• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    1 Смергная казнь // Краткая Еврейская Энцяклопедмя: В 10 т. Т. 8. Кол. 57.
    Калі мы чытаем увесь гэты жудасны пералік жорсткіх формаў смяротнай кары, не трэба забывацца, што ў еўрапейскіх краінах яшчэ ў найноўшы час прымяняліся падобныя законы. Так, напрыклад, у Англіі карманны крадзеж караўся смяротнаю караю ажно да 1808 г., а крадзеж авечак — ажно да 1832 г.»1
    Пры гэтым Тора праводзіць яснае адрозненне паміж наўмысным забойствам і забойствам, якое адбылося выпадкова. Апошняе не павінна карацца смерцю, больш таго, Гасподзь абяцае, што Ён сам назначыць гарады-сховішчы, дзе зможа схавацца такі чалавек, каб пазбегнуць помсты родных забітага (Зых 21:13; такімі гарадамі лічыліся таксама ўсе гарады, дзе жылі левіты; гл. Лік 35:6 —8; 11—15). Да такіх гарадоў павінныя былі быць пракладзеныя прамыя шляхі, каб чалавек, які ратуецца ад помсты, мог хутка дасягнуць іх з кожнага населенага пункту краіны. Ужо з даўніх часоў асаблівыя пытанні выклікала некалькі дзіўная фармулёўка закону, звязанага з выпадковым забойствам: «Але калі хто не задумваў злачынства, а Бог падвёў яму пад руку, то Я табе прызначу месца, куды яму бегчы» (Зых 21:13). Што значыць «Бог падвёў яму пад руку»? Як тлумачыць традыцыйны каментар, Тора зыходзіць з таго, што ў свеце дзейнічае Наканаванне Божае (пры гэтым яно не адмяняе свабоды волі, дадзенай чалавеку), і таму няма нічога выпадковага, нават тады, калі мы не ў сілах зразумець гэтую невыпадковаснь, схаваную ад нас пэўную заканамернасць падзеяў. Мудрацы лічаць, што Усявышні кожнаму плаціць па прынцыпе «мера за меру» (толькі Ён, уласна кажучы, і можа здзейсніць такую адплату; гл. далей). Гэта і праяўляецца часта ў так званых выпадковых сітуацыях. У каментары да працытаванага верша Рашы прыводзіць наступны выпадак, які вырастае ў маленькую прыпавесць: «Двое прыйшлі ў адну гасцініцу. Падымаючыся па лесвіцы, адзін з іх зваліўся, таму што пад нагою яго зламалася прыступка. Упаў ён на другога, які сядзеў пад лесвіцай, і забіў яго. Пасля высветлілася, што той, хто сядзеў пад лесвіцай, наўмысна забіў чалавека (і цяпер быў забіты сам), а той, хто падымаўся па лесвіцы, калісь-
    1 Герц Й. Комментарнй. С. 557.
    ці забіў чалавека выпадкова (але гэтаму не было сведкаў). Цяпер, калі вакол было мноства сведкаў, ён атрымаў пакаранне, якое Тора вызначыла для таго, хто забіў выпадкова»1. Зразумела, што, паводле прыпавесці Рашы, сам Бог праз, здавалася б, выпадковую сітуацыю пакараў сапраўднага зламыснага забойцу. Як адзначае рабі Ё. Герц, «англійскі закон адаптаваў гэтую ідэю Торы і карыстаецца паняццем “акт праяўлення Боскай Волі”»2.
    Паводле Торы, смяротнай карай павінны быць пакараны чалавек, які ўзняў руку на бацьку ці маці (ударыў іх), а таксама той, хто праклінае сваіх бацькоў (Зых 21:15, 17). Такі чалавек, як піша Дз. У. Шчадравіцкі, «быццам бы сам сведчыць, што ён няварты жыцця, зневажаючы бацькоў — крыніцу свайго фізічнага існавання. Безумоўна, такая пастанова стала важнаю выхаваўчаю мераю па ўкараненні ў свядомасць народа Пятай Запаведзі. Асабліваю пашанаю да бацькоў і наогул старэйшых яўрэйскія сем’і адрозніваліся на працягу тысячагоддзяў»3. Наконт прыведзенага закону Галаха ўдакладняе, што смяротнае пакаранне прымяняецца толькі тады, калі праклён быў прамоўлены з выкарыстаннем імя Усявышняга. Да забойства прыроўненыя таксама крадзеж і продаж чалавека — чалавека наогул, а не толькі яўрэя. Гэтае злачынства караецца смерцю. Маецца на ўвазе выкраданне чалавека з мэтаю выкарыстання яго ў якасці раба ці продажу каму-небудзь у якасці раба. Рабі Ё. Герц піша ў каментары да гэтага закону: «Тора ахоўвае свабоду чалавека, бо рабскае становішча лічыцца духоўнай смерцю. У сусветнай практыцы выкраданне людзей было шырока распаўсюджанае. Гандаль рабамі вёўся на шырсжай камерцыйнай аснове, захоп рабоў і іх транспарціроўка ажыццяўляліся з неверагоднай жорсткасцю. У краінах Заходняй Еўропы толькі ў канцы XVIII ст. заняволенне і бязлітасная эксплуатацыя чалавека сталі ўспрымацца як бясспрэчнае зло»4.
