Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Пра прызначэнне народа Ізраіля быць святаром сярод народаў скажа, паводле Торы, сам Майсей перад смерцю
1 Герц Й. Комментарнй. С. 386.
2 ІДедровпцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжне Моіісеево. С. 393—394.
3 Тамсама. С. 394.
ў сваёй развітальнай песні: «Калі Усявышні даваў надзелы народам, калі рассяляў сыноў чалавечых, паставіў Ён межы народам па ліку сыноў Йісраэля» (Друг 32:8). Гаворка ідзе пра рассяленне народаў пасля разбурэння Вавілонскай вежы {Быц 11:8—9), і гэта значыць, што невыпадкова лік «семдзесят» паўтараецца і пры пералічэнні народаў у славутай табліцы народаў у Кнізе Быцця, і пры лералічэнні ўсіх, прыналежных да роду Іакава-Ізраіля ў Кнізе Зыходу. Тым самым даецца зразумець, што з самага пачатку Гасподзь прадвызначыў наступнае: кожнаму калену, роду, сям’і Гзраіля даручанае будзе святарства ў тым ці іншым народзе, асабліва напярэдадні канца гісторыі, «у апошнія дні». Пра гэта кажа ад імя Бога прарок Йешайагу: «I Я зраблю сярод іх знак, і пашлю ўратаваных з іх да народаў — у Таршыш, да Пуля і Луда, якія нацягваюць лук, да Туваля і Йавана, на астравы далёкія, якія не чулі пра Мяне і не бачылі славы Маёй, і абвесцяць славу Маю сярод народаў» (/с 66:19). Як сведчыць тая гісторыя, што ўжо прамінула, яўрэйскі народ на розных этапах свайго існавання даваў свету вялікіх духоўных правадыроў — Майсея, іншых вялікіх прарокаў, Ісуса і апосталаў, вялікіх законавучыцеляў і мысляроў, праведнікаў і пакутнікаў за веру. Так, з самога пачатку Святое Пісанне дае зразумець, што нялёгкая роля «святара сярод народаў» вымагае вельмі нялёгкага шляху праз гісторыю — шляху, на якім будзе шмат выпрабаванняў і пакутаў. Пра гэта, нагадаем, пісала Марына Цвятаева, маючы на ўвазе пакутніцкую і прароцкую місію народа Ізраіля: «Кто не топтал тебя, н кто не плавлл, // О купмна неопалммых роз! // Еднное, что на земле оставлл // Незыблемого по себе Хрнстос!» Пра гэта — пра выкупляльную пакутніцкую місію старажытнага народа піша Сяргей Аверынцаў у вершы «Плач», апелюючы да вобраза Йіцхака (Ісаака) і славутага эпізоду ахвярапрынашэння Аўраама, або звязвання Ісаака (Акедат Йіцхак1)'.
...запрокннуто над камнем горло уготованной жертвы, певчая гортань, где молкнет чудной молвй шебет п лепет
1 Гл. падрабязней: частка I, с. 318—325, 336—341, 349.
10a*
н разбнто крыло птнчье, п круглая глава ннкнет на тонком стебле обреченном, отроческой вые Нцхака.
Кровь, на камнм нзлятая в заколеннн вековечном, сама претворенная в камень. что крепче всех камней на свсте:
не петушья кровь, не ягнячья, заповедная кровь человечья, от камней вопмюшая к небу гласом уставного распева.
Кровь детей Авраама...
...п струятся слезы Рахнлм, м слезные, темные очн горчайшмй дым разьедает, дым от жертвы всесожженья, н облак черный склубнлся окрест непрнступной тайны, куста, что горнт н не сгораст...1
Нездарма ў фінале верша ўзнікае вобраз Непагаснай Купіны — сімвал духоўнай моцы яўрэйскага народа, яго нязломнасці ў пакутах, яго яднання з Богам. Пра святую місію яўрэяў піша і выдатны беларускі паэт Рыгор Барадулін, па-свойму і адначасова ў біблейным рэчышчы інтэрпрэтуючы ідэю выбранага народа:
Чакаюць, прыйдзе светлы год I голас кожны будзе ўчуты. Яўрэі — праведны народ, Абраны Богам На пакуты.2
Найвышэйшая запатрабавальнасць Божая ў дачыненні да Свайго народа выяўляенца ў вызначэнні гой кадош — «народ святы». Пры гэтым патрэбна адзначыць, што літаральнае значэнне слова кадот — «вылучаны», «аддзелены». Маецца на ўвазе адлучэнне ад усяго прафаннага (і тым
1 Авсрпнцев С. С. Стахн духовные. Кнев: Дух і Літера, 2001. С. 56—57.
