Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Важна тое, што з самага пачатку ідэя выбранага народа звязваецца ў Бібліі з яго найвялікшай адказнасцю перад Богам, з асабліваю пільнаю ўвагаю Бога да духоўнамаральнага стану народа. Пра выбранасць кожны раз узгадваецца ў сувязі з патрабаваннем да народа выконваць запаведзі Божыя, не пераймаць язычніцкія звычаі, быць прыкладам служэння Адзінаму Богу, праслаўлення і асвячэння Яго Імя перад тварам іншых народаў. Гасподзь не аднойчы кажа пра тое, што ад выканання запаведзяў і маральнай дасканаласці залежыць дабрабыт ці бядоты выбранага народа, яго росквіт ці страшэнныя пакуты, аднак цалкам выключаная думка, што Гасподзь можа вырачыся Свайго народа: «...і пры ўсім гэтым, калі яны будуць у
зямлі ворагаў сваіх, не занядбаю Я іх і не пагрэбую імі да таго, каб знішчыць іх, каб парушыць Саюз Мой з імі, бо Я — Гасподзь, Бог іх. // 1 Я ўспомню для іх Саюз з продкамі, якіх вывеў Я з зямлі Егіпецкай перад вачамі народаў, каб быць ім Богам. Я — Гасподзь» (Лев 26:44—45). Думка пра тое, што выбранасць найперш звязаная з асаблівай адказнасцю, з’яўляецца адной з ключавых у канцэпцыі «пісьмовых» прарокаў. 3 выключнай яскравасцю гэта сфармуляваў прарок Амос (VIII ст. да н. э.): «Толькі вас спазнаў Я з усіх плямёнаў зямлі, таму і спаганю з вас за ўсе беззаконні вашы» (Ам 3:2). Паказальна, што ў арыгінале на месцы дзеяслова «спазнаў» стаіць йадаці — з тым жа лексічным значэннем (яшчэ — «пазнаў», «прызнаў»), але з адценнем гранічнай блізкасці, узаемагіранікнення. любові (тым жа дзеясловам вызначаецца стан кахання, блізкасць шлюбных стасункаў). Вось чаму першую палову славутага верша прарока Амоса можна перакласці наступным чынам: «Толькі вас наблізіў Я да Сябе з усіх плямёнаў зямлі...»; «Толькі вас палюбіў |упадабаў( Я з усіх плямёнаў зямлі...» Гаворка ідзе пра найбольшую ступень духоўнай блізкасці, даверу, пра асаблівыя спадзяванні Бога на народ Ізраіля, якія маюць сваім адваротным бокам найвялікшую адказнасць — быць носьбітам і ахоўнікам Адкрыцця Божага, несці гэтае Адкрынцё астатнім народам.
Прарокі падкрэслівалі універсальнасць місіі выбранага народа, які мусіць паслужыць будучай славе Госпада, прызнанню Яго ўсімі народамі і выратаванню ўсяго чалавецтва. Так, прарок Йешайагу (Ісая) кажа ад імя Бога: «Ты раб |служыцель] Мой, Йісраэль, у табе Я праслаўлюся. ...Я зраблю цябе святлом народаў [святлом для народаў, светачам для народаў], каб выратаванне Маё распасцёрлася да канцоў зямлі» (/с 49:3, 6); «I пойдуць многія народы, і скажуць: прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Гасподнюю, у дом Бога Йаакова, і навучыць Ён нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць дарогамі Яго. Бо з Цыёна1 выйдзе Тора |3акон|, і з Йерушалаіма — слова Гасподне» (/с 2:3; параўн. Mix 4:1—3).
1 Цыён (у грэка-славянскай трансфармацыі — Сіён) — найстаражытнейшая частка Іерусаліма, крэпасць, якая да пачатку будаўніцтва Давідам ізраільскай сталіцы належала (як і Сіёнская гара) іевусітам; адна з галоўных святыняў яўрэйскага народа, сінонім Іерусаліма.
Разважанні Ісаі гіра пачатак Месіянскай эры працягвае прарок Зхар’я (Захарыя): «Так кажа Гасподзь Цэваот1: “Будзе ў тыя дні: возьмуцца дзесяць чалавек з усіх рознаязыкіх народаў і трымацца будуць за крысо іудзея, кажучы: мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі Бог”» {Зах 8:23). У саміх словах Бога «...будзеце Маім скарбам з усіх народаў...» можна ўбачыць указанне, што гэты асаблівы скарб, надзел Божы, будзе складацца ўрэшце з усіх народаў, што ўсе народы прыйдуць да Адзінага Бога. Дз. У. Шчадравіцкі піша: «У першы перыяд сваёй гісторыі народ з’яўляецца Божым выбраннікам з усіх плямёнаў зямлі, каб усё чалавецтва праз яго навучылася Богашанаванню. Аднак у гэтых жа словах змяшчаецца і прадказанне пра будучае прызначэнне Ізраіля: быць Божым скарбам “з усіх народаў”. Таму што ў будучыя часы народ Божы складзецца з усіх народаў, мноства розных плямёнаў уступянь у Запавет з Госпадам і складуць адзіны народ. Так гэта адбывалася часткова ўжо і ў эпоху Аўраама, сям’я якога складалася як з “народжаных у доме яго”, так і з “купленых за срэбра ў іншапляменнікаў” (Быц 17:12). Падобным чынам і ў новазапаветныя часы Царква ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў розных народаў. Аднак поўнае ажыццяўленне прароцтва чакае нас яшчэ наперадзе. Яно адбудзецца, калі ўсе людзі, склаўшы адзіны народ Гасподні, будуць падпарадкоўвацца непасрэдна Богу — “слухацца голасу Яго”, атрымліваць ад Яго Адкрыцці і “захоўваць Запавет Яго”»2.
У яўрэйскай літургіі сувязь паміж ідэяй выбранага народа і яго роляю як захавальніка Слова Божага — Торы — выяўляецца ў першай бенедыкцыі (дабраславенні), якая прамаўляецца членам рэлігійнай суполкі, выкліканым да чытання Торы: «Дабраславёны Ты, Гасподзь, Бог наш, Цар Сусвету, Які выбраў нас з усіх народаў і даў нам Сваю Тору». Ідэі выбранасці народа Ізраіля прысвечаны трактат Йегуды га-Леві Сэфэр га-Кузары («Кніга Хазара»), у якім
1 Цэвабт — літаральна «сілы», «воінствы» (ад цава — «сіла», «воінства») — адно з найменняў Бога, якое атрымала самастойнае ўжыванне, з выразу Адонаіі Цэваот — «Гасподзь Сілаў (Воінстваў)»; у славянскай традыцыі — праз грэчаскае пасрэдніцтва — Саваоф.
2 Шедровнцкнй Д. В Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкннжне Монсеево. С. 393.
гаворка ідзе пра асаблівы рэлігійны дар яўрэйскага народа — быць прарокам сярод народаў, набліжаць усё чалавецтва да Бога. Многія яўрэйскія і еўрапейскія мысляры аддавалі вялікую ўвагу ідэі выбранага народа, інтэрпрэтуючы яе як асаблівую гістарычную місію і духоўнае прызначэнне яўрэйскага народа. Так, Мозэс Мендэльсон, нямецкі і яўрэйскі філосаф-асветнік, сцвярджаў, што Сінайскае Адкрыццё вылучыла яўрэяў з іншых народаў і што яўрэі павінныя заставацца носьбітамі і захавальнікамі гэтага Адкрыцця. Пра асаблівую місію народа Ізраіля, звязаную з адкрыццём Адзінабожжа для ўсяго свету, самой ідэі Запавету паміж Богам і чалавекам, пісаў А. Мень: «Так нараджаецца Народ Запавету, Народ Божы, з семені Аўраамава выходзяць першыя, яшчэ слабыя парасткі Старазапаветнай Царквы (тут і далей — курсіў аўтара. — Г. С.), родапачынальніцы Царквы Сусветнай. 3 гэтага часу гісторыя рэлігіі будзе ўжо не толькі гісторыяй тугі, тамлення і пошукаў, але яна стане гісторыяй Запавету, дыялога паміж Творцам і чалавекам»1. Пра прызначэнне яўрэйства вучыць чалавецтва на прыкладзе свайго гістарычнага і духоўнага досведу пераадоленню ўнутранай раздвоенасці і знаходжанню цэласнасці ў Богу казаў слынны філосаф-экзістэнцыяліст Марцін Бубер: «...яўрэйства з’яўлялася чалавецтву Апосталам Усходу; яно было Апосталам Усходу, таму што з досведу ўласнай раздвоенасці і вызвалення ад яе яно чэрпала сілу і заўзятасць, каб вучыць чалавецтва таму адзінаму, што неабходна. Яўрэйства стварыла некалі вялікі сімвал унутранай раздвоенасці, палярнасць дабра і зла — паняцце граху: але яно зноў і зноў вучыла пераадоленню гэтай раздвоенасці: у Богу, у Тым, Хто, як сказана ў Псальме, ёсць літасць і ратунак; у жыіші святога, які “ачышчаны ад граху”; у Месіянскім свеце... Такім чынам, галоўным значэннем яўрэйства для чалавецтва застаецца тое, што менавіта яно найбольш яскрава ўсведамляе першасную раздвоенасць у глыбіні сваёй істоты і, разумеючы і ўвасабляючы яе, як ніхто іншы, нясе добрую вестку пра свет, у якім яе не будзе, пра свет Божы, які можа ажыццявіцца і ў жыцці аднаго чалавека, і ў жыцці
1 Мень A. В. РІсторня релнгнн: В понсках Путн, Нстнны н Жнзнн:
В 7 т. Т. 2. Магнзм н Едннобожне. С. 222.
мноства, — у свеце адзінства»1. Старажытныя словы прарока Йешайагу пра народ Ізраіля як «святло [светач| для народаў» ажываюць у разважаннях выдатнага яўрэйскага і французскага рэлігійнага філосафа XX ст. Эмануэля Левінаса пра іудаізм — з яго мноствам абавязковых запаведзяў, з яго строгім Законам, з яго запатрабавальнасцю да чалавека — як выклік антыгуманізму і гранічнаму эгаізму, як увасабленне ідэі адказнасці кожнага чалавека і ўсяго супольніцтва людзей перад іншымі людзьмі, перад Богам і гісторыяй. Паводле Левінаса, іудаізм з ідэяй выбранага народа ёсць «гранічны гуманізм Бога, Які шмат вымагае ад чалавека». Гэты гуманізм, адзначае мысляр, заснаваны на «цяжкай свабодзе», «адбітай на Скрыжалях Запавету» (кніга «Цяжкая свабода», 2-е выд., 19762).
Так, Бог, адкрыты яўрэйскай свядомасцю, вельмі шмат вымагае і ад кожнага чалавека, і ад усяго выбранага Ім народа, бо нікому і ніколі яшчэ не казалася наступнае: «...вы будзеце ў Мяне царствам святароў і народам святым» (Зых 19:6). Гэтае, безумоўна, самае высокае з запатрабаванняў, якое толькі калі-небудзь прад’яўлялася чалавечаму супольніцтву, і ёсць тлумачэнне таго, чым паварочваецца выбранасць: уласна кажучы, яна вымагае, каб кожны з народа ўзняўся да ўзроўню святара, а ўвесь народ стаў народам святым. Менавіта пра гэта нагадвае прарок Йешайагу (дакладней, прарок, які працягнуў яго справу і ўмоўна завецца Ісая Вавілонскі, або Другаісая), падкрэсліваючы. што спаўненне гэтага вялікага прызначэння — усё яшчэ наперадзе, і суцяшаючы свой народ у яго пакутах: «А вы святарамі Госпада названыя будзеце, служыцелямі Бога нашага —сказана будзе пра вас... // ...Замест ганьбы вашай падвойнай і сораму радавацца будуць долі сваёй, таму што ў зямлі сваёй удвая ўспадкуюць, радасць вечная будзе ў іх. // ...I вядома будзе сярод плямёнаў се-
1 Бубер М. Еврейство а человечество // Еврсн н еврейство: Сб. мсторнко-фалософскмх эссе / Сост. Р. Нудельман. Нерусалнм: Гешер Алмя. 1991. С.84-85.
2 Цыт. па: Леванас Эммануэль // Краткая Еврейская Энааклопедмя: В 10 т. + Дополненая 1 — 111 / Гл. ред. Н. Орен (Надель), М. Занд, А. Авнер. д-р Н Прат. Мерусалнм: Кетер; Обшество по нсследованню еврейскнх обшнн; Еврейскнй ун-т в Нерусалнме, 1976—2003. Дополненне III. Кол. 276.
10а Зак. 4008
мя іх, і нашчадкі іх — паміж народамі, усе відушчыя іх прызнаюць, бо яны — семя, якое дабраславіў Гасподзь» (/с 61:6, 7, 9). Каментуючы выраз «царства святароў», рабі Ё. Герц падкрэслівае, што гэта «царства, усе жыхары якога — святары Усявышняга, якія жывунь служэннем Богу і адчуваюць пастаянную радасць ад права і магчымасці паўставаць перад Ім. Абавязак святара — набліжэнне чалавека да Усявышняга. Так і Ізраіль закліканы наблізіць усе народы да Творцы, яго місія — пабудаванне царства высокай духоўнасці»1. Гэта сказана вельмі слушна і дакладна. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, вялікае Абяцанне, дадзенае Богам, Абяцанне, якое вымагае асаблівых духоўных намаганняў ад народа Божага. мае канкрэтны сэнс: царства, якім кіруюць святары. і гэты сэнс праяўляецца ў гісторыі выбранага народа на старажытным этапе: «Першапачаткова ізраільскае грамадства было ўладкаванае тэакратычна. Кіраваўся Ізраіль прарокам і святарамі, падобна да таго, як у пустыні яго ўзначальвалі Майсей і Аарон. Прарокамі (або “харызматычнымі правадырамі”) былі Ісус Навін і наступныя суддзі. Ды і ў больш позні перыяд цары атрымлівалі памазанне на царства ад прарокаў і святароў. Самыя важныя справы вырашаліся паводле жэрабя: Госпада запытвалі праз “урым і тумім” — спецыяльныя сродкі такога запытвання (Зых 28:30...)Улада прарокаў і святароў — частковае выкананне Абяцання пра “святое царства”»2. Але, безумоўна, як найгалоўнейшы сэнс Абяцання Божага мысляр падкрэслівае наступнае: народ, які складаецца са святароў. «Прызначэнне народа яўрэйскага — абвяшчаць Адзінабожжа і Закон Гасподні ўсяму свету, таксама, як святар абвяшчае пастве волю Усявышняга. Рыхтуючыся да гэтай місіі, падпарадкуючыся святарам і прарокам, народ паступова сам мусіць станавіцца супольствам святароў і прарокаў, якое служыць асвеце ўсяго чалавецтва»3.