Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Цікава таксама, што большасць з Дзесяці Запаведзяў дадзеная ў негатыўнай форме, праз не, і толькі дзве — Запаведзі свяціць Суботу і шанаваць бацькоў — існуюць у сцвярджальнай, пазітыўнай форме (але і яны па сутнасці змяшчаюць у сабе забарону). Магчыма, у гэтым выяўляецца асаблівая форма ўсходняга, і ў прыватнасці яўрэйскага, мыслення (параўн. фармулёўку «залатога правіла» Гілеля ў негатыўнай форме і падобную думку ў вуснах Ісуса, за-
1 Вайнфельд М. Уннкальность Декалога н его место в еврейской траднцнн. С. 346.
хаваную грэчаскім тэкстам у форме пазітыўнай, як і «катэгарычны імператыў» Імануіла Канта). Ва ўсялякім выпадку гэтае не ў Дзесяні Запаведзях зусім нелыа трактаваць як паказанне на тое, што ўсё, што не забароненае законам, дазволенае, бо ў астатніх законах Торы будзе яшчэ шмат забаронаў, сфармуляваных менавіта ў форме юрыдычных законаў. Магчыма, справа ў тым, што галоўная мэта Дзесяці Запаведзяў — быць асноваўтваральнымі прынцынамі, якія вызначаюць, чаго мусіць найперш пазбягаць чалавек, каб увайсці ў «грамаду Госпада».
У іудзейскай літургіі Дзесяць Запаведзяў чытаюцца ўслых перад усёю рэлігійнаю суполкаю тройчы ў год: у дзве Суботы, калі чытаюцца адпаведныя раздзелы з кніг Шэмот і Дэварым, а таксама ў свята Шавуот. Чытанне Дзесяці Запаведзяў вернікі заўсёды слухаюць стоячы. 1 хаця Галаха не вылучае выкананне Дзесяці Запаведзяў з выканання астатніх міцвот — запаведзяў Торы, паказальна. што іх агулыіая колькасць разам з Дзесяццю Запаведзямі — 613, і сума лічбаў у гэтым ліку невыпадкова складае 10, імпліцытна паказваючы на тое, што без выканання вялікіх Запаведзяў, якія Гасподзь прамовіў услых перад усім народам, астатнія шмат у чым страчваюць сэнс. Агада, яўрэйская рэлігійная філасофія і літургічная паэзія адлюстравалі тую пашану, якую заўсёды выклікалі ў іудзейскай рэлігійнай свядомасці Дзесяць Запаведзяў. Думку пра тое, што Дзесяць Запаведзяў уяўляюць сабою ўсеабдымнае вучэнне, з якога вынікаюнь усе астатнія міцвот, упершыню выклаў Філон Александрыйскі ў трактаце «Пра Дэкалог». Менавіта паводле Дзесяці Запаведзяў ён класіфікуе ўсе законы Майсеевы. У II ст. гэтую ж думку сфармуляваў танна' Ханання Бен-Ахі, рабі Йегашуа: «Усе тонкасці і дэталі Торы былі запісаныя |на Скрыжалях| паміж Запаведзямі»2. У X ст. Сааддзія Гаон напісаў піют3 для літургіі
1 Танна (літаральна «той, хто паўтарае |Тору|»; мн. лік — таннаім) — вызначэнне мудрацоў. каментатараў Торы, якія стварылі Мішну — запісаны на іўрыцс асноўны тэкст Талмуда, які дапаўняецца камснтарам Гемары.
2 Цыт. па: Краткая Еврейская Энннклопедня: В 10 т. Т. 2. Кол. 341.
3 Піют — паэтычны твор, прызначаны для ўпрыгожвання кананічнай літургіі да таго або іншага свята ў яўрэйскай традыцыі: слова паходзіць ад таго ж грэчаскага кораня, што і слова «паэт».
свята Шавуот пад назваю Анохі эш охла («Я — агонь пажыральны»), у якім усе 613 міцвот Торы звёў да Дзесяці Запаведзяў.
