• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Врата молнтвы: Смдур ашкеназ / Под ред. П. Полонского. Нерусалнм; М., 1993. С. 162.
    2 Герц Й. Комментарнй. С. 391.
    2 Шедровяцкнй Д. В. Введеннс в Встхнй Завет: В 8 т. Т. I—3. Пятнкнмжне Монсеево. Нзд. 2-е, нсправ. н доп. М.: Теревннф. 2001. С. 399.
    Другая Запаведзь уладарна вымагае ад чалавека вернасці Адзінаму Богу і перасцерагае ад ідалапаклонніцтва: «Хай не будзе ў цябе іншых багоў звыш [апрача| Мяне. // He рабі сабе ідала [куміра]...» (Зых 20:3—4). Гэтая Запаведзь паслядоўна вынікае з першай: той, хто прыняў усім сэрцам Госпада, не можа пакланяцца ніякім іншым багам, бо яны не існуюць, не можа абагаўляць ніякія іншыя сілы, бо яны не маюць самастойнага існавання. Яўрэйскі каментар сцвярджае: «Ні да анёлаў, ні да людзей, якія абвешчаныя святымі. нельга ставіцца як да божышчаў. Забаронена звяртацца да іх ці да каго б ні было з малітваю. Гэтая Запаведзь забараняе верыць, што хтосьці валодае самастойнай, непадуладнай Усявышняму сілай, будзь гэта элементы бачнага свету ці ўяўныя злыя духі, ведзьмакі і г. д.»1 У арыгінале на месцы выразу «звыш |апрача] Мяне» стаіць аль пансій, што можа быць перакладзенае і як «перад тварам Маім». Гэта азначае, што ўсялякія «іншыя багі», г. зн. сілы і пачаткі, якія па сваёй волі можа абагаўляць чалавек, нібы засланяюць у такім выпадку твар сапраўднага Бога, Бога Жывога. Між іншым, словы пра «іншых багоў» некаторыя даследчыкі спрабавалі трактаваць як паказанне, што рэлігія Майсея была не монатэізмам, а толькі моналатрыяй — пакланеннем аднаму Богу пры прызнанні існавання іншых багоў2. На гэта вельмі добра адказаў у свой час Аляксандр Мень: «Першая Запаведзь (першая ў хрысціянскай традыцыі. — Г. С.) загадвае Ізраілю пакланяцца толькі таму Богу, Які збавіў яго ад егіпцянаў. Пакланенне іншым багам, безумоўна, забараняецца. Ці быў гэта чысты монатэізм? Многія аўтары жорстка гэта адмаўляюць, сцвярджаючы, што рэлігія Майсея ёсць у лепшым выпадку толькі моналатрыя... Тут адцягнутае мысленне гісторыкаў сутыкаецца з жывым светаадчуваннем людзей старажытнасці і выяўляе поўнае яго
    1 Герц Й. Комментармй. С. 392.
    2 Такіх поглядаў прытрымліваліся Ю. Вельгаўзэн і яго школа, М. Нікольскі (Ннкольскнй Н. Древнмй йзрамль. М., 1922). Савецкія гісторыкі адмаўлялі нават і моналатрыю ў ізраільцянаў, даказваючы, што рэлігія Старажытнага Ізраіля была політэізмам (напрыклад, Рановнч А. Очеркн по нсторнм древнееврейской релнгнн. М., 1937 і іншыя выданні). Апошняе ўяўленне не мае пад сабою ніякай сур’ёзнай навуковай падставы.
    неразуменне. Для першабытнага і старажытнага чалавека не магло быць неіснуючых багоў. Ён адчуваў усю каласальную разнастайнасць духоўнага свету і быў успрымальны да яго ўздзеянняў значна болей, чым чалавек больш позніх эпохаў. Ён мог ведаць, што над светам пануе. як Вярхоўны Уладыка, Усявышні Творца, але пры гэтым яму не прыходзіла ў галаву адмаўляць быццё істотаў другога парадку. Больш таго, пры выпадку ён не лічыў ганебным гірынесці ахвяру гэтым багам, або звярнуцца да іх з просьбаю, або заклясці іх магічнаю формулаю. Толькі пазней прарокі ў разгар палемікі супраць культу ніжэйшых багоў сталі адмаўляць іх быццё зусім. Аднак павучальна тое, што Майсей у Першай жа Запаведзі забараняе пакланенне якім бы то ні было багам, апрача Існага. ...Ён ёсць адзіны Бог Ізраіля. Ёэтаю катэгарычнаю забаронаю яўрэйскі прарок заступіў шлях, на які ў той час была зацягнутая інда-арыйская рэлігія і па якім пайшлі рэлігіі грэкаў, егіпцянаў і семітаў. Прыстасоўваючыся да мыслення сваіх людзей, ён проста абвясціў ім, што Ягвэ ўзяў народ ізраільскі пад Сваю асаблівую ахову і што Ён, у сваю чаргу, вымагае, каб ізраільцяне не звярталіся ні да якіх багоў, апрача Яго. Ёэта быў паваротны момант: прыходзілася выбіраць паміж жывым дачыненнем да адухаўлёнага космасу і выратаваннем Адзінабожжа. Прарок выбраў другое і адным ударам рассек ніці. працягнутыя з сэрца чалавека да сэрца стыхіяў. “Хай не будзе ў цябе іншых багоў”. Гэта назаўжды выключае ўсялякую дваістасць»1.