2 Барадулін Р. Толькі б яўрэі былі! // Arche: Габрэйскі нумар. 2000. № 3. С. 7.
самым — набліжэнне да сакральнага), груба-прыземленага (і тым самым — набліжэнне да духоўнага), ад свету ідалапаклонніцтва, ад несапраўдных уяўленняў пра свет і Божышча (і тым самым — набліжэнне да сапраўднага Богапазнання). Святая аддзеленасць народа Божага значыць і асаблівы лад жыцця паводле законаў Божых, захаванне асаблівай сакральнай чысціні не толькі ў сэнсе духоўным, але і фізічным. Гэтым жа словам кадош вызначаецца і святасць Бога, г. зн. Яго абсалютная дасканаласць і аддзеленасць ад фізічнага свету, Яго звышпрыроднасць, трансцэндэнтнасць. Таму вызначэнне гой кадош вымагае ад народа бясконцага прыпадабнення Богу (і няма больш высокай мэты ў жыцці). але звязанага з асвячэннем зямнога быцця, не з вырачэннем плоці — з узняццем яе да вяршыняў духу, да служэння Усявышняму ў самых звычайных і простых яе праявах. Гэта будзе прама адлюстравана ў законах Торы, якія ахопліваюць усе бакі жыцця чалавека.
...А тым часам прарок Майсей, ізноў узняўшыся на Сінай, перадаў Усявышняму адзінадушныя словы народа — словы, што сведчаць пра духоўную гатоўнасць добраахвотна прыняць Запавет Божы, уступіць у вялікі Саюз з Богам, каб разам выпраўляць і ўдасканальваць свет і чалавека: «Усё, што сказаў Гасподзь, выканаем». Гасподзь абяцае Майсею, што дасць асаблівы знак усяму народу і нават зробіць так, каб Яго голас пачуў увесь народ і паверыў Яму і Яго прароку: «...вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку. каб пачуў народ, як Я буду размаўляць з табою, і паверыў табе назаўжды» (Зых 19:9). Воблака — густое або бліскучае — асаблівая Тэафанія ў Танаху, што сімвалізуе патаемнае, непераноснае, асляпляльнае і таму ахутанае воблакам, схаванае ад слабых вачэй чалавечых Святло Божае (адначасова воблака, як пакажа далей тэкст, абернецца агнём, у якім Гасподзь «сыдзе» на Сінай). Вялікае Святло Божае, падкрэсліваецца ў Торы, можа вытрымаць толькі чалавек такой асаблівай, надзвычайнай моцы духу, як Майсей. Таксама і голас Божы здольны вытрымаць доўгі час толькі асаблівы выбраннік, для ўсяго ж народа амаль непераносны гэты скіраваны на яго магутны струмень энергіі Божай. Але ўсё ж такі самае галоўнае — Дзесяць Запаведзяў — пачуе кожны з народа.
Гасподзь дае Майсею загад асабліва падрыхтаваць народ — і духоўна, і фізічна — да трэцяга дня, бо менавіта на трэці дзень «сыдзе Гасподзь перад вачамі ўсяго народа на гару Сінай» (Зых 19:11). Як лічыць традыцыйны каментар, пад трэцім днём маецца на ўвазе не 3 сівана (нагадаем: 1 сівана ізраілыдяне прыйшлі ў пустыню Сін), але трэці дзень ад пачатку прыгатаванняў, г. зн. — 6 сівана. Менавіта гэты дзень і стаў днём Сінайскага Адкрыцця, даравання Торы і Скрыжаляў з Дзесяццю Запаведзямі, днём заключэння Запавету з Богам. Калі памятаць, што новы адлік часу пайшоў ад лёсавызначальнага моманту Зыходу, то гэты дзень — 6 сівана — надышоў праз сем сакральных тэрмінаў — сядміцаў, г. зн. праз сорак дзевяць дзён, пасля першага дня Зыходу, пасля цуду выратавання на Трысняговым моры, і праз пяцьдзесят дзён пасля ночы Зыходу. Тут невыпадкова абыгрываюцца сакральныя лікі: у сем разоў узмоцненае «сем», што адвечна нагадвае пра Сем Дзён Стварэння; «пяць», што адпавядае пяці кнігам Торы; «дзесяць», што выступае як лік выяўлення волі Божай. 3 гэтага вынікае назва ў яўрэйскай традыцыі свята, звязанага з дараваннем Торы, — Шавуот (мн. лік ад шавуа — «сядміца», «тыдзень»), што літаральна перакладаецца як «Сядміцы» (у хрысціянскай традыцыі — Пяцідзесятніца)1. Яно адзначаецна 6 Сівана — у адвечную памяць пра той дзень, да якога Бог загадаў Свайму прароку асабліва рыхтаваць народ Ізраіля. Паводле Агады, гэта была Субота, і таму дзень удвая святы.
