• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    Гасподзь таксама дае яшчэ некалькі важных указанняў, сярод якіх славутае і таямнічае: «Не вары казляня
    1 І_Цедровмцкмй Д. В. Введенне в Ветхмй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнмжне Монсеево. С. 462.
    2 Тамсама. С. 462—463.
    ў малацэ маці яго» (Зых 23:19). 3 аднаго боку, менавіта з гэтай забароны, паўторанай і ў Кнізе Другазаконня (Друг 23:19) сярод законаў пра дазволеную і забароненую ежу, вынікае правіла кашрута, што не дазваляе ўжываць разам малако і мяса. Гэтая забарона дзейнічала ўжо ў глыбокай старажытнасці, бо у Таргуме Анкеласа працытаваны верш перадаецца наступным чынам: «Ты не павінны есці мяса з малаком». Магчыма, гэтая забарона мае рацыянальны гігіенічны характар (сапраўды, злучэнне мяса і малака шкоднае для страўніка), але ўсё ж такі яна не вельмі зразумелая, тым больш на фоне ў асноўным этычных законаў, прыведзеных у 23-м раздзеле Кнігі Зыходу, і законаў, што тычацца святаў Гасподніх. У свой час Аўраам Ібн Эзра адзначаў: «Сэнс гэтай забароны схаваны нават ад тых, хто валодае мудрасцю»1. Безумоўна, гэта адзін з законаў тыпу хукім, непадуладны да канца чалавечаму розуму, але яўрэйская традыцыя строга прытрымліваецца яго, бо так загадвае Сам Гасподзь. Частка яўрэйскіх каментатараў лічылі і лічаць, што ў гэтай запаведзі ўтрымліваецца забарона забіраць зусім малое дзіця жывёлы (казляня, ягня і г. д.) у маці, пакуль яна корміць яго, бо гэта з’яўляецца праяўленнем неверагоднай жорсткасці чалавека. Нездарма I. Р. Тантлеўскі называе гэтую запаведзь «высокамаральнаю забаронаю»2. Запаведзі Божыя сапраўды такія шматмерныя, што, безумоўна, у забароне варыць казляня ў малацэ маці яго можна ўбачыць этычны сэнс: прывучэнне чалавека шкадаваць жывёлаў, каб не ачарсцвела яго сэрца. Бадай што, гэта было важна ў старажытныя часы, калі ханаанейскія пастухі гатавалі сабе такую смачную ежу з мяса маладых казлянятаў і ягнятаў. У свой час мудры Рамбам (Майманід) звярнуў увагу на яшчэ адзін сэнс запаведзі: яна закліканая аддаліць чалавека ад звычаяў і культавай практыкі язычнікаў. Цікава, што яго прадбачанне пацвердзілася знаходкамі ў ханаанейскім (фінікійскім) Угарыце: сярод клінапісных таблічак, знойдзеных у гэтым горадзе, ёсць апісанне містэрыяльнага дзеяння —
    1 Цыт. па: Герц Й. Комментарнй. С. 431.
    2 Тантлевскнй Н. Р. Введенме в Пятнкннжме. М.: РГГУ, 2000. С. 211-212.
    «сакральнага шлюбу» (ён быў цэнтральным рытуалам і ў Месапатаміі), дзе ўтрымліваецца прадпісанне гатаваць мяса сакральнага казляня менавіта ў малацэ. Такім чынам, загад «Не вары казляня ў малацэ маці яго», апрача іншых сэнсаў, забараняе ўдзел у язычніцкіх рытуалах.
    Далей Гасподзь кажа менавіта пра неабходнасць вернасці Запавету з 1м, выканання ва ўсёй паўнаце дадзеных Ім запаведзяў. Ён абяцае, што дасць народу Ізраіля асаблівага анёла, які будзе і ахоўваць народ, і сачыць за выкананнем ім запаведзяў, і весці народ у Зямлю Абяцаную: «Вось, Я пасылаю анёла перад табою, каб ахоўваць цябе на шляху і прывесці цябе ў тое месца, якое Я прыгатаваў. // Сцеражы сябе перад ім і слухайся голасу яго, не пярэч яму, бо ён не даруе дрэнных учынкаў вашых, бо імя Маё ўнутры яго» (Зых 23:20—21'). Магчыма, маецца на ўвазе той самы анёл, які размаўляў з Майссем з Непагаснай Купіны і праз якога Гасподзь адкрыў прароку Сваё невымоўнае Імя. Паводле агадычных тлумачэнняў, выраз кі шэмі бэ-кірбб («бо імя Маё ўнутры яго») паказвае на тое, што імя анёла мае такую ж гематрыю (суму значэнняў лікаў), што і літары Імя Божага. Адна з версіяў сцвярджае, што гэтае імя — Метатрон (грэч. MsiaTpovoq — Метатронос', літаральна «[той, хто стаіць] ля трона [Госпада]»), сума лікаў імя якога ў яўрэйскім напісанні роўная гематрыі аднаго са святых імёнаў Госпада — Шадсш («Усёмагутны»), 3 гэтым анёлам у постбіблейны перыяд будзе звязана шмат містычных сачыненняў.
