Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Далей сказана: «I паслаў юнакоў з сыноў Йісраэля, і ўзнеслі яны ўсеспаленні, і зарэзалі мірныя ахвяры Госпаду — маладых бычкоў» (Зых 24:5). У тэксце не сказана дакладна, колькі юнакоў удзельнічалі ў ахвярапрынашэнні. Магчыма, гаворка ідзе пра дванаццаць прадстаўнікоў дванаццаці каленаў. Але Тора нічога не кажа пра іх вылучэнне з кожнага калена (як гэта будзе апісана далей, у Кнізе Лікаў), таму мудрацы Талмуда лічаць (і гэтае ж меркаванне зафіксаванае ў Таргум Онкелос), што ахвяры прыносілі першынцы кожнай сям’і, бо да граху пакланення
1 Традыцыя ўсталявання памятных абеліскаў. стэлаў, магільных плітаў упершыню зафіксаваная ў егіпецкай цывілізацыі і, магчыма, менавіта адтуль трапіла ў цывілізацыю старажытнаяўрэйскую. Але яшчэ ў апісанні жыцця яўрэйскіх патрыярхаў у Кнізе Быцця ёснь эпізоды, калі яны ўсталёўваюць памятныя знакі з каменя (як. напрыклад, Іакаў на месцы, названы.м ім Бэт-Эль. дзе ён бачыў у сне таямнічую лесвіцу; гл. Быц 28).
залатому быку (гл. далей) гэты абавязак яшчэ не быў ускладзены на калена Леві. Але ёсць і іншыя меркаванні. Так, на думку Аўраама Ібн Эзры, гаворка ідзе толькі пра першынцаў сямідзесяці старэйшынаў Ізраіля. Заўважым, што ў адпаведнасці як з першым (першынец кожнай сям’і), так і з другім (першынец кожнага з сямідзесяці старэйшынаў) тлумачэннем тут можна ўбачыць глыбокі сімвалічны падтэкст, калі ўспомніць, што Тора налічвае семдзесят старажытных народаў свету і што ў будучым кожнай сям’і народа Ізраіля прызначаная святарская функцыя. Такім чынам, само ахвярапрынашэнне падчас заключэння Запавету паміж Богам і народам Гзраіля сведчыць, што да гэтага Запавету з цягам часу далучацца ўсе народы свету.
«1 ўзяў Машэ палову крыві, і ўліў у чашы, а другою паловаю крыві акрапіў ахвярнік. // 1 ўзяў Кнігу Запавету, і прачытаў услых народу, і сказалі яны: “Усё, што казаў Гасподзь, зробім і будзем паслухмяныя |будзем слухаць|”. // I ўзяў Машэ крыві, і акрапіў народ, і сказаў: вось кроў Саюзу, які заключыў з вамі Гасподзь пра ўсе словы гэтыя» (Зых 24:6—8). Так апісаны ў Кнізе Зыходу, па сутнасці, самы галоўны і ўрачысты момант не толькі ў аповедзе Торы, не толькі ў старажытнай гісторыі яўрэйскага народа, але і ў яго гісторыі ў цэлым, — момант заключэння Саюзу паміж Богам і ўсім народам. Крывёю ахвярных жывёлаў, якія сімвалізуюць прынясенне на служэнне Усявышняму ўсіх сілаў людзей, акрапляецца спачатку ахвярнік, а потым — увесь народ, што сімвалізуе пасвячэнне народа на служэнне Богу і вернасць Бога Свайму народу, тыя кроўныя, непарыўныя сувязі, якія з гэтага часу ўсталёўваюцца між імі. Апісанне рытуалу нагадвае заключэнне Запавету паміж Богам і Аўраамам, калі праайцец яўрэйскага народа прыносіць ахвяры з рассечаных жывёлаў і толькі голуб і галубка — сімвалы Духа Святога і душы народа — застаюцца нерассечанымі (Быц /5:9— І8ў. I ў тым, і ў другім выпадку ахвяры і ахвярная кроў сімвалізуюць непарушнасць, адвечнасць Запавету. Вось чаму Майсей урачыста абвяшчае: «...вось кроў Запавету, які Гасподзь заключыў з вамі пра ўсе словы гэтыя» (Зых 24:8).
