• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Пасля вызначэння пакаранняў за цялесныя пашкоджанні, нанесеныя чалавекам, Тора пераходзіць да пашкоджанняў, нанесеных чалавеку жывёлаю, і адказнасці за гэта гаспадара жывёлы. Гэта славуты закон пра бадлівага быка, які пачынаецца словамі: «Калі забадзе бык мужчыну ці жанчыну...» (Зых 21:28). I адна сітуацыя, кажа Тора, калі гаспадар не ведаў, што бык бадлівы (тады быка трэба пабіць камянямі і мяса яго не есці, а гаспадар не вінаваты — Зых 21:28), і зусім іншая сітуацыя, калі «бык быў бадлівы і ўчора, і трэцяга дня, і папярэджвалі гаспадара яго, але ён не сцярог яго», і ў выніку бык забіў чалавека. Тады — «хай будзе бык пабіты камянямі і гаспадар яго пакараны смерцю» (Зых 21:29). Але наконт апошняга Талмуд адзначае, што гэта асаблівы выпадак, калі смерцю пакараць можа толькі Сам Бог (так званы карэт), бо ўсё ж такі чалавек не забіваў непасрэдна і свядома, а праявіў недапушчальную легкадумнасць: «Гэта не тычыцца абавязкаў зямнога
    суда. Маецца на ўвазе смерць ад рукі Нябёсаў»1. Вядома, што смерцю ў такіх выпадках чалавек караўся толькі тады, калі родныя забітага адмаўляліся прыняць выкуп: «Калі выкуп ускладзены будзе на яго, то хай дасць ён выкуп за душу сваю, які накладзены будзе на яго» (Зых 21:30).
    Далей гаворыцца, што гэты закон дзейнічае і ў тым выпадку, калі бадлівы бык забадзе сына ці дачку якоганебудзь чалавека (Зых 21:31). Іншымі словамі, адказваць у такім выпадку павінны гаспадар бадлівага вала, а не яго сын ці дачка. Гэта асабліва важна, таму што іншыя старажытнаўсходнія заканадаўствы загадвалі ў выпадку забойства дзіцяці забіваць дзіця забойцы, нават выпадковага (літаральна зразуметы jus talionis, выкананне якога становіцца злачынствам). Так, паводле Кодэкса Хамурапі, няўдалы будаўнік дома, што абваліўся і задавіў гаспадара, караецца смерцю. Але калі дом абваліўся на сына ці дачку гаспадара дома, то смерці падлягае сын ці дачка будаўніка. Таксама, безумоўна, вырашалася справа і з бадлівым быком (вядома, бык тут толькі прэнэдэнт). Тора ж, кардынальна змяняючы разуменне закону, кажа, што ў такім выпадку не могуць карацца дзеці за бацькоў. Кніга Другазаконня пацвярджае гэта яшчэ болей дакладна і ясна: «Хай не будуць пакараныя смерцю бацькі за дзяцей і дзеці хай не будуць пакараныя смерцю за бацькоў — кожны на смерць будзе аддадзены за свой грэх» (Друг 24:16).
    Цікава, што ў Кнізе Запавету гучыць забарона ўжываць мяса бадлівага і пабітага камянямі быка ў ежу (Зых 21:28). Ён выкліканы тым, што мяса жывёлы, не зарэзанай паводле рытуальных правілаў, лічыцца ў іудзейскай традыцыі падлаю і не можа ўжывацца ў ежу (параўн. Зых 22:30 — у Сінадальным перакладзе Зых 22:ЗГ, Лев 17:3—4, 13—15). Але законы пра дазволеную і недазволеную ежу (законы кашрута) будуць дадзеныя пазней (Лев ! 1), таму сітуацыя з мясам пабітага камянямі быка тлумачыцца асобна.
