• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    «I ВОСЬ ЗАКОНЫ, ЯКІЯ ТЫ ПРАПАНУЕШ ІМ...»
    (Кніга Запавету)
    Тора Гасподняя дасканалая, ажыўляе душу; сведчанне Гасподняе праўдзівае, робінь мудрым прасцяка.
    Загады Госпада справядлівыя, вссялянь сэрца, запаведзь Госпада чыстая. прасвятляе вочы.
    (Пс 19/18:8—9}
    Памятайце Закон Майсея, раба Майго. які Я запаведаў я.му на Харэве для ўсяго Ізраіля...
    (Мал 4:4}
    ...хто парушыць адну з запаведзяў гэтых самых малых і навучыць так людзей, той самым малым назавецца ў Царстве Нябесным; а хто зробіць і навучыць, той вялікім назавецца ў Царстве Нябесным.
    (Мац 5:17—19}
    Цяпер, калі Гасподзь прамовіў Дзесяць Словаў, што мусяць стаць унутраным законам для кожнага, хто ўступае ў Саюз з Ім, духоўным апірышчам для выбранага народа, трэба зразумець, як гэтымі вялікімі Запаведзямі кіравацца ў самых розных канкрэтных сітуацыях жыцця. Безумоўна, найперш разумее гэта Майсей, які ізноў па закліку Божаму ўзнімаецца на святую гару (шматразовыя ўзыходжанні Майсея на Сінай і сыходжанні да народа сведчаць і пра тое, што ён непасрэдна ажыццяўляе сувязь паміж Усявышнім і народам, і пра яго несупыннае духоўнае ўзыходжанне, і пра яго палымянае імкненне ўзняць свой народ на новую і новую прыступку бясконцай лесвіцы духоўнага ўдасканалення). 3 трывогай і надзеяй сочыць народ, усё яшчэ ашаломлены, утрапёны пасля грымотападобнага і полымяпадобнага гучання Словаў Божых, як узнімаецца прарок вышэй і вышэй на гару і хаваецца ў таямнічай імгле, якая ахутвае яе вяршыню. «I стаяў народ удалечыні, а Машэ наблізіўся да імглы, у якой [хаваўся] Бог» (Зых 20:21).
    Гэта адно з найбольш таямнічых месцаў у Святым Пісанні. Чаму напісана, што Бог хаваўся ў імгле? У арыгінале стаіць слова арафэль («імгла», «туман»), не зусім дакладна перакладзенае ў рускім Сінадальным перакладзе як мрак (гэта калькіруе В. Сёмуха ў сваім перакладзе — «змрок»), што выклікае яшчэ большае неўразуменне: як Бог, Які асацыюецца ў нас толькі са святлом, можа знаходзіцца ў змроку? Іўрыцкае слова арафэль — таго ж кораня, што і дзеяслоў араф — «свіцецца», «праглядваць», «прабівацца», «струменіцца [праз нейкую заслону|». Ужо гэта сведчыць, што імгла не была суцэльнай, але праз яе нешта свіцелася, яд яе нешта струменілася, што імгла ахутвала ззянне — асаблівае ззянне Бога, Славы Божай. У свой час Анкелас (Онкелос, II ст.), які стварыў Таргўм (літаральна — «пераклад») — пераклад Торы на арамейскую мову, што атрымаў яго імя (Таргум Онкелос), перадаў фінал працытаванага вышэй верша наступным чынам: «...воблака, у якім была Слава Усявышняга». У старажытных таргумах пераклад ва ўласным сэнсе слова дапаўняецца тлумачэннямі, і Таргум Анкелас сведчыць пра тое разуменне, якое ўжо ўсталявалася ў старажытнай каментатарскай традыцыі. «Імгла, у якой Бог», — імгла, якая ззяе ўнутраным святлом, памякчае асляпляльнае, невыноснае для чалавека ззянне Славы Божай і адначасова сведчыць, што Бог не можа быць ніколі да канца спасцігнуты чалавекам, уразуметы або адчуты, што Ён заўсёды ў той ці іншай ступені схаваны, утоены ад чалавека. Дз. У. Шчадравінкі піша: «Само слова (арафэль. — Г. С.) сведчыць пра схаванасць, утоенасць Божышча, толькі асобныя праяўленні Якога “прабіваюцца”, “зыходзяць” з глыбіні нябачнай і неспасціжнай»1.
