• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Шедровішкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 418.
    2 Соловейчмк Й. Д -Б. Катарснс. С. 24.
    даў Тору Машэ, які прынёс яе на зямлю, даў ёй прытулак сярод людзей, якія “жывуць у змроку і смяротным ценю” (Пс 107:10). Зямля, цялеснае жыццё — вось аснова галахічнага быцця. Толькі на рэчыўным, адчувальным падмурку жыцця ў гэтым свеце можа ажыццявіцца Тора. Анёлы, якія не ядуць і не п’юць, не сварацца адзін з адным і не зайздросцяць, не падыходзяць для атрымання Торы. <...> Законы Торы не ўступаюць у супярэчнасць з законамі жыцця і рэальнасці; таму што, калі б яны процістаялі гэтаму свету і адмаўлялі б каштоўнасць рэальнага быцця, з яго біялагічнымі і псіхалагічнымі аспектамі, тады б Тора не была вучэннем міласэрнасці, літасці і міру, а толькі кнігаю гневу і шалёнасці. <...> Ідэал чалавека Галахі — выратаванне гэтага свету праз яго адаптацыю да ідэальнасці Галахі. ...Ніжэйшы свет узвысіцца з дапамогаю Галахі да ўзроўню свету вышэйшага, свету эманацыі»1.
    Безумоўна, мысляр не хоча сказаць, што «чалавек Галахі» не мае веры, што ён цалкам процілеглы «чалавеку веры». Справа ў тым, што вера «чалавека Галахі» выяўляецца не толькі праз словы і парыванні духу да трансцэндэнтнага, але найперш праз практычныя дзеянні; розніца паміж імі — у стаўленні да зямнога свету: «Адзінае адрозненне чалавека Галахі ад чалавека веры ў тым, што яны рухаюцца ў процілеглых напрамках. Чалавек веры пачынае з гэтага свету і дасягае свету эманацыі, чалавек Галахі зыходзіць са свету эманацыі і дасягае гэтага свету. Чалавек веры, незадаволены, расчараваны, супярэчлівы, марыць узняцца ад матэрыяльнай даліны плачу на Гару Гасподнюю, вызваліцца ад ланцугоў адчувальнай рэчаіснасці і выйсці на прастор трансцэндэнтных існасцяў, чыстых і незамутненых. Насупраць, чалавек Галахі жадае звесці трансцэндэнтнасць у “даліну смяротнага ценю” нашага свету і пераўтварыць яе ў краіну жывых. Чалавек веры — гэта рамантык, які бунтуе супраць свету канкрэтнай рэальнасці, імкнецца ўцячы ад яго да далёкіх чароўных светаў, дзе ён можа сваёй чысцінёй і святасцю ўсцешыцца сярод чысціні і святасці. Чалавек Галахі, насупраць, цвёрда стаіць
    Соловейчнк Й. Д.-Б. Катарсмс. С. 25—26.
    на нагах у гэтым свеце. Яго задача — ачысціць гэты свет, а не бегчы з яго. Чалавек Галахі змагаецца са злом і няшчасцямі, уласцівымі гэтаму жыццю, вядзе бязлітасную барацьбу з царствам зла і воінствамі ліхадзеяў. Яго мэта — не ўцячы ў свет іншы, які ўвесь дабро, а прывесці гэты адвечны свет у наша матэрыяльнае жыццё»1. Такім чынам, рабі Салавейчык падкрэслівае, што толькі абавязковае выкананне запаведзяў Божых вымагае ад чалавека найвялікшай адказнасці за наш свет, адказнасці за гісторыю, за мінулае і будучае і што толькі такі падыход дазваляе пазбегчы падвойнай маралі: адной — дзеля жыцця вечнага, дзеля ўратавання толькі ўласнай душы, другой — у стаўленні да звычайнага жыцця з усімі яго канкрэтнымі турботамі і мітуснёю: «Погляд чалавека веры зафіксаваны на вышэйшых светах, таму ён занадта часта забываецца на ніжэйшыя светы і засвойвае сабе падвойны маральны стандарт, упадае ў крывадушнасць. Мы бачылі, што зрабілі з гэтым светам многія рэлігіі з-за імкнення прарваць перашкоды матэрыі і рэальнасці і ўцячы да вечнасці. Ахмеленыя марамі пра найвышэйшыя духоўныя існасці, якія луналі дзесьці побач, яны не чулі стогнаў тых, “якія жывуць у дамах гліняных” (Іёў 4:19), уздыхаў бедных і плачу няшчасных. Калі б яны не былі цалкам апантаныя ідэяй зліцця з бясконцым, пранікнення ў трансцэндэнтнае, яны здолелі б зрабіць што-небудзь для ўдоваў і сіротаў, збавіць слабога з рук прыгнятальніка. Няма нічога больш разбуральнага для душы і цела, чым адцягненне ад гэтага свету. Сіла чалавека Галахі ў тым, што ён не імкнецца пайсці ад гэтага свету, не бяжыць у вобласць чыстых абстракцыяў. Ён жадае звесці Боскую Прысутнасць — Шэхіну — і святасць у гэты свет прасторы і часу, у наша зямное, канечнае быццё»2.
