Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Увесь шлях, які прайшоў народ Ізраіля з моманту Зыходу з Егіпта, — усяго толькі каля сарака дзён — выступае ў тэксце як пэўная парадыгма, і гэтай парадыгматыч-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 384.
насці адпавядае лік «сорак» — лік выпрабавання і адначасова даравання ласкі Божай. Гэта парадыгма цяжкага шляху да Бога і саміх сябе, да сапраўднай свабоды, парадыгма ўзлётаў і заняпадаў духу, новых і новых духоўных адкрыццяў. Тора дэманструе, што гэты шлях з’явіўся духоўнай падрыхтоўкай да самага галоўнага — даравання Закону і заключэння Запавету з Богам. Яшчэ да гэтай лёсавызначальнай падзеі народ мусіў адчуць сапраўдную Прысутнасць Бога ў сваім лёсе, пакрыху «выціскаць» з сябе рабства, прывучацца да іншага светапогляду, да жыцця ў адпаведнасці з запаведзямі Божымі. 1 ўсё ж такі менавіта ля падножжа Сіная народ узыдзе на новую духоўную ступень, пачнецца новы раздзел гісторыі чалавечага духу.
«I... БУДЗЕЦЕ MAIM СКАРБАМ 3 УСІХ НАРОДАЎ»
(Ідэя выбранага народа / Сінайскае Адкрыццё)
Вы бачылі, што зрабіў Я Егіпту, вас жа падняў на арліных крылах і прынёс да Сябе.
I вось, калі будзсце слухацца голасу Майго
і выконвайь Запавет Мой, то будзеце Мне выбраным народам з усіх народаў, бо Мая — ўся зямля,
і будзеце вы Мне валадарствам святароў і народам святым.
(Зых 19:4—6)
I вось. на трэці дзень, пры надыходзе раніцы. былі грымоты, і маланкі, і воблака густое на гары. і гук шафара вельмі моцны. I затрапятаў увесь народ, які ў стане.
(Зых 19:16)
А гара Сінай уся дымілася ад таго, што сышоў на яе Гасподзь у агні, і ўзыходзіў дым ад яе, як дым з печы, і траслася ўся гара надзвычайна.
(Зых 19:18)
«На трэці месяц пасля выхаду сыноў Йісраэля з зямлі Егіпецкай, у самы дзень поўні, прыйшлі яны ў пустыню Сін» (Зых 19:1). Так пачынаецца з 19-га раздзела Кнігі Зыходу аповед пра самую важную, кульмінацыйную падзею гісторыі яўрэйскага народа (у хрысціянскім разуменні — старазапаветнай Свяшчэннай гісторыі) — Сінайскае Адкрыццё і дараванне Торы, Закону Божага.
Калі прасачыць па геаграфічнай карце маршрут, якім вёў свой народ Майсей, то выявіцца, як ужо адзначалася
раней, пэўная знешняя алагічнасць, незразумеласць, дзіўнасць: нават праз пустыню быў дастаткова кароткі шлях да Ханаана; прарок жа ўсё болей паварочваў народ на поўдзень Сінайскага паўвострава, да Сінайскага (Харэбскага) хрыбта, аддаляючыся ад канчатковай іх мэты — Зямлі Абяцанай. «Якой жа была канчатковая мэта Майсея? Чаму ён зводзіў сваё племя ўсё далей і далей на поўдзень, у глыбіню пустыні?» — пытаецца А. Мень, і сам адказвае на гэтае пытанне: «Адказ на гэтае пытанне можа быць толькі адзін. Ён вырашыў дайсці да тых самых мясцінаў, у якіх ён пасвіў статкі падчас уцёкаў, дзе прагучаў для яго голас Божы. Ён хацеў там, ля святой гары, удыхнуць у Ізраіль новы дух, удыхнуць веру, энергію, смеласць. Ён хацеў прывесці да падножжа Сіная сваіх супляменнікаў, нібыта кажучы: “Божа! Вось людзі, якіх Ты заклікаў мяне выратаваць. Я прывёў іх да Цябе”. Ён верыў, што там, дзе яму адкрыўся Бог свету, адкрыецца Ён і Ізраілю і, адкрыўшыся, канчаткова возьме яго пад сваё магутнае заступніцтва. Толькі для гэтай мэты Майсей, замест таго каб павярнуць да гары Сеір, прымусіў яўрэяў прабірацца ў горную сінайскую краіну, над якой, як падножжа Божышча, узвышаліся свяшчэнныя ўцёсы Харыва. Толькі дзеля гэтага прыйшлося ізраільцянам перанесці ўсе цяжкасці шляху па бязводным раўнінам, дзе кожны пальмавы гай здаваўся веснікам з іншага свету»1. Да гэтага адказу дададзім яшчэ дзве акалічнасці: па-першае, рух на поўдзень зададзены быў Самім Госпадам адразу пасля ночы Зыходу (Зых 14:1—2); па-другое, яшчэ ў Кнізе Быцця рух на поўдзень (напрыклад, рух Аўраама) усведамляецца як рух насустрач Богу (Быц 12:9), а сам поўдзень — йамін — невыпадкова асацыюецца з правым бокам, з праўдай і праведнасцю2. Такім чынам, і рух народа Ізраіля на поўдзень мае асаблівы сімвалічны падтэкст: рух насустрач Найвялікшай Ісціне, насустрач Богу. Невыпадкова і класічны яўрэйскі каментар паведамляе: «Як было прадказана Усявышнім, калі Ён упершыню ад-
1 Мень A. В Мстормя релмгмн: В поясках Пута, Нстмны м Жмзнй: В 7 т. Т. 2. Магнзм н Едннобожне. М.: Слово, 1991 — 1992. С. 220.
