Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Перад чарговым узыходжаннем на Сінай, прадчуваючы, што на гэты раз ён можа адсутнічаць вельмі доўга, Майсей пакідае народ на клопат сямідзесяці старэйшынаў, а ў якасці духоўных кіраўнікоў — на Аарона і Хура, якія павінныя разбіраць спрэчкі і складаныя сітуацыі, калі яны ўзнікнуць у адсутнасць прарока: «А старэйшынам сказаў: “Чакайце нас тут, пакуль мы не вернемся да
вас; а вось Аарон і Хур з вамі; у каго справа ёсць, хай прыходзіць да іх”» (Зых 24:14). Майсей кажа «мы», таму што разам з ім са стана адпраўляецца Ісус Навін, які так цесна звязаны духоўна са сваім настаўнікам, што хоча праводзіць яго, падтрымаць перад цяжкім узыходжаннем, тым новым і таямнічым, што адкрыецца прароку на вяршыні Сіная: «I ўстаў Майсей з Йегашуа, служыцелем яго, і ўзышоў Машэ на гару Божую» (Зых 24:13). Як зразумела з гэтага верша, Ісус Навін суправаджае прарока толькі да пэўнай рысы, якую ён не можа пераступіць. Ён застаецца ля падножжа Сіная чакаць свайго настаўніка, і знаходзіцца тут усе сорак дзён, таму ніяк не ўдзельнічае ў той сумнай падзеі, што здарылася ў адсутнасць Майсея (Агада кажа, што Гасподзь клапаціўся пра вернага Майсею Йегашуа і спецыяльна пасылаў для яго манну нябесную). Прарок ізноў узнімаецца адзін на вяршыню і хутка становіцца нябачным у воблацы, якое ахутвае яе. Народ таксама здалёк сочыць за гэтым узыходжаннем, і яму ізноў з’яўляецца Слава Гасподняя: «А выгляд Славы Гасподняй як агонь пажыральны на вяршыне гары, перад вачамі сыноў Йісраэля» (Зых 24:17). Народ бачыць воблака і агонь на вяршыні, Майсею ж дадзена будзе ўбачыць найвялікшыя таямніцы духоўнага свету, што вымагае асаблівай яго духоўнай падрыхтоўкі, хоць ён і так, падкрэслівае Тора, знаходзіцца ў стане несупыннага духоўнага ўзыходжання.
«I ўзышоў Машэ на гару, і пакрыла воблака гару. // 1 агарнула Слава Гасподняя гару Сінай, і накрывала яе воблака шэсць дзён; і паклікаў Ён Машэ на сёмы дзень з сярэдзіны воблака. // ...I ўвайшоў Машэ ў сярэдзіну воблака, і ўзышоў на гару; і быў Машэ на гары сорак дзён і сорак ночаў» (Зых 24:15—16, 18). Тое, што адбываецца на вяршыні гары, схаванае ад знешняга зроку, агорнутае таямніцаю, як воблака агортвае гару. Як славянскае слова облако паходзіць ад дзеясловаў облекать, обволакнвать, так і іўрыцкае анан («воблака») звязанае з такім жа па гучанні дзеясловам са значэннем «хаваць», «ахінаць покрывам». Тэкст Торы ізноў дае зразумець, што з прарокам адбываецца нешта надзвычайнае, чаго не перажываў яшчэ ніводны смяротны. Па-першае, спачатку сказана, што Майсей узышоў на гару, але потым высвятляецца, што
патрабуецца яшчэ адно ўзыходжанне — пасля таго, як прарок увойдзе ў таямнічае воблака. Старажытныя каментатары падкрэслівалі, што маецца на ўвазе зусім не фізічнае ўзыходжанне, а найперш духоўнае. Нават вялікі прарок, які ўжо не раз узыходзіў на гару Божую і сустракаўся з Госпадам «тварам да твару», мусіць прайсці асаблівую духоўную падрыхтоўку, духоўнае ачышчэнне. Вось чаму ён, наблізіўшыся да воблака, чакае шэсць дзён і толькі на святы сёмы дзень — у Суботу — чуе заклік Божы. Само ўваходжанне ў воблака — адну з іпастасяў Славы Божай — сімвалізуе гранічнае набліжэнне прарока да неспасцігальнай для чалавека Існасці. Там, у воблаку, прарок перажыве яшчэ адно духоўнае ўзыходжанне і будзе знаходзіцца ў асаблівым стане гранічнага духоўнага напружання, без ежы, без вады, сорак дзён і сорак ночаў (адсюль, дарэчы, традыцыйнае ў іудзейскай і хрысціянскай традыцыях уяўленне пра максімальны тэрмін посту). Мідраш паведамляе, што шэсць дзён чакання былі тэрмінам ачышчэння цела прарока, які прыпадобніўся да анёлаў і таму здолеў узысці на Неба і наблізіцца да Шэхіны. Усе сорак дзён Майсей вывучаў Тору, слухаў яе тлумачэнне з вуснаў Самога Усявышняга, каб потым данесці гэтае тлумачэнне да свайго народа.
