• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    12 Зак. 4008
    вымагае поўнай паслухмянасці без якіх бы там ні было выключэнняў і агаворак. На ім належыць настойваць, нават калі “Сатана і ўсе народы свету пачнуць здзекавацца над Ізраілем”1, высмейваючы яго неразважлівасць і наіўнасць. Яўрэй, які выконвае Закон, прымае Тору, як пацыент ідзе ўслед прадпісанням свайго ўрача, глытаючы лекі і пагаджаючыся на неабходныя хірургічныя працэдуры. Мы, магчыма, і спрабуем зразумець, што да чаго, наводзім усялякія магчымыя даведкі, але ўрэшце прымаем усё на веру. ...Хок не залежыць ад канкрэтнай сітуацыі, ад зменлівых філасофскіх паняццяў і ідэалогіяў ці ад непастаянства эканамічных умоваў. Відавочна, падзвігнуць на такую пакорлівасць можа толькі абсалютная вера ў Бога як Заканадаўцу»2.
    Такім чынам, хок — закон, высечаны для вечнасці. У гэтым сэнсе і Дзесяць Запаведзяў, высечаныя на каменных Скрыжалях, — вялікія прынцыпы, якія вымагаюць абсалютнага падпарадкавання без усялякіх «калі» і не канкрэтызуюць сітуацыю, уяўляюць сабою хутчэй хукім, хаця і могуць быць абгрунтаваныя з дапамогаю логікі, як мішпацім. Для апошніх таксама існуе пагроза, калі чалавек не прымае іх з пазіцыяў глыбокай веры, бо утылітарны розум пры жаданні можа «абгрунтаваць» што заўгодна. Таму слушна (і з вялікай горыччу) рабі Салавейчык піша: «Мы высунулі меркаванне, што мішпацім падказаныя нам розумам. Тым не менш, у нашым сучасным свеце наўрад ці знойдзецца хоць адзін мішпат, які не быў бы абвергнуты. Крадзеж і карупцыя ў многіх сферах жыцця ўяўляюнь сабою агульнапрынятую норму; пералюбадзеянне і разбэшчанасць знаходзяць падтрымку нават у рэспектабельных колах; медыцынскія генетычныя эксперыменты і нават забойства мелі месца з ведама і не без удзелу дзяржаўных органаў. У наш час лагічнае мысленне прадэманстравала сваю няздольнасць падтрымліваць самыя асноўныя маральныя забароны. Вось чаму Тора настойвае на тым, каб мішпат прымаўся гэтак жа безагаворачна, як і хок; наша
    1 Рабі Салавейчык цытуе каментар да Торы (да Лік 19:2) выдатнага законавучыцеля Рашы (рабі Шлома Йіцхакі, XI ст., паўночная Францыя).
    2 Соловейчнк Й. Д.-Б. Катарснс. С. 256—257.
    падпарадкаванне яму абавязковае нават у тых выпадках, калі наша лагічнае мысленне заводзіць нас у тупік. Без хока кожны сацыяльны і маральны закон можа быць пахіснуты і зведзены на нішто лагічнымі разважаннямі, і тады свет вакол нас і ў нас ператворыцца ў непраходныя джунглі інстынктаў і жаданняў»1.
    Так, нездарма Гасподзь уладарна патрабуе: «Выконвайце пастановы (хукім) Mae і законы (мішпацім) Мае» (Лев 18:5). Заўважым, што менавіта вялікая колькасць запаведзяў — законаў і пастановаў (а апошнія. як ужо адзначалася, не заўсёды могуць быць абгрунтаваныя лагічна), выклікала да жыцця меркаванне (і яго часам прытрымліваюцца вельмі адукаваныя людзі), што іудаізм з яго запаведзямі — гэта нешта вельмі «архаічнае» і «жорсткае», тое, што пазбаўляе чалавека свабоды — у процілегласць хрысціянству, якое нібыта «вызваліла» чалавека ад неабходнасці выконваць ва ўсёй паўнаце Закон Майсееў. Існуе меркаванне, што ўсе 613 запаведзяў Торы нельга выканаць паводле азначэння. Заўважым, пачынаючы з апошняга, што гэта зусім не так: запаведзі Торы цалкам падлеглыя выкананню ў зямным свеце, на чым настойвае сама Тора вуснамі прарока Майсея: «Бо запаведзь гэтая, якую я запаведую табе (запаведзь — міцва — выконваць усе міцвот. — Г. С.), не недасяжная яна для цябе і не далёкая яна. // He на небе яна, каб прамовіць: “Хто б узышоў для нас і мы выканалі б яе?”, // 1 не за мора.м яна, каб прамовіць: “Хто б схадзіў для нас за мора, і здабыў бы яе нам, і даў бы пачуць яе нам, і мы выканалі б яе?”, // А вельмі блізкае да цябе слова гэтае: на вуснах тваіх яно і ў сэрцы тваім, каб выконваць яго» (Друг 30:11—14). Усім сваім больш чым трохтысячагадовым існаваннем яўрэйская традыцыя сведчыць, што ўсе запаведзі магчымыя для выканання і толькі гэтым цэментуецца старажытная рэлігійная культура, толькі таму яна і працягвае існаванне.
