстаянне амалекіцянаў і ізраільцянаў пад Рэфідзімам: «Успомніў Я пра тое, што зрабіў Амалек
Йісраэлю, як ён процістаяў яму на шляху, калі ён ішоў з Егіпта. Цяпер ідзі і паразі Амалека, і знішчы ўсё, што ў яго...» (/ Цар 15:2—3). Невыпадкова Саул, які адступіў ад Бога, будзе забіты менавіта амалекіцянінам (2 Цсір 1:6— 10). 3 роду Амалека-Агага паходзіў і люты Гаман (Аман) — паводле Кнігі Эстэр (Эсфір), першы міністр персідскага цара Ахашвероша (Артаксеркса; маецца на ўвазе Ксеркс 1), ідэйны вораг яўрэйскага народа, які задумаў знішчыць усіх яўрэяў у Персідскай імперыі, але быў пакараны Богам.
Такім чынам, процістаянне Ізраіля і Амалека разумеецца як лёсавызначальнае, наканаванае, непазбежнае. Яно будзе доўжыцца да канца гісторыі. Пра гэта і сведчаць словы Торы: «Вось рука на троне Госпада, што вайна ў Госпада супраць Амалека з роду ў род» (Зых 17:16). «Рука на троне» — ідыёма, якая азначае прысягу; адначасова гэта сведчанне Самога Бога, што Амалек паднімае руку на Яго ўладу ў свеце, але ў адказ Бог «узніме руку» і адплаціць яму па прынцыпе «мера за меру». Як будзе сказана па волі Божай вуснамі язычніцкага прарока Більама (Валаама), «першы [самы моцны фізічна| з народаў Амалек, але канец яго — пагібель» (Лік 24:20). У Кнізе Другазаконня з вуснаў Майсея гучыць настойлівы заклік памятаць пра лютыя справы Амалека і сцерці памяць пра яго сярод іншых народаў — заклік, звернуты да ўсяго народа і адначасова да кожнага чалавека: «Памятай, што зрабіў табе Амалек на шляху, калі выходзілі вы з Егіпта; // Як ён сустрэў цябе на шляху і пабіў ззаду цябе ўсіх аслабелых, калі ты быў змардаваны і стомлены, і не пабаяўся ён Бога. II Дык вось, калі супакоіць цябе Гасподзь, Бог твой, ад усіх ворагаў тваіх з усіх бакоў, на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе як надзел для валодання ёю, сцяры памяць пра Амалека з паднябеснай; не забудзься!» (Друг 25:17—19). Заўважым, што гэта адзіная ва ўсёй Торы запаведзь пра неабходнасць памятаць зло і ненавідзень А.малека, бо ў ім і ўвасобленае само зло, бо ён не баіцца Бога, і гэтая запаведзь суправаджаецца настойлівым заклікам «не забудзься!» Гэта запаведзь актыўнага процістаяння гвалту і бязбожнасці, спробе знішчыць народ Божы. Страта гістарычнай памяці заўсёды пагражае паўтарэннем злачынстваў Амалека. Пакуль доўжыцца гісторыя, трэба памятаць пра