    Далей ідуць законы, звязаныя з нанясеннем шкоды маёмасці чалавека )3ых 21:33—22:14), — і той шкоды. што здараецца з-за няўважлівасці ці нядобрасумленнасці чалавека, і той, якую наносіць свядомы крадзеж. «I калі хто
    Ыыт. па: Герц Й. Комментарнй. С. 415
    адкрые яму ці выкапае яму і не закрые яе, і зваліцца ў яе бык ці асёл, I/ To гаспадар ямы павінны заплаціць, срэбрам хай узнагародзіць гаспадара іх, а туша будзе яго» (Зых 21:33—34). Пад ямаю маецца на ўвазе бор — глыбокая ёмістасць, высечаная ў скале ці выкапаная ў скалістай глебе і прызначаная для збірання дажджавой вады; слова можа быць перакладзенае і як «калодзеж». У Святой Зямлі, дзе няма рэкаў, такія ямы-калодзежы адыгрывалі ў жыцці людзей вялікую ролю. Ямы трымалі закрытымі і адкрывалі падчас дажджу. Тора папярэджвае аб адказнасці тых, хто надоўга пакінуў яму адкрытай без дагляду. Наогул Тора імкнецца ўсё прадугледзець, каб добрымі і шчырымі, сапраўды добрасуседскімі былі стасункі людзей, каб чалавек беражліва ставіўся да ўласнасці іншага чалавека: «Калі чый-небудзь бык забадзе да смерці быка блізкага [суседа] яго, няхай прададуць быка жывога і падзеляць срэбра за яго, таксама і забітага хай падзеляць напалам. // А калі вядома было, што бык быў бадлівы і ўчора, і пазаўчора, а гаспадар яго не сцярог, то павінны ён заплаціць быка за быка, а забіты будзе яго» (Зых 21:33—36).
    У 22-м раздзеле Кнігі Зыходу разглядаюцца розныя выпадкі, якія тычацца крадзяжу і маёмасных спрэчак. Дакладней, яшчэ ў апошнім вершы папярэдняга раздзела (так у Масарэцкай Бібліі; у Сэптуагінце і — адпаведна — у Сінадальным перакладзе — Зых 22:1), гаворыцца пра тое, што за крадзеж быка, калі ён ужо зарэзаны або праданы, злодзей павінны загілаціць кошт пяці быкоў, а за авечку — чатырох авечак. Гэта і становіцца асноўным прынцыпам кампенсацыі ў розных выпадках крадзяжу. Цікава пры гэтым, што Тора зусім не прадугледжвае турэмнага зняволення, як гэта было паўсюдна ў краінах Старажытнага Усходу (пры гэтым зняволеных трымалі ў турмах-ямах, выкапаных у зямлі; вельмі часта зняволеныя галадалі, падвяргаліся здзекам). Злодзей мог застацца на свабодзе і прадэманстраваць сапраўднае пакаянне. Безумоўна, ён павінны быў кампенсаваць у чатыры-пяць разоў кошт украдзенага і пакаяцца публічна, прынесшы ахвяру за трэх, як будзе ўказана ў Кнізе Левіт: «I за віну сваю хай прынясе Госпаду ад дробнай жывёлы барана без заганы па ацэнцы тваёй як ахвяру павіннасці святару. // I выкупіць [збавіць] яго святар
    перад Госпадам, і будзе даравана яму ва ўсім, у чым ён правініўся» {Лев 5:25—26; у Сінадальным перакладзе — Лев 6:6—7). Безумоўна, такое пакаянне разам з вялікім матэрыяльным штрафам магло ўздзейнічаць на злодзея значна мацней, чым турэмнае зняволенне.