    Падкрэслім, што выкананне запаведзяў Торы заўсёды ўспрымалася і ўспрымаецца рэлігійнай свядомасцю не як невыносны цяжар, а як радасная, хоць і вельмі адказная ноша, якая не цягне, бо прынятая добраахвотна, і якая
    1 Соловейчнк Й. Д.-Б. Катарсмс. С. 260—261.
    12*
    нясе найвялікшае шчасце вызвалення як ад знешняга прыгнёту, так і ўнутранага, уласнага самавольства. Нездарма ў Кнізе Псальмаў так ухваляецца Закон, выкананне якога — адзіны шлях чалавека да ладу са светам і самім сабою, да шчасця: «Шчаслівы чалавек, які не хадзіў на раду |па парадзе] няправедных, і на шляху грэшных не стаяў, і на сходзе разбэшчаных не сядзеў. // Бо толькі да Закону Гасподняга [Торы Гасподняй] прыхільнасць |цяга] яго, і пра Закон Яго разважае ён днём і ноччу. // I будзе ён, як дрэва, пасаджанае ля водных патокаў, якое плод свой дасць у час свой і чый ліст не звяне; ва ўсім, што ні зробіць ён, будзе мець поспех» (Пс 1:1—3)', «Шчаслівыя тыя, чые шляхі беззаганныя, хто ходзіць у Законе |Тора] Гасподнім. // Шчаслівыя тыя, хто захоўвае запаведзі Яго, усім сэрцам яны шукаюць Яго. // ...Услаўляць буду Цябе шчырасцю сэрца, вывучаючы справядлівыя законы Твае... // Усім сэрцам сваім Я шукаў Цябе, не дай мне памыліцца, |адступіць] ад запаведзяў Тваіх. // У сэрцы маім змясціў я слова Тваё, каб не грашыць перад Табою. // Дабраславёны Ты, Госпадзі, — навучы Мяне статутам Тваім! // ...|Ідучы] па шляху запаведзяў Тваіх, радаваўся я, як |іншыя] — усялякаму багаццю. // <...> I запаведзі Твае — суцяшэнне маё, дарадчыкі мае. // <...> Як люблю я Закон Твой |Тору тваю|! II Увесь дзень яна — [прадмет] разважанняў маіх. // Мудрэйшым за ворагаў маіх робіць мяне запаведзь Твая, бо навечна — мая яна» (Пс 119/118:1—3, 7, 10—12; 14, 24, 97—98). Гэтае цытаванне можна працягваць бясконца, бо не пералічыць тых словаў сапраўднай і самай шчырай любові, што выказаныя ў Пісанні ў дачыненні да запаведзяў Гасподніх, якія для чалавека — самае вялікае багацце, якія даражэй за золата, саладзейшыя за мёд: «Таму люблю запаведзі Твае больш за золата і чыстае золата» (ГІс 119/118:127)', «...законы Госпада праўдзівыя, усе справядлівыя, // Больш пажаданыя яны, чым золата і шмат золата чыстага, і саладзейшыя за мёд і сотавы мёд» )Пс 19/18:10— 11).
    Вельмі сумнеўным з’яўляецца меркаванне, што Ісус сваёй пропаведдзю, а потым і апостал Павел адмянілі неабходнасць выканання запаведзяў Торы для хрысціянаў. I хаця крыху падрабязней гаворка пра гэтае пойдзе ў іншай частцы кнігі, заўважым адно: ніводным сваім словам Ісус з
    Назарэта не кажа пра адмену Закону Майсеева. Наадварот, Нагорная пропаведзь сведчыць, што Ісус не толькі не збіраўся нічога адмяняць з Торы, да якой ставіўся з найвялікшай пашанай, але лічыў, што кожная запаведзь у ёй, нават самая нязначная, неабходная для выканання і для ўваходжання ў Царства Нябеснае, бо яна дадзеная Са.мім Богам, слова Якога ніхто не можа адмяніць: «Не думайце, што я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў: не парушыць прыйшоў я, але споўніць. // Бо праўду кажу вам: пакуль не сыдуць [скончацца] неба і зямля, ніводная ёта [йота] і ніводная рысачка не сыдуць з Закону, пакуль не споўніцца ўсё. // Такім чынам, хто парушыць адну з запаведзяў гэтых самых малых і навучыць так людзей, той самым малым будзе звацца ў Царстве Нябесным; а хто зробіць [выканае] і навучыць, той вялікім будзе звацца ў Царстве Нябесным» (Мац 5:17—19). (Пад ётаю і рысачкаю маюцца на ўвазе самыя маленькія літары іўрыцкага алфавіта — йуд і вав). Апостал Павел таксама вучыў: «Не слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону апраўданыя будуць» (Рым 2:13); «Закон святы, і запаведзь святая, і праведная, і добрая» (Рым 7:12).