    Гасподзь абяцае, што, калі народ Божы будзе выконваць усе загады анёла, то Ён, Гасподзь, абароніць Свой народ ад ворагаў, знішчыць язычніцкія царствы на тэрыторыі Зямлі Абяцанай і прагоніць ад твару народа Божага ўсіх, хто не захоча ўвайсці ў «грамаду Госпада». Падкрэслім, што гаворка ідзе менавіта пра знішчэнне тыранічных царстваў і язычніцкіх культаў, а не жыхароў Ханаана. Словамі «і знішчу іх» {Зых 23:23) традыцыйна перадаецца выраз у арыгінале вэ-гіхахадців — «і згладжу іх», «і схаваю |сляды| іх». Як мяркуе Дз. У. Шчадравіцкі, «гаворка тут ідзе пра “знішчэнне слядоў” крывавага ідаласлужэння ханаанеяў, але ніяк не пра знішчэнне самога насельніцтва ханаанейскіх дзяржаваў. Адносна іх жыхароў у Пяцікніж-
    жы і іншых кнігах Бібліі пастаянна паўтараецца прадпісанне “выгнаць” іх, але зусім не знішчыць»1. Сапраўды, Гасподзь кажа: «I пашлю шэршняў перад табою, і яны пагоняць ад цябе хівійцаў, кенаанеяў, хеційцаў. // He выганю іх ад цябе ў адзін год, бо зямля апусцее і памножацца супраць цябе звяры палявыя. // Мала-памалу буду праганяць іх ад цябе, пакуль ты расплодзішся і авалодаеш гэтаю зямлёю» (Зых 23:28—30). Як можна зразумець з гэтага кантэксту, а таксама з кніг раздзела «Прарокі». Гасподзь дасць магчымасць прадстаўнікам народаў Ханаана далучыцца да народа Божага, калі яны гэтага захочуць (так, пры двары Давіда і Саламона будуць служыць хеты і ханаанеі, якія прынялі Адзінабожжа). Тыя ж, хто будзе перашкаджаць народу Ізраіля, знішчаць яго і спакушаць яго ідаласлужэннем, будуць выгнаныя са Святой Зямлі, а памяць іх — назаўжды сцёртая. Абяцаннямі вялікіх дабротаў у выпадку вернасці Яму (Зых 23:26) і папярэджаннем пра небяспеку, «пастку», якой могуць стаць для народа звычаі язычніцкіх народаў (Зых 23:33), завяршаецца Кніга Запавету, адкрытая на Сінаі Майсею. Як адвечны запавет гучыць слова Божае, звернутае да народа: «Служыце Госпаду, Богу вашаму, н Ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і адвярну ад вас хваробы» (Зых 23:25).
    Як мяркуюць даследчыкі, менавіта Кніга Запавету. запісаная Майсеем і прачытаная ім услых перад усім народам (Зых 24:4, 7), як і Дзесяць Запаведзяў, з’яўляецца найстаражытнейшай заканадаўчай асновай Торы, сапраўды запісанай Майсеем. Пасля шматлікіх адкрыццяў усходазнаўства і біблейнай археалогіі ў XX ст. стала зразумела, што законы, зафіксаваныя ў Кнізе Зыходу (у Зых 21—23, або Кнізе Запавету), маюць па сваёй фармулёўцы вельмі старажытны характар і цалкам могуць датавацца часам жыцця Майсея і Зыходу, г. зн. XIII ст. да н. э. У сувязі з заключэннем Госпадам Запавету з Ізраілем, а таксама Дэкалогам і Кнігаю Запавету вядомыя ізраільскія гісторыкі-біблеісты X. Тадмор м Р. Надэль адзначаюць наступнае: «У наш час даследчыкамі высветлена, што “Заключэнне За-
    1 Шедровмцкмй Д. В. Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятіікнмжме Монсеево. С. 467.