«I сказаў Гасподзь Машэ: ідзі да народа і асвяці яго сёння і заўтра, і няхай вымыюць вопратку сваю, // Каб быць гатовымі да трэцяга дня...» (Зых 19:10—11). Абмыванне цела вадою, як і апрананне чыстай вопраткі, сімвалізуе ўнутраную чысціню, падрыхтаванасць да сустрэчы вялікага свята ўсёю істотаю, бо дух і плоць цесна звяза-
1 Свята Пяцідзесятніцы ў хрысціянскай традыцыі было пераасэнсаванае ў сувязі з падзеямі, якія. паводле Новага Запавету, адбыліся менавіта ў гэты дзень у Іерусаліме: сашэсце Святога Духа на апосталаў Хрыста. Гэтае ж свята атрымала таксама ў хрысціянскай традьшыі назву дня Святой Тройцы, або — па-беларуску — Сёмухі (беларуская назва добра захоўвае памяць пра асаблівыя «сядміцы», якія, безумоўна, адлічваюцца ў хрысціянаў ад пачатку хрысціянскай Пасхі, або Вялікадня).
ныя ў чалавеку, і чысціня думак і ўчынкаў вымагае чысціні цялеснай. Ад старажытнасці да сённяшніх часоў у яўрэйскай традыцыі існуе асаблівы рытуал абмывання ў спецыяльным басейне з цякучаю вадою — міквэ — або ў рацэ, які не тоесны мыццю ў лазні і мае не гігіенічны, а сакральны сэнс (перад гэтым абмываннем патрэбна старанна вымыцца): ачышчэнне ад грахоў, падрыхтоўка цела і душы да важнай падзеі ў жыцці, у тым ліку — да святаў. Таксама з часоў глыбокай Старажытнасці прынята пераапранацца, сустракаючы святы, напярэдадні кожнай Суботы, у чыстую святочную вопратку. «I сышоў Майсей з гары да народа, і асвяніў народ, і яны вымылі вопратку сваю. // 1 сказаў народу: “Будзьце гатовыя да трэцяга дня, не набліжайцеся да жанчыны”» (Зых 19:14—15). Апошняе значыць, што мужчыны, якія нясуць, паводле Торы, асаблівую адказнасць за гісторыю, павінныя ўтрымацца ад плоцевых радасцяў, не дакранацца да сваіх жонак напярэдадні велічнай падзеі, бо канцэнтрацыя і ўзнёсласць духу вымагаюць пераадолення ў сабе плоцевых інстынктаў, патрабуюць самаабмежавання, устрымання. Бог таксама дае Майсею загад правесці вакол гары Сінай пэўную мяжу, якую не дазволена пераходзіць людзям, бо, калі яны дакрануцца да гары ў момант Адкрыцця, то загінуць: «...сцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да падэшвы яе; усялякі, хто дакранецца да гары, павінны памерці...» (Зых 19:12). Сэнс гэтай забароны заключаецца ў тым, што надзвычайная блізкасць Бога і таямніцаў духоўнага свету (а менавіта апошнія сімвалізуе гара Сінай, як і саму духоўную сувязь паміж Богам і чалавекам) можа стаць небяспечнай для людзей, яшчэ не зусім падрыхтаваных да духоўнага ўзыходжання, да судакранання з найвялікшай у свеце Таямніцай. Гара Божая — святыня, да якой нельга дакранацца непасвячоным.
1 вось надышоў трэці дзень — дзень, калі Гасподзь адкрыўся ўсяму народу. Тэафанія на Сінаі апісаная як падзея касмічнага маштабу, якая прымушае сатрасацца горы і трапятаць душы людзей. Знешне гэта нагадвае вельмі моцную навальніцу, хаця навальніцы, як адзначаюць даследчыкі, вельмі рэдка здараюцца ў гэтых мясцінах, а калі здараюцца — то ноччу. Тут жа гаворка ідзе пра надыход