Дзесяць Запаведзяў займаюць асаблівае месца і ў хрысціянскай традыцыі, што адзначана ўжо ў Новым Запавеце. Нездарма нейкаму юнаку, які звярнуўся да Ісуса Хрыста з трывожным пытаннем: «Настаўнік Добры! Што зрабіць мне добрага, каб мець жыццё вечнае?» — вялікі Настаўнік адказаў: «Калі... хочаш увайсці ў жыццё вечнае, выконвай запаведзі» (Мац 19:16—17). На новае пытанне юнака, якія з запаведзяў патрэбна выконваць найперш, Ісус адказаў: «Не забівай; не пералюбадзейнічай; не крадзь; не сведчы ілжыва; // Шануй бацьку і маці; і: любі блізкага свайго, як самога сябе» (Мац 19:18—19). Першыя айцы Царквы меркавалі, што Дзесяць Запаведзяў з’яўляюцца першапачатковымі запаведзямі, вядомымі чалавецтву яшчэ да Сінайскага Адкрыцця. Фама Аквінскі (Томас Аквінат) і Банавентура сцвярджалі, што Дзесяць Запаведзяў — арганічная частка натуральнага ладу жыцця, усталяванага Богам, што яны дадзеныя людзям, каб апошнія ўспомнілі забытае імі з-за першароднага граху. Аднак толькі з XIII ст. Дэкалог заняў цэнтральнае месца сярод хрысціянскіх догматаў. Трыдэнцкі Сабор (1545—1563) прыняў пастанову адлучаць ад Царквы тых, хто сцвярджае, што Дзесяць Запаведзяў неабавязковыя для выканання іх хрысціянамі. Асабліва падкрэслівалі першарадную ролю Дзесяці Запаведзяў як асновы хрысціянскай маралі заснавальнікі пратэстантызму Марцін Лютэр і Жан Кальвін.
Дзесяць Запаведзяў зрабілі магутны ўплыў на сусветную культуру, на мысленне і маральныя ўяўленні і прынцыпы вялікай часткі чалавецтва. Да гэтага часу яны застаюцца беспрэцэдэнтным па лаканізме і унікальнасці кодэксам вечных і бясспрэчных маральна-рэлігійных прынцыпаў, якія з’яўляюцца асноваю монатэізму і агульначалавечай этыкі, філасофскіх і тэалагічных канцэпцыяў трансцэндэнтнай прыроды Бога, ідэяў роўнасці і адказнасці людзей перад Богам і законам. «Дзесяць Запаведзяў, — пісаў у свой час Эрнэст Рэнан, — гэта здабытак усіх народаў свету, і яны навечна застануцца Запаветам Божым». Але яшчэ раней яўрэйскія мудрацы тлумачылі, што Дзесяць
Запаведзяў былі адкрытыя менавіта ў пустыні, каб падкрэсліць, што гэтак жа, як пустыня не належыць нікому, так і вялікія Дзесяць Словаў, што прагучалі з Сіная, не могуць быць нічыёй уласнасцю, яны належаць усяму чалавецтву. Урэшце ўсе народы прыйдуць да высновы, што гэтыя Запаведзі трэба прыняць як найвялікшыя ісціны і добраахвотна падпарадкавацца ім. Але на той момант, калі яны былі дадзеныя, толькі народ Ізраіля быў унутрана падрыхтаваны для іх прыняцця і выканання, для іх нясення іншым народам. Настане той час, лічыць яўрэйская традыцыя, калі, усвядоміўшы ўсеабдымнасць Дзесяці Запаведзяў, усе народы прыйдуць да народа Ізраіля за тлумачэннем тых патрабаванняў, якія Усявышні прад’яўляе чалавеку. Рабі Ё. Герц піша: «Ніводны пісьмовы тэкст, калі-небудзь нанесены на камень, гліну, пергамент або паперу, не зрабіў на чалавецтва большага ўплыву, чым Дзесяць Запаведзяў. ...1х можна назваць дэкларацыяй абавязкаў, якія Бог усклаў на чалавека. Гэта кароткі тэкст, які складаецца ўсяго толькі са ста дваццаці іўрыцкіх словаў, ахоплівае ўсе галіны закону, усталёўваючы не толькі правілы паводзінаў, але і вызначаючы ўнутраны, духоўны свет чалавека. Для выкладання Дзесяці Запаведзяў выбраная такая форма пабудовы сказаў і выразаў, што кожнае слова, аднойчы пачутае ці прачытанае, назаўжды ўрэзваецца ў памяць. Гэты тэкст вызначае як законы служэння Усявышняму, так і паняцці праведнасці і правасуддзя, што актуальныя для ўсіх часоў і ніколі не старэюць»1.
...А ў той незабыўны і непаўторны момант, падчас Сінайскага Адкрыцця, народ, ашаломлены, ахоплены незвычайны.м пачуццём, у якім душэўнае трымценне змешвалася са свяшчэнным жахам, слухаў велічныя словы Божыя і адначасова бачыў нешта неверагоднае: «...грымоты і полымя, і гук шафара, і гару, якая дымілася» (Зых 20:18). Тэкст падкрэслівае, што народ знаходзіўся ў стане свайго кшталту містычнага азарэння, бо бачыў тое. што звычайна нельга бачыць, — грымоты, гук шафара. Усё нематэрыяльнае, нярэчыўнае, становіцца бачным; бачнае ж, матэрыяльнае нібыта страчвае сваю рэчыўнасць, свае дак-
1 Герц Й. Комментарнй. С. 550.