2 Гл.: Сініла Г. В. Біблія як феномен культуры і літаратуры. 4.1. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Быцця. Мн., 2003. С. 288.
крыўся Машэ праз прароцкі вобраз ахопленага полымем куста (гл. Шмот 3:12), Машэ прывёў сюды яўрэйскі народ, каб той даведаўся пра Бога сваіх продкаў і пачаў служыць Яму ля гары Сінай»1. Нагадаем, што было сказана Майсею падчас яго прароцкага заклікання: «...і вось табе знак, што Я пасылаю цябе: калі выведзеш народ гэты з Егіпта, вы будзеце служыць Богу на гэтай самай гары!» {Зых 3:12).
Сінайская пустыня... Амаль на ўсіх, хто калі-небудзь трапляў у гэтыя мясціны, яна робінь незвычайнае ўражанне, і асабліва Сінайскія горы. Вось як перадае сваё ўражанне В. Келер: «У некалькіх сотнях метраў вышэй Чырвонага мора рассцілаюцца прасторы пустыні Сін. Ярка-жоўтую аднастайнасць спаленых сонцам пяскоў парушаюць толькі вярблюджыя калючкі і рэдкі хмызняк. Нават самы ціхі подых ветрыка не абвявае тут лоб падарожніка. Кожны, хто пойдзе старажытнаю праезджаю дарогаю на паўднёвы ўсход, сутыкнецца з незабыўным відовішчам: наперадзе, прама ля далягляду, раптам паўстае над пласкагор’ем зубчасты хрыбет — Сінайскі горны масіў. Погляду падарожніка адкрываюцца самыя незвычайныя і выключныя спалучэнні фарбаў. Ружова-ліловыя гранітныя стромкія скалы ўздымаюцца ў блакітнае неба. Паміж імі зіхацяць светлажоўтыя і палымяна-чырвоныя схілы і цясніны, пакрытыя свінцовымі жыламі парфіру і цёмна-зялёнымі ўзорамі палявога шпату. Здаецца. быццам усе фарбы квітнеючага саду выліліся ў гэтую пышную каменную сімфонію. На краі пустыні Сін старажытны шлях раптам абрываецца і губляецца ў цясніне»2.
Сыны Ізраілевы, паводле Торы. прыйшлі ў пустыню Сін у трэцім месяцы пачынаючы з месяца Зыходу — нісана, і менавіта ў час поўні, а ад поўні адлічваюцца месяцы ў яўрэйскім календары. Гэта значыць, што наступіў першы дзень месяца, які завецца сіван і прыкладна адпавядае траўню — чэрвеню. Сіван — месян пераходу ад вясны да лета, месяц буйнога квітнення жыцця, яркага ззяння
1 Герц Й. Комментарпй // Пятнкннжне а гафгарот: Нврнт текст с рус. пер. н класснч. комментараем «Сончано». М.; Нерусалнм, 1999. С. 385.
2 Келлер В. Бмблня как нсторяя / Пер. с англ. А. Блейз. М.: КРОНПресс, 1998. С. 145.