    Усё, сказанае вышэй, сведчыць пра важнасць выканання запаведзяў. Але найперш сведчыць пра гэта тэкст самой Бібліі, Торы: заключэнне Запавету з Богам немагчымае без прыняцця не толькі Дзесяці Запаведзяў, але і больш разгорнутага кодэкса законаў. I пачынаецца гэты кодэкс —
    1 Соловейчмк Й. Д.-Б. Катарснс. С. 27—28.
    2 Тамсама. С. 28.
    Кніга Запавету — з высвятлення некаторых аспектаў узаемадачыненняў паміж Богам і чалавекам, асаблівасцяў служэння Усявышняму ў адрозненне ад язычніцкіх багоў. Гасподзь кажа: «Не рабіце пры Мне [са Мною] багоў срэбраных, і багоў залатых не рабіце сабе» (Зых 20:23). Гэта яшчэ адно перасцеражэнне ад небяспекі ідалапаклонніцтва, стварэння куміраў, але з пэўным дадатковым нюансам. Пра гэта сведчыць не зусім звычайная канструкцыя, выкарыстаная ў арыгінале: іці — «са Мною», «разам са Мною» (у Сінадальным перакладзе — «перада Мною»). Тым самым Гасподзь забараняе людзям, верным Яму, не толькі падмяняць Бога Жывога ідаламі, зробленымі рукамі чалавека, але і пакланяцца апошнім разам з Адзіным Богам, наогул — ставіць на адзін узровень з Богам нейкія іншыя сілы, няхай і духоўна высокія (верагодна, у гэтым жа сэнсе Каран часта ўжывае выраз: «не надаваць Яму таварышаў»1). Паказальна, што спачатку ўзгадваюцца «срэбраныя багі», а потым — «залатыя». Безумоўна, золата даражэйшае за срэбра, і гаворка ідзе пра тое, што якія б новыя і новыя каштоўнасці ні набываў ці ні адкрываў для сябе чалавек, яны не могуць замяніць Бога.
    Далей Гасгюдзь загадвае Майсею збудаваць ахвярнік з зямлі, дакладней, мізбэах /мізбах] адама — «ахвярнік земляны», каб прыносіць Яму ахвяры (Зых 20:21). Што тычыцца ахвяраў, то яны патрэбныя, безумоўна. не столькі Богу, колькі чалавеку, які павінны прывучацца пераадольваць свае эгаістычныя ўласніцкія інстынкты і вучыцца ахвяраваць частку сваёй маёмасці Богу, святарам, наогул — на справы духоўныя і дабрачынныя2. Адначасова ахвяра (ахвярная жывёліна) сімвалізуе гатоўнасць чалавека да высокай ахвяры ў імя Бога і блізкага, найперш — гатоўнасць скіраваць свае жывёльныя (фізічныя) сілы на служэнне духоўнасці. Указанне ж будаваць ахвярнік з зямлі мае розныя аспекты. Па-першае, тут ёсць аспект практычны: зямля лёгка ўбірала ў сябе ахвярную кроў; той ахвярнік, які збу-
    1	Гэты выраз у Каране палемічна скіраваны таксама супраць хрысціянскага вучэння пра Тройцу.
    2	Пра сэнс ахвяры і ахвярапрынашэння часткова ішла гаворка ў частцы I. с. 215—217.
