• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Ренан Э. Мсторня Різранльского народа: В 2 т. СПб.. 1908. Т. 1. С. 87.
    Торы вызначаныя яўрэйскія жанчыны, бо менавіта яны мусяць з самых першых крокаў сваіх дзяцей выхоўваць іх у рэчышчы сапраўднай веры ў Адзінага Бога і выканання запаведзяў. Мідраш нават даводзіць, што Усявышні запатрабаваў паручыцельства ад народа ў вернасці Запавету і паверыў яму толькі тады, калі людзі паручыліся сваімі дзецьмі. Цікавае тлумачэнне гэтаму паўтору дае Дз. У. Шчадравіцкі, абапіраючыся на тое, што Іакаў — зямное, першапачатковае імя патрыярха, а Ізраіль — імя, дадзенае яму Богам: «“Скажы дому Іакава...” — тычыцца тых, хто ўспрымае Боскую вестку на ўзроўні першапачатковым, знешнім: ім трэба толькі “сказаць” пра яе. Тым жа, хто здолее ўспрыняць яе найвышэйшы, духоўны, сэнс — “Ізраілю”, — неабходна “абвясціць”, г. зн. грунтоўна растлумачыць усе дэталі Адкрыцця»1.
    Вярнуўшыся з Сіная, Майсей паведаміў народу ашаламляльную вестку: Гасподзь для таго вызваліў Ізраіль і прывёў да Сябе, каб заключыць з ім адвечны Саюз (Запавет). Калі народ будзе захоўваць вернасць Госпаду, то Ён бярэ на Сябе асаблівы клопат пра Свой народ і адначасова ўскладае на яго асаблівую надзею, асаблівую духоўную місію: з гэтага часу Ізраіль стане выбраным народам Госпада. Гэта было нешта цалкам новае і нечуванае, бо ў свядомасці ўсходніх народаў чалавек быў занадта слабы, дробны і нязначны, каб заключаць саюз з багамі ці каб багі захоўвалі вернасць яму, ды і сама вернасць была залішняй у свеце мнагабожжа, дзе трэба было ўласкавіць як мага большую колькасць багоў. А тут Бог кажа ім: «Вы бачылі, што Я зрабіў егіпцянам; вас жа Я насіў на арліных крылах і прынёс вас да Сябе. // Дык вось, калі вы будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць Саюз Мой, то будзеце Маім скарбам [Маёй каштоўнасцкД з усіх народаў, бо Мая ўся зямля; // А вы будзеце ў Мяне царствам святароў і народам святым» (Зых 19:4—6). Гэтыя словы Бога і пераказвае — слова ў слова — Майсей народу. С надзвычайным душэўным хваляваннем людзі слухаюць прарока. 3 якім сапраўды бацькоўскім клопатам і пяшчотаю Гасподзь кажа: «...вас... Я насіў на арліных крылах...» Па-
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятйкннжне Монсесво. Мзд. 2-е, нспр. н доп. М.: Теревмнф, 2001. С. 392—393.
    10 Зак. 4008
    водле народных паданняў, арол носіць сваіх птушанятаў на крылах. абараняючы ад ворагаў, а потым, калі яны вучацца лётаць, падтрымлівае сваімі крыламі іх яшчэ слабыя крылы. Вось чаму гэтая паэтычная метафара з’яўляецца такой ёмістай для апісання ўзаемінаў паміж Богам і народам. Далей у Кнізе Другазаконня вуснамі Майсея будзе сказана пра стаўленне Бога да народа Ізраіля: «Як арол сцеражэ гняздо сваё, лунае над птушанятамі сваімі, распасцірае крылы свае. бярэ кожнага, носіць на крыле сваім, // Гасподзь адзін вадзіў яго...» (Друг 32:11—12). Вельмі важна таксама, што, паводле словаў Усявышняга, Ён «прынёс» народ «да Сябе»: тым самым падкрэсліваецца, што галоўная мэта вызвалення з «дому рабства» і ўсіх выпрабаванняў, якія вытрымаў народ Ізраіля, — прыход да Бога. да Яго глыбіннага спасціжэння і ўсведамлення свайго ўласнага прызначэння ў свеце. 1 гэтае прызначэнне сфармуляванае Богам таксама незвычайна: народ Ізраіля мусіць стаць асаблівай каштоўнасцю (скарбам) — згула (дакладней — сгула) — у Яго ўладаннях, а гэтыя ўладанні — увесь свет, уся зямля, усе народы; і выявіцца гэтая каштоўнасць, або асаблівая выбранасць. народа Ізраіля ў тым, што ён стане «народам святароў» (мамлэхэт коганім) і «народам святым» (гой кадош). Уражаны, ашаломлены гэтымі словамі, народ адказвае прароку: «Усё, што казаў Гасподзь, выканаем» (Зых 19:8). Тэкст падкрэслівае, што гэта надзвычай шчырае і адзінадушнае рашэнне: «1 адказваў увесь народ разам, кажучы...» (курсіў наш. — Г.С.).