    Важна таксама, што ў арыгінале сказана: «...а Машэ наблізіўся да імглы...» Да «імглы», што тоіць у сабе найвялікшую Таямніцу, можна толькі набліжацца, але ў яе нелыа ўвайсці, як перакладзена ў Сінадальным перакладзе: «...а Монсей вступмл во мрак, где Бог» (параўн. пераклад В. Сёмухі: «...а Майсей уступіў у змрок, дзе Бог»). «Безу-
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятакнмжне Монсеево. Нзд. 2-е, нсправ. н доп. М.: Теревннф, 2001 С 414.
    моўна, — заўважае Дз. У. Шчадравіцкі, — у параўнанні з народам, які “стаяў удалечыні”, Майсей падышоў да існасці Божай непараўнальна бліжэй. Аднак “уступіць у змрок, дзе Бог”, як перададзена гэтае месца ў перакладзе, ён, зразумела, не мог: ніякі чалавек не ў сілах пераадолець бездань паміж сабою як істотаю канечнаю і бясконцым Богам, “Які жыве ў непрыступным святле, Якога ніхто з чалавекаў не бачыў і бачыць не можа...” (7 Цім 6:16)/ Даследчык і каментатар невыпадкова ўзгадвае верш з Першага Паслання да Цімафея, якое ўваходзіць у так званы паулінісцкі цыкл (звязаны з імем апостала Паўла). Па сутнасці, тут ідзе гаворка пра той жа самы «змрок», пра які кажа і Кніга Зыходу, але названы ён «непрыступным святлом». Напэўна, справа ў тым, што занадта асляпляльнае святло на нейкія імгненні пазбаўляе нас зроку і пераўтвараецца ў змрок, таму і таямнічая прастора, у якой адкрывае Сябе чалавеку Бог, завецца ў Пісанні то святлом, то змрокам, дакладней — імглою. Так, калі цар Саламон асвячаў пабудаваны ім Іерусалімскі Храм, усю ўнутраную прастору Храма запоўніла імглістае воблака, так што святары не маглі весці службу. «Тады сказаў Шэламо: ‘Тасподзь сказаў, што [Ён| прысутнічае |жыве] у імгле”» (/ Цар 8:12). У арыгінале стаіць усё тое ж слова — арафэль, і, зыходзячы з кантэксту, Саламон, назіраючы новую Тэафанію, узгадвае менавіта тую імглу, да якой калісьці наблізіўся Майсей. У адной з найбольш старажытных Псальмаў гучыць і арафэль, і слова хошэх («цемра», «змрок»), якімі вызначаецца таямнічае «сховішча» Бога, што хавас непераносны для чалавека агонь: «Падняўся дым ад ноздраў Яго, і агонь пажыральны ад вуснаў Яго; вуглі разгарэліся ад Яго. I/ 1 нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і імгла — пад нагамі Яго. // ...I зрабіў змрок сховішчам Сабе, шатром вакол Сябе; цемра водаў — [ад] аблокаў нябесных. // Ад ззяння перад 1м прайшлі хмары Яго [з] градам і вуглямі агнявымі» (77с 18/17:9—10, 12—13)-.
    1	ІДедровшдкай Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятякнмжме Монсесво. С. 414.
    2	Апісанне таямнічай імглы, «у якой Гасподзь». выкдікала да жыцця нэлы шэраг трактатаў, напісаных хрысціянскімі багасловамі, найбольш вядомым з якіх з'яўляецца твор Дзіянісія Арэапагіта «Пра імёны Божыя».
    А тым часам Майсей, які наблізіўся да Бога настолькі, наколькі толькі можа наблізіцца смяротны чалавек, чуе з таямнічай імглы голас Божы, які адкрывае прароку новыя і новыя ісціны. «I сказаў Гасподзь Машэ: “Так скажы сынам Йісраэля: вы бачылі, што з неба гаварыў Я з вамі. // He рабіце пры Мне багоў срэбных, і багоў залатых не рабіце сабе”» (Зых 20:22—23). Дзіўна тое, што Гасподзь кажа, што Ён гаварыў з неба, тады як раней сцвярджалася, што Ён «сышоў» на Сінай. Відавочна, гэта зроблена дзеля таго, каб падкрэслінь трансцэндэнтнасць Бога: як бы ні «сыходзіў» Ён блізка да свету, Ён заўсёды застаецца ў сферы нябеснай, недасягальнай для чалавека. Старажытная Агада распавядае, што ў момант Сінайскага Адкрыцця нябёсы «сышлі» ўніз, а вяршыня Сіная «паднялася» так, што яны судакрануліся. Традыцыйны каментар таксама сцвярджае, што голас Усявышняга гучаў адусюль, але людзям, што стаялі ля падножжа Сіная, здавалася, што ён ідзе з неба1.
