• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Гсрц Й. Комментарнй. С. 394.
    мах тваіх» (Зых 20:10). Каментатар і мысляр Б. Джэйкаб пісаў: «Субота з’яўляецца дарам Усявышняга і самым дзівосным аспектам рэлігійнага жыцця. Здаецца, няма нічога больш простага і натуральнага, чым вылучыць адзін з сямі дзён тыдня для адпачынку ад работы. Аднак ніводны валадар у свеце не здагадаўся ўвесці падобную пастанову. Для грэкаў і рымлянаў яўрэйская Субота служыла прадметам кпінаў: яны не здольныя былі зразумець, як адхіленне ад дзеяння можа быць служэннем Богу. Але сапраўднай прычынай іх непрыняцця Суботы было тое, што дзень усеагулыіага спакою імгненна сцірае адрозненне паміж пагардлівымі спадарамі, якія грэбуюць працаю, і рабамі, якія не ведаюць адпачынку»1. Нездарма з Запаведдзю свяціць Суботу ў старажытным заканадаўстве Торы звязаная і запаведзь вызвалення праз кожныя шэсць гадоў на сёмы ўсіх нявольнікаў, і асаблівыя законы Юбілейнага года, які надыходзіць праз сем сакральных сямігоддзяў — праз сорак дзевяць гадоў на пяцідзесяты.
    Субота назаўжды стала ў яўрэйскай традыцыі днём, аддадзеным Госпаду і ўдасканаленню духоўнага жыцця чалавека, яго сям’і, яго блізкіх. Гэта дзень, які павялічвае духоўны складнік жыцця не толькі яўрэйскага народа, але і ўсяго чалавецтва і ў цэлым набліжае Дзень трыумфу абсалютнай гармоніі ў свеце, той гармоніі, што была першапачаткова пакладзеная Усявышнім у падмурак нашага свету. Як падкрэсліваюць яўрэйскія мудрацы, калі б хоць аднойчы ўсе яўрэі адначасова сустрэлі Суботу як след, адразу прыйшоў бы Месія. Асвячэнне Суботы — сапраўдны фундамент, на якім трымаецца духоўнае жыццё яўрэйства. У ранні постбіблейны перыяд мудрацы дакладна вызначаць, як патрэбна сустракаць і праводзіць Суботу, чым дазволена займацца ў гэты дзень, чым — не, бо пра гэта не кажа Тора. Адзінае, што яна кажа, — гэта дзень, які напаўняе нас святасцю, узносіць да вяршыняў радасці — найперш ад адчування сваёй непарыўнай і непарушнай сувязі з Богам. Той жа Б. Джэйкаб слушна адзначае: «Субота прыўнесла нябёсы ў кожную яўрэйскую хату, напоўніўшы яе доўгачаканым і дабраславёным мірам, пераўтва-
    1 Цыт па: Герц Й. Комментарнй. С. 395.
    На Зак. 4008
    раючы кожную хату ў свяцілішча, бацьку — у святара, а маці і гаспадыню хаты, якая запальвае перад самым надыходам Суботы свечкі, — у анёла святла»1. Вядома, што Суботу святкавалі і першыя хрысціяне. Да яе і зараз з пашанаю ставяцца многія людзі хрысціянскага свету, якія лічаць за лепшае не працаваць і ў гэты дзень, хаця святы дзень перанесены ў хрысціянскай традыцыі на Нядзелю, звязаную з Уваскрэсеннем Ісуса Хрыста. Але ж слова Божае ёсць слова Божае, і ўжо нельга выкінуць з Пісання словы пра дзень сёмы — Суботу, прысвечаную Богу. «1 таму той, хто святкуе гэты дзень, — піша Дз. У. Шчадравіцкі, — абвяшчае тым самым Царства Божае, сведчыць, што Бог ёсць Творца ўсяго: знак прыняцця Яго Царства — поўнае адхіленне ад справаў і вяртанне ўсім сэрцам да Яго “ў сёмы дзень”»2.