    У словах Божых, перададзеных прарокам свайму народу, сфармуляваная адна з цэнтральных ідэяў Торы, усяго Танаха і — шырэй — яўрэйскай рэлігійнай традыцыі ў цэлым — ідэя выбранага Богам народа (ам сгулсі). Гэтая ідэя і яе сэнсавае напаўненне паслядоўна вынікаюць з уяўлення пра Адзінага Бога як Бога ўсяго свету, Які не задавальняецца паўнатой валодання, але шукае гэтага задавальнення ў добраахвотным руху насустрач Яму іншай волі, а апошняю ў свеце монатэізму можа быць толькі воля чалавечая. Бог Жывы, аддаючы Сваю любоў і вернасць чалавеку, чакае таго ж ад чалавека ў адказ, больш таго — Ён прагне гэтай любові і вернасці, Ён хоча бачыць у чалавеку суразмоўца па дыялогу, сутворца па гісторыі.
    што ствараецца сумеснымі намаганнямі Бога і чалавека. Адсюль і вынікае ідэя Саюзу паміж Богам і чалавекам (чалавецтвам). непазбежна звязаная са свабодаю волі, бо сапраўдны Саюз не можа быць заключаны па прымусу. Адсюль жа вынікае і неабходнасць для Бога «выбраннікаў» — тых, хто добраахвотна адгукнецца на Яго заклік, прыме Яго ў сваё сэрца, будзе несці Яго Імя, захоўваць вернасць Запавету. Такім выбраннікам, які пачуў голас нябачнага Бога і рушыў на Яго заклік у Зямлю Абяцаную, быў, як вядома, праайцец яўрэйскага народа Аўраам, але сам Запавет з ім інтэрпрэтуецца як чарговая спроба і чарговая надзея Бога працягнуць свядомы дыялог з чалавецтвам і стварыць народ, які стаў бы свайго кшталту «інструментам» ажыццяўлення задумы Божай адносна ўсёй чалавечай гісторыі, але, безумоўна, «інструментам» не ў механічным, бяздушным сэнсе гэтага слова. Наадварот, выбраны народ усведамляецца (і ўсведамляе сябе сам) як надзелены ўласнаю воляю служыцель Божы, які раскрывае для іншых народаў існаванне Адзінага Бога, Яго Прысутнасць у свеце. Тора падкрэслівае, што Гасподзь — гэта Бог усяго свету («Мая ўся зямля»), але Ён паступова адкрываецца свету праз сваіх выбраннікаў, і цяпер, з моманту Сінайскага Адкрыцця, — праз народ Ізраіля, ставячы перад ім асаблівую рэлігійна-этычную задачу: быць правадніком Божай волі, эталонам адданасці Богу і маральнай дасканаласці для іншых народаў. У гэтым сэнс вызначэння сгула ў дачыненні да народа Ізраіля. Гэтае слова звычайна і перакладаецца як «выбраны», але дакладна значынь «каштоўнасць», «скарб», «нешта асабліва выбранае» (у рускім Сінадальным перакладзе — удел). Рабі Ё. Герц так тлумачыць выраз «...будзеце Мне скарбам |выбраным| з усіх народаў»: «Станеце народам, які валодае асаблівымі, добрымі якасцямі, якія сустракаюцца рэдка. ...3 аднаго боку, яўрэяў, як выбраны народ, можна лічыць свайго кшталту інструментам, неабходным для дасягнення пэўнай высокай мэты. 3 другога боку, раскрыццё цудоўных якасцяў гэтага інструмента ў працэсе працы з’яўляецца самамэтаю»1.
    Гсрц Й. Коммснтарнй. С. 386.