    3	працытаваных вышэй словаў Божых пачынаецца Сэфэр га-Берыт — Кніга Запавету, як вызначаецца яна ў Торы (Зых 24:7). Кніга Запавету (Зых 20:22—23:33) уяўляе сабою звод запаведзяў і законаў, якія канкрэтызуюць Дзесяць Запаведзяў, прыстасоўваюць іх да штодзённых падзеяў і сітуацыяў жыцця. Калі вялікія Дзесяць Запаведзяў завуцца Словамі (га-Дэварым, або га-Дварым), то ўсе запаведзі Торы вызначаюцца як міцвот (мн. лік ад міцва), што таксама перакладаецца як «запаведзі» і паходзіць ад дзеяслова цыва — «запаведваць», «загадваць». Міцвот выкладзеныя не толькі ў Кнізе Запавету, якую па волі Госпада запіша Майсей раней за ўсё, але і ў астатніх кнігах Торы. Паводле іудзейскай традыцыі, у Торы налічваецца 613 запаведзяў. Дакладнага ўказання ліку, вядома, у самім тэксце Пяцікніжжа няма; упершыню лік 613 узгадваецца ў адным з талмудычных трактатаў з вуснаў рабі Сімлая, які жыў на пачатку IV ст. да н. э.: «613 міцвот дадзеныя Майсею, 365 забаронаў — па ліку дзён сонечнага года і 248 прадпі-
    1 Гл.: Герц Й. Комментармй // Пятмкнмжне м гафтарот. Ріврнт. текст с рус. пер. н классмч. комментарнем «Сончнно». М.; Нерусалнм: Гешарнм, 1999. С. 402.
    санняў — па ліку органаў чалавечага цела» (Макот 23б)1. Прадпісанні, або загадныя запаведзі, загадваюць у пэўных умовах рабіць пэўныя дзеянні, паводзіць сябе так, а не інакш — паводле прынцыпу асэ («рабі»), а забаронныя — забараняюць рабіць пэўныя дзеянні ці зусім, ці ў пэўных умовах — паводле прынцыпу ло таасэ («не рабі»), Усе міцвот падзяляюцца на мішпацім (ад мішпат — «суд», «закон») — законы — і хукім (ад хок — «пастанова», «статут») — пастановы. Гэтыя абазначэнні ўжываюцца ўжо ў Торы, але менавіта Талмуд вызначае розніцу паміж імі: мішпацім — тыя запаведзі, якія асэнсоўваюцца розумам і супадаюць з уяўленнямі большасці людзей пра справядлівасць і мараль (як, напрыклад, забарона забіваць, красці і г. д.); хукім — тыя запаведзі, сэнс якіх не можа быць абгрунтаваны толькі чалавечым разуменнем (напрыклад, запаведзі пра дазволеную і недазволеную ежу — Лев 11, або забарона апранаць таатнэз — адзенне з тканіны, у якой змяшаныя воўна і лён, — Друг 22:11, або законы так званай рытуальнай чысціні, выкладзеныя найперш у Кнізе Левіт). Слынны яўрэйскі рэлігійны мысляр XX ст. рабі Ёсэф Доў-Бэр Салавейчык адзначае: «Наогул кажучы, хукім робяць уражанне запаведзяў, якія не паддаюцца рацыянальнаму тлумачэнню, і калі б не Божы загад, мы б ніколі не сталі б іх выконваць. Мы мяркуем, што за імі стаіць нейкая Божая мэта, але ўявіць яе сабе мы не ў сілах. Мішпацім жа, насупраць, тлумачацца тымі ці іншымі культурнымі або гуманістычнымі меркаваннямі. Тым не менш, і тыя і другія валодаюць сілаю загаду, вымагаючы выканання і безумоўнага падпарадкавання»2. Цікавая сама этымалогія слова хок: яно паходзіць ад дзеяслова хакак — «выразаць», «высякаць» (на камені, на метале). Гэта сведчыць, што хок непадуладны разбурэнню, ён дзейнічае заўсёды. Ізноў звернемся да думкі рабі Салавейчыка: «...хок паводле вызначэння ўяўляе сабою абсалютную норму, ультыматум, які
    1 Цыт. па: Мяцвот // Краткая Еврейская Энцнклопедмя: В 10 т. Нерусалнм: Обшество по нсследованню еврейскнх обшнн; Еврейскнй ун-т в Нерусалвме, 1996. Т. 5. Кол. 372.
    2 Соловейчнк Й. Д.-Б. Катарснс. Нерусалнм: Амана; Маханавм, 1991. С. 256.