ладныя контуры — як каменная гара, што пераўтвараецца ў суцэльны слуп дыму. Цікава, што ў арыгінале выраз «бачыў грымоты» гучыць як роім эт-га-колдт, што можна перакласці і як «бачыў галасы» (дакладней, «бачаць галасы»), Старажытныя Мідрашы, Таргумы (арамейскія пераклады), а таксама Філон Александрыйскі тлумачаць, што гэтыя «галасы і полымя» — апісанне саміх Словаў Усявышняга, якія не толькі чуў, але і бачыў народ. Паводле Філона, язык полымя пераўтвараўся ў ясную мову, зразумелую слухачам (Пра Дэкалог 46). Рабі Аківа тлумачыў словы «бачаць галасы» наступным чынам: «...бачаць агнявое слова, якое зыходзіць з вуснаў Усёмагутнага і высякаецца на Скрыжалях, як сказана: ‘Толас Госпада высякае полымя агню”» (Мехільта дэ-рабі Йішмаэль, Ба-Ходэт 9)1. Такое разуменне заснаванае таксама на вершы ў Кнізе Другазаконня: «...ад правай рукі Яго полымя Закону для іх» (Друг 33:2). Сіфрэй Дэварым, асаблівы каментар да Кнігі Другазаконня, так тлумачыць гэты верш: «Калі зыходзіла слова з вуснаў Святога, дабраславёны Ён, |яно| ад правай рукі Яго зыходзіла... да левай рукі Ізраіля і абгінала стан Ізраіля... I Святы, дабраславёны Ён, прымаў яго... і высякаў яго на Скрыжалі, як сказана: ‘Толас Госпада высякае полымя агню”»2.
Усё, што адбываецца, неверагодна ўзрушвае народ і адначасова палохае, прымушае не толькі трапятаць духоўна, але і скаланацца фізічна. Людзей нібыта працінаюць высокія токі энергіі, што зыходзіць ад словаў Божых, і як хістаецца ў гэты час сама гара Сінай, так і людзі пахіснуліся і адышлі ад яе далей: «...і захісталіся |скалануліся, задрыжалі], і сталі ўдалечыні» (Зых 20:18). (Як тлумачыць традыцыя, менавіта таму ў яўрэяў прынята пахіствацца падчас малітвы — на вечны напамін пра тое, што было перажыта ля гары Сінай.) Голас Божы амаль невыносны для звычайных людзей, ён унушае ім свяшчэнны жах, і яны просяць Майсея: «...гавары ты з намі, і мы будзем слухаць, і няхай не гаворыць з намі Бог, a то памрэм» (Зых 20:19).
1 Цыт. па: Вайнфсльд М. Уннкальность Декалога н сго место в еврейской траднцнв. С. 373.
2 Тамсама.
Прарок супакойвае народ і тлумачыць, што Адкрыццё Божае не можа несці смерць, што Бог выпрабоўвае іх, каб у іх душах назаўжды быў страх Божы: «...не бойцеся, бо для таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб страх Яго быў перад тварам вашым [на тварах вашых], каб вы не саграшылі» (Зых 20:20). «Страх Божы» — надзвычай важнае паняцце ў Бібліі. Як зразумела з тлумачэння Майсея, гэты страх не роўны звычайнаму страху; ён азначае стан глыбокай пашаны і духоўнага трапятання перад Богам; ён вызваляе ад страху жывёльнага і служыць перадумоваю праведнага жыцця. У Прыпавесцях Саламонавых сказана: «Пачатак мудрасці — страх Гасподні; дурні толькі гіагарджаюць мудрасцю і павучаннем» (Прып 1:7): «Страх Гасподні [вядзе) да жыцця, і [чалавек, які яго мае] будзе задаволены, і ліха не прыйдзе да яго» (Прып 19:23). Безумоўна, страх Божы адчувае не грэшнік (інакш бы не грашыў), а той, хто імкнецца да праведнасці, бо менавіта ён абвострана адчувае прысутнасць Бога ў сваім жыцці, Яго пільны і запатрабавальны позірк, што вымагае найвялікшай адказнасці. Рабі Ё. Герц адзначае: «Усявышні прымусіў яўрэяў перажыць страх не для таго, каб пастаянная боязь пакарання падштурхоўвала іх да выканання Запаведзяў, а для таго, каб яны ўсвядомілі моц і веліч Творцы і адчувалі трапятанне перад Ім»1. Каб гэты высокі страх не пакідаў душы людзей, ім шмат чаго яшчэ трэба будзе перажыць, зрабіць запаведзі Божыя сваім унутраным законам. А пакуль што Майсей мусіць узняцца ізноў на Гару Божую, каб атрымаць больш дэталёвае тлумачэнне запаведзяў і законаў, якімі трэба кіравацца ў штодзённым жыцці, і запісаць іх у Кнігу Запавету, каб памятань, як скажа прарок пазней свайму народу, што «гэта — не нешта пустое для вас, бо гэта — жыццё ваша» (Друг 32:47).