    Наконт жа свабоды ці быццам бы несвабоды, якія нясе з сабою неабходнасць выканання вялікай колькасці запаведзяў Торы, любові або суровасці Бога вельмі слушна разважае Дз. У. Шчадравіцкі: «Такая вялікая колькасць прадпісанняў выяўляе не “суровасць” Бога, Які даў Закон, нібыта “не падлеглы выкананню”, а, наадварот, Яго літасць да людзей, выяўленую ў мностве дараваных запаведзяў, прычым выкананне кожнай з іх прыносіць сваю ўзнагароду... Бо адна толькі думка, што Усёмагутны і Усядобры Гасподзь, нібы клапатлівы бацька, унікае ва ўсе перыпетыі справаў чалавечых і настаўляе нас ва ўсім, як улюбёных дзяцей, — адна гэта думка здольная напоўніць нас свяшчэнным трапятаннем перад Яго невычэрпнай міласэрнасцю! Дзесяць Запаведзяў выкладзеныя занадта канспектыўна і сцісла, каб служыць ясным кіраўніцтвам ва ўсіх без выключэння выпадках жыцця, і таму да іх патрабуюцца шматлікія тлумачэнні, што выкладзеныя ў 613 прыватных прадпісаннях. Чалавеку на працягу жыцця прыходзіцца апынацца ў самых разнастайных сітуацыях. 1, вядома, най-
    лепшае для яго — у кожным выпадку ведаць, якая воля Бога, і кіраваца ёю. Толькі такі спосаб паводзінаў можа быць дабраславёны Нябёсамі»1.
    Законы Торы цалкам прыстасаваныя для таго, каб ажыццявіць ідэальны план Госпада, пацвердзіць, што наша зямное жыццё таксама можа стаць па-Боску цудоўным і гарманічным, што зусім не адмяняе цягі чалавека да вечнага, трансцэндэнтнага свету. Але Бог стварыў зямное быццё для радасці і гармоніі. для разумнага і дасканалага існавання чалавецтва на гэтай зямлі. Таму, параўноўваючы «чалавека веры», які імкнецца толькі да трансцэндэнтнага і таму хоча як мага хутчэй вызваліцца ад улады зямнога недасканалага быцця, сысці з «даліны плачу», з «чалавекам Галахі» (г. зн. чалавекам, які выконвае эмпірычны яўрэйскі рэлігійны закон — Галаху, якая фундуецца на запаведзях Торы), рабі Салавейчык у працы «Чалавек Галахі» (1944) піша: «Стаўленне да трансцэндэнтнага моцна адрозніваецца ў чалавека Галахі і звычайнага чалавека веры. У чалавека Галахі няма прыцягнення да трансцэндэнтнага свету, да “пераўзыходжання” яснага і чыстага быцця, бо ідэальны свет — асяроддзе інтарэсаў і ўлюбёнае дзецішча чалавека Галахі — створаны толькі для ўвасаблення ў рэальным свеце. ...Тут, у гэтым свеце, чалавек Галахі набывае жыццё вечнае! “Лепш адна гадзіна Торы і запаведзяў у гэтым свеце, чым усё жыццё ў Свеце будучым”, — кажа Мішна ў трактаце Авот (4:17)', выказванне гэтае — пароль галахіста. Звычайны чалавек веры не зразумее гэтых словаў, адкіне іх з пагардаю, быцнам бы ў іх, ратуй Божа, ёсць адмаўленне ўзвышанага і чыстага жыцця пасля смерці»2. Безумоўна, выкананне Галахі, штодзённае выкананне запаведзяў Торы ніяк не адмаўляе Олам га-ба — Свет будучы, Царства Нябеснае. Але дасягнуць яго можна толькі тады, калі чалавек на зямлі робіць усё, каб жыццё стала максімальна адпаведнае ідэальнай задуме Божай. Таму рабі Салавейчык працягвае: «Бог не даў Закон Свой анёлам служэння, стварэнням трансцэндэнтнага свету. Ён