Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
новага дня, пра раніцу. У грозным набліжэнні Таямніцы Божай, як гэта апісвае Тора, ёсць нешта і ад землятрасення, і нават ад вывяржэння вулкана. Адно зразумела: адбываецца нешта надзвычайнае, што прымушае людзей здрыгануцца, іх душы — скалануцца ад прадчування галоўнай у іх жыцці сустрэчы — сустрэчы з Богам: «I вось, на трэці дзень, пры надыходзе раніцы, былі грымоты, і маланкі, і воблака густое на гары, і гук шафара1 вельмі моцны; і затрапятаў увесь народ, які ў стане. // I вывеў Машэ народ насустрач Богу са стана, і сталі ля падножжа гары. I/ А гара Сінай дымілася ўся ад таго, што сышоў на яе Гасподзь у агні; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым ад печы, і траслася ўся гара надзвычайна. // I гук шафара станавіўся мацней і мацней» (Зых 19:16—19). Паводле словаў рабі Ё. Герца, «ля гары Сінай гукам шафара быў абвешчаны пачатак новай эры: надыход Царства Усявышняга»2. Як адзначае каментатарская традыцыя, Майсей выводзіць народ і размяшчае ля падножжа Гары Божай у пэўным іерархічным парадку, паводле якога ён размяшчаўся і ў стане, у адпаведнасці з каленамі, родамі, сем’ямі. Наконт гэтага Дз. У. Шчадравіцкі заўважае: «Для таго, каб захаваць духоўнае ў матэрыяльным, дух у целе, вымагаюцца гармонія, будова, закон, лад і рытм. I толькі такое размяшчэнне стана, такі парадак перасцерагаюнь яго ад хаатычных парыванняў, надаюць яму ўстойлівасць для годнай сустрэчы з Богам. Майсей зрабіў усё, каб людзі з пашанай сустрэлі Бога і ў той жа час засталіся жывыя»3.
1 Шафар (дакладней — шофар) — найстаражытнейшы яўрэйскі музычны культавы інструмент, які вырабляецца з рога барана. Паходжанне шафара звязваецца з эпізодам ахвярапрынашэння Аўраама, з тым бараном, які быў па загаду Бога прынесены ў ахвяру замест Ісаака (Быц 22:13) Гэты старажытны інструмент узгадваецца ў многіх кнігах Танаха; ён і зараз выкарыстоўваецца ў яўрэйскай літургіі. Так, свята Новага года (Рош-га-Шана) пачынаецца з асаблівага трублення ў шафар мснавіта ў памяць пра Сінайскае Адкрыццё і каб падкрэслівь царскую годнасць Усявышняга, Які кіруе светам. Таксама напрыканцы свята Йом-Кіпур трубяць у шафар, абвяшчаючы вызваленне сыноў Ізраіля ад улады грахоў. Калі існаваў Іерусалімскі Храм. на яго ступенях менавіта ў свята Йом-Кіпур раз у сем гадоў трубілі ў шафар, абвяшчаючы пра вызваленне ўсіх нявольнікаў.
2 Герц Й. Комментарнй. С. 389.
3 Шедровнцкяй Д. В. Введенне в Ветхвй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжне Монсеево. С. 396.
Так, як сведчыць тэкст, людзі настолькі адчулі важнасць моманту і блізкасць Бога, што душа кожнага з іх — разумная душа (нэфеш), часцінка Духа Божага — ірвецца насустрач Творцу, імкнецца пакінуць цела і зліцца з вялікаю Крыніцаю Жыцця, а гэта небяспечна для іх зямнога існавання. Вось чаму і далей, калі Майсей па загаду Бога ўзнімецца на гару, Бог скажа: «Сыдзі, перасцеражы народ, каб яны не парываліся да Госпада, каб бачыць, a то падуць з яго многія» (Зых 19:21). Гэта значыць, што ў народзе ёсць людзі, якія здолеюць вытрымаць прысутнасць Бога, «убачыць» асаблівым унутраным зрокам духоўную рэальнасць, але такіх няшмат (сярод іх, як пакажа тэкст, Аарон і старэйшыны Ізраіля). Але для простых людзей такая сустрэча з Богам «тварам да твару» можа стацца зусім непераноснай, яны могуць згарэць у нясцерпным полымі Божага агню, і ім дадзена бачыць толькі тое, што дадзена, — густое воблака, дым і агонь над гарою. Але ўсё роўна, як можна зразумець, людзі, якія стаяць ля падножжа Сіная. усе да адзінага, уступаюць у нейкую звышрэальнасць або знаходзяцца на мяжы свету рэчыўнага і свету духоўнага, бо толькі так можна ўспрыняць ісціну Адкрыцця, пачуць голас Божы. Можа, таму і ўсё рэальнае губляе пэўна акрэсленыя рысы, пачынае сатрасацца і хістацца, ахутваецца дымам. Асаблівага тлумачэння вымагае выраз «сышоў Гасподзь». Ён ні ў якім разе не азначае, што Гасподзь фізічна прысутнічае на гэтай гары, бо Ён не можа быць лакалізаваны ні ў адной кропцы фізічнай прасторы, Ён не можа «жыць» на гары (як жывуць на Алімпе багі-алімпійцы), Ён — усюдыісны Дух, Яго слава напаўняе ўвесь свет. «Сыходжанне» Бога на Сінай падчас Сінайскага Алкрыцця азначае толькі тое, што менавіта зараз, у гэтай кропцы прасторы, для гэтых людзей Ён найбольш поўна адкрывае Сваю Прысутнасць, найболын набліжаецца да іх душаў. Гара ж становіцца светавой воссю, што злучае зямны і нябесны свет, падобнай да лесвіцы ў неба, якую ўбачыў калісьці патрыярх Іакаў. Толькі цяпер гэтая лесвіца, гэтая светавая гара злучае ўвесь народ Ізраіля, які стаіць ля падножжа Сіная, і Усявышняга, Які «сыходзіць» на яго вяршыню.