    Такім чынам, выбранасць усведамляецца не як біялагічнае ці расавае пераўзыходства (ідэя, абсалютна непрымяняльная да свету Бібліі і недапушчальная ў святле яе законаў1), але як высокая і часам вельмі цяжкая духоўная місія народа: быць узорам маральнай дасканаласці і вернасці Богу, захоўвань святло Адзінабожжа і несці яго іншым народам. Ізноў звернемся да традыцыйнага яўрэйскага каментара: «Усявышні — Творца ўсяго існага. Народ Ізраіля выбраны, каб бынь святлом для ўсіх народаў і дабраславеннем для ўсяго чалавецтва. Выбранасць яўрэйскага народа не звязаная з усталяваннем улады, атрыманнем пашаны і прывілеяў, яна абавязвае са.мааддана, ажно да самаахвярнасці, служыць Усявышняму»2. Важна, што выбранне народа Ізраіля не матывуецна ў Бібліі ніякімі заслугамі ці адметнымі вартасцямі гэтага народа, але тлумачыцца толькі даверам і любоўю да яго Бога. звязанымі найперш з Яго памяццю пра адданасць і любоў да Яго праайцоў яўрэйскага народа і дадзенае ім Абяцанне: «Бо ты народ святы ў Госпада, Бога твайго; цябе выбраў Гасподзь, Бог твой, каб быць Яму выбраным народам (ам сгула) з усіх народаў, якія на твары зямлі. // He па шматлікасці вашай з усіх народаў пажадаў вас Гасподзь і выбраў вас, бо вы самы малалікі з усіх народаў, // Але з-за любові Госпада да вас і дзеля выканання 1м клятвы, якою па-
    1 Ідэя выбранага народа стала ў антысеміцкай прапагандзе вытокам абвінавачванняў яўрэйскага народа і нават самой Бібліі ў «расізме». Аднак падобны падыход з'яўляецца нічым не абгрунтаваным і вульгарным, бо расізм ва ўсіх яго праявах — толькі злавесная пародыя на біблейную ідэю выбранасні, якая не мае з расізмам нічога агульнага. Па-першае. Біблія, як і цалкам іудаізм і хрысціянства, якія грунтуюнца на ёй, зыходзіць з уяўленняў пра адзінства чалавечага роду, пра паходжанне ўсіх людзей ад адных прабацькоў, усіх народаў — ад адной першасям'і, як і ад адной сям'і пасля патопу, пра роўнасць усіх народаў перад Богам (асабліва яскрава гэтая ідэя разгорнутая ў прароцкіх кнігах). Біблейная ідэя выбранага народа мае толькі рэлігійна-духоўны сэнс і не нясе ў сабе нічога, звязанага з «крывёю і глебаю». Патрэбна дадаць. што з пункту гледжання іудаізму чалавек з усялякі.м колерам скуры, усялякага этнічнага паходжання можа ўвайсці ў склад выбранага народа. што дэманструюць і старажытныя тэксты Торы. Празсліты заўсёды разглядаліся ў іудзейскай традыцыі як арганічная частка яўрэйскага народа. Гл. таксама: частка 1. с. 104. 240—247, 272—274.
    2 Герц Й. Комментармй. С. 386.
    кляўся Ён бацькам вашым...» {Друг 7:6—8); «Вось, у Госпада, Бога твайго, неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй; // Але толькі бацькоў тваіх захацеў прыняць Гасподзь і палюбіў іх, і выбраў вас, семя іх пасля іх, з усіх народаў...» (Друг 10:14—15; параўн. таксама Друг 14:2; 32:8—9; 1 Цар 8:53). Пазней законавучыцелі Талмуда выказвалі меркаванне, што Бог выбраў нашчадкаў Аўраама яшчэ і за іх высокія маральныя якасці, якія асабліва выявіліся ў вернасні Богу ў пакутах у рабстве Егіпецкім (Беца 326; Йевамот 79а). Яны таксама адзначалі, што Ізраіль быў выбраны за сваю гатоўнасць прыняць Тору з усімі яе цяжкімі запаведзямі — у адрозненне ад іншых народаў, якім Усявышні таксама прапаноўваў Тору, але яны, напалохаўшыся такой колькасні абавязкаў і такой адказнасці, адмовіліся (Лвода Зара 26—За; Бэмідбар Раба 14:10 \ інш.). Ужо ў тэксце Торы падкрэсліваецца, што выбранне, як і прыняцце Торы, — акт добраахвотны з боку народа Ізраіля, бо сказана: «Калі вы будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць Саюз Мой...» Само гэтае «калі» прадугледжвае свабодны выбар: можна пагадзіцца са словамі Божымі, а можна адмовіцца (пра што і сведчыць Мідраш у дачыненні да іншых народаў, якія адмовіліся прыняць Тору). Далей у Кнізе Йегашуа бін Нуна (Ісуса Навіна) гаворыцца, што не толькі Бог выбраў Ізраіля, але і Ізраіль выбраў сабе Бога: «Йегашуа сказаў народу: “Вы сведкі пра сябе, што вы выбралі сабе Госпада — служыць Яму?” Яны адказвалі: “Сведкі”» (Іс Нав 24:22).