    Пасля тлумачэння законаў, звязаных з Шостай Запаведдзю — «Не крадзь», у Кнізе Запавету прыводзяцца пастановы, што тычацца Сёмай Запаведзі — «Не пералюбадзейнічай»: «I калі спакусіць хто дзяўчыну незаручаную, і ляжа з ёю, то павінны даць ёй вена і ажаніцца з ёю. // Калі адмовіцца бацька яе выдаць яе за яго, то хай заплаціць той срэбра, колькі трэба на вена дзяўчынам» (Зых 22:15— 16; у Сінадальным перакладзе — Зых 22:16—17). Гэты закон ахоўвае годнасць жанчыны і дазваляе падтрымаць матэрыяльна самых сацыяльна не абароненых. Галахічныя законы, распрацаваныя далей на падставе гэтай пастановы і пастановаў Кніг Левіт і Другазаконне, удакладняюць, што ў выпадку згвалтавання вінаваты выплочвае бацьку дзяўчыны пяцьдзесят шэкеляў срэбрам і абавязаны ажаніцца з ёю без усялякай магчымасці развесціся ў будучым (Друг 22:28—29). Тора адзначае выпадак менавіта з незаручанаю дзяўчынаю, бо заручаная лічылася і лічыцца паводле яўрэйскіх законаў замужняю жанчынаю, за спакушэнне якой належыць тое ж пакаранне, што і за пералюбадзеянне, — смерць. Калі падзеі адбываліся ў полі, дзе ніхто не мог пачуць жанчыну, то яна лічыцца згвалтаванаю і таму невінаватаю; таксама і тады, калі падзеі адбываліся ў горадзе і жанчына крычала і клікала на дапамогу. Калі ж у горадзе жанчына не клікала на дапамогу, яна прызнаецца вінаватаю і караецца смерцю (Лев 21:3; Друг 22:25).
    Далей ідзе суровае папярэджанне пра заняткі варажбою, чарадзействам, чорнай магіяй: «Варажбіткі не пакідай жывою» (Зых 21:17; у Сінадальным перакладзе — Зых 21:18). У арыгінале варажбітка названая мехашэфа — ад дзеяслова кашаф — «нашэптваць», «варажыць», «чараваць» (магчыма, маецца на ўвазе, што варажбітка шэптам прамаўляе закляцці). Заняткі варажбою разглядаюцца ў Бібліі як ідалапаклонніцтва, бо гэта спроба чалавека звярнуцца да розных цёмных сілаў і духаў, прымусіць іх «працаваць» дзеля сваіх мэтаў, найчасцей таксама цёмных і карыслівых. У Ста-
    ражытным свеце чарадзейства было вельмі распаўсюджанае: так, у самой Торы ўзгадваецца вялікая колькасць варажбітоў, чарадзеяў, магаў, астролагаў пры двары егіпецкага фараона. Закон Торы мае на ўвазе і мужчынаў-чарадзеяў, але варажбою ў Ханаане найчасцей займаліся жанчыны. Каментатары ўжо даўно звярнулі ўвагу на дзіўнасць фармулёўкі запаведзі: ло тэхайё літаральна значыць «не ажыўляй». Калі б Тора мела на ўвазе тое, што чарадзеяў патрэбна фізічна знішчаць, напэўна, было б напісана, што яны падлягаюць пакаранню смерцю. Але сказана: «не ажыўляй». Класічны каментар мяркуе, што гаворка ідзе пра немагчымасць даверу варажбіткам і чарадзеям, недапушчальнасць удзелу ў іх рытуалах, падпарадкавання ім сваёй волі, сваіх жыццёвых сілаў. Яўрэйскія мудрацы лічаць гэты закон не заклікам да «палявання на вядзьмарак», але рэкамендацыяй кожнаму чалавеку: «Не трэба верыць чарадзеям, прымаць сур’ёзна тое, што яны кажуць ці робяць, дапамагаць ім у іх дзеяннях ці даваць ім сховішча. He верачы і не дапамагаючы чарадзею, чалавек пазбаўляе яго магчымасці ўздзейнічаць на яго непасрэдна ці праз незвычайныя з’явы, якія ён выклікае ў навакольным свеце. Заўсёды належыць захоўваць веру ва ўсёмагутнасць Усявышняга і Яго пастаянную абарону — і тады будзе выкананая запаведзь “варажбіткі не пакідай жывою”»1.