«I гук шафара станавіўся ўсё мацней і мацней. Майсей гаварыў, і Бог адказваў яму голасам. // I сышоў Гасподзь на гару Сінай, на вяршыню гары, і заклікаў Гасподзь Майсея на вяршыню гары, і ўзышоў Майсей» (Зых 19:19—20). Гасподзь яшчэ раз загадвае Майсею, каб ён перасцярог народ не дзейнічаць па сваім разуменні, не імкнуцца ўзысці на гару. 1 нават тыя, хто стануць святарамі, павінныя яшчэ падрыхтавацца духоўна, асвяціцца, каб сустрэцца з Богам. Пакуль што. абвяшчае Гасподзь, узыходжанне на Сінай магчымае толькі для Майсея і Аарона. Цяпер жа Майсей мусіць спусціцца, каб быць з народам у той найадказнейшы момант, калі прагучыць голас Божы. Спусціўшыся ўніз, Майсей пераказвае народу ўсе словы Божыя і рыхтуе народ для ўспрыняцця самага галоўнага, што ўголас, пры ўсім народзе прамовіць Гасподзь, — Дзесяці Запаведзяў. Безумоўна, дараванне Дзесяці Запаведзяў — кульмінацыйны момант сустрэчы народа Ізраіля з Богам, цэнтральны момант біблейнай гісторыі. У простых і адначасова найвялікшых па сэнсе і значнасці Дзесяці Выказваннях, Дзесяці Выслоўях, Дзесяці Словах Бог абвяшчае Сябе Адзіным Богам Ізраіля, забараняе пакланенне іншым багам і фармулюе зразумелыя і дакладныя этычныя прынцыпы.
«I ПРАМОВІЎ БОГ УСЕ СЛОВЫ ГЭТЫЯ...»
(Дзесяць Запаведзяў)
...вельмі блізкае да нябе Слова гэтае: на вуснах тваіх яно і ў сэрцы тваім, каб выконваць яго.
(Друг 30:14)
...гэта — не нешта пустое для вас, бо гэта — жыццё вашае.
(Друг 32:47)
Мудрэйшым за ворагаў маіх робіць мяне Запаведзь Твая, бо навечна — мая яна.
(Пс 118:98)
Калі ж хочаш увайсці ў жынцё вечнае, выконвай Запаведзі.
(Мац 19:17)
Шчаслівыя тыя, хто выконваюць Запаведзі Яго, каб мець ім права на дрэва жыцця
і ўвайсці ў Горад варотамі.