сонца. I калі нісан — месяц абуджэння жыцця і Зыходу з рабства, то сіван назаўжды стаў месяцам найвышэйшага ўзлёту духу, месяцам заключэння Запавету паміж Богам і народам Ізраіля. Як можна зразумець з кантэксту Торы, I сівана сыны Ізраілевы выйшлі ў пустыню Сін, a 2 ці 3 сівана размясціліся перад падножжам Сіная: «...і прыйшлі ў пустыню Сін, і размясціліся станам у пустыні; і размясціўся там станам Йісраэль супраць гары» (Зых 19:2). Гаворка ідзе пра гару Сінай — адну з вяршыняў Сінайскага, або Харэўскага (Харэбскага), хрыбта. Як ужо адзначалася раней, навука не можа дакладна высветліць, якая з іх маецца на ўвазе пад біблейным Сінаем, а яўрэйская рэлігійная традыцыя лічыць, што гэтае найсвяцейшае месца, трон Славы Божай, спецыяльна схаванае Богам ад дакладнага атаясамлення з пэўнай вяршыняй, ахаванае ад людской мітусні. Але ўсё ж такі большасць навукоўцаў ідэнтыфікуюць Сінай з вяршыняй Джабал Муса, сама арабская назва якой сведчыць, што гэта — «гара Мусы (Майсея)», гара, на якую ўзыходзіў прарок Майсей, каб сустрэцца з Богам. Пустыняй Тора, па ўсёй верагоднасці, называе шырокую даліну перад гарой Сінай — сучасную даліну эр-Раха перад Джабал Муса. Яна ўяўляе сабою горнае плато, размешчанае на вышыні 1500 м над узроўнем мора, так што ўвесь народ мусіў здзейсніць узыходжанне перад галоўнай падзеяй у яго жыцці. У свой час археолагі дэталёва даследавалі гэтае плато і супаставілі свае назіранні з тым, што апісвае Тора. Высветлілася, што на плато магла размясціцца вялікая колькасць людзей, бо яго даўжыня складае больш за два кіламетры, а шырыня — каля кіламетра з паловай. Мясцовасць вакол плато дазваляе паставіць шатры і пасвіць статкі.
I вось перад сынамі Ізраіля Гсір га-Элогім — Гара Божая, пра якую яны чулі старажытныя паданні. Людзі з містычным жахам углядаюцца ў яе вяршыню, закрытую таямнічым густым воблакам. Тыя, хто бываў на Сінаі, сведчаць, што гэтае месца пакідае ўражанне чагосьці надзвычай таямнічага, містычнага. Так, вядомы ўсходазнавец і пісьменнік Эрнэст Рэнан пісаў: «Сінайская гара, што складаецца з глыбы цёмнага граніту, якую ўжо шмат стагоддзяў купае ў сваіх залатых промнях сонца, ёсць адна з самых своеасаблівых
з’яваў зямнога шара. Гэта скончаны пейзаж бязводнага свету, які мы сабе ўяўляем на Месяцы або на іншай планеце, пазбаўленай атмасферы. Праўда, на вяршынях Сіная часта збіраюцца страшэнныя навальнічныя хмары, але навальніца, наогул жыватворная, тут унушае толькі жах... 3 усіх элементаў прыроды тут ёсць толькі камень, збарознены жыламі руды, які часам ззяе на сонцы сваёй алмазнай паверхняю, але заўсёды варожы жыццю і яго ўплывам. Цішыня гэтых адасобленых мясцінаў наводзіць жах; слова, прамоўленае ціха, нараджае дзіўныя водгукі; падарожніка бянтэжыць гук яго ўласных крокаў; гэтая гара, з яе няўлоўнымі контурамі, з яе падманлівай празрыстасцю, яе дзіўнымі водбліскамі, сапраўды гара Элагіма»1.
Тут, ля падножжа Сіная, Майсей загадвае народу разбіць лагер і чакаць, што абвесціць яму Гасподзь, а сам узыходзіць на Гару Божую. «I Машэ ўзышоў да Бога, і заклікаў да яго Гасподзь з гары...» (Зых 19:3). Гэтая фраза пакідае дзіўнае ўражанне: прарок ужо падняўся на гару, але тэкст паведамляе, што Бог звярнуўся да яго з гары. Напэўна, гэта можна патлумачыць наступным чынам: чалавеку, каб сустрэцца з Богам, патрэбна здзейсніць духоўнае ўзыходжанне, нават калі гэты чалавек ужо закліканы Богам як прарок; але нават калі чалавек узышоў на пэўную духоўную вышыню, ён ніколі не здолее дасягнуць вышыні Бога, бо Ён — недасягальны і ўзыходжанне да Яго — бясконцае. Звяртаючыся да Свайго прарока, Бог кажа яму, што тую вестку, якую Ён абвесціць, патрэбна пераказаць не проста народу Ізраіля, але «дому Йаакова» і «сынам Йісраэля»: «Так скажы дому Йаакова і абвясці сынам Йісраэля...» (Зых 19:3). Ці можна лічыць гэты, па сутнасці, таўталагічны паўтор (Йаакоў і Йісраэль, як вядома, — імя аднаго і таго ж чалавека) проста стылёвай асаблівасцю старажытнага тэксту, ці ён нясе асаблівую семантычную нагрузку? Безумоўна, рэлігійная традыцыя адштурхоўваецца менавіта ад апошняга. Старажытныя каментатары ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што ва ўсёй Торы выраз «дом Йаакова» ўжыты толькі адзін раз, а значыць — у ім заключаны асабліва важны сэнс. Мідраш сцвярджае, што так у