    1 Цыт. па: Герц Й. Комментарнй. С. 412.
    2 Тамсама.
    3 Шсдровнцкнй Д. В. Введенпе в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятмкнмжне Монсеево. С. 436.
    4 Герц Й. Комментарнй. С. 413.
    Асаблівыя законы прадугледжаныя і ў выпадку нанясення чалавеку цялесных пашкоджанняў. «Калі сварацца людзі, і адзін чалавек ударыць другога каменем або кулаком, і той не памрэ, але зляжа ў ложак, // To, калі ён устане і будзе хадзіць па вуліцы на кастылі сваім, то той, хто ўдарыў, не будзе павінны [смерці], толькі хай заплаціць за перапынак у працы яго і цалкам вылечыць яго» (Зых 21:18—19). Як вынікае з тэксту, той, хто нанёс цяжкае цялеснае пашкоджанне іншаму чалавеку, павінны не толькі выплаціць яму матэрыяльную кампенсацыю, але і прыкласці ўсе намаганні, каб вылечыць яго. У арыгінале стаіць рапо йерапэ — «вылечваючы, вылечыць», або «цалкам вылечыць», а не проста «дасьць на лекаваньне яго», як перакладае В. Сёмуха следам за рускім Сінадальным перакладам (даст на леченйе его). Паводле пастановы яўрэйскіх мудрацоў, «той, хто нанёс фізічнае пашкоджанне, павінны выплаціць кампенсацыю за пяць відаў шкоды, учыненай таму, хто пакутуе з-за яго дзеянняў: за ўчынены боль, за нанесеную абразу, за перапынак у працы, за частковую страту працаздольнасці, за выдаткі на аднаўленне здароўя (вылячэнне)»1. Менавіта такім чынам Закон Божы прывучае чалавека ставіцца да свайго блізкага як да самога сябе — праз поўнае ўсведамленне, што адбылося б з ім самім, калі б ён атрымаў цяжкае калецтва, калі б яго ўласнае жыццё пэўны час знаходзілася паміж жыццём і смерцю. Дарэчы, галахічнае правіла сведчыць, што, калі чалавек, якому нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні, так і не здолеў апрытомнець і вылечыцца, у сілу ўступае закон, сфармуляваны ў Зых 21:12. гэта забойства, што караецца смерцю.
    Патрэбна памятаць, што законы Торы маюць не толькі абмежавана-літаральны сэнс, але ўяўляюць сабою яшчэ і прэцэдэнт, які вымагае роздуму, запрашае да разважання над сутнасцю нашага жыцця, над тым, як мы будуем нашы стасункі з іншымі людзьмі, як можна пазбегнуць тых ці іншых сітуацыяў, каб не здарылася непапраўнае. Так, нездарма і ў працытаваным вышэй законе задаецца вельмі (на жаль) распаўсюджаная ў чалавечым жыцці сітуацыя: «Калі сварацца людзі...» Таксама і далей: «Калі б’юцца
    Герц Й. Комментарнй. С. 413.