    12а Зак. 4008
    даваў пазней у пустыні паводле загаду Божага Бэцалель (Весялііл), быў зроблены з дошак і напалову запаўняўся зямлёю. Па-другое, як адзначае традыцыйны каментар, «Тора падкрэслівае, што служэнне Усявышняму мусіць вылучацца гранічнаю прастатою: ахвярнік не абавязкова павінны быць выкладзены з камянёў, ён можа бынь зроблены і з зямлі»1. Калі ж ахвярнік будуецца з камянёў (ці з зямлі, абкладзенай камянямі), то нельга апрацоўваць гэтыя камяні, асабліва жалезнымі прыладамі: «Калі ж ахвярнік з камянёў будзеш рабіць Мне, то не кладзі іх апрацаванымі. // Бо, калі накладзеш на іх цяслу, то апаганіш іх» (Зых 20:25). У арыгінале на месцы слова «цясла» стаіць хэрэв, што абазначае вострую металічную прыладу для апрацоўкі каменя, а таксама перакладаецца як «меч». Запаведзь забараняе выкарыстоўваць у служэнні Госпаду ўсё, што мае дачыненне да забойства і праліцця крыві. Яшчэ Ёханан бен Закай (I ст.) тлумачыў гэтае патрабаванне Торы, абапіраючыся на асаблівую гульню аднакарэнных словаў у тэксце: цэлыя (шлэмот) камяні сімвалізуюць мір (шалом) паміж народам Ізраіля і яго Нябесным Айцом (Тасэфта Бава Кама 7:7). Таму жалеза, якое сее варожасць паміж людзьмі, не павінна дакранацца да ахвярніка. Невыпадкова Гасподзь скажа Свайму выбранніку Давіду, што ён не зможа пабудаваць Храм таму, што яму давялося праліваць шмат крыві (/ Пар 28:3). У Талмудзе запісана: «Жалеза скарачае жыццё, а ахвярнік закліканы падоўжыць яго. Меч ці ўсялякая іншая жалезная прылада з’яўляюцца сімвалам барацьбы, а ахвярнік сімвалізуе спакой і мір паміж Усявышнім і чалавекам, чалавекам і яго блізкімі»2.
    Цікавае меркаванне наконт таго, чаму Гасподзь забараняе апрацоўваць камяні ахвярніка, выказвае Дз. У. Шчадравіцкі, нагадваючы, што ахвярнік — сімвал супольніцтва вернікаў (такая сімволіка нараджаецца яшчэ ў прароцкіх кнігах): «...кожны мусіць захоўваць сваю непаўторнасць, індывідуальнасць, бо супольнасць вернікаў — “дом духоўны” — не мае перадумоваю і нават не вытрымлівае нівеліравання асобы (“апрацоўка каменя”)»3. Пры гэтым ка-
    1 Герц Й. Комментармй. С. 402.
    2 Цыт. па: Тамсама. С. 402.
    3 ІЦедровмцкнй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 417.
    ментатар узгадвае словы з Першага Паслання апостала Пятра: «1 самі, як жывыя камяні, будуйце з сябе дом духоўны, святарства святое, каб прыносіць духоўныя ахвяры...» (/ Пятр 2:5).
    Гасподзь забараняе таксама ўзыходжанне да Яго ахвярніка па прыступках: «I не ўзыходзь па прыступках на ахвярнік Мой, каб не адкрылася галізна твая на ім» (Зых 20:26). Гэтая забарона звязаная з дыстанцаваннем ад свету язычніцтва: менавіта язычнікі будавалі ахвярнікі на вяршынях ступеньчатых пірамідаў, куды ўзыходзілі па маршавых каменных лесвіцах. Да таго ж — і гэта галоўнае — служэнне язычніцкім багам, асабліва адказным за ўрадлівасць. было звязанае з культавай прастытуцыяй, з блудам. Таму ніякае агаленне немагчымае пры служэнні Адзінаму Богу. Як вядома, нават ніжняя вопратка святара, які ўзыходзіў да ахвярніка ў двары Іерусалімскага Храма, не павінная была быць бачнай, таму ўзыходзілі па драўляным насціле, які сімвалізаваў паступовае духоўнае ўзыходжанне.
    Важна таксама, што Гасподзь з самага пачатку лакалізуе ахвярапрынашэнне ў прасторы — у процілегласць язычніцкім звычаям: «...і прынось... усеспаленні твае і мірныя ахвяры твае, дробную і буйную жывёлу тваю; на ўсялякім месцы, дзе Я пакладу памяць Імю Майму. Я прыйду і дабраслаўлю цябе» (Зых 20:24). Гэта значыць, што прыносіць ахвяры можна толькі ў тых месцах, на якія пакажа Гасподзь: там, дзе будзе размяшчацца Скінія Запавету, а потым — Іерусалімскі Храм. Невыпадкова далей будзе сказана: «Сцеражыся прыносіць ўсеспаленні твае на ўсялякім месцы, якое ты ўбачыш; // Але на тым месцы, якое выбярэ Гасподзь у адным з каленаў тваіх, прынось усеспаленні твае...» (Друг 12:13—14). Хутка Богам будуць дадзеныя запаведзі, якія абмяжуюць ахвярапрынашэнне ў часе і зробяць іх магчымымі толькі пад кіраўніцтвам святара.