    У эпоху Сярэднявечча менавіта на гэту запаведзь у Бібліі спасылалася Хрысціянская Царква ў сваім «паляванні на вядзьмарак», асабліва ў XVI ст. Як вядома, абвінавачаных катавалі і прымушалі абгаворваць сябе і іншых. Усё гэта глыбока супярэчыць законам Торы і яўрэйскай судовай практыцы, якая забараняе выносіць чалавеку смяротны прысуд на падставе толькі яго ўласнага прызнання. Да таго ж хрысціянства ў сваёй практыцы адмовілася ад многіх важных законаў Торы, таму дзіўна тое, што Царква ў пэўны перыяд так добра «памятала» пра адну з іх, якую сама яўрэйская традыцыя, як ужо адзначалася, лічыла на той момант проста папярэджаннем чалавеку: нельга падмяняць Бога ніякімі іншымі сіламі і нельга звяртацца да іх за дапамогаю. Яшчэ ў Талмудзе яўрэйскія мудрацы кан-
    1 Герц Й. Комментарнй. С. 421.
    статавалі, што чарадзейства практычна поўнасцю знікла са свету. У Сярэднія вякі яўрэйскія каментатары Пісання і філосафы Шмуэль Ібн Хофні і Аўраам Ібн Эзра першыя напісалі пра тое, што на самой справе не існуе ніякіх злых духаў і вядзьмарства, а вялікі Майманід абвясціў апошняе не болей чым забабонамі.
    Тора і далей будзе папярэджваць пра тое, што заняткі чорнай магіяй недапушчальныя для народа, якога Сам Гасподзь вывеў з ідалапаклонніцкага Егіпта: «Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, то не навучыся рабіць брыдоты, якія рабілі народы тыя. // Хай не знойдзецца ў цябе нікога, хто праводзіць сына свайго ці дачку сваю скрозь агонь, ні прадказДльніка, ні ведзьмака, ні варажбіта, ні чарадзея, // Hi'заклінальніка, ні выклікальніка духаў, ні знахара, ні запытальніка мёртвых, // Бо брыдкі перад Госпадам усялякі, хто робіць гэта...» (Друг 10:9—12). Так Гасподзь і Яго прарок прывучаюць народ да чыстага і паслядоўнага монатэізму. 1 гэтак жа, як у складзе Дзесяці Запаведзяў тая Запаведзь, што забараняе пералюбадзеянне, суадносіцца з Запаведдзю «Хай не будзе ў цябе іншых багоў...», так і ў Кнізе Запавету запаведзь, што папярэджвае пра небяспечнасць духоўнай здрады Богу, даецца пасля закону пра спакушаную дзяўчыну, а следам ідзе жорсткая забарона скаталожніцтва: «Усялякі скаталожнік хай будзе адданы на смерць» (Зых 22:18). Вядома, што скаталожніцтва практыкавалася ў язычніцкіх культах, прычым розныя жывёлы ўвасаблялі тых ці іншых багоў. У Кнізе Левіт таксама сказана: «I ні з якою жывёлаю не рабі выліцця семені, каб апаганіцца ім; і жанчына хай не становіцца перад жывёлаю дзеля спалукі з ёю: гэта паскудства» (Лев 18:23). Такім чынам, амаральнасць сексуальных сувязяў чалавека з жывёлаю прама звязваецца з парушэннем волі Бога, Які стварыў мужчыну і жанчыну і прызначыў іх адзін для аднаго, а таксама з ідалапаклонніцтвам. Вось чаму далей сказана: «Той, хто прыносіць ахвяры багам, апрача аднаго Госпада, хай будзе знішчаны» (Зых 22:19/20). «Знішчаны» трактуецца яўрэйскай каментатарскай традыцыяй як кара Божая (карэт)\ непасрэдна ж знішчыць патрэбна ідала і ўсё, што звязана з ідаласлужэннем1.