1 Гл. падрабязней: Сініла Г В. Біблія як фсномсн культуры і літаратуры. Ч. I. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Быцця. С. 296—298.
Вельмі важна таксама, што прарок падкрэслівае: «...пра ўсе словы гэтыя», г. зн. словы Божыя, запісаныя ў Кнізе Запавету, і што перш чым акрапіць народ крывёю, перш чым звязаць канчаткова Бога і народ непарушнымі кроўнымі сувязямі, ён чытае ўслых народу Кнігу Запавету. Тым самым акцэнтуецца, што галоўныя ўмовы Запавету дакладна акрэсленыя, зафіксаваныя словам Божым, і важна, каб кожны з народа прыняў гэтыя запаведзі і законы свядома. Угледзімся ў гэты сапраўды беспрэцэдэнтны ў гісторыі момант: народ не проста, прынесшы ахвяры Госпаду, павінны прысягнуць Яму на вернасць, як васал сюзэрэну, але яшчэ раз мусіць уважліва выслухаць Кнігу, дзе выкладзены Закон Божы і іх абавязкі, каб свядома прыняць апошнія. Напэўна, безліч разоў да гэтага, як і безліч разоў пасля гэтага, людзі будуць прыносіць ахвяры сваім багам, часта велічныя па сваіх памерах, як грэчаскія і рымскія гекатомбы (закланне адразу сотні жывёлаў), але ніколі раней і ніколі пазней яны не будуць прыносіць ахвяры з Кнігаю ў руках. Ужо тут вызначаецца асаблівая харызматычная роля Кнігі ў жыцці народа, які будзе названы народам Кнігі. — Кнігі, з якой гаворыць Сам Бог. Напэўна, каб прачытаць Кнігу Запавету, хай пакуль што гэта яшчэ не ўся Тора, спатрэбіўся пэўны час, і ўвесь гэты час народ урачыста стаяў ля ахвярніка і памятных абеліскаў, уважліва слухаючы прарока. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што высокі Саюз з Богам можа быць заключаны толькі добраахвотна.
Пісанне настойліва акнэнтуе, наколькі важна было Госпаду і Яго прароку яшчэ раз, ужо трэці (гл. Зых 19:8; 24:3), пачуць свабоднае волевыяўленне народа: «Усё, што сказаў Гасподзь, выканаем і будзем паслухмяныя» (Зых 24:7). Калі раней народ у адзін голас казаў «выканаем», то цяпер прыбаўляецца яшчэ і «будзем паслухмяныя», або «паслухаем [словы Яго]». У арыгінале стаіць выраз наасэ вэ-нішма, які можа быць інтэрпрэтаваны і так, і гэтак, а ў цэлым выяўляе гатоўнасць народа беспярэчна, безадгаворачна падпарадкавацца волі Бога і найперш не слухаць, але выконваць Яго запаведзі. Перавага, што аддадзеная ў адказе народа Ізраіля Богу дзеянню перад слуханнем, вывучэннем, тлумачэннем слова Божага, служыла заўсёды не толькі аб-
грунтаваннем перавагі ў іудзейскай традыцыі ацэнкі веры чалавека менавіта па факту дзеяння, выканання запаведзяў, а не проста іх ведання ці абвяшчэння тых ці іншых догматаў, але таксама і абгрунтаваннем найглыбейшай веры народа, яго бязмежнага даверу Богу. Сапраўды, яшчэ не ведаючы ўсіх запаведзяў Торы ў іх цэласнасці і паўнаце (а толькі ў цэласнасці і паўнаце можа адкрыцца іх сапраўдны сэнс), яшчэ толькі збіраючыся слухаць і вывучаць (нішма), народ у адзін голас кажа: наасэ — «выканаем».