За сорак дзён і ночаў знаходжання на Сінаі Майсей атрымлівае ад Бога новыя важныя і вельмі падрабязныя ўказанні адносна змайстравання Каўчэга Запавету для захоўвання Скрыжаляў і скруткаў Торы, збудавання пераноснага Свяцілішча — Скініі Запавету, прызначанай быць месцам захавання святога Каўчэга і месцам богаслужэння, а таксама ўказанні наконт збудавання ахвярніка і вырабу розных сакральных прадметаў з убранства Скініі. Апрача таго, Гасподзь дае ўказанні пра выраб асаблівага адзення для Аарона і яго сыноў і пра памазанне іх на служэнне ў Скініі Запавету1. Ён зноў і зноў паўтарае, як важна народу Запавету асвячаць Суботу, бо гэтак жа Бог асвячае Свой народ: «...аднак Суботы Mae захоўвайце, бо гэта — знак паміж Мною і вамі ў роды вашы, каб ведалі,
1 Усё гэта будзе разгледжана пазней, пры тлумачэнні таго, як будаваліся Скінія і Каўчэг, іх складанай сімволікі, як і сімволікі адзення першасвятара Аарона.
што Я — Гасподзь, Які асвячае вас. // Захоўвайце ж Суботу, бо святыня яна для вас: хто апаганіць яе, на смерць хай будзе аддадзены, бо хто будзе ў яе працаваць, тая душа вынішчаная будзе з асяроддзя народа свайго. // Шэсць дзён хай робіцца работа, у дзень жа сёмы — Субота спакою, святыня Госпаду: усялякі, хто робіць справу ў дзень Суботні, на смерць будзе аддадзены. // 1 хай захоўваюць сыны Йісраэля Суботу, каб усталяваць Суботу ў роды іх Запаветам адвечным. // Паміж Мною і сынамі Йісраэля яна — знак адвечны, што ў шэсць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, а ў Дзень Сёмы скончыў працаваць і адпачываў» (Зых 31:13—17). Такім чынам, Гасподзь дае наказ Свайму народу, каб ва ўсіх сваіх дзеяннях ён прыпадабняўся да Усявышняга.
Скончыўшы тлумачыць запаведзі і законы, Гасподзь уручае Майсею дзве Скрыжалі Запавету — дзве каменныя дошкі з выразанымі на іх Дзесяццю Запаведзямі: «I даў Ён Машэ пасля сканчэння размовы з ім на гары Сінай дзве Скрыжалі Адкрыцця, Скрыжалі каменныя, напісаныя пярстом Божым» (Зых 31:18). У арыгінале Скрыжалі названыя Лухбт га-Эдут, што літаральна значыць «Дошкі [Табліцы, Пліты] Сведчання», бо яны мусяць быць галоўным сведчаннем на зямлі высокай размовы прарока з Богам на горнай вышыні духу, галоўным сведчаннем высокага Саюзу паміж Богам і народам Ізраіля; паступова ж вялікія Словы, што выразаныя на гэтых каменных плітах, павінны адбіцца ў кожным чалавечым сэрцы. Мідраш тлумачыць, што Скрыжалі былі шэдэўрам Боскага мастацтва: яны былі зробленыя з сапфіру, колер якога сімвалізаваў само неба; ад іх зыходзіла асляпляльнае святло; святыя літары на іх былі прарэзаныя наскрозь і чыталіся аднолькава і з аднаго боку, і з другога. Пры гэтым каментатары абапіраюцца на словы Торы: «I павярнуўся, і сышоў Майсей з гары; і дзве Скрыжалі Адкрыцця ў руцэ яго, Скрыжалі з надпісам з абодвух бакоў: з таго і з другога было на іх напісана. // 1 Скрыжалі гэтыя былі справаю Божаю, а пісьмёны — пісьмёны Божыя, напісаныя на Скрыжалях» (Зых 32:15—16).
Агада кажа таксама, што Майсей нёс з сабою ўсю Тору і асаблівае ззянне ішло ад яго твару. «Раў Сімяон бэн Лакіш казаў: “Дадзены Майсею Запавет быў напісаны чорным
агнём па белым полымі, запячатаны пячаццю агнявою і покрывам агнявым агорнуты. Стыль1, якім рабіліся пісьмёны, Майсей абцёр аб свае валасы — і пачало зыходзіць ззянне ад твару яго”»2. У гэты таямнічы момант будуць пільна ўглядацца мастакі і паэты, у тым ліку і рускі паэт Іван Бунін у вершы «Тора»:
Был с Богом Момсей на днкой горной круче, У врат небес стоял, как в жертвенном дыму: Сползалн no rope грохочушме тучм — 14 в голосе громов Бог говорнл ему.