    павету”, якое складае адзін з цэнтральных элементаў у біблейным эпасе, лічылася на Старажытным Усходзе агульнапрынятым звычаем пры урэгуляванні міжнародных адносінаў сродкамі дамоваў пачынаючы з XVIII ст. да н. э. Да гэтай катэгорыі належаць палітычныя дамовы, якія заключаліся паміж царом — уладаром магутнай лзяржавы і кіраўніком падуладнай яму краіны. Такога кшталту тэксты сустракаюцца ў вялікай колькасці сярод хецкіх і акадскіх дакументаў XV—XIII стст. да н. э., а падобныя да іх формулы арамейскіх і асірыйскіх пісьмовых помнікаў VIII — VII стст. да н. э. з’яўляюцца іх вытворнай формулай. Гэтыя дамовы, па сутнасці, не што іншае, як прысяга васала захоўваць вернасць свайму сюзэрэну. Яны звычайна складаюцца з трох асноўных частак: у першай даецца агляд гістарычных падзеяў, што папярэднічалі дамове; у другой — выкладаюцца па пунктах правы і абавязкі, што вынікаюць з дамовы; у трэцяй — пералічваюцца пагрозы і праклёны парушальніку дамовы. У арамейскіх і асірыйскіх дакументах звычайна адсутнічае першая частка. Таму Саюз, заключаны паміж Богам і ізраільскім народам, асабліва ў той версіі, у якой ён апісаны ў Другазаконні, больш падобны па сваёй форме да хецкіх і акадскіх дамоваў II тысячагоддзя, чым да больш блізкіх да яго па часе арамейскіх і асірыйскіх дамоваў. Гэта паказвае на глыбокую старажытнасць асноўнай дамоўнай формы ў Ізраілі. Мяркуюць, што найстаражытнейшая форма арганізацыі ізраільцянаў была ‘Трамадою Саюзу”, г. зн. аб’яднаннем усіх тых, хто ўступіў у Саюз з Богам як са сваім сюзэрэнам»1.
    Патрэбна падкрэсліць, што нават калі знешне форма заключэння Саюзу народа Ізраіля з Госпадам нагадвала формы палітычных дамоваў народаў Блізкага Усходу, у Торы мы знаходзім цалкам новае асэнсаванне гэтай формы: перад намі Дамова народа і Адзінага Бога, у якой на першы план выходзяць этычнае служэнне Богу і асвечаныя Яго аўтарытэтам справядлівыя і міласэрныя ўзаемадачыненні паміж людзьмі. Адзначаючы, што ідэі Пяцікніжжа маюць сусветна-гістарычнае агульначалавечае гучанне, доктар гі-
    1 Очерк нсторпн еврейского народа: В 2 т. / Под ред. проф. 111. Эттннгера. йерусалнм: Бнблнотека-Алня, 1990. Т. I С. 29—30.
    старычных навук I. Ш. Шыфман піша: «Сэрца гэтых ідэяў складаюць этычныя прынцыпы, найпрасцейшыя нормы маралі, якія павінны служыць рэгулятарам чалавечых паводзінаў. ...няцяжка ўпэўніцца, што ў аснове Вучэння (так 1. Ш. Шыфман перакладае слова Тора. — Г С.) ляжыць гуманістычны ідэал дабра і справядлівасці, міласэрнасці і спачування. Пяцікніжжа адмаўляе гвалт, і асабліва ў яго гранічных формах, адмаўляе ўсялякія парушэнні правоў і інтарэсаў людзей, якія жывуць па суседству, выступае супраць усялякай разбэшчанасці... Пяцікніжжа прапаведуе міласэрнасць і спачуванне да сацыяльна слабых і неабароненых — рабоў, удоваў і сіротаў, жыхароў (маюцца на ўвазе геры-прышэльцы. — Г. С). Формы праяўлення міласэрнасці і спачування разнастайныя — ад пакаранняў за забойства раба, які лічыўся, верагодна, малодшым членам сям’і, да матэрыяльнай дапамогі рознага кшталту... У асаблівасці важнае настойлівае патрабаванне абараняць у судзе інтарэсы ўдоваў і сіротаў. 1 ўсё гэта матывуецца тым, што ізраільцяне ніколі не павінныя забывацца пра рабства і прыгнёт у Егіпце. Пяцікніжжа патрабуе ўсталявання справядлівасці, прычым справядлівасці для ўсіх — як для багатых і высакародных, так і для бедняка. Этыка і адказнасць за парушэнне этычных нормаў індывідуалізаваныя; чалавек, паводле Пяцікніжжа, не можа спасылацца на меркаванне і дзеянні большасці дзеля апраўдання сваіх учынкаў. Урэшце вызначае і ацэньвае яго паводзіны толькі адзін суддзя — голас сумлення, а крытэрыем для ацэнкі тых ці іншых учынкаў з’яўляецца іх адпаведнасць ці неадпаведнасць Боскаму Вучэнню»1. Разважаючы, чаму менавіта этыка Пяцікніжжа набыла агульначалавечы характар, у той час як і іншыя народы распрацоўвалі этычныя праблемы, навуковец слушна адзначае: «Этыка Пяцікніжжа арыентаваная на выхаванне чалавека, які служыць Богу... г. зн. яна з самога пачатку фармулюецца як пэўнае агульначалавечае ўсталяванне і арыентуецца на агульначалавечыя каштоўнасці (што не перашкаджае ёй, зразу-