На думку яўрэйскіх мудрацоў, гэтае наасэ — гатоўнасць выконваць не толькі тое, што зараз прагучала для людзей з Кнігі Запавету, але і ўсе далейшыя загады і прадпісанні Закону, усе далейшыя словы Усявышняга, што прагучаць далей праз вусны Яго прарокаў, усе пастановы, што прымуць на падставе словаў Торы і Прарокаў мудрацы Талмуда і наступныя вялікія законавучыцелі, — і стала для Усявышняга апошнім доказам вартасці народа Ізраіля быць выбраным народам. Гасподзь убачыў усю, можа, яшчэ самому народу не зразумелую, глыбіню і адданасць яго веры, якая. безумоўна, не можа будавацца толькі на рацыянальных доказах, але патрабуе бязмежнай любові, даверу, самаадданасці. У Талмудзе нездарма прыводзіцца прыпавесць пра тое, што Бог прапаноўваў Тору і іншым народам. Але ўсе яны, як толькі даведваліся пра вялікую колькасць запаведзяў, пра іх высокую патрабавальнасць да чалавека, па розных прычынах адмаўляліся. 1 толькі калі Усявышні прапанаваў Тору сынам Ізраіля, тыя адказалі: «Усё, што скажа Гасподзь, мы выканаем». Адзін з Мідрашоў так апрацоўвае гэтую прыпавесць: «Калі ў Прадвечнага ўзнікла думка падараваць людзям Запавет Свой, Ён прапанава$' Тору спачатку нашчадкам Ісава. “А што напісана там?” — спыталіся нашчадкі Ісава. — “He забівай”. — “Усё жыццё людзей нашага роду грунтуецца на забойстве, паводле прароцтва продка нашага: ‘Ты будзеш жыць мечам тваім’. Мы не можам прыняць Тваю Тору”. Прапаноўваў Гасподзь Тору нашчадкам Ізмаіла. “А пра што запаведана ў ёй?” — спыталіся нашчадкі Ізмаіла. — “He крадзь”. — “Толькі крадзяжом і рабаўніцтвам мы і існуем, як сказана пра нас: 'Дзікі асёл — паміж людзьмі; рукі яго на ўсіх, і рукі ўсіх на яго’. He, мы не можам прыняць Запавет Твой”. Звяр-
нуўся Гасподзь да Ізраіля. “Будзем выконваць і слухаць!” — быў адказ» (Песікта Рабаці 21; паводле перакладу С. Фруга)1.
Адказ «выканаем і паслухаем», г. зн. «спачатку будзем рабіць, а потым вывучаць і разважаць», здаецца дзіўным і нелагічным, бо чалавек створаны Богам як істота разумная, надзеленая свядомасцю і ўласнаю воляю. Але ўжо сама Тора, найперш на прыкладзе наводзінаў Аўраама ў эпізодзе з яго ахвярапрынашэннем (Акедат Йіцхак — «звязванне Ісаака»), дэманструе, што чалавеку дадзена нешта большае, чым здольнасць разважаць і прымаць рашэнні на падставе разважанняў, — яму дадзеная найвышэйшая воля, скіраваная на веру, на любоў да Бога, і гэтая воля мае звышрацыянальны характар. Выдатны яўрэйскі мысляр XX ст., імя якога ўжо не аднойчы ўзгадвалася ў гэтай кнізе, рабі Й. Д.-Б. Салавейчык, прысвяціў славутаму адказу народа Ізраіля ў момант заключэння Запавету з Богам асобную работу з паказальнаю назваю: «Гара Сінай — іх найцудоўнейшы момант». Там ён, у прыватнасці, піша: «Аддаўшы перавагу наасэ перад нішма, народ Ізраіля паказаў, што ён клянецца ў сваёй абсалютнай і безумоўнай вернасці яшчэ да таго, як яму стаў вядомы змест Торы і стала зразумелае значэнне запаведзяў, што ўваходзяць у яе. Ізраільцяне прынялі на сябе выключны