    На Першай Скрыжалі, сярод Запаведзяў, што апісваюць абавязкі чалавека ў дачыненні да Бога, знаходзіцца і Пятая Запаведзь, якая кажа пра неабходнасць шанаваць бацькоў. Чаму яна змешчаная менавіта тут? Здаецца, яна тычыцца ўжо другой часткі Дэкалога — усталявання пэўных стасункаў паміж людзьмі, вызначэння абавязкаў у дачыненні да блізкага. Справа ў тым, што бацькі — не проста блізкія, а тыя людзі. праз якіх кожны чалавек мацнейшым чынам звязаны з Богам: менавіта праз бацькоў чалавек атрымлівае жыццё. але атрымлівае яго ад Самога Бога, Які нібыта прызначае гэтых канкрэтных маці і бацьку стаць Яго сутворцамі па стварэнні гэтага канкрэтнага чалавека. Роля бацькоў, якімі б яны ні былі па сваім духоўным і маральным складзс, велізарная ў жыцці кожнага чалавека. I таму, калі чалавек не шануе сваіх бацькоў, зневажае іх, гэта няўмольна прыводзіць яго да знявагі Самога Бога. Шанаванне бацькоў — гэта тое, на чым грунтуецца сувязь пакаленняў, тое, што надае адзінства і гармонію кожнаму грамадству, тое, без чаго разбураецца лад жыцця. Гэта ўжо даўно адзначалі самыя старажытныя каментатары, рэзюмэ роздуму якіх слушна
    1 Цыт. па: Герн Й. Комментармй. С. 396.
    2 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пягнкннжне Монсеево. С. 406.
    перадае рабі Ё. Герц, калі піша наконт Пятай Запаведзі наступнае: «Гэтая Запаведзь была запісаная на Першай Скрыжалі, адразу ж пасля Запаведзі “Памятай дзень Суботні”. На яе выкананні грунтуецца адна з асноваў пабудавання сям’і. Унутраным зместам гэтай запаведзі і яе мэтаю з’яўляецца жаданне давесці да свядомасці чалавека, што ён абавязаны дзякаваць Усявышняму за само сваё існаванне і за ўсё, чым ён валодае як жывы чалавек і разумная істота. Выяўляючы гранічную павагу да бацькоў, чалавек мусіць заўсёды памятаць пра Творцу — Крыніцу ўсяго існага, Таго, хто надае Сваім стварэнням жыццёвую сілу і адорвае чалавека асаблівымі духоўнымі здольнасцямі і розумам. Таму Тора параўноўвае пашану да бацькоў з тою пашанаю, якую чалавек мусіць адчуваць і выяўляць у дачыненні да Творцы, і змяшчае закон пра пашану да бацькоў на адной Скрыжалі з Запаведзямі, што вызначаюць абавязкі чалавека ў дачыненні да Усявышняга»1.
    Важна адзначыць, што Пятая Запаведзь кажа менавіта пра пашану да бацькоў, а не пра любоў. Чаму? Магчыма, таму, што любоў — больш інтымнае, унутранае пачуццё. Немагчыма загадаць любіць, а Дзесяць Запаведзяў уяўляюць сабою менавіта загады (праўда, мяркуецца, што чалавек усё роўна прымае іх па сваёй добрай волі). Вось чаму слова «любоў» наогул няма ў Дэкалогу, хаця ў самой Торы гэта надзвычай важнае паняцце, якое вызначае стасункі паміж Богам і чалавекам, паміж чалавекам і іншымі людзьмі (гл. далей). Безумоўна, шанаванне бацькоў мусіць фундавацца на сапраўднай узаемнай любові бацькоў і дзяцей. Гэта найлепшы варыянт, які гарантуе кожнай сям’і і ўсялякаму грамадству асаблівую стабільнасць. Але ж жыццё — рэч вельмі складаная, і бываюць выпадкі, калі паміж бацькамі і дзецьмі ўзнікаюць вострыя супярэчнасці. У цэлым канфлікт пакаленняў у той ці іншай форме існуе заўсёды; як сведчаць ужо самыя старажытныя пісьмовыя культуры, пачынаючы з шумерскай, калізію «бацькі і дзеці» можна лічыць адным з архетыпаў, які, трансфармуючыся, праходзіць праз усё семантычнае поле культуры. Часам і'эты канфлікт прымае хваравітыя формы бунту, адкрытай
    1 Герц Й. Комментарвй. С. 397—39Х.
