• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Прывядзем версію Дзесяці Запаведзяў у Кнізе Зыходу, з традыцыйнай іудзейскай разбіўкай тэксту на асобныя Запаведзі:
    «1. Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства. // 2. Хай не будзе ў цябе іншых багоў перад тварам Маім |звыш Мяне, апрача Мяне]. // He рабі сабе ідала [куміра] і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе ніжэй зямлі. // He пакланяйся ім і не служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог-Раўнівец, Які карае за віну бацькоў дзяцей да трэцяга і чацвёртага роду, тых, хто ненавідзяць Мяне, // I Які чыніць ласку да тысячных родаў тым, хто любяць Мяне і выконваюнь запаведзі Mae. // 3. He вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна [дарэмна], бо не пашкадуе Гасподзь таго, хто вымаўляе імя Яго марна. // 4. Памятай Дзень Суботні, каб свяціць яго. // Шэсць дзён працуй і рабі
    1 Герн Й. Комментармй // Пятнкннжне н гафтарот Нврнт. текст с рус. пер. н класснч. комментарме.м «Сончнно». М.: Нерусалмм, 1999. С. 390.
    ўсялякую працу |справу] тваю; // А дзень сёмы — Субота — Госпаду, Богу твайму: не рабі ніякай працы |справы| ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні жывёла твая, ні прышэлец твой, які ў брамах тваіх. // Бо ў шэсць дзён зрабіў Гасподзь неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, і адпачываў у Дзень Сёмы. Таму дабраславіў Гасподзь Дзень Суботні і асвяціў яго. // 5. Шануй бацьку свайго і маці сваю. каб прадоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. // 6. He забівай. // 7. He пералюбадзейнічай. // 8. He крадзь. // 9. He адзывайся пра блізкага твайго сведчаннем ілжывым. // 10. He жадай |дамагайся] дома блізкага твайго. // He жадай жонкі блізкага твайго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні быка яго, ні асла яго, нічога, што ў блізкага твайго» (Зых 20:2—17).
    Версія Дзесяці Запаведзяў у Кнізе Другазаконня: «1. Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства. // 2. Хай не будзе ў цябе іншых багоў перад тварам Маім |звыш Мяне. апрача Мяне]. // He рабі сабе ідала [куміра] і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе ніжэй зямлі. // He пакланяйся ім і не служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог-Раўнівец, Які карае за віну бацькоў дзяцей трэцяга і чацвёртага роду ў тых, хто ненавідзяць Мяне, // 1 Які чыніць ласку тысячам родаў тых, хто любяць Мяне і выконваюць запаведзі Mae. // 3. He вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна [дарэмна], бо не пашкадуе Гасподзь таго, хто вымаўляе імя Яго марна. // 4. Захоўвай |пільнуй| Дзень Суботні, каб свяціць яго. як запаведаў Табе Гасподзь, Бог твой. II Шэсць дзён працуй і рабі ўсю працу тваю; // А дзень сёмы — Субота — Госпаду, Богу твайму. He рабі ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні бык твой, ні ўсялякая жывёла твая, ні прышэлец твой, які ў брамах тваіх, каб адпачыў раб твой і рабыня твая, як ты. // I памятай, што рабом быў ты ў зямлі Егіпецкай, але Гасподзь, Бог твой, вывеў цябе адтуль рукою моцнаю і мышцаю распасцёртаю, таму і запаведаў табе Гасподзь, Бог твой, усталяваць Дзень Суботні. // 5. Шануй бацьку свайго і маці сваю, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой, каб прадоўжыліся дні твае і каб добра было табе на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, аддае табе. // 6. He забівай, // 7. 1 не
    пералюбадзейнічай, // 8. I не крадзь, // 9. 1 не адзывайся пра блізкага твайго сведчаннем ілжывым. // 10. 1 не дамагайся жонкі блізкага твайго, і не жадай дома блізкага твайго, ні поля яго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні быка яго, ні асла яго, нічога, што ў блізкага твайго» (Друг 5:6—18).