нацыянальны лёс, што прад’яўляе да іх такія высокія патрабаванні, без папярэдніх разважанняў і крытычных ацэнак. У другіх галінах жыцця такога кшталту абавязацельства падалося б паспешлівым і неразважлівым. Вядома, што яўрэі — народ не легкаверны, часта яны схільныя да сумневаў і бунтарства, упэўніць іх у чым-небудзь не гэтак проста. Нездарма ў Бібліі пра іх гаворыцца як пра народ “жорсткашыі” [“з цвёрдай шыяй”, “жорсткахрыбетны”| — ам кшэ орэф (Зых 32:9). Чым жа растлумачыць іх адзінадушны і неадкладны адказ наасэ? <...> Адказ... можна паспрабаваць знайсці ў кабалістаў, якія лічаць, што выключны дар, што вылучае чалавека з усіх іншых стварэнняў, ёсць не рацыянальны розум, а рацон эльён — “найвышэйшая воля”. Менавіта воля прымае рашэнні, ніяк не пагаджаючы гэтыя
1 Агада: Сказання, прнтчн н нзречення Талмуда в Мндрашей / Перевод С. Г. Фруга. М.: Рарнтет, 1993. С. 65—66.
рашэнні з інтэлектам. Яна складае стрыжань духоўнай асобы і вызначае індывідуальнасць чалавека. Прагматычны розум чалавека — рацон тахтон — воля ніжэйшага парадку, “практычная воля”, займае сярод складнікаў асобы падначаленае становішча. <...> Такім чынам, існуюць дзве волі: рацон эльён, нічым не матываваная воля, якая ўзнікае з неспасціжных указанняў, што ідуць знутры, і рацон тахтон, воля, прагматычна матываваная розумам і практычнымі меркаваннямі. I толькі ва Усявышнім, кажуць кабалісты, гэтыя дзве волі зліваюцца ў абсалютным адзінстве, толькі ў Ім не існуе ніякіх супярэчнасцяў. Чалавеку ж Бог даў іх раздзеленымі, адна — спасціжная для нас, другая — не. Часта яны апынаюцца ў супярэчнасці: яны сутыкаюцца і супрацьборнічаюць, і чалавеку прыходзіцца выбіраць тую з іх, з якой ён сябе атаясамлівае. Застацца верным свайму ўнутранаму святлу ці падпарадкавацца практычным меркаванням з улікам усіх “за” і “супраць” — вось дылема, з якой мы сутыкаемся штодзённа. Ва утылітарным, прагматычным свеце чалавек жыве, кіруючыся рацон эльён, для якога жыццёвы поспех, прагрэс, грашовыя даходы і іншыя падобныя меркаванні неістотныя. Тут пераважваюць тыя ідэалы, якія часам здаюцца непрактычнымі. <...> Калі Бог на гары Сінай прапанаваў яўрэям Тору, яны не сталі прасіць паказаць ім што-небудзь для прыкладу, не настойвалі на тым, каб убачыць што-небудзь з прапанаванага сваімі вачамі, не прапанавалі прыняць Тору на трыццацідзённы выпрабавальны тэрмін. Гэта было б разважлівым і практычным падыходам да справы. ...Адказ яўрэяў быў наасэ вэ-нішма, што значыла “мы вырашылі прыняць на сябе гэтыя абавязкі і, прыняўшы іх, спасцігнуць іх розумам”. Гэта рашэнне ўяўляла сабою скачок веры, інтуітыўнае спасціжэнне ісціны і прадвызначанасці. Менавіта таму мудрацы прыпісваюць такое вялікае значэнне дадзенаму адказу. Дзве кароны, вучаць яны, былі ўскладзеныя на галаву кожнага яўрэя: адна за наасэ — рацон эльён, а другая за нішма — рацон тахтон. Якое з гэтых двух успрыняццяў свету вышэйшае? Відавочна, першае, якое выходзіць за рамкі чалавечага розуму»1. Пры гэтым мыс-