    людзі...» (Зых 21:22). Калі людзі сварацца ці б’юцца, яны страчваюць розум і могуць у стане афекту нанесці непапраўную шкоду адзін аднаму. Таму, прыводзячы канкрэтныя законы, Тора заклікае нас да асцярожнасці і разважлівасці, да неабходнасці пастаянна кантраляваць сябе, стрымліваць свой гнеў. Нездарма, напрыклад, у Прыпавесцях Саламонавых даволі вялікая колькасць афарыстычных сентэнцыяў звязаная з гневам, які трэба стрымліваць: «Лагодны адказ спыняе гнеў, а абразлівае слова выклікае яго» (Прып 15:1): «Дурань увесь гнеў свой вылівае, а мудрэц стрымлівае яго» (Прып 29:11)', «Пачатак сваркі — нібыта прарыў вады; спыні сварку раней, чым разгарэлася яна» (Прып 17:14у, «Фанабэрысты распальвае сварку, а той, хто спадзяецца на Госпада, будзе жыць шчасліва» (Прып 28:25) і г. д. Пісанне заклікае памятаць, што часта непапраўнае здараецца таму, што чалавек не можа ўтаймаваць свае думкі і пачуцці, таму з самых першых дзён жыцця яго трэба выхоўваць адпаведна.
    Так жа строга, як і забойства, заканадаўства Торы разглядае выпадак, калі чалавек вельмі жорстка абыходзіцца з падначаленымі яму людзьмі, з рабамі і слугамі: «1 калі чалавек ударыць раба свайго ці рабыню [служанку] палкаю, і памрэ [той, тая| пад рукою яго, то ён павінны быць пакараны. // Але калі той дзень ці два дні перажыве, то не трэба караць яго, бо гэта яго грошы |срэбра]» (Зых 21:20—21). Каментар тлумачыць, што гаворка ідзе пра ўсялякага раба, і найперш пра раба-іншаземца, бо менавіта ён меў у старажытнасці пэўную грашовую вартасць і лічыўся маёмасцю гаспадара. Але нават у такім выпадку, падкрэслівае Тора, чалавек не мае права прымяняць цялесныя пакаранні, прыносіць шкоду здароўю раба, тым больш — яго калечыць, бо раб, безумоўна, найперш чалавек; ён, як і іншыя, нясе ў сабе вобраз Божы. Таму гаспадара за забойства свайго раба чакае цяжкае пакаранне. У арыгінале сказана: наком йенакем, што літаральна значыць «яму помстаю адпомсціцца». Як можна зразумець, да такога чалавека таксама можа быць прымененае пакаранне смерцю. Але што значыць працяг, у якім гаворыцца, што ў тым выпадку, калі пабіты раб пражыве некалькі дзён, гаспадара не трэба карань? Сэнс у гэтым выказван-
    ні процілеглы таму, якім ён можа падацца з першага прачытання. Гаворка ідзе пра тое, што суддзі павінныя чакаць, што будзе з пабітым рабом: калі ён ачуняе (у арыгінале сказана літаральна: «...калі |праз| дзень ці два дні будзе стаяць [устане|...»), то гаспадара не трэба караць. бо ён і так ужо пакараны сваімі стратамі з-за хваробы пабітага ім раба. Калі ж раб памрэ, трэба прымяніць пакаранне. Гэты закон асабліва выразна сведчыць, наколькі падыход Торы процістаіць заканадаўству старажытных цывілізацыяў, дзе стаўленне да рабоў адрознівалася надзвычайнай жорсткасцю, а іх жыццё не мела ніякай вартасці. Так, напрыклад, знойдзеныя на клінапісных таблічках законы, якія дзейнічалі ў горадзе-дзяржаве Ашур (Асірыя) напрыканцы 2 тыс. да н. э., сведчаць пра прынцыпова іншае стаўленне да рабоў, і нават не іншаземцаў. а асірыйцаў: «Калі асірыец або асірыйка... узятыя за поўны кошт [г. зн. купленыя як рабы|, то ён (гаспадар. — Г. С.) можа іх біць, цягаць за валасы, біць па вушах і прасвідроўваць іх»1. Паводле Кодэкса Хамурапі, раб быў да скону ўласнасцю свайго гаспадара і не мог разлічваць ні на якую свабоду. У знак гэтага на руцэ раба было вытатуіраванае імя яго ўладальніка (заўважым, што законы Торы наогул забараняюць нанясенне татуіровак на цела чалавека). Той, хто дапамагаў рабу ўцячы ад жорсткага гаспадара, падлягаў пакаранню смерцю. Абсалютнай процілегласцю гэтаму вавілонскаму закону з’яўляецца запаведзь Торы: «Не выдавай раба гаспадару яго, калі ён ратуецца ў цябе ад гаспадара свайго» (Друг 23:16). Вядома таксама, як у дастаткова познія і блізкія да нас эпохі ўладальнікі рабоў у ЗША абыходзіліся са сваёй «маёмасцю», як абыходзіліся з прыгоннымі сялянамі рускія памешчыкі...