    варожасці дзяцей да бацькоў і бацькоў да дзяцей — як на ўзроўні міфалагічнага мыслення (сюжэты пра ўзурпацыю ўлады бацькі з боку сына і падазронае стаўленне бацькі да сына як да саперніка ў розных язычніцкіх міфалогіях, і ў прыватнасці ў элінскай: Уран і Крон, Крон і яго дзеці. Крон і Зеўс), так і ў рэальнай гісторыі (калізіі Івана Грознага і яго сына, Пятра 1 і царэвіча Аляксея і г. д.; канфлікт пакаленняў, які раздзімаўся сродкамі савецкай ідэалогіі ў гады Грамадзянскай вайны і сталінскага культу і г. д.). Але Тора, якая часцей за ўсё разбурае звыклыя страшэнныя архетыпы, заснаваныя на ірацыянальнай варожасці і агрэсіі, акцэнтуе неабходнасць такога ладу жыцця, калі дзеці будуць шанаваць бацькоў, наогул — малодшае пакаленне шанаваць старэйшае ў незалежнасці ад розніцы ў светапоглядах. Да таго ж Тора мяркуе, што толькі так і захоўваецца цэласнасць светапогляду, толькі так не ўзнікае хваравітая Духоўная разарванасць у жыцці розных пакаленняў. He закрываючы вочы на супярэчнасці жыцця, мудрацы Торы не аднойчы тлумачылі, што выконваць Запаведзь пра шанаванне бацькоў часам не вельмі лёгка, асабліва калі бацькі парушаюць законы, дадзеныя Богам. Але і тады чалавек мусіць прыкласці .максімум намаганняў, каб вярнуць бацькоў да Бога, а калі гэтага не адбылося — усё роўна клапаціцца пра іх здароўе і спакойную старасць. Невыпадкова менавіта гэтую Запаведзь Талмуд называе Запаведдзю, што не мае межаў. Сапраўды, толькі выконваючы яе, чалавек можа хоць часткова вярнуць доўг тым, каму ён абавязаны жыццём; на самой жа справе, доўг можа быць вернуты толькі ў асаблівай фор.ме — у бацькоўскім клопаце пра сваіх дзяцей. У гэтым сэнсе нармальным з’яўляецца толькі тое грамадства, у якім бацькі ніколі не адмаўляюцца ад дзяцей, а дзеці — ад бацькоў, у якім няма патрэбы ў «дзіцячых дамах» і «дамах састарэлых».
    Звяртае на сябе ўвагу тое, што Пятая Запаведзь — першая ў Дэкалогу, якая нясе ў сабе Абяцанне: «...каб прадоўжыліся дні твае на зямлі...» Папярэднія Запаведзі толькі мелі на ўвазе вялікае Абяцанне Божае — абяцанне любові і вернасці Свайму народу, Абянанне яго аховы і ўладкавання на Святой Зямлі, яго высокага прызначэння, але толькі Пятая Запаведзь выказвае Абяцанне адкрыта. На
    гэта ў свой час звярнуў увагу апостал Павел: «...гэта — першая Занаведзь з Абянаннем...» (Эф 6:2). Яўрэйскія мудрацы ўжо даўно звярнулі ўвагу таксама на наступны аспект: нягледзячы на тое, што бацька названы першы, маці патрэбна шанаваць не менш. Менавіта для таго, тлумачылі яны, каб ніхто не падумаў, што бацьку патрэбна аддаваць перавагу, у Сэфэр Вайікра (Кнізе Лікаў) Тора патрабуе: «Бойся кожны маці сваёй і бацькі свайго...» (Лік 19:3). Нагадаем, што гаворка ідзе не пра вулыарны фізічны страх, але, як і ў дачыненні да Бога, пра глыбокую пашану, пра трымценне (трапятанне) душы, пра страх быць нявартымі шаноўных бацькоў. Традыцыя лічыць, што Пятая Запаведзь уключае ў сябе і шанаванне памяці бацькоў пасля іх смерці. Гэта маральны абавязак кожнага нармальнага чалавека. Тое ж, што гэтая Запаведзь утрымлівае непасрэдна ў сабе Абяцанне Божае, яшчэ раз падкрэслівае яе асаблівую значнасць для падтрымання такога ладу жыцця, які дазваляе чалавеку застацца сапраўдным чалавекам. Класічны каментар даводзінь: «Выкананне Запаведзі пашаны да бацькоў, якое мае перадумоваю таксама і клопат пра іх, павінна не толькі прадоўжыць гады жыцця кожнага пакалення, але і напоўніць іх радасцю, дабрынёю і спакоем. Выкананне гэтай Запаведзі дае дзецям асаблівае дабраславенне ва ўсіх іх справах, дапамагае чалавеку ўсвядоміць, што дом і цяпло сям’і ўяўляюць сабою несувымерна большую каштоўнасць для чалавека, чым школа, праца, грамадская і палітычная дзейнасць. Для грамадства пашана да папярэдняга пакалення з’яўляецца неабходнаю ўмоваю стабільнасці і росквіту. Народ, які ставіцца з пагардаю да свайго мінулага, міжволі глядзіць у будучае з адчаем, здзяйсняючы такім чынам маральнае самагубства»1.