(Адкр 22:14)
«I прамовіў Бог усе Словы гэтыя, кажучы: “Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства”» (Зых 20:1—2). Так пачынаецца гэты тэкст, адзін з самых славутых фрагментаў Бібліі. Гэта дзесяць асноўных прадпісанняў іудаізму, якія былі ўспрынятыя таксама хрысціянствам і набылі універсальнае значэнне (дакладней, універсальны сэнс быў закладзены ў іх першапачаткова). Іх асаблівае значэнне падкрэсленае тым, што менавіта іх чуе па волі Божай увесь народ Ізраіля, менавіта яны будуць запісаныя на каменных Скрыжалях Запавету пярстом Самога Бога, а потым, калі пасля горкіх падзеяў першапачатковыя Скрыжалі будуць разбітыя, прарок ізноў — па волі Божай — выража другія каменныя табліцы, а Бог ізноў накрэсліць на іх Дзесяць Запаведзяў. У арыгінальным тэксце Торы Дзесяць Запаведзяў назва-
ныя Асэрэпі га-Дварым, што літаральна азначае «Дзесяць Словаў»; ад гэтага і ўтвораная грэчаская калька з тым жа значэннем — Дэкалог, а ўжо ад апошняй — славянская калька Десятословне, або Десятйсловйе, — Дзесятаслоўе, Дзесяціслоўе. У талмудычнай літаратуры ўжываецца назва Асэрэт га-Дзіброт (літаральна «Дзесяць Выказванняў»; Шабат 866 і інш.), якая замацавалася ў іудзейскай традыцыі. Як заўважае I. Р. Тантлеўскі, Дзесяць Запаведзяў уяўляюць сабою «найстаражытнейшы слой біблейных рэлігійна-тэалагічных законаў і маральна-прававых нормаў»1. Слынны біблеіст Машэ Вайнфельд, аўтар арыгінальнага метаду аналізу Бібліі і цывілізацыяў старажытнага Блізкага Усходу, прафесар біблеістыкі Яўрэйскага універсітэта ў Іерусаліме, піша: «У якасці асноватворнага патрабавання Бога Ізраіля да суполкі Гзраіля Дзесяць Выказванняў былі на вуснах кожнага ізраільцяніна, адданага сваёй спадчыне; яны сталі цэнтральным элементам спадчыны ў Ізраілі, і не трэба здзіўляцца, што з усіх законаў толькі гэты спіс загадаў успрымаўся як асноватворны і першасны ва ўсталяванні сувязі паміж Богам і Ізраілем. Толькі Дзесяць Выказванняў сыны Ізраіля былі вартыя пачуць прама з вуснаў Бога, таму менавіта яны з’яўляюцца сведчаннем сувязі паміж Ізраілем і яго Богам»2. Рабі Ё. Герц адзначае: «Дзесяць Запаведзяў маюць асаблівае значэнне дзякуючы як свайму зместу, так і таму, што іх адкрыццё з’явілася момантам найбольш моцнага выяўлення Боскай Прысутнасці для ўсяго народа. Калі грымеў гром, бліскалі маланкі і гучаў шафар, калі гара Сінай ператварылася ў слуп дыму, голас Усявышняга прамовіў Словы, якія сталі з таго дня пуцяводнаю зоркаю для ўсяго чалавецтва. Гэтае праяўленне Усявышняга сталася найбольш значнаю падзеяю ва ўсёй гісторыі чалавецтва. У гэты момант нарадзілася рэлігія духу, якая на працягу ўсіх наступных часоў давала святло душам і накіроўвала жыццёвы шлях
1 Тантлевскмй Н. Р Введенпе в Пятйкнйжнс. М.: РГГУ, 2000. С 208.
2 Вайнфельд М. Уннкальность Декалога н его место в еврейской траднцмн // Бйблейскме нсследовання / Сост. проф. Б. Шварца; Пер. с нврнта м англ. М.: Центр славяно-нудаястскйх ясследованнй Мн-та славяноведення н балканйстнкн РАН; Центр науч. работннков н преподавателей муданкн в вузах «Сэфер», 1997. С. 357.
усіх людзей на зямлі. Гэты тэкст не мае сабе роўных па прастаце выкладу і канцэнтрацыі заключаных у ім думак і ідэяў. Ён змяшчае аповед гіра Творцу і не састарэе да тых часоў, пакуль існуе свет. У той жа час гэты тэкст з’яўляецца гранічна кароткім выкладам фундаментальных прынцыпаў, і мудрацы Торы бачылі ў ім крыніцу, з якой вынікаюнь усе запаведзі, асновы маралі і ўласна вучэнне Торы»1.
Дзесяць Запаведзяў фігуруюць у тэксце Торы двойчы — у непасрэдным апісанні моманту Сінайскага Адкрыцця ў Кнізе Зыходу, а потым — у аповедзе Майсея ў Кнізе Другазаконня. Пры гэтым дзве версіі супадаюць амаль да слова, але ўсё ж такі ўтрымліваюць у сабе і некаторыя разыходжанні, таму іх цікава супаставіць. Да таго ж патрэбна адзначыць наступнае: пры ўсім тым. што, як вядома, Запаведзяў на Скрыжалях дзесяць, ніводны з двух фрагментаў з іх пералікам не дае ніякай нумарацыі Запаведзяў. У сувязі з гэтым узніклі розныя меркаванні наконт таго, як трэба падзяліць тэкст Дэкалога — і ў традыцыі іудзейскай (хаця адна версія стала агульнапрынятай), і ў розных канфесіях хрысціянства.