Мешалось солнце с тьмой, основы скал дрожалм,
14 вндел Монсей, как знжднлась Она:
14з белого огня — раскрытые Скрмжаля,
14з черного огня — святые пмсьмена.
14 стмль — незрнмый стнль, чертнвшнй нх узоры, — Бог о главу вождя склоненного отер.
14 в пламенном венце шел воспреемнмк Торы К народу своему, в свой стан н свой шатёр.
Воспойте песнь ему! Он радостней н краше Светнльннка Седьмн пред Божьмм алтарем: He от него ль зажглн мы пламенннкм нашм, Нй света, нм огня не уменьшая в нем?
...Са Скрыжалямі ў руках сыходзіць Майсей з гары, і гэта найвышэйшы момант яго трыумфу, увянчання поспехам яго беспрыкладных духоўных намаганняў. Аднак, паводле логікі Торы, за гэтым найвышэйшым узлётам духу ідзе падзенне, балюча горкае расчараванне і сумненне ў ажыццяўляльнасці грандыёзных планаў. 1 звязана гэта з адхіленнем народа ад вернасці Запавету падчас адсутнасці Майсея.
1 Маецца на ўвазе stylos — вострая палачка, якою пісалі грэкі па васковай дошцы; у метафарычным сэнсе — паэтычнае пяро.
2 Агада... С. 68.
«ХТО ЗА ГОСПАДА ДА МЯНЕ!»
(Грэх пакланення залатому быку / хадайніцтва Майсея. Аднаўленне Запавету і новыя Скрыжалі)
I ўзяў быка, якога яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сцёр у пыл, і рассыпаў па вадзе, і даў яе піць сынам Йісраэля.
(Зых 32:20)
1 вярнуўся Машэ да Госпада, і сказаў: «О. зрабіў народ гэты грэх вялікі. зрабіў сабе залатога бога.
Даруй ім грэх іх. Калі ж не. то сатры і мяне з Кнігі Тваёй. у якую Ты ўпісаў».
(Зых 33:31—32)
Я до конца был с ннмн, так н знай, Н там. где над равннной раскалснной, Сняя, в сннн высмлся Сннай, Н там, гдс бмлм ндолам поклоны.
Я был в рыданье первенцев н вдов, В сердцах, что в нсступленян дрожалм. В бесстрастном счете судеб н годов, В мерцанье неба, в букве на Скрнжалн.
Блажен, кто вндел Бога co спмны...
Канстанцін Міхееў. Зыход
Вялікая духоўная радасць прарока Майсея ад усведамлення, што цяпер вялікі Саюз Бога і народа Ізраіля непарушны, што цяпер з імі назаўжды слова Божае, матэрыялізаванае на Скрыжалях Адкрыцця, была вельмі хутка азмрочаная. Больш таго, паводле трагічнай іроніі, менавіта момант найвышэйшага трыумфу абярнуўся для прарока вострым болем ад яскравага разумення, што народ усё яшчэ недастаткова сцвердзіўся ў веры, што, магчыма, гэта бясконцы працэс, плёну якога ён ніколі не ўбачыць. Гаворка ідзе пра сумнавядомы эпізод, умоўна названы «Стварэнне залатога быка», або «Стварэнне залатога цяляці», — эпізод, што яшчэ раз пацвердзіў, якія тытаніч-
ныя намаганні патрэбныя для таго, каб Запаведзі, выразаныя на Скрыжалях, сталі для людзей унутраным законам іх жыцця, запісаным у сэрцах, і як лёгка «стварыць сабе куміра», падмяніць Адзінага Бога ідалам.
...Ужо сорак дзён прарока Майсея не было ў ізраільскім стане. Народ памятаў, як ён паступова губляўся, узыходзячы на Сінай, у той таямнічай імгле, што ахутвала вяршыню гары. 3 таго моманту прайшло шмат часу, і ў душах многіх людзей узніклі страх і разгубленасць: куды падзеўся іх правадыр, на моц і мудрасць якога яны спадзяваліся? Ці не здарылася з ім што-небудзь дрэннае? Тора не паведамляе дакладна, ці ведаў народ, што Майсей прабудзе на гары Божай сорак дзён. Тым не менш, каментатарская традыцыя робіць выснову, што ведаў, але памылкова пачаў адлік гэтага тэрміну з самога дня ўзыходжання, у той час як адлічваць дні і ночы патрэбна было з вечара пасля ўзыходжання. Таму, не дачакаўшыся прарока, народ вырашыў, што ён ужо не вернецца. Безумоўна, доўгая адсутнасць Майсея стала выпрабаваннем для народа, які толькі што заключыў Запавет з Госпадам: упершыню людзі засталіся без строгага нагляду прарока, і Гасподзь асабліва пільна сочыць, як яны паводзяць сябе, наколькі будуць прытрымлівацца дадзеных ім запаведзяў.