    Так, чысты монатэіз.м, «закладзены» ў Дзесяці Запаведзях, будуць далей тлумачыць і даводзіць да свядомасці народа Ізраіля «пісьмовыя» прарокі, спадкаемцы Майсеевай справы. Паказальна, напрыклад, як, упікаючы свой народ за адхіленне ад шляхоў Божых і нават ставячы яму ў прыклад язычнікаў, верных сваім багам, прарок Йірмейагу (Іерамія) скажа: «Ці перамяніў які народ багоў сваіх, а яны ж — не багі?» (Jep 2:11). 1 яшчэ: «...багі, якія не стварылі неба і зямлю, згінуць з зямлі і з паднябеснай гэтай» (Іер 10:11). Два з трынаццаці прынцыпаў іудзейскай веры, сфармуля-
    1 Мень A. В. Мстормя релнгнн: В понсках Путл, Мстлны н Жлзнл:
    В 7 т. Т. 2. Маглзм л Едннобожлс. С. 227—228.
    ваных Майманідам, абвяшчаюць: «4. Я веру поўнаю вераю, што Творца — дабраславёнае Імя Яго! — Ён Першы і Ён Апошні. 2. Я веру поўнаю вераю, што Творцу — дабраславёнае Імя Яго! — толькі Яму аднаму належыць маліцца і што нікому, апрача Яго, не трэба маліцца»1.
    Працяг Другой Запаведзі яшчэ больш яскрава сцвярджае чысты монатэізм, нагадвае пра абсалютна нятварную, духоўную прыроду Адзінага Бога, Якога нельга ўвасобіць ні ў чым матэрыяльна-цялесным, нельга зрабіць Яго выяву, бо Ён прынцыпова не мае ніякай выявы: «Не рабі сабе ідала [куміра] і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе ніжэй зямлі. // He пакланяйся ім і не служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог-Раўнівец, Які карае за віну бацькоў дзяцей да трэцяга і чацвёртага роду, тых, хто ненавідзяць Мяне, // I Які чыніць ласку да тысячных родаў тым, хто любяць Мяне і выконваюць запаведзі Мае» (Зых 20:4—6). Запаведзь забараняе выяўляць Бога і пакланяцца выяве — як аб’ёмнай (статуі — пёсэль'. звычайна перакладаецца як «ідал», «кумір»), так і плоскаснай (тэмуна — «карціна»), Нельга абагаўляць нябесныя целы, само неба («што на небе ўверсе»), ніякія зямныя істоты і рэчы («што на зямлі ўнізе»), як і тыя істоты, што жывуць у вадзе (напрыклад, рыбы, у выглядзе якіх паўставалі таксама язычніцкія багі, як абагаўлялася і сама вада). Многія даследчыкі лічылі, што гэтая Запаведзь — больш позняга паходжання, чым астатнія ў Дэкалогу, бо ўвесь Старажытны свет уяўляў сабе багоў як істотаў, якія маюць цялесную і выяўную форму, найчасцей за ўсё зааморфную, антрапаморфную, або такую, што злучае прыкметы абодвух. Але археалагічныя раскопкі ў Ханаане сведчаць пра дзіўны факт: не знойдзена ніводнай выявы Бога, Які хаваецца за таямнічым Тэтраграматонам. Строгая забарона выяўляць Бога ці чалавека, а найперш — пакланяцца розным выявам была вельмі важная ў язычніцкім асяроддзі, каб засцерагчы народ ад спакусы ідалапаклонніцтва. Нездарма далей Тора вуснамі прарока Майсея будзе настойліва нагадваць народу: «I гаварыў Гасподзь вам з асяроддзя агню: голас словаў Яго вы чулі, але во-
    1 Врата молнтвы: Сндур ашкеназ. С. 163.
    браза не бачылі, толькі голас. // ...Цвёрда трымайце ў душах вашых, што вы не бачылі ніякага вобраза, калі гаварыў вам Гасподзь ля Харэва з асяроддзя агню, // Каб вы не разбэсціліся і не зрабілі сабе статуяў, выяваў якоганебудзь куміра ў вобразе мужчыны або жанчыны, // Выявы якой-небудзь жывёлы, што на зямлі, выявы якойнебудзь птушкі крылатай, якая лётае пад нябёсамі, // Выявы чаго-небудзь, што поўзае па зямлі, выявы якой-небудзь рыбы, што ў вадзе, ніжэй зямлі; // A то зірнеш ты на неба і ўбачыш сонца і месяц і зоркі, усё воінства нябеснае, і спакусішся, і будзеш пакланяцца ім, і будзеш служыць ім, якімі надзяліў Гасподзь, Бог твой, усе народы пад небам» (Друг 4:12, 15— 19). Сапраўды, такога ўяўлення пра Божышча не было яшчэ нідзе, ні ў адной рэлігіі і культуры. Трэці з Трынаццаці прынцыпаў веры, сфармуляваных Майманідам, абвяшчае: «Я верую поўнаю вераю, што Творца — дабраславёнае Імя Яго! — нецялесны. і Яго не вызначаюць якасці цялесныя, і што Яму няма наогул ніякага падабенства»1.
    Біблейны выраз «Не ствары сабе куміра» стаў крылатым і набыў пашыра.чае значэнне. Дакладней, гэтае больш шырокае і сімвалічнае значэнне ўжо ўтрымліваецца ў словах Другой Запаведзі: нельга падмяняць Бога абсалютна нікім і нічым, ніякімі падманамі, нават прыгожымі, ніякімі зачароўваннямі і спакусамі нашага сэрца і розуму. Пра глыбока сімвалічны сэнс крылатых біблейных словаў вельмі слушна піша Дз. У. Шчадравіцкі: «Такога кшталту “кумірам”, якому пакланяюцца, можа стаць, па-першае, нешта вельмі “каштоўнае” і “высокае” — тое, “што на небе ўверсе”. Ім можа аказацца філасофская тэорыя, этычная сістэма, тыя перакананні, якія чалавек ставіць вышэй за ўсё. ...Па-другое, “кумірам” можа стаць і нешта значна больш нізкае — тое, “што на зямлі ўнізе”, напрыклад, поспех самога чалавека, яго слава ці багацце. I, нарэшце, па-трэцяе, кумірам здольна аказацца нешта зусім мізэрнае — тое, “што ў вадзе ніжэй зямлі”. Нават, здавалася б, цалкам агідныя рэчы або дзеянні могуць стаць аб’ектам пакланення і засланіць ад чалавека Госпада. Аднак жа ўсё, што стварыў
    Врата молнтвы: Сндур ашкеназ. С. 163.
    Гасподзь. ці то на небе, ці на зямлі, ці “ў вадзе ніжэй зямлі”, — усё належыць Яму, жыве толькі Яго ласкаю, толькі Яго Духам падтрымліваецца і існуе. I таму пакланепне стварэнню замест Творцы — вялікі грэх»1.
    Бог, забараняючы тым, хто заключае з Ім Саюз вернасці і любові, кажа. што Ён — Бог-Раўнівец. У арыгінале стаіць Эль Кана, што ў рускім Сінадальным перакладзе даволі дакладна перадаецца як Бог ревнйтель і не вельмі дакладна — як Бог руплівец — у беларускім перакладзе В. Сёмухі. Вызначэнне Бога ў арыгінале менавіта звязанае не толькі з Яго нястомнай руплівасцю, з Яго клопатам пра чалавека, яго духоўную дасканаласць, пра выкананне ім усіх дадзеных Богам законаў, але і з асаблівым пачуццём крыўды і рэўнасці, калі чалавек зневажае Бога, адхіляецца ад Яго шляхоў, не адказвае Яму адданасцю і лобоўю на Яго адданасць і любоў. Здаецца, рэўнасць — пачуццё, якое не вельмі падыходзіць Таму, Хто завецца Усёмагутным, Хто ўяўляе абсалютную дасканаласць, Хто самадастатковы. Але менавіта Ён, як не аднойчы нагадвае Пісанне, Бог Жывы, і гэта найперш праяўляецца ў тым, што Ён адчувае патрэбу ў любові і вернасці і вымагае іх ад чалавека, асабліва ад тых, хто прысягнуў Яму ў вернасці. Таму ўзрушаны заклік «Хай не будзе ў цябе іншых багоў, апрача Мяне!» — гэта яшчэ і палымяна-раўнівая просьба любіць Бога. Бог пакутуе, калі бачыць недастатковасць ці зусім адсутнасць гэтай любові. Невыпадкова ў яўрэйскай каментатарскай традыцыі Сінайскі Саюз будзе прыпадобнены шлюбнаму саюзу, а сама Тора — заручальнаму пярсцёнку, які Бог надзеў на палец Нявесты — Суполкі Ізраіля (менавіта такую інтэрпрэтацыю атрымае вялікая паэма пра каханне — Песня Песняў). Усявышні выступае як Найвышэйшы Жаніх, каханая Якога — не толькі суполка выбранага народа, але і чалавечая душа. Гэтая інтэрпрэтацыя будзе падхопленая хрысціянскай традыцыяй, дзе Жаніх — Ісус Хрыстос, Яго Нявеста — душа чалавека і Царква Хрыстова. Але задоўга да ўзнікнення гэтых інтэрпрэтацыяў першыя «пісьмовыя» прарокі эксплі-