    Як відавочна, у двух тэкстах, што ў цэлым супадаюць па сэнсе, ёсць дробныя адрозненні, якія выяўляюцца ў замене адных словаў і выразаў іншымі, сінанімічнымі, у розным размяшчэнні адных і тых жа паралельных вершаў. Болыв важнае адрозненне ў абгрунтаванні некаторых запаведзяў. Так, запаведзь пра Суботу атрымлівае ў першай версіі найперш тэалагічнае абгрунтаванне, а ў другой — нацыянальна-гістарычнае; першая версія апелюе да пачатку ўсяго свету і чалавецтва, другая — да пачатку выбранага народа, які атрымаў гэты статус толькі пасля Зыходу з Егіпта; першая нагадвае, што ва ўсіх сваіх справах чалавек мусіць абапірацца на высокі ўзор, зададзены Самім Богам у яго велічнай працы стварэння свету, другая нагадвае пра Яго ж найвялікшую міласэрнасць як Збавіцеля з рабства, таму і Субота стала знакам свабоды, таму і да рабоў і нават да рабочай жывёлы патрэбна ставіцца з вялікай літасцю, даваць і сабе, і ім дзень свабоды. Аднак мудрацы Талмуда, пагадзіўшыся з тым, што абедзве фармулёўкі запаведзі пра Суботу паходзяць ад Бога, звярнулі большую ўвагу на адрозненне пачатковых словаў — «памятай» і «захоўвай [пільнуй, выконвай]» — і вынеслі пастанову: абодва гэтыя словы былі вымаўленыя Богам адным Выказваннем (бэ-Дзібўр эхад) і спецыяльна раздзеленыя для людзей, каб яны ведалі, што патрэбна не толькі вывучаць і памятаць, але і нязменна ажыццяўляць Запаведзь на справе (гэта тычьшца не толькі Запаведзі пра Суботу, але і ўсіх Запаведзяў Торы). Яшчэ адно тлумачэнне мудрацоў Талмуда тычыцца адсутнасні ў першай версіі запаведзі пра шанаванне бацькоў выразу «і каб добра было табе». На іх думку, гэтыя словы не былі ўнесеныя ў тэкст на Першапачатковых Скрыжалях, таму што Бог ведаў, што ім наканавана быць разбітымі Машэ (Бава Кама 55а). Саадзія Гаон (X ст.) лічыў менавіта гэтае тлумачэнне дастатковым для абгрунтавання ўсіх разыходжанняў у дзвюх версіях Дзесяці Запаведзяў. На думку традыцыі, першая
    версія была запісаная на першай пары Скрыжаляў, другая — на другой. Славуты паэт, мысляр і каментатар Пісання Аўраам Ібн Эзра (XII ст.) у сваім дэталёвым каментары да Кнігі Зыходу высоўвае цалкам рацыяналістычнае абгрунтаванне адрозненняў: падобныя лінгвістычныя разыходжанні часта сустракаюцца ў тых месцах Танаха, якія паўтараюць адно другое. У XX ст. У. Касута высунуў наступнае меркаванне: усе разыходжанні ў дзвюх версіях вынікаюць з таго простага факта, што ў Кнізе Другазаконня зафіксаваны пераказ прарокам Майсеем пачутага сорак гадоў таму, адсюль і непазбежныя адрозненні ў нюансах. Біблейная крытыка, вядома, тлумачыць разыходжанні рознымі перыядамі канчатковай рэдакцыі Кнігі Зыходу і Кнігі Другазаконня, але ў навуцы па-ранейшаму існуюць спрэчкі адносна датавання гэтых перыядаў (пра гіпотэзы адносна датавання Дзесяці Запаведзяў гл. ніжэй).
    Існуе таксама трэцяя версія Дзесяні Запаведзяў — у самарыцянскай Торы1, дзе Першая Запаведзь іудзейскай традыцыі — «Я. Гасподзь. Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства» — не ўключаная ў Дэкалог, а Дзесятай Запаведдзю лічыцца змешчанае ў самарыцянскім Пяцікніжжы прадпісанне абнародаваць Дзесяць Запаведзяў на святой для самарыцянаў гары Гарызім. Версія Дзесяці Запаведзяў, гірактычна ідэнтычная варыянту Кнігі Зыходу, знаходзіцца ў напісаны.м на іўрыце так званым «Папірусе Нэша», або «Папірус Нэш» (каля II ст. да н. э.), знойдзеным у Егіпце ў 1902 г. усходазнаўцам У. Л. Нэшам і апублікаваным гебраістам С. А. Кукам у 1903 г. Да
    1 Самарыцяне — рэлігійная суполка, якая склалася ў VII—VI стст. да н. э. з той часткі насельніцтва Паўночнага Ізраільскага царства, што ў 722 г. да н. э. пазбегла асірыйскага палону, а потым часткова асімілявалася з язычнікамі, якія былі прыгнаныя на гэтую тэрыторыю асірыйцамі. Калі іудзеі (жыхары Паўднёвага Ізраільскага царства, або Іудзеі) вярнуліся ў 538 г. да н. э., духоўныя лідэры народа адмовіліся ад дапамогі самарыцянаў у справе адраджэння Іерусаліма і Храма, бо справядліва бачылі небяспску пранікнення ідалапаклонніцтва ў невялікую рэлігійную суполку тых, хто вярнуўся з палону. Гэта пакрыўдзіла самарыцянаў і прывяло ўрэшцс да канчатковага іх адмежавання ад ізраільцянаў. Самарыцяне і зараз жывуць ізалявана ў горных раёнах Ізраіля, утвараючы асобную рэлігійную суполку. Яны карыстаюцца сваёй рэдакцыяй Торы, што, апрача ўсяго, пацвярджае старажытнасць тэкстаў Пяцікніжжа (самарыцяне маглі прыняць яе не раней, але і не пазней за VII ст. да н. э.).
    адкрыцця Кумранскіх тэкстаў у 1947 г., а потым знаходжання ў 1970-х гадах у Іерусаліме двух маленькіх срэбраных цыліндраў-амулетаў з так званым Святарскім дабраславеннем (Лік 6:24—26), датуемых прыкладна 600 г. да н. э., «Папірус Нэш» быў самым старажытным са знойдзеных фрагментаў біблейнага тэксту. Гэта ў свой час і дазволіла А. Меню напісаць: «Ёсць нешта глыбока сімвалічнае ў тым, што самы старажытны ўрывак Старога Запавету, які захаваўся да нашых дзён, — гэта “Папірус Нэш”, які змяшчае менавіта Дзесяць Запаведзяў Майсеевых...»1 Ёсць, аднак, і зразумелая заканамернасць у тым, што на «Папірусе Нэша» захаваліся менавіта Дзесяць Запаведзяў і цесна звязаная з імі малітва Шма Йісраэль («Слухай, Ізраільі»), бо яны ўжо ў старажытнасці адыгрывалі вялікую ролю ў яўрэйскай літургіі (гл. далей). Пергамент з Дзесяццю Запаведзямі, змешчаны ў тфілін, быў знойдзены сярод Кумранскіх скруткаў у 1968 г. выдатным ізраільскім археолагам і гісторыкам I. Йадзінам (гэтая версія, блізкая да тэксту ў Кнізе Другазаконня, датуецца 1 ст. да н. э.).
    Як ужо адзначалася, існуюць розныя варыянты разбіўкі тэксту Дэкалога на асобныя Запаведзі, бо ў самых старажытных рукапісах Масоры (кананізаванага і вакалізаванага тэксту Танаха), у Сэптуагінце, у названых вышэй «Папірусе Нэша» і кумранскім фрагменце няма ніякай дакладнай разбіўкі і нумарацыі, роўна як і ў сучасных выданнях Танаха і хрысціянскай Бібліі (апрача адзінай агульнапрынятай нумарацыі біблейных вершаў — лагічных урыўкаў тэксту). Нумарацыя Дзесяці Запаведзяў адрозніваецца ў іудаізме і хрысціянстве, а таксама ў розных хрысціянскіх канфесіях. Аднак і ў самой іудзейскай традыцыі, нягледзячы на фіксацыю падзялення тэксту Дзесяці Запаведзяў, прынятага большасцю законавучыцеляў і тлумачальнікаў Пісання (гл. вышэй), існавалі і існуюць разыходжанні ў меркаваннях у розных аўтарытэтаў. Так, некаторыя лічаць, што Першай Запаведдзю з’яўляюцца першыя пяць вершаў, у якіх словы Бога прыведзеныя ад першай асобы (Зых 20:2—6;Друг 5:6 —10) і маюць агульны сэнс — усталяванне Адзінабожжа і забарона ідалапа-
    1 Мень A. В. йсторня релнгнн: В помсках